Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
«Куст роз» напомннает картнну французского жнвопнсца Э. Мане с такмм же названнем, деталн взяты у птальянского художнйка Боттмчеллм.
Композмцня картнны «Капустнмца» полностью занмствована у советского художннка Машкова («Колхозннца с тыквамн»),
Работа «Встреча чешского героя-партмзана Нелепкм» почтн абсолютно повторяет полотно советского художнмка Шухммна.
Центр компознцнм картнны М. Савмцкого «Декреты» взят с картмны мекспканского жнвопнсца.
Графнческнй лмст (нллюстрацня) к стнхотворенмю белорусского поэта М. Машары целмком взят с нллюстрацмн советского графнка Калпнычевой к детской кннге (автор Файзуллнна).
Картмна «Детп войны» заммствована у бельгнйского художннка Пермеке («Беженцы»). Эта работа экспонмровалась на совместной выставке промзведеннй художнмков БССР н Западного Берлмна «Война стучнт в сердце каждого», состоявшейся в конце 1984 г. во Дворце нскусств в Ммнске.
Появленне полотна «Детн войны» — одной мз последннх картннплагматов на такой ответственной выставке свмдетельствует о том, что Савнцкмй не сделал нмкакнх выводов нз решення партбюро парторганмзацмн Союза художнмков, в котором ему указывалось на недопустммость плагмата, в какой бы мере это прнсвоенме чужого труда нм промзводнлось.
Мы не перечнсляем здесь те работы, в которых налнцо компнляцнм нлн занмствованмя схем композмцнй нз пронзведеннй другнх художннков (а такмх картнн у М. Савнцкого много). Мы не называем также п те кпноленты м многочнсленные фоторепродукцмм мз разных печатных мзданмй, которые нспользовал М. Савмцкнй прм созданнн тех нлн нных свомх «шедевров».
Нельзя допустмть, чтобы М. Савмцкмй продолжал так безнаказанно злоупотреблять подобнымм действнямн, непозволнтельнымм в художественном творчестве.
По закону, заіцміцаюіцему авторское право в капмталмстмческнх странах, художннкп, чьм промзведення былн непосредственно пспользованы, а также родственннкм авторов, обладаюіцме правом наследпя, могут предьявнть М. Савмцкому мск, который прмдется оплачмвать нашему государству.
М. Савнцкнй не терпмт ннкакой крмтакм в адрес свонх картан, а еслм случаются факты крмтякм на обсужденнях выставок, то зазнавшнйся художнмк жестоко мстнт свопм коллегам на выставкомах н экспертно-закупочных комнссмях в Союзе художннков п в Ммннстерстве культуры БССР, где он является лнбо председателем, лнбо членом комнссмм.
Нельзя также не учмтывать пагубного влмяння того «творческого метода», какое оказывает сам М. Савнцкмй на молодежь, продолжая руководнть академмческой творческой мастерской.
В случае надобностн на все перечясленные намм картнныплагматы мы можем предьявнть фотоматерналы для слмчення нх с орнгнналамн.
04 февраля 1985 г, г. Мннск
Е. Тнхановнч, чпен Союза художннков СССР с 1933 года, членскнй бллет №234
На маю долю выпала не вельмі што пачэсная задача выводзіць на чыстую ваду такіх мастакоў, як Заір Азгур і Міхась Савіцкі. Ёсць яшчэ шмат такіх, але меншага памеру ды і не з такой шчасліваю кар’ераю, як гэтыя два. Але калі адным так добра шанцуе і ўсё сходзіць з рук, дык гэты прыклад служыць іншым зайздроснікам, што і як трэба рабіць, каб адразу папасці ў дамкі без якіх бы там ні было перашкодаў на гэтым шляху. Ну, не такі ўжо шырокі шлях перад усімі адчыняецца аднолькавы, але ж хапае іншым адной вузенькай для пачатку сцежачкі, каб замацавацца. Па-першае, калі мастацтва павінна быць партыйным, трэба хутчэй уступаць у партыю, гэта ўжо абавязкова, далей трэба заўсёды помніць аб змесце абранай карціны, дзе гэтая партыйнасць будзе кідацца ў вочы ўсім, а найбольш кіраўнікам партыі ў вышэйшых інстанцыях, як ЦК КПБ і гаркам партыі. На першым плане змест, а якімі сродкамі, якой тэхнікай ці спосабам будзе рабіцца твор, гэта ўжо на другім месцы ці на трэцім, і тое важна будзе, што не рабі мастак нейкіх новых пошукаў, а пішы як бачыш, — усё ясна, каб усе аднолькава маглі зразумець без натугі, без «дурняў», як каляровае фота. У эскізе рабі ўсё так дасканала, як бы рабіў у самім палатне — у карціне. Маеш болыв надзеі надобры ганарар, боўсім відаць, што можаш адтачыць усе дэталі ў эскізе, дык здолееш напісаць лоўка і ўсю карціну. Яшчэ трэба хутчэй прасунуцца ў бюро, а там на пасаду сакратара, бо гэта будзе ўжо так добра, што можаш трымаць сувязь непасрэдна з ідэалагічнымі аддзеламі ЦК і нават з сакратаром ЦК КПБ па прапагандзе.
У самім Саюзе мастакоў ты будзеш назначаны ў выстаўкам, а яшчэ лепей у экспертна-закупачную камісію. У гэтай камісіі з табой на чале будзе ідэалогія і матэрыяльная частка, якая пра-
ходзіць у камісіі па ганарарах. Актыўнасць адначасова і ў мастацтве, і ў грамадскай рабоце наблізіць цябе да ганаровага звання заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі. Далей ты маеш больш права атрымаць майстэрню, а за гэтымі ідуць і большыя ганарары, і, можа, замежная камандзіроўка. Ты ўжо настолькі высветлены чалавек, што табе шмат даверу — ты прызнаны народам, а калі так, дык і ў Мастацкім музеі твае працы будуць экспанавацца налепшым месцы.
He будзем абстрагавацца, а назавем адразу двух мастакоў, абодва яны графікі: гэта Людвік Асецкі і Сяргей Волкаў. Асецкі старэйшы за Волкава, мабыць, на 15 гадоў, ён 1929 года нараджэння, у партыю падаўся ў 1969 годзе. Волкаў уступіў у партыю, калі служыў у арміі, бо там прымалі ўсіх, хто хацеў. Яму на гражданцы было цяжка ўступаць, бо для інтэлігенцыі былі абмежаванні. Партыя хацела мець у сваіх радах болей рабочых, чым інтэлігенцыі, бо не дай бог перацягнуць вагі інтэлігенты і пачнуць круціць партыю не ў той бок, не абярэшся бяды, пагэтаму абмежаванні мелі сэнс — глядзелі наперад.
Вось вам першы прыклад скарыстання акалічнасці і ўмоў. Хаця лічыцца, што дзеці за бацькоў не адказваюць, аднак заўсёды глядзяць, хто твае бацькі. Бацька Сяргея — мастак, які апынуўся ў акупаваным Мінску і за ім лічыліся нейкія грашкі, быццам ён маляваў карыкатуры на бальшавікоў, седзячы пад немцамі. Гэтага мы не ведалі і зараз не ведаем, што дакладна рабіў бацька Сяргея, а чаго не рабіў, — ведаюць органы бяспекі і іншыя, хто гэтым займаецца, — трымалі на прыцэле таленавітага мастака, ніяк не адзначалі, ніякіх званняў і названняў яму не давалі. Было яму, відаць, цяжка, аднак дзякуючы добраму характару ён не падаваў нават віду, што яму цяжка. А сыну яго Сяргею хайелася хутка зрабіць кар'еру, і ён яе зрабіў так хутка, як вышэй усю гэтую лесвіцу апісаў я з натуры. Ён быў сакратаром партарганізацыі ў Саюзе мастакоў, трымаў сувязь з ЦК, маляваў карыкатуры на бракаробаў у калгасах, на алкаголікаў, потым перакінуўся на тых, хто ідзе супраць партыі, так вырабляўся перад гаркамам, што зараз ён ужо заслужаны дзеяч мастацтва і робіць карыкатуры на партыю, якая на цягніку закаціла ў тупік.
У Асецкага кар’ера складалася не так хутка, але таксама праз партыйныя прыступкі. Спачатку ён старшыня Мастацкага фонду, потым сакратар партарганізацыі Саюза мастакоў, ды яшчэ двойчы, ну і далей пачэснае званне — заслужаны дзеяч мастацтва БССР. Творчасць Асецкага таксама трымаецца на партыйнасці яго поглядаў. Нічога яго мастацтва не дае нам, акрамя зместу, ніякіх фармальных заваёў ён не мае, наадварот, яго малюнак слабы, і як ён ні хаваецца за выкрунтасы ў парушэнні малюнка ў акадэмічным сэнсе, усё роўна шыла ў мяху не захаваеш.
I вось такі партыйны мастак, як Асецкі, стаіць на пазіцыях сацыялістычнага рэалізму, як яму самому здаецца, дык яму, беларусу па паходжанні, родная мова зусім не патрэбна, мабыць, наадварот, яна псуе ягонае жыццё, бо ў Саюзе мастакоў частка яго членаў пачала гаварыць на роднай мове, а калі ўгледзецца, дык усе яны беспартыйныя, а гэта азначае, што яны беларускія нацыяналісты. Вось так усё проста ў разважанні партыйных членаў Саюза мастакоў атрымоўваецца на кожным кроку. У аддзеле культуры ЦК КПБ усе яго партыйныя чыноўнікі гавораць толькі на рускай мове, і гэта не дзіўна: для іх лепшым прыкладам з’яўляецца тое, што і першы сакратар ЦК КПБ гаворыць толькі на рускай мове, ды і ў іншых аддзелах таксама руская мова на першым месцы. Мне здаецца, а можа, яно так і на самай справе робіцца кіраўнікамі ЦК КП Беларусі, каб размежаванне ў Саюзе мастакоў ішло яшчэ і на глебе нацыянальных процілегласцей, акрамя мастацкіх і партыйных. Лепш баламуціць ваду так моцна, каб нічога было не відаць: хто за каго, хто супраць, а хто за. Паўстала пытанне ў ЦК, каб выявіць больш дакладна, колькі гэтых нацыяналістаў, што гавораць на роднай мове, каб павесці барацьбу з тымі, хто ў сваёй творчасці звяртаецца больш да нашага мінулага ў гісторыі Беларусі, хто цягне ад сучаснага светлага жыцця нашага многанацыянальнага народа. Гэтую «пачэсную» працу вызваўся зрабіць Людвік Асецкі. На яго сумленні ўжо было шмат спраў, якія ішлі на абарону партыі ў справе палітызацыі мастацтва — партыйнасці яго, праслаўляць партыю як адзіную кіруючую моцную ідэа-
лагічную арганізацыю: хто інакш думае, інакш робіць, той вораг не толькі партыі, але і ўсяго савецкага народа. Адразу адбілася на стане адносін да тых «нацыяналістаў», што пайшлі не ў нагу з партыяй. Перад кожным адчыненнем выстаўкі — будзь яна персанальная ці агульная, рэспубліканская, за дзень да адчынення прыходзяць інкогніта з ЦК КПБ людзі, якія адкідаюць убок такія творы, дзе вельмі добра паказана любоў да Радзімы, дзе чуецца голас нашых продкаў за мову, за культуру і традыцыі беларушчыны, дзе чуюцца заклікі Багушэвіча не пакідаць мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі, ці пратэсты маладога Янкі Купалы, які нейкі час быў разам з беларусамі ў Пецярбургу, куды са сваім тэатрам прыязджаў Ігнат Буйніцкі, даўшы некалькі канцэртаў на пецярбургскай сцэне ў клубе «Пальма» (гэта было ў 1911 годзе).
Купала так быў узрушаны канцэртам Ігната Буйніцкага ў далёкім ад радзімы Пецярбургу, што мусіў прысвяціць яму свой верш:
Важна рэй Ігнат Буйніцкі У танцах нашых водзіць, Аж здаецца — усё чыста Ходырам з ім ходзіць.
Калі пусціцца скакаці, — Ажно сэрца скача;
Лепшых танцаў і ўвесь Піцер Бадай што не бачыў...
He ўнімайся ж і скачы нам, Покі сілы хваціць, Мо пачнуць і думкі нашы Весялей скакаці!
Гэта не толькі даніна выдатнаму артысту-самародку, які быў заснавальнікам першай прафесіянальнай беларускай трупы, але яшчэ і гонар нашай Радзімы, за тое, што ўжо пачалося сапраўднае развіццё народнага нацыянальнага мастацтва Беларусі. Купала мае надзею, што «мо пачнуць і думкі нашы весялей скакаці!». Нялёгка было Беларускаму навукова-літаратурнаму