Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
...Расхінаючы заслону пражытых гадоў, бачу, як сёння, гэтага двівоснага чалавека і дзеяча.
Сядзіць ён на складным крэсле ў сваім чорным капелюшы, заломаным набакір, перад ім эцюднік, а навакол густа абступілі яго хлапчукі, бо дзяўчаты саромеюцца і стаяць воддаль. Адзін з хлапчукоў дык стаў зусім блізка перад вачыма мастака, відаць, хацелася яму папасці на палатно, на якое клаў фарбы гэты мілы дзядзька-чараўнік.
I вось ажывае ў памяці калісьці бачанае: з крутога берага адкрываецца шырокі Сож, па якім недзе ўдалечыні невялічкі буксір цягне аграмадную баржу. А вунь з-за павароту з’явіўся параход, лёгкі, белы, нібы чайка на вадзе. Віецца чорны дымок у блакітнае неба, а пліцы колаў быццам бы чэрпаюць ваду — так старанна, хоць і марудна, бо цяжка ім змагацца з плынню шпаркае красуні-ракі. А па вадзе кладуцца крывыя палосы, якія пасля набягаюць на бераг дробнымі хвалямі і разбіваюцца аб яго.
Прыгожа і хораша — вачэй не адарваць! Гэты пейзаж Галубка пад назвай «Сож» я ўбачыў на ўсебеларускай мастацкай выстаўцы ў памяшканні былой кірхі ў Мінску.
Многа, вельмі многа стварыў Галубок. У многіх выстаўках удзельнічаў. He прайшло яго мастацтва бясследна — паўплывала на развіццё роднай культуры. Гэты артыкул пад назвай «А хто быў мастаком у “галубкоўцаў”» я напісаў 19 мая 1972 года, а часопіс «Літаратура і мастацтва» яго надрукаваў. Прачытваю зараз яго і бачу, як гэта я так гладка пісаў аб Галубку, быццам жыў-быў такі дзядзька-чараўнік, працаваў без перашкодаў, маўляў, шкада толькі, што не засталося ніводнага з тых партрэтаў, што пісалі мастакі з самога Галубка і ніводнага слова аб яго краявідах, якія засталіся без аўтарскага подпісу, — зафарбавалі энкавэдэшнікі слаўнае імя, бо быў ён ворагам народа, а значыць шкоднікам, дзяржаўным злачынцам. Сямнаццаць гадоў таму назад немагчыма было надрукаваць
праўду, тую праўду, якую і тры гады таму не далі сказаць мне па тэлебачанні. Быццам выразалі не стужку з запісам, а язык мой — прыйшлося пісаць рэпліку ў «ЛіМ»: зноў перастрахаваліся, у ёй таксама нешта падчысцілі.
21 мая 1988 года па праграме Беларускага тэлебачання ў 19 гадзін 35 хвілін ішоў тэлевернісаж «Першы народны... Уладзіслаў Галубок».
Вось мы ўсе — дзеці і ўнукі, праўнукі і сваякі — глядзім гэты тэлевернісаж з хваляваннем, сочым, як разгортваецца дзея, і, вядома, рады ад таго, што зноў паўстае наш Галубок перад намі — хоць толькі на здымках і паводле слоў тых, хто яго добра ведаў, працаваў з ім ці жыў у сям’і з Галубком, — гэта 3. Азгур, Т. Шашалевіч і аўтар гэтых радкоў (нас запрасілі 19 красавіка ў студыю Беларускага тэлебачання і зрабілі запіс нашых успамінаў).
Мабыць, толькі я адзін з галубкоўцаў ведаў, што ў перадачы было скарочана (выразана), можа, самае галоўнае. Я прадбачыў такі вынік, бо меў вопыт дваццацігадовай даўніны, калі надрукавалі ў часопісе «Маладосць» (1968, № 4) мой артыкул «Народны артыст». Уладзімір Юркевіч — адказны сакратар часопіса на той час — перадаў мой артыкул супрацоўніку рэдакцыі Уладзіславу Нядзведскаму, які, трымаючы артыкул, сказаў мне, што зараз будзем здымаць стружку — так тады называлі рэдактарскую апрацоўку артыкула. Стружка была знята не столькі з майго артыкула, колькі з яго героя — Галубка. Быццам нічога не здарылася, а Галубок памёр ад гіпертанічнай хваробы ў 1942 годзе... He ведаем мы, дзе пахаваны Галубок. Стандартная хлусня распаўсюджана на ўсіх, каго расстралялі ў 1937-м і пазней... Ну, а ў 1968 годзе я быў вельмі рады таму, што надрукавалі мае ўспаміны — няхай сабе са «знятай стружкай»...
Прыкра глядзець, як здымаюць стружку сёння. Ад самага Галубка ў тэлеперадачы засталося няшмат... А такія людзі не паміраюць, пра іх застаюцца легенды. Напрыклад, пра тое, што бачылі Галубка недзе ў Сібіры з тэатрам. Чаму ж мы сёння, у часы галоснасці, шэптам, быццам саромеючыся, згадваем толькі тое, што не рэжа вуха? I атрымалася: не расстралялі,
а памёр сваёй смерцю, зрабілі вобыск у Доме спецыялістаў, ну і што? БДТ-3 як гняздо нацыянал-дэмакратаў ці шпіёнаў (словы Т. Шашалевіча аб гэтым скасаваны ў перадачы) быў разагнаны, ушчэнены, выкарчаваны — бо кіраваў ім «вораг народа» Уладзіслаў Галубок. To, можа, гэтага тэатра і не было ніколі? Быў, як было і тое, што жонка Галубка Ядвіга Аляксандраўна рэзала сабе вены ў парку Чалюскінцаў, яе ледзь выратавалі. У сям’і Галубка аднялі палову кватэры, а сярэдняя дачка Галубка з немаўляткам-сынам мусіла шукаць кут, каб недзе жыць. I калі аўтар гэтых радкоў звярнуўся па дапамогу да старшыні гарсавета Бударына, дык ён адказаў так: «Нічым дапамагчы не магу — дрэнна быць сваяком ворага народа». Старэйшаму сыну Галубка Эдуарду — навуковаму супрацоўніку Беларускай акадэміі навук — не далі абараніць дысертацыю па беларускай драматургіі. Старэйшую дачку Багуславу, якая скончыла медінстытут, другі раз па загадзе пракурора Гінзбурга прымусілі ехаць на вёску — дачцэ ворага народа няма месца ў сталіцы! Двум сынам Галубка — сярэдняму Леапольду, шафёру грузавой аўтамашыны, ды малодшаму Сігізмунду, электрыку, — не забаранілі працаваць, а толькі выключылі з камсамола як дзяцей ворага народа.
Зараз многім цяжка паверыць, у якім становішчы апынуліся дзеці Галубка (якія ўжо мелі сваіх дзяцей), хоць існаваў сталінскі «абараняльны закон»: «дзеці не адказваюйь за сваіх бацькоў». Адказвалі, ды яшчэ як, на кожным кроку адчувалі «клопат» бацькі ўсіх народаў — замест родных бацькоў, што гнілі ў лагерах або былі расстраляны адразу пасля арышту.
«Выстрыглі» з перадачы і мае словы аб тым, што ў дзень арышту Галубка ў Гомель прывезлі мастака Сімкоўскага ў НКУС і прымусілі яго зафарбоўваць прозвішча Галубка пад кожным краявідам, якія былі зняты з экспазіцыі ў фае тэатра.
Я гаварыў, што з тых краявідаў засталося ўсяго чатыры, і зараз Міністэрства культуры ніяк не можа перадаць іх Літаратурнаму музею ў Мінску, які збірае ўсё зробленае Галубком — як мастаком, так і драматургам. Відаць, рэдактары тэлевернісажу перастрахавал іся...
Нам абяцалі паказаць частку дакументальнага фільма «Уладзіслаў Галубок», дадаўшы яго да нашай перадачы, але замест далі фрагменты «Ветрагонаў», што было як недарэчна, так і непісьменна, быццам няма ў Галубка трох класічных п’ес (такіх, як «Ганка», «Суд», «Пісаравы імяніны»). Чым кіраваліся рэжысёры і рэдактары гэтай перадачы — невядома...
Зараз я адзначу і пра тое, што скараціла рэдакцыя «ЛіМа», таксама перастрахавалася, а можа, палічыла нейкай дробяззю прыватнага характару, каб займаць месца ў паважаным штотыднёвіку «ЛіМ». Скарацілі з майго маленькага артыкула 31 радок, не так ужо мала — гэта цэлая старонка, ды яшчэ з гакам. Цяжка сёння паверыць, чаму патрэбна было знішчаць усё тое, што было звязана з імем Галубка, з яго вобразам як звычайнага чалавека. Можа, жах кіраваў людзьмі? Бо навошта было знішчаць партрэты Галубка, зробленыя мастакамі, а бюст, зроблены Азгурам, як і кавалкавая форма, знішчаны самім аўтарам. Дарэчы, у такога скульптара гэта не першы выпадак, відаць, інеапошні, бо ведаем, штонехто іншы, як Азгур, больш за ўсіх аддаў даніну таварышу Сталіну ў сваёй творчасці. Зарабіў на гэтым пачэсныя званні, грошы, узнагароды і шмат чаго іншага. Відаць, гэтая акалічнасць была асноўнай, каб запрошваць яго на тэлевернісаж. На мой погляд, гэта была памылка. У які ўжо раз, дзе Азгур гаварыць больш аб сабе. Так было і на гэты раз. Нездарма вядучая вернісажу Мая Гарэцкая мусіла перапыняць Азгура, паслухаць іншых. Яшчэ скарацілі і такія словы: «...баючыся папасці ў няміласць высокага начальства. А шкада, калі так, бо праўда ўсё роўна існуе і яе цяжка замоўчваць, яна выйдзе на паверхню сама». I яшчэ: «бо нізкі ўзровень, непісьменнасць, блытаніна не прыбавілі ў гэтай перадачы нічога, акрамя крыўды за Галубка і за тую спадчыну, якую ён нам пакінуў, аддаўшы жыццё беларускаму мастацтву і свайму народу». Чамусьці скарацілі ў тэксце цэлы абзац, дзе даю склад рэдакцыі часопіса “Маладосць”: «Галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” быў Алесь Асіпенка, а Васіль Зуёнак — намеснікам галоўнага рэдактара. Ну, гэта было даўно — дваццаць гадоў таму назад, усе былі маладымі, даруем жа
ім сёння. Зараз, мабыць, яны ўжо перабудаваліся і галоснасцю могуць пахваліцца. Дай Божа!».
Мяне можна зразумець, калі ўлічыць, што я ведаю лепш за другіх гэты «матэрыял», а мне затыкаюць рот і даюць волю гэтаму «краснобаю» Заіру Азгуру. Гляджу ў хаце гэтую перадачу, гляджу на сябе, як я адчыняю рот, а гаворыць Азгур ды так шмат чаго, а ўсё болей аб сабе: як ён там ашываўся ў тэатры Галубка, бо была там яго першая жонка Маргарыта Шашалевіч у якасці актрысы, дарэчы, была таленавітая весялуха, ролі маладзіцы выконвала выдатна. Я доўгі час не мог здагадацца, чаму рэдакцыя пашкадавала Азгура, дзе я даю партрэт мастакакан’юнктуршчыка, якім ён з’яўляецца і па сённяшні дзень. Асакрэту тым, што калі вы адхініце апошнюю (16-ю) старонку «ЛіМа», дык убачыце, што склад членаў рэдакцыйнай калегіі пачынаецца з прозвішча Заіра Азгура.
Неяк у гутарцы з Таццянай Шашалевіч, калі я ёй казаў, што не можа Азгур, не мае маральнага права нешта гаварыць аб Галубку, бо той, хто быў нізкапаклоннікам у Сталіна. Кат не можа нічога гаварыць аб ахвяры, якой з’яўляецца Уладзіслаў Галубок. А Таццяна мне і кажа: дык усе так рабілі, як Азгур. Так, ды не так, бо ёсць розніца між мастакамі, якія галадалі, але не паддаваліся, каб зарабляць на злодзеі, ды ў такой колькасці, як Азгур. Калі мы пачнём пералічваць помнікі, ці, як іх пры жыцці Сталіна называлі, манументы, дык трэба было мець назву кожнаму манументу. Скажам, Сталін сядзіць у шырокім крэсле з кніжкаю ды чытае — ён аўтар сталінскай канстытуцыі, а калі ў руцэ трымае нейкі скрутак паперы, дык гэта ён стваральнік беларускай дзяржаўнасці, калі ён з пагонамі ды штаны з лампасамі — гэта ён генералісімус, калі ён з люлькай — гэта ён мысліцель і гэтак далей. Колькі было гэтых сталінаў — сам не зможа пералічыць. Ну, няхай сабе: хочаш — ляпі якаладкі гэтыя помнікі пры жыцці, хочаш — рабі толькі Леніна з дзіцем на плячах, як хочаш, але ён яшчэ быў і дарадчыкам доўгі час у Гарбунова, сакратара ЦК КПБ па прапагандзе, ды і ў Панамарэнкі, першага сакратара ЦК КПБ, ён ляпіў усіх партыйных і савецкіхчыноўнікаў, усіх пісьменнікаўды вайскоўцаў