Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Трэба было мне зайсці ў міліцыю Варашылаўскага раёна ў пашпартны стол зарэгістраваць свайго сына, якому было ўжо восем гадоў у 1944 г. Вайна яшчэ ішла, а Мінск толькі пачаў разграбаць руіны і складаць цэглы ў стосы. Падаю ў акенца свой пашпарт, яго прымае маладая жанчына ў салдацкай вопратцы, яна чытае імя майго сына — Генрых — і кажа: «Што вы тут набраліся ў немцаў імёнаў? Што вам, не хапае рускіх?» Дзе ж былі тыя немцы ў 1937 годзе, калі нарадзіўся мой сын? А што ёй за справа? Яна пакрыўдзіла цябе, а з ёю спрачацца не будзеш.
Ды вернемся да нябожчыка Салаўёва, аб якім я казаў вышэй, што ён не быў чэкістам, а ўсяго толькі наглядчыкам за дзецьмі партыйнага начальства. Я прыводзіў прыклад з сынам Панамарэнкі Валерыем, а зараз успомніў выпадак з дачкой Наталевіча, старшыні Вярхоўнага Савета БССР. Пра тое, што адна з дзвюх дачок Наталевіча хрысцілася ў мінскай царкве, мы даведаліся з польскай газеты, якую атрымалі афіцыйныя колы. Гэты факт каштаваў Наталевічу тым, што ён згубіў пасаду, быў накіраваны ў саўгас старшынёю, і хутка пра яго забыліся. Між тым гэты факт паслужыў неабходнасцю стварыць групу ахоўнікаў — наглядчыкаў за непаслухмянымі дзецьмі партыйных адказных супрацоўнікаў, а ў тым ліку і савецкіх. Гэта ўсё маленькія факты, быццам нявартыя, каб нешта аб іх гаварыць, а тым больш пісаць, аднак менавіта з іх складаецца вобраз жыцця партыйных адказных кіраўнікоў, дзе ўсё робіцца пад сакрэтам, каб як мага меней людзей ведала асабістае жыццё партыйнай эліты. Гэты Наталевіч, калі яшчэ быў старшынёй
Вярхоўнага Савета БССР, перад аглядам экспазіцыі выстаўкі ў Тэатры оперы і балета хутка адарваўся ад усіх урадоўцаў, знайшоў дырэктара Мастацкага музея Аладаву і загадаў ёй адхінуць да сцяны свой партрэт, каб яго не ўбачылі астатнія члены ўрада. Відаць, мелася нейкая пастанова, якая забараняе без дазволу бюро ЦК замаўляць партрэты сваёй персоны і тым больш выстаўляць напаказ гледачам. Як мы бачым, што і сярод вышэйшай партыйнай эліты маецца чарга (іерархічныя прыступкі), хто за кім. Ці, можа, толькі адны члены Палітбюро ЦК КПСС, і перш за ўсіх генеральны сакратар КПСС, маюць права на першае месца. На самай справе гэтак усякі сакратар абкама ці нават і райкамавец захоча мець свой партрэт, дык што нарэшце атрымаецца — самая звычайная самарэклама, ні больш ні менш. Партрэт Наталевіча пісаў Валянцін Волкаў — той самы прафесар Волкаў, які ў часы акупацыі ў Мінску пісаў партрэт камісара горада Янэцке і яго жонкі ў тэхніцы лесіроўкі. Тым, што я назваў аўтара партрэта Наталевіча ды яшчэ ўспомніў часы акупацыі, не бачу ў гэтым нічога незвычайнага. Гэткая ўжо прафесія мастака: пісаць партрэты, за якія ён атрымоўвае такі-сякі ганарар, і пад партрэтам піша сваё прозвішча. Волкаў пісаў свае партрэты з натуры, заўсёды па 6 ці 8 сеансаў, гэта праца была цяжкая, а ганарары былі малымі. Што казаць, мастаку заўсёды навесяць ярлык, калі толькі захочуйь, так і ў даным выпадку нашы палітыканы папракалі старога Волкава, што ён пісаў партрэты камісарыятчыкаў у часы вайны, быццам ён быў павінен сядзець і галадаць ці рабіць нейкую іншую работу, абы толькі не па сваёй прафесіі — пісаць партрэты.
Яшчэ пры Сталіне партрэтнае мастацтва прыйшло ў заняпад. Усё з тае прычыны, што партыя скарыстала магчымасць весці прапаганду праз паказ на выстаўках герояў сацпрацы ці брыгады камуністычнай працы. Каб заахвочваць іншых ісці наперад у гэтых высцягах без грошай, але толькі за медалі ці сцягі за першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве.
Звычайна мастак піша партрэты тых людзей, якія яму падабаюцца, такіх, што вылучаюцца ад іншых сваімі рысамі, ці экзатычнасцю, ці высакароднасцю сваёй знешнасці, ці яшчэ
партрэты сваякоў, асабліва цікавымі бываюць партрэты сваёй маці, брата ці сястры. Карацей кажучы, тыя партрэты, што не за грошы, а куды вабіць душа. Зніклі тыя партрэты, у якіх бачым мастацтва, дзівімся тым, як мастак цябе спыніў ля партрэта і прымусіў стаяць, разглядаць зусім незнаёмага табе чалавека.
Гэтая хвароба — заказныя партрэты — паўсюды выціснула сапраўднае мастацтва, а замест яго пайшла ў ход масоўка шэрых твараў рабочых — каля станка, у часы працы, каля горнаў — ці калгаснікаў, дзе трактарнае кола на першым плане, дзе калгасніцы з абавязковымі ўхмылкамі, быццам што яны ні рабілі, усё лёгка ім даецца, бо праца ёсць свята кожны дзень, а не толькі ў часы дажынак.
Зноў прыгадваецца такі выпадак, калі ў мастака Сухаверхава выстаўкам адхіліў чатыры заказныя партрэты ўдарнікаў камуністычнай працы, бо палічыў іх выкананне на нізкім мастацкім узроўні. Пра Сухаверхава я ўжо вышэй пісаў, напомню толькі, што ён мае пачэснае званне заслужанага дзеяча мастацтва. Гэты дзеяч так моцна пакрыўдзіўся, што мусіў шукаць ратунку ў ЦК КПБ, яго там даўно ведаюць як мастака, партызана і заслужанага дзеяча мастацтва, дык паслухалі яго і спыталіся, чаго рабіць, што ён нараіць, калі б быў ён на месцы загадчыка аддзела культуры, а такім у ЦК быў нехта Марцэлеў, скажам прама, чалавек не вельмі культурны сам, каб кіраваць культурай, але нічога не зробіш, ён — наменклатура партыі, куды партыя пашле, туды і пойдзе. Ён слухаў Сухаверхава, а той на высокай ноце ўсё болей і болей падымаў голас: «Глядзіце, што робіць выстаўкам, — мае працы адхіляе, а партрэт калабарацыяніста Тычыны выстаўляе — гэта праца мастака Хаіма Ліўшыца, ён нядрэнны мастак, але чаму як камуніст піша партрэт мастака Тычыны, які ў часы акупацыі заставаўся ў Мінску і не пайшоў у партызаны, як гэта зрабіў я, дзе яго грамадзянская сумленнасць?» I што вы думаеце, замест таго, каб параіць выстаўкаму знайсці месца ў экспазіцыі партрэтам ударнікаў працы, дзе мастак Сухаверхаў з’яўляецца аўтарам, Марцэлеў загадаў зняць партрэт Тычыны, а на яго месца экспанаваць дрэнныя
партрэты Сухаверхава. Вось так кіруюць культурай у нашай рэспубліцы, дзе партыйцы зводзяць на нішто партрэтны жанр як самы галоўны з відаў выяўленчага мастацтва. Такім чынам мы прыходзім да высновы, што якасць і майстэрства ў партрэце не мае ніякага значэння, але толькі тое, чаго і каго піша мастак, або інакш на першым месцы стаіць змест, а форма выканання ўжо на другім ці на трэцім месцы. Заняпад мастацтва зыходзіць ад таго, што мастацтву даецца напрамак, які аплачваецца большымі ганарарамі, лепшымі ўмовамі працы, а больш партыю нічога і не цікавіць. Адгэтуль на выстаўках няма чаго глядзець, наведвальнікаў няма, у касе пуста.
Гэта я ўсё пішу аб мастацкіх партрэтах, якія экспануюцца на выстаўках, што не маюць такога масавага агляду, але возьмем партрэты, што кожнае свята вывешваюцца на фасадах афіцыйных будынкаў, на трыбунах і ў калонах дэманстрантаў.
Мне заўсёды карцела гучна сказаць пра тое, што на гэтыя партрэты ідуць вялікія грошы, а эфекту ды карысці ад іх не маем ніякай.
3	нейкай пары, але ўжо ў часы галоснасці, часопіс «Огонек» пачаў друкаваць у аддзеле пісьмаў водгукі чытачоў, якія пішуць па розных тэмах свайго ўласнага жыцця, а таксама і грамадскіх, больш за ўсё крытычных. Напісаў і я ліст у гэты добры часопіс на партрэтную тэму. Вось ён такі:
В пернод застоя больше всего запретов выпало на долю нзомскусства, лмтературы н кнно. Хочется вернть, что с этнм покончено повсюду, раз н навсегда.
А вот в настояідее время я бы не запреіцал, а предложнл бы отказаться от показа портретов членов Полнтбюро рядом с портретамн Карла Маркса, Фрндрнха Энгельса н В. Н. Леннна. Я бы также предложмл не выставлять этп портреты на фасадах офнцмальных зданмй, над трнбунамм разных городов м в столмцах союзных республмк, в колонах демонстрантов м тем более в клубах, школах, больннцах, вокзалах н вопнскнх частях.
Это ведь не какое-ннбудь празднмчное оформленне (украшенне), не транспаранты, не панно п не плакат, а всего лншь прмжмзненный подхалммаж нмзшнх партнйных органов перед высшммм.
Сотнм мнллнонов рублей вылетают на ветер на нсполненне портретов людей, которых народ должен знать по делам, а не по внешнему вмду. Частая смена состава Полятбюро пополняется новымп, а отклоненные пдут на спмсанме под внвентарным названмем «в моральный мзнос». Мне вспоммнается немецкйій пнсатель Лнон Фейхтвангер, который задал вопрос Сталнну: «Чем вызвано появленме на демонстрацнях 100 портретов человека с усамм?». Сталмн ответнл уклончнво, что, мол, мы не даем ннкакмх указаннй, это народ сам выражает так свом снмпатмн.
Вот откуда получмло начало то комчванство, протмв которого не одпн раз выступал Владпммр Нльнч Леннн.
18 января 1988 г.
Е. Н. Тнхановнч, 76 лет, чпен Союза художннков СССР, г. Мннск
Ад 18 студзеня кожны тыдзень чакаў адказу на свой ліст і згубіў нават надзею, што ўбачу свой артыкул у «Аганьку». Можа, я занадта замахнуўся на «власть предержашнх», але вось атрымаў — чытаем:
ОГОНЁК
Еженедельный обіцественнополнтмческнй н лмтературнохудожественный журнал Нздательство ЦК КПСС «Правда» Москва, А-15, Бумажный пр., 14. Тел. 212-23-27
14 марта 1988 г.
Уважаемый товаршц Тмхановнч! Спасмбо за пмсьмо, за внмманне к журналу. На страннцах «Огонька» поднммаются сегодня вопросы, которые Вы ставнте в своем пнсьме. Мы, конечно же, м в дальнейшем продолжмм этот разговор, прм этом постараемся учесть м Вашу точку зрення.
С уваженнем
Лнтсотрудннк отдела моралн н пнсем Ю. Власова
Атрымаўшы такі адказ, нельга сказаць, што ён б’е па самалюбстве карэспандэнта, хаця і гэта мае месца, аднак яшчэ доўгі час на фасадзе Дома ўрада і на дэманстрацыях Першага мая выстаўляліся партрэты членаў Палітбюро. А гэта і не дзіўна, бо ў правінцыі яшчэ па інерцыі трымаецца традыцыя нізкапаклонства, падхалімажу, з чым цяжка раптам разлучыцца, вось так здараецца заўсёды на вялікай адлегласці ад Масквы.
Яшчэ затрымаемся на партрэтным жывапісе, але ўжо не для парадаў і не для парткабінетаў, а для музеяў, галерэй і на чарговых выстаўках, што адбываюцца амаль штогод.
Выставіў я на сваёй выстаўцы ў сувязі з 70-годдзем партрэты партызан, якія былі напісаны ў 1944 годзе, а дагэтуль яны захоўваліся ў Музеі гісторыі Айчыннай вайны на стэлажах, у пыле, без рам, як нікому не патрэбныя рэчы. Мне самому было дзіўна глядзець на іх, бо пасля рэстаўрацыі, ды яшчэ ў рамках, яны выглядалі, як учора напісаныя. Але ж гэта не самае галоўнае ў партрэце. Мы стаім каля іх з мастаком Ліўшыцам, які ваяваў сам і нейкі час затрымаўся так, што, як і ўсе мастакі, што былі на фронце, ніхто з іх не пісаў партрэтаў партызан у стане поўнай уніформы, пры зброі яшчэ дыхаючай дымам вайны.