Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Усё зносілі студэнты мастацкага і патроху сталі зарабляць на плакатах, якіх было болей чым хлеба, вось калі запрацавалі агітацыя і прапаганда на ўсю сілу. Адны зараблялі у Віцебскім цырку, а я з брыгадаю зрабіў вялікую колькасць бутафорыі —
свойскай жывёлы кулацкай гаспадаркі: свіней, гусей і авечак, якія ў п’се праплывалі па крузе на сцэне яўрэйскага тэатра, што прыехаў у Віцебск на гастролі.
Зараз пераглядаю тыя даўнія фота, якімі студэнты займаліся ў гуртку пры тэхнікуме, і бачу таварышаў і сябе — якія мы счарнелыя, схудалыя, толькі вочы гараць жыццярадасна. Вось яна, маладосць, ёй нічога не страшна — успамінаецца толькі добрае і вясёлае, быццам так і патрэбна, а не інакш.
He лішне будзе ўспомніць, як харчавалася насельніцтва горада, асабліва студэнты, ды і наогул інтэлігенцыя ў часы галавакружэння ад поспехаў — знішчэння нэпа і суцэльнай калектывізацыі. Як мы ведаем, што гэтыя акцыі праходзілі адначасова. Тое, што нэп з маланкавай хуткасцю падняў дабрабыт насельніцтва, ужо было сказана вышэй, але ў той час усё было ўпершыню, так што ў шэрагу поспехаў прыватнага гандлю былі і беспрацоўныя, была біржа працы, было жабрацтва, беспрытульнасць дзяцей і прастытуцыя.
Нам вядома, што ўвядзенне нэпа не ўсе члены партыі ўхвалялі аднолькава, частыя выпадкі самагубства членаў партыі — сведкамі гэтага. Быццам Ленін здрадзіў ідэалам камунізму, калі аддаў амаль усю гаспадарку ў рукі прыватнікаў, адмовіўся ад вайсковага камунізму, пайшоў на шлях узнаўлення буржуазнага парадку, быццам дарэмна была праліта кроў, і г. д. Што казаць, было гэта, на погляд ідэйных кіраўнікоў, не два крокі назад, а самая адкрытая здача ў палон усіх заваёў рэвалюцыі. Хутка з’явіўся залаты чырвонец, а не тое, што зараз лічыцца, так што савецкі рубель забяспечваецца ўсёй годнасцю народнай гаспадаркі. Гэтая годнасць між тым ператварылася ў нягоднасць нашага рубля нават на ўнутраным рынку.
Паглядзім на Мінск 1927 года, калі нэп яшчэ быў у самым разгары. Па вуліцах горада рухаецца конка, яе могуць спыніць 2 чалавекі, а хто маладзейшы, дык тыя ўскокваюць на хаду, бо коні бягуць паволі — няшпарка, затое нядорага, гэта ж не вазніца, які можа пракаціць па тваім загадзе чым хутчэй, тым даражэй. Недзе з Даўгабродскай вуліцы выводзяць рэйкі кукушку, нагружаную торфам. I вось кукушка едзе па галоўнай вуліцы —
Савецкай — цераз мост да Мінскай гарадской электрастанцыі, часамі дзеці чапляюцца за ваганеткі, і гэта самая танная для іх паездка, але вельмі рызыкоўная, бо здараліся выпадкі калецтва ног. Але ці ўтрымаеш іх ад гэтае забавы?
Па горадзе бегаюць дзеці і клічуць пакупнікоў газеты: «Звесця! Звесця!» Але нячаста купляюцца гэтыя «йзвестня», ніякіх кіёскаў няма. Тыя ж дзеці гандлююць цукеркамі-ірыскамі, зрэдку «асвяжаюць» іх, — лізне неўзаметку, каб зіхацелі бляскам — хутчэй купіць нехта з тых жа дзяцей. Нейкі стары з сівою барадой крычыць: «Лмпкая бумага от мухн». Па дварах ходзіць пажылы дзядзька з сваім тачыльным станком і таксама кліча да сябе: «Каму тачыць нажы, нажніцы?» Нехта гандлюе з латка рознай дробяззю — чаго ў яго толькі няма, усё гэта трымаецца на рэмені на шыі, ён ходзіць па дварах і выкрыквае свой тавар, які найболып у дэфіцыце: «Іголкі для прымусаў!» А калі мы будзем сходзіць з пляца Волі ўніз па Кузьмы Дзям’янаўскага вуліцы ў бок ніжняга рынку, там крама за крамай з таварам, які вывешваецца звонку, і кожны крамнік цягне да сябе мужыка за рукаў і на розны лад хваліць свой тавар. Стаіць такі гоман, што нічога не разбярэш, вядома, сораму пры такім гандлі ніякага няма — наадварот, чым болей нахабнасці, тым болей выручка, нездарма завецца чорным рынкам, але ён яшчэ ніжэй (зараз гэта плошча 8-га Сакавіка), тут гандаль ідзе з рук у рукі: залатыя рэчы, хутчэй падробкі пад золата, махлярства — галоўная мэта ашуканства, там глядзі, як бы з кішэні не выцягнулі грошы, таўкучка і цесната спагадае на рабаўніцтва і калектыўнае ашуканства.
У доўгім будынку на ніжнім рынку малітвенны дом баптыстаў — адвентыстаў сёмага дня, з другога боку маецца некалькі хацін для начлежнікаў — мужыкоў, што затрымаліся ў горадзе са сваім таварам. Начлежка брудная, вялікая колькасць клапоў ды тараканаў, а мух такая колькасць, што на памыйнай яме значна меней. Мужыкі спяць хто на падлозе, хто на тапчанах, храпуць пасля гарэлкі, паветра — не прадыхнуць.
Наша сям’я з трох чалавек — маці і мы з братам — мусіла начаваць у такой гасцёўні, а два балаголы з нашымі хатнімі рэчамі
недзе са сваімі коньмі начавалі ў знаёмых. Пярэбары нашы адбываліся ў пачатку сакавіка, калі мы пакідалі мястэчка Шацк, каб апынуцца ў Лагойску, куды перавялі майго айчыма як сакратара райкама, бо Шацк перастаў быць раённым цэнтрам.
Балагол на Беларусі — вельмі важная асоба, гэта чалавек, які добра ведае дарогі, рэльеф мясцовасці, ведае, дзе ёсць карчма, гэта ўменне разлічыць, колькі вёрстаў да чарговай карчмы, каб накарміць свайго каня, дзе можна адпачыць самому і падсілкавацца. Звычайна балаголы былі яўрэйскай нацыянальнасці, як і карчмары, але толькі розніца ў тым, што балагол — моцны і дужы чалавек, ён памагае каню на спусках дарогі, скажам, пад Лагойскам, дзе сам конь стрымлівае заднімі нагамі зімой сані з грузам, які можа разнесці на крутых спусках — усё звесці да трагічнага канца.
У Беларусі ў тыя часы было шмат лясоў, ды такіх, што можа толькі ў байках сустрэць для параўнання. Чаго вартыя лясы Чэрвеня — яны цягнуліся на дзясяткі вёрстаў, а ў тых лясах у 20-я гады было шмат бандытаў, якія пераймалі кааператараў, забівалі іх, нават рабавалі сялян, гвалцілі, палілі хутары. Вядома ж, і балаголам даставалася ад «зялёных», бо грузы везлі не толькі прыватным гандлярам, але і дзяржаўным кааператывам. Гэты адзіны від транспарціроўкі грузаў часта ахоўваўся міліцыянерамі. У 1923 годзе была разбіта ўшчэнт апошняя банда зялёных менавіта ў чэрвеньскіх лясах. Карчма ўзімку была найбольш зручнай станцыяй прыпынку, дзе можна адагрэіша чаем або гарэлкай, пераспаць, хаця і без тых умоў, але пад кажухом ды пад палітом з капюшонам з саматканага сукна, што адзяваецца паверх кажуха — усё было адладжана як мае быць, і нам зараз здаецца: усё гэтае жыццё было вельмі неверагодным, незвычайным, нават рамантычным. А што тычыцца дарог ды стану іх, дык засталіся яшчэ ў вялікай колькасці кацярынінскія шляхі, з абодвух бакоў якіх шапацяць бярозы такога ўзросту, што цяжка падлічыць, можа, толькі вопытны стары чалавек — равеснік беларускай красуні-бярозы, якой дасталася з гадамі, як і беларускаму народу, перанесці нягод ад розных войнаў, што тапталі кованым ботам нашу зямлю, палілі вёскі, рабавалі
сялян і так ці гэтак уплывалі на характар нашага чалавека, бо яму было трэба нешта ўтойваць, хаваць праўду, каб самому захавацца, вось і з’явілася ў яго новыя звычкі: «не бачыў», «не ведаю», «не чуў». А ці назавеш ты гэта хітрасцю, каб атрымаць нейкую выгаду ад хітрыкаў, а можа, гэта ёсць толькі самаабарона на словах, а не са зброяй.
Брукаваных дарог амаль не было, бо і гарады павятовыя не мелі бруку. У самім Мінску першы асфальт быў паложаны на вуліцы Леніна на невялікім кавалку ад пляца Волі да Савецкай вуліцы, можа, у пачатку трыццатых гадоў. Ну, і адсюль гэты кавалак вуліцы быў месцам прагулак ад вежы з гадзіннікам да дзяржаўнага банка, што на рагу Савецкай.
Дрэнны стан нашых дарог, з другога боку, як казалі немцы, быў на карысць толькі Саветам, бо з той тэхнікай, што мелі немцы, па бездарожжы бліц-крыга не атрымалася.
Смешна было чуць, быццам мы знарок не будавалі добрых дарог, каб затрымаць войскі пры першым нападзе матарызаванай вайсковай тэхнікі. 1 яшчэ яны казалі: каб не вялікая колькасць лясоў, на Беларусі не было б партызанскага руху, які яны называлі бандай рабаўнікоў-злыдняў, асабліва спачатку вайны.
А як жа ў канцы дваццатых гадоў складалася культурнае жыццё, дый наогул чым жыў мінчанін пры нэпе, якому восьвось надыдзе канец, аб чым, вядома, ніхто не мог здагадацца? Возьмем, напрыклад, фізічную культуру. Ніхто не дасць веры, што ў той час фізкультура стаяла на высокім узроўні, бо масавасць яе была настолькі вялікая, што кожная школа мела ў зімні час спартыўны зал, улетку спортпляцоўкі, вялікая колькасць спортгурткоў, спортклубаў, спартыўныя высцягі, забегі на лыжах, шахматная гарачка ахапіла нават раёны, усюды ішлі турніры. А вось спорт лічыўся буржуазным, бо ён ідзе не на карысць здароўю, а, наадварот, у імя толькі грошай, што ляжаць у аснове кожнага спаборніцтва. Помню ў «Кракадзіле» кукрыніксы — вядомыя мастакі — зрабілі карыкатуру на заходняга спартсмена зтэкстам: «Рукі — гіры, ногі — гіры, гіра — галава». У тэорыі былі доказы шкоднасці спорту як мэты нажывы і ўсхвалення фізічнае культуры, дзе мэта — здароўе чалавека.
Паспрабуйце аспрэчыць. Зноў пра шахматы. Моладзь літаральна ўсіх узростаў сачыла за турнірамі, разгадвала задачы, ведала ўсіх чэмпіёнаў свету, рабіла сама шахматныя фігуры з дрэва або з сырога хлеба. Я сам рэзаў з дрэва фігуры і навучыўся рабіць першыя крокі ігры. Дзіўна тое, што шахматы паўплывалі і на адзенне — шапкі ў клетку (так званыя кепі), нават шкарпэткі былі ў клетку, бо мода на вопратку была ў той час свая, асобая. А што рабілася ў тэатры, дык зноў жа Меерхольд уплываў сваім метадам так моцна, што пазабыліся на дэкарацыі, абыходзіліся без іх, рабілася ўсё ўмоўна. Успамінаецца п'еса «Лес» Астроўскага, якую бачыў у Маскве паводле рэжысуры Меерхольда. Сядзіць Ігар Ільінскі ў ролі Аркашкі на нейкай скрынцы і ловіць рыбу без вудачкі, але так лоўка, што ўражанне, быццам злавіў на вуду і зараз яна трапечацца ў ягоных руках, пры гэтым ніякіх слоў не чуецца. У Мінску пачаў работу ТРАМ — Тэатр рабочай моладзі. Драмгурткі ўсюды ў школах, у прафсаюзах. Заўважым, што пры нэпе прафсаюзы былі вялікай сілай, сапраўды стаялі на ахове працы — кодэкс законаў аб працы выконваўся абавязкова, праз суды з нэпманамі дасягалі пры дапамозе адвакатуры сапраўднай аховы працы на карысць рабочага чалавека. 3 сучаснымі прафсаюзамі ніякага параўнання, бо нашы прафсаюзы хаця і трымаліся 8-гадзіннай працы, але праз так званае сацыялістычнае спаборніцтва смакталі кроў з бедака рабочага чалавека. А ён, гэты чалавек, трымаў вялікую колькасць дармаедаў — прафсаюзных босаў, якія ніяк не турбаваліся аб дабрабыце працоўнага чалавека. Мне здаецца, што за працу трэба плаціць грошы, а не даваць ардэночкі ды вымпялочкі, значкі ды іншыя ганаровыя званні. Тым больш што пасля атрымання гэтых званняў герой працы да свайго станка ўжо не падыходзіць, яго выбіраюць, а хутчэй, назначаюць у кіраўніцтва недзе ніяк не звязанай з яго прафесіяй працай, ці нейкім прадстаўніком у розныя дэлегацыі, ці назначаюць шляхам дырэктыў ва ўрад рэспублікі, ці ў замежныя дэлегацыі.