Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
працуе, — маюць павагу і такт, абыходзяць стараною, а гэты стаіць. Аглядаюся, а стаіць Савіцкі. Я спыніўся, не працую, чакаю: можа, здагадаецца хлопец. Я маўчу — шукаю свае чорныя акуляры, што дасталіся мне ад немцаў. I вось табе і на — растаптаў Савіцкі мае акуляры... Факт настолькі нязначны, але запомніў яго на ўсё жыццё.
Наступная мастацкая ўстанова — гэта Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. I. Сурыкава, куды паступае Міхаіл Савіцкі. Канікулы заўсёды праводзіць у Мінску, ён сябруе з народным мастаком БССР Іванам Восіпавічам Ахрэмчыкам, дапамагае Ахрэмчыку пісаць дыван у карціне «Таварыш Сталін прымае беларускіх партызан у Крамлі». Савіцкага можна бачыць на рыштаваннях Палаца піянераў, дзе ён таксама дапамагае Ахрэмчыку ў роспісах ветразяў столі па эскізах, якія распрацоўваліся разам з мастаком Ісакам Давідовічам. У 1957 годзе Савіцкі закончыў Маскоўскі інстытут імя Сурыкава з дыпломам — карцінаю «Песня». Дыпломная работа «Песня» будавалася па матэрыялах кісялёўскіх эцюдаў. Жанчыны з песняю ідуць па вуліцы вёскі, побач конь цягне вялікі воз сена, жанчыны з граблямі вяртаюцца з поля. Дыплом атрымаўся нядрэнны. Усё адпавядае летняму вечару — уся палітра фарбаў скарыстана сугучна настрою, што не часта здараецца. I вось тут устаюць сумненні: адкуль узялося пачуццё каларыту? Навучыцца гэтаму нельга, і на розум прыходзіць простая рэч: мы ж ведаем, што дыпломнікам заўсёды спачуваюць больш здольныя студэнты, і гэта не з’яўляецца ніякім сакрэтам — дапамаглі хлопцы.
Я больш ніколі не сустракаў у Савіцкага нічога падобнага, таму што не змог ён ні разу паўтарыць самога сябе, так па-мастацку, так пераканаўча як каларыст, як сапраўдны маэстра.
Гэта ж, відаць, нездарма Савіцкі, парушаючы ўсе ўмовы дыпломных карцін, нейкім чынам дастаў свой дыплом, прывёз у Мінск і прадаў за вялікія грошы ў наш Мінскі мастацкі музей.
3 1953 года пачынаецца бурная дзейнасць Савіцкага, як сказана ўдаведніку: ён працуе ў вобласці сюжэтна-тэматычнай карціны і партрэта. He будзем пералічваць па назвах яго
карціны, назавем толькі тое, што мастак быццам ідзе ў нагу з сучасным жыццём і робіць такія карціны, як «Чэсць доўгу», «Пахаванне партызана», дзе памеры палатна настолькі вялікія, што яскрава сведчаць пра намаганні маладога мастака нечым вылучыцца ад астатніх — хай сабе і памерамі, што ніяк не пасуюць да зместу. Ці вось такое палатно, як «Сацабавязацельства», — таксама вялікая карціна. На пярэднім плане вялікі стол, над якім схіліўся моцны рабочы, ён, відаць, падпісвае нейкую паперу, а па руху яго моцнай рукі нам здаецца, што ён грымнуў па стале кулаком, каб адзначыць сваю нязгоду з непісаным тэкстам. За ім ідуць да стала іншыя рабочыя з закасанымі рукавамі і ў спяцоўках, прыпыніўшы работу ў вялікім заводскім цэху. Тут мы ўстрымаемся ад разбору іншых карцін, бо ніжэй мы зноў вернемся да іх больш дасканала. У Саюзе мастакоў Савіцкі прымае ўдзел у грамадскіх работах, яго абіраюць, а часцей прызначаюць у склад мастацкіх саветаў у Праўленне саюза, у склад экспертна-закупачных камісій Міністэрства культуры, а потым яшчэ і ў Саюзе мастакоў. Гэта ўсё робіцца ў Саюзе мастакоў дзясяткамі гадоў, мае свае традыцыі як у добрым кірунку, так і ў дрэнным. Барацьба за пасады, ад якіх залежыць твой дабрабыт, не знікае ніколі групаўшчына, бо паасобку цяжка нешта зрабіць, як кажуць у нас, у арганізацыйным сэнсе. Асабліва пачынаецца актыўнасць перад з’ездам мастакоў: каго абраць у кіраўніцтва, каго абраць старшынёй. Спрэчкі ідуць усюды, сустрэчы ў майстэрнях, за чаркай, складаюцца спісы, каго куды абіраць, каго выключаць, за кім ісці.
Адзін год быў такі, што павінна было ўключыцца ЦК КПБ і зрабіць нарады на два дні, каб спыніць нашы спрэчкі перад з’ездам. Варта расказаць, што гэта быў за год такі, каб адлюстраваць умовы працы Саюза мастакоў, што не мае нічога блізкага да таго мастацтва, якое робіцца не на пасяджэннях, а ў асабістых майстэрнях.
Сядзім мы ў ЦК КПБ у Шауры, які быў сакратаром ЦК па прапагандзе, і слухаем, як ён просіць прабачэння перад праўленнем, што затрымаўся і не запрасіў нас раней, каб перад з’ездам параіцца, як яго праводзіць, якія маюцца пытанні
ці прапановы. Апроч членаў праўлення папрасілі дазволу прысутнічаць мастакі Шыбнёў і Касмачоў. Кабінет вялікі, стол стаіць літарай Т. Я сяджу ў канцы доўгага стала, насупраць Шауры, астатнія па абодвух баках стала.
ТРЭБА было назваць прозвішча будучага старшыні Саюза. Нехта назваў Нікіфарава, але Шаура затрымаўся, а пасля і кажа, што таварыш Нікіфараў сам ведае, што яму нельга ісці на такую пасаду. Дарэчы, мы ўсе адразу здагадаліся, чаму Нікіфараву раіць сакратар ЦК адмовіцца ад пасады самому. Што было дзіўна, гэта тое, што Нікіфараў пачырванеў. 3 ім здаралася гэта толькі тады, калі яму ставілася ў віну яго цяга да гарэлкі. Між тым Пётр Пятровіч Нікіфараў быў на рэдкасць адукаваны чалавек, ён ведаў гісторыю мастацтваў, ведаў і тую марксісцкаленінскую эстэтыку, што звычайна ўваходзіла пры разглядзе твораў мастацтва як аснова сацыялістычнага рэалізму ў тэарэтычным меркаванні. Ён мог зрабіць разгляд твора толькі з фармальнага боку мастацкіх творчых якасцяў. Яму было лёгка ўбачыць каларыстычныя бакі твору, бо сам пісаў краявіды малых памераў. Дзіўна было слухаць яго лекцыі па тэлебачанні, дзе ён без ніякіх тэзісаў мог па памяці весці гутарку.
У параўнанні з работнікамі ЦК з аддзела прапаганды Нікіфараў на некалькі галоў быў вышэйшы за гэтых начальнікаўтэарэтыкаў, за гэта яго там пабойваліся і, можа, шукалі выпадку, каб пазбавіцца ад яго назаўсёды.
Так, перад з’ездам у чарговым сяброўскім застоллі Селіханаў скарыстаў слабіну Нікіфарава ад чаркі і пакінуў яго ў такім стане, што той прыняў за свой дом такі ж фінскі дом суседа і настойліва дамагаўся ўвайсці. Справа скончылася ў міліцыі, затым у райкаме, а потым і на гэтай нарадзе, дзе мы сустрэліся ў Шауры ў ЦК. Можна было б і не ўспамінаць гэты выпадак, але ён быў характэрны: як мастакі — адзначым, партыйцы — змагаліся між сабою за ўладу, а не за мастацтва.
Што далей? А далей было так, што Нікіфараў мусіў пакінуць Беларусь і апынуцца зноў у Маскве, дзе ён нарадзіўся і дзе ў сям’і з малых гадоў быў звязаны з мастацтвам так цесна, што атрымаў потым адукацыю мастацтвазнаўцы.
Наш чарговы з’езд мастакоў мусіў ЦК КПБ затрымаць яшчэ на цэлы год. Прычынаў было шмат, і першая з іх — гэта тое, што Саюз мастакоў амаль перастаў існаваць як саюз аднадумцаў. Размежаванне ў поглядах на метад сацрэалізму быў розны: кожная група мастакоў лічыла, што менавіта яна стаіць на правільных пазіцыях, прышываліся ярлыкі каму натуралістаў, а каму і фармалістаў.
Такі стан у Саюзе мастакоў занепакоіў ЦК і яго ідэалагічны аддзел. Была пастанова склікаць нараду па стане ідэалагічнай работы партыйнай арганізацыі ў Саюзе мастакоў. Запрасілі ў ЦК Праўленне Саюза мастакоў, яго партарганізацыю ў складзе яго бюро, народных і заслужаных мастакоў, Міністэрства культуры, Мінскі гаркам партыі, сакратароў райкамаў партыі. Прысутнічалі сакратар ЦК Прытыцкі, загадчык аддзела агітацыі і прапаганды Капіч, Клімаў. Мазураў слухаў па мікрафоне ў сваім кабінеце. Нарадай кіраваў Шаура. Два дні мастакі палівалі граззю адзін аднаго. Але ж відаць было, што Стальмашонак і Савіцкі ідуць на канфлікт з тым праўленнем, якое, на іх погляд, бяздзейнічае ў адносінах да народнай творчасці, не развівае манументальнае мастацтва, нічога не робіцца ў прыкладным мастацтве, адным словам, бачаць толькі хібы.
Трэба падкрэсліць тое, што за Савіцкім і Стальмашонкам стаяла шмат маладых мастакоў, якія цягнуліся за гэтымі лідарамі, таму што былі ў іх у даўгу за тое, што прымаліся ў члены Саюза без падрыхтоўкі, без належнай колькасці ўдзелу ў выстаўках — прымаліся, каб стварыць большасць прыхільнікаў на сваім баку перад выбарамі на чарговым з’ездзе. Усё было запланавана, і нарада прайшла на карысць маладых, тым больш што і ЦК меў на ўвазе зрабіць замену кадраў на кіруючых пасадах. Я запісаўся дваццаць другім, а атрымаў слова чацвёртым. Я ў сваёй прамове ведаў, што патрабаваць ад ЦК, і засяродзіўся на тым, што сказаў: «Вось каб ЦК дапамог нам разабрацца ў тым, што азначае сацыялістычны рэалізм творчасці мастакоў, дый наогул, чаму гэты метад абмяжоўваецца рамкамі сацыялізму, адхіляючы ад сябе іншыя напрамкі ў мастацтве.
А ёсць у кітайцаў такі прызыў: “Хай квітнеюць усе кветкі на зямлі!”». Далей я сказаў, што гэтая няяснасць метаду ўсяму віною. «Вось растлумачце нам, як разумець усё гэта, а ў спрэчках мы самі разбярэмся».
Вядома, што ЦК не мог на сябе прыняць віну, што ён празяваў, не ўбачыў, як мастакі плаваюць у няведах і пачалі тануць ці тапіць адзін аднаго.
Было прынята рашэнне, зусім не адпавядаючае патрэбе. У Саюзе мастакоў пануе размежаванне не па ідэалагічных напрамках, а толькі звадкі, кар’ерызм ды розныя спрэчкі, склокі, зайздрасць і іншыя сутычкі бытавога характару.
Іншага і чакаць было не трэба. Можна запытацца: «А дзе вы былі раней?» Дык вось, мы самі вінаватыя, ЦК тут ні пры чым.
З’езд праходзіў у прысутнасці Шауры, ён кіраваў з’ездам мастакоў. Партыйная частка дэлегатаў з’езда правяла сваё пасяджэнне і вылучыла ў кіраўніцтва сваіх людзей, а паколькі пасяджэнне праходзіць пры зачыненых дзвярах, дык не ведаюць беспартыйныя, каго прасоўваюць партыйцы на пасады.
Вынікі тайнага галасавання на гэты раз паказалі, што перамога дасталася той групе мастакоў, дзе на чале стаялі мастакі Савіцкі і Стальмашонак, — адбылася перамога маладых.
3 гэтага часу ўсё пайшло нібы пад новым кіраўніцтвам, а пагэтаму змяніліся ўсе іншыя інстытуты: склад мастацкіх саветаў, выстаўкамаў, склад экспертна-закупачных камісій, склад камісіі па размеркаванні заказаў па вытворча-мастацкім камбінаце. Усюды стаялі на чале камісій свае людзі. На чале самых галоўных — Савіцкі або Стальмашонак.
Усё было б добра, каб не тая зоркавая хвароба, якая апанавала Савіцкага. Ён рашыў так: калі вы мяне абралі, дык я лепшы мастак і магу раіць, магу заваліць, магу ўхваліць, а магу, што магу, — нічогане даць. Сталаўсё, якудзяржаве, — адзінаначалле. Савіцкі — старшыня выстаўкама, як ён захоча, так і ўсе галасуюць за ці супроць прыняцця на выстаўку твайго твора. У ЦК ён ходзіць як да сябе дамоў. Там слухаюць толькі яго.