Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
загінуўнедзе, абараняючы беларускую зямлю, невядомадзе: у небе ці згарэў разам са знішчальнікам на сваім жытнім полі.
Чалавека няма, а партрэт застаўся, шкада, што я яго лічыў збіральніцкім вобразам, без прозвішча, заўсёды шкадуеш па часе, ды не было каму падказаць, як рабіць лепей.
1927 год быў годам, калі наша сям’я з трох чалавек, але ўжо без айчыма, які пакінуў маці, апынулася ў Мінску. Так і не скончыўшы сямігодку (заставаўся адзін год), я паступіў у Мінскую прафтэхшколу, у малярна-жывапісны цэх, дзе было трохгадовае навучанне, пасля якога маеш разрад рабочага ў залежнасці ад поспехаў у навучанні. Каб не словы «малярна-жывапісны цэх», дзе мне бачылася нешта, звязанае з жывапісам, я, можа, і не падаўся б толькі ў маляры. Тады я чуў, што недзе ў Віцебску ёсць мастацкі тэхнікум, але гэта было далёка, ды адразу сярэдняя навучальная ўстанова, трохі пужала асабліва матэматыка, якую ад частых пераездаў так запусціў безнадзейна, што заставалася толькі марыць пра нейкі цуд, каб паступіць у тэхнікум.
Вучоба ішла добра, мой настаўнік па альфрэйных работах Дрэйцэр вылучаў мяне ад іншых і, убачыўшы, што я магу нечага скапіяваць, даў мне намаляваць на бляшанай шыльдзе тлустага немца з конаўкай піва ў руцэ. 3 тае пары я ўжо не фарбаваў падлогу ці сцены, а каб фарбаваць дах, дык ужо мусіў забыцца, як вяжацца пэндзаль на доўгім кіі для такіх фізічна цяжкіх работах. За два гады навучання я ўжо мог рабіць роспісы столяў, фарбаваць панелі пад дуб, пад птушынае вока, маляваць на столях розныя разеткі ды бардзюры з вінаградных гронак, рэзаць трафарэты для складаных шматфарбных арнаментаў.
У тыя гады была мода на гэтыя роспісы і малярна-жывапісныя працы, яны каштавалі даволі дорага, але ж не ўсім людзям Бог даў здольнасці і ў гэтых, на той час не лёгкіх працах. У летнія месяцы наш цэх выконваў работы па роспісе столяў не толькі ў прыватных кватэрах нэпманаў, але і ў дзяржаўных установах. Так, у Жлобіне мы зрабілі вялікую працу па роспісе столяў у чыгуначным клубе, што было і цікава, і карысна — знаёміцца з жыццём на сваіх харчах упершыню ў іншым бе-
ларускім горадзе на Дняпры. У пачатку лета 1929 года ў прафтэхшколу будаўнікоў заходзіць нейкі дзядзька, які гаворыць на добрай беларускай мове і пытаецца Дрэйцэра, каб той даў яму лепшых прафшкольцаў для выканання малярных работ, але каб яны маглі не толькі фарбаваць, але і маляваць чаго-небудзь. Чалавека гэтага прозвішча было Каменскі Аляксандр Дзмітрыевіч, ён з’яўляецца родным братам жонкі Якуба Коласа, ён настаўнік беларускай літаратуры і яшчэ нешта выкладае ў Беларускім педтэхнікуме. Як гэта атрымалася, што два хлопцы-беларусы былі абраны Каменскім для фарбавання двухпавярховага будынка з часанага бярвення, што належыць Я кубу Коласу. Уся сям’я ўжо жыве ў гэтым доме, але за лета трэба паспець пафарбаваць дом са знешняга боку, дах і ўсё, што маецца ўнутры, бо ўсё з дрэва, нават столь абшыта дрэвам. Зараз, калі толькі сустракаю Данілу Канстанцінавіча Міцкевіча, сына Якуба Коласа, усё ўстае ў памяці — нават у малых дробязях. Працуем мы з Шымановічам, маім калегам з прафтэхшколы, фарбуем вокны, а да нас заходзіць Даніла, яму, мабыць, гадоў 15 — маладзейшы за мяне на тры гады. «Хлопцы, — кажа, — хто з вас абодвух правісіць болей на дзвярах, той выйграе па тры яблыкі». А ці цяжка нам вісець? Мы ж займаемся фізкультурай на турніках, брусах паралельных ды гуляем у футбол. Згаджаемся вісець, а Даніла сочыць па вялікім гадзінніку, што стаіць побач, як бы ўдоўгай шафе, дзе целяпаецца маятнік. Я не вытрымаў і прайграў, бо Шурка Шымановіч быў старэйшы за мяне на два гады і, відаць, мацнейшы. Яблыкамі ён падзяліўся з намі. А калі мы фарбавалі вонкавыя сцены хаты, дык Даніла нам загадваў саскокваць з козлаў, а козлы каля трох метраў вышыні: саскочыш, а ногі ледзьве ў тулава не лезуць, нядобра сябе адчуваеш пасля гэтага, але ж мусіш саскокваць, гонар мелі. Такая гульня — страта часу, а за гадзіну працы мы атрымоўвалі па 25 капеек, такая ўмова была з дзядзькам Каменскім. Працавалі па 12 гадзін, каб было роўна па 3 рублі на чалавека. Забягаў да нас Міхасёк — яму, мабыць, трохі болей як тры гады, а што цешыла слых, гэта тое, што ён гаворыць на роднай мове. А Юрку я нешта не ўспамінаю, можа, ён трымаўся
стараною, а недзе, можа, гасціў у свайго дзядзькі. Маці Данілы была вельмі прыемнай жанчынай, мы адразу яе палюбілі і зусім не саромеліся да яе звяртацца. Яна ў часы абеду прыносіла нам на другі паверх паесці і з ласкаю прапанавала хутчэй садзіцца за стол, пакуль гарачая ежа. А іншы раз з свайго саду прыносіла міску агрэсту ці вішняў, і ўсё рабілася так, быццам мы сваякі. На ніжняй верандзе працаваў скульптар Заір Азгур, гэта быў сярэдняга росту з курчавай галавою юнак. На ім была таўстоўка, а замест гальштука вялікі чорны бант, ды яшчэ нейкая смуглаватасць надавала яму падабенства да Пушкіна. Ён, відаць, чуў ад некага, можа, не адзін раз, дык адрасціў яшчэ і бакенбарды, а тая напускная важнасць перад намі быццам рабіла яго вышэйшым і болыв значным, бо ён мастак, а мы маляры-рабочыя. 3 другога боку, ён ведаў, што быйь рабочым у той час было важным, дык ён пускаўся ў разважанні, што, маўляў, мы таксама рабочыя, іншы раз працуем з молатам і зубілам, калі прыходзіцца высякаць з каменя фігуру чалавека.
Ляпіў ён тады першы раз бюст дзядзькі Коласа па нейкім заказе. Вакол станка былі раскладзены фота, дзе Якуб Колас глядзеўся з анфасу, з профілю, нават са згубленага профілю, амаль з патыліцы. Як потым я ўбачыў, што гэта было яго лепшым метадам — рабіць бюсты нават пры жывой натуры тых людзей, якія не маюць часу сядзець, бо важныя пасады былі прычынай гэтаму. А ўсё ж такі, можа, хвілін 15 перад абедам сядзеў Колас нерухома, а вакол яго бегаў Азгур, каб ухапіць нешта з боку ці са спіны. Звычайна мадэль сядзіць на круглым станку, які можна круціць на той бок, які патрэбен скульптару, але тады яшчэ ніхто, мабыць, не меў такіх станкоў, бо ўсё пачыналася ўпершыню. Тады яшчэ ў Мінску ніхто не ўмеў рабіць кавалкавую форму, каб можна было афармаваць пяць ці нават дзесяць адліўкаў, дык рабілі так званую чорную форму і толькі на адзін адлівак. Так вось і да Азгура прывёз на тачцы гіпсу фарматор Гілельс са сваім памочнікам Левіным здымаць форму з гліны — партрэт Якуба Коласа.
Гэты прымітыўны спосаб атрымаць чорную форму заўсёды быў рызыкоўны, бо гліну (інакш кажучы, партрэт з гліны)
кавалкамі здымаеш з формы. Партрэта ўжо няма, а ці атрымаецца адзін адлівак, не вядома, бо і форма гіпсавая збіваецца зубілам з гіпсавага партрэта.
Можна было ўбачыць, як хваляваўся Азгур ды тыя фарматоры, што гучна ўголас адзін аднаго пераконвалі ў сваёй праваце, ды ўзаемныя дакоры, шуму і гвалту нарабілі шмат, што цяжка было ўразумець, хто што хацеў. Адразу запаскудзілі ўсю веранду ў гіпс, нават сцежкі да веранды быццам у снезе былі. Усе сціхлі тады, калі апошнія кавалкі гіпсу ўпалі на падлогу. He абышлося без таго, каб бурбалкі з паветра прышлося заляпіць, але ўжо гэтая рэтуш не бачыцца здаля.
Урэшце Азгур зрабіў таксама і партрэт дзядзькі Купалы такога ж памеру, як і Коласа. На фасадзе першага БДТ былі дзве нішы, дзе злева быў бюст Пушкіна, а справа — Гогаля, дык знялі іх з фасада ды ўстанавілі Купалу і Коласа ў тых нішах. Відаць, зрабілі правільна ў часы беларусізацыі, але ж потым іх таксама разбурылі, калі ішоў капітальны рамонт фасада ды насядаў інтэрнацыяналізм паўсюль.
Цяжка мне зараз успомніць, каб я чуў, як чытае ўслых свае творы Якуб Колас, дый калі працавалі малярамі ў яго доме, дык таксама ні аднаго разу з ім не сустракаліся. Усё рабілася праз дзядзьку Каменскага, вось і зараз, калі канчалі працу, да нас зайшоў Аляксандр Дзмітрыевіч і даў кожнаму па кніжцы «Сымон-музыка» з дароўным надпісам, але не ад Коласа, а ад Каменскага. Калі прыходзіў на абед Колас, яго жонка запрашала Азгура за агульны стол: так, мусіць, было лепей, бо і Азгур пасля тэхнікума яшчэ быў заўсёды галодны. Быў час, калі Азгур зарабляў у Белдзяржвыдавецтве, як і ўсе мастакі, скончыўшыя мастацкі тэхнікум. Толькі вось не ведаю, што ён там рабіў, бо маляваць Азгур не ўмеў. Ніколі мы не бачылі яго малюнкаў, нават да сённяшняга дня не бачым. Гэта дзіўна, бо школа вучыць маляваць адразу, а хто, скончыўшы аддзяленне скульптуры ці графікі, не мог маляваць, такога не бывае ніколі.
Да Азгура мы яшчэ вернемся — час ішоў на яго карысць, бо ён сам каваў жалеза, пакуль яно гарачае, і сказаць, каб ён быў шчаслівы, не скажаш таксама.
Праца ў доме Якуба Коласа скончылася тым, што мы пафарбавалі дах мядзянкаю, што вельмі доўга трымаецца, амаль 10 гадоў, дык не дзіўна таму, што пры нэпе куплялі матэрыялы найлепшай якасці, не было ніякіх праблем, дзе купіць, дзе дастаць.
Кожны з нас атрымаў па 90 рублёў, якія мы мелі скарыстаць увосень 1929 года, каб паехаць у Віцебск і трымаць экзамены ў мастацкі тэхнікум, аб якім марылі даўно. Пакідаючы дом Якуба Коласа, мы быццам гублялі нешта, бо мы там мелі гутаркі з нашым «прарабам», дзядзькам Каменскім. Ён да ўсяго быў вельмі ветлівы і гаварлівы чалавек. Ад яго мы даведаліся больш дасканала аб творчасці Коласа, што патрыятызм — гэта любоў да бацькаўшчыны, што веданне мовы — першарадная задача маладога чалавека. Затым накіраваў нашу думку на самасвядомасць. Ён казаў: ты ведаеш, скуль ты ёсць, дзе тваё карэнне, хто такія сапраўдныя беларусы, чаго яны хочуць? I сам адказваў на свае пытанні — людзьмі звацца. А калі раскрыў кнігу ды прачытаў нам верш «Асадзі назад!», было і смешна, і горка за бедака, бо:
У засеках пуста, Жыта выбіў град. — Дай, старшынька, «ссуды». — Асадзі назад!
Я з капейкі збіўся, Зарабіцья pad. — Ui няма работы? — Асадзі назад! Праўда, што таіцца, Быў і мой чарод: Два разы на жыцці Выйшаў я ўпярод. Узбунтаваў я вёску, Ой, быў цяжкі год! Прыязджае прыстаў: — Выхадзі ўпярод!
«Паверце, — казаў дзядзька Каменскі, — гэты верш быў напісаны яшчэ ў 1908 годзе. Вельмі рызыкоўна было пісаць тады, але ж пісаў Колас так проста, быццам весела нават, але гэта быў смех праз слёзы». Вось так мы прайшлі кароткі курс — набыўшы веды, якія нідзе не атрымаеш, але пад дахам коласаўскай хаты ўсё выглядала інакш, чым у школе, усё дзейнічала на сэрца і на розум.