Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Вось пра гэта зараз Ліўшыц і кажа мне: «Ты паглядзі на іх, яны быццам толькі вярнуліся з бою, па выразе вачэй ды яшчэ пры нейкім іншым пластычным руху ці той позе, зараз нам ужо не вядомым, пазнаеш лясных братоў тых далёкіх часоў». «Ну, што ты мне гаворыш?» — адказаў я, быццам не я, а нехта іншы пісаў гэтых мужных людзей. Так не толькі адзін Ліўшыц, а шмат другіх мастакоў, асабліва з маладых, казалі мне пра свае ўражанні. А я ўсё думаў, што гэта не толькі мая заслуга, а, хутчэй, гэта даніна часу. Час зрабіў мае творы больш каштоўнымі, калі хочаце, адпаведнымі часу, больш дакументальнымі. Адным з лепшых маіх партызанскіх партрэтаў быў (усе так гавораць) партрэт Туміловіча, аб якім я вышэй пісаў, закранаючы адносіны партызан між сабою.
Так, гэта ўсё былі партрэты камандзіраў брыгад і атрадаў, а радавых амаль ніхто не пісаў, бо дырэкцыя Музея гісторыі
Айчыннай вайны, менавіта Саблін, давалі нам, мастакам, кандыдатуры з лепшых кіраўнікоў партызанскіх злучэнняў. Гэтая мэта мела і адваротныя бакі, і тут мне ўспамінаецца такі выпадак (не звязаны з партызанамі), калі мне прыйшла думка напісаць пуцявога абходчыка ў абставінах чыгункі і разам з наваколлем пейзажа ці чыгуначны мост з рачулкай, дык спатрэбілася для гэтага шмат папераў з дазволам выхаду на чыгуначнае палатно. А калі я падабраў сабе ў якасці натуры пуцявога абходчыка, дык і яго трэба было ўхваліць у галоўным чыгуначным упраўленні. «Каго абралі сабе за абходчыка? Ён жа п’яніца і да ж таго беспартыйны чалавек, — адказалі мне ў кіраўніцтве. — Вось даем вам сапраўднага стаханаўца, ён перавыконвае свае планы звыш тых абавязкаў, што маюць усе, ён, дарэчы, і стары член партыі».
Узяўшы ўсе паперы на дазвол падыходу да чыгункі і прозвішча абходчыка, мы з сынам на машыне паехалі шукаць таго перадавіка працы. Можа, ён і сапраўды выконвае і перавыконвае планы, але перад намі стаяў схудалы чалавек, сутулы, з невыразным тварам. На ім плашч вісеў, як на вешалцы, фуражку ён надзеў толькі для нас, бо і яна сядзела толькі на вушах. Сын зрабіў некалькі здымкаў на палатне, дзе рэйкі сыходзяць у даль, дзе насып бачыцца на павароце, — навакольны пейзаж.
Я спачатку хацеў зрабіць вобраз чыгуначніка, які даглядае за рэйкамі, за станам насыпу, але мне далі канкрэтнага чалавека з прозвішчам, якога павінны ўбачыць і пазнаць супрацоўнікі, дык пагэтаму мусіў рабіць з тым падабенствам, з якім толькі фота можа здолець, а не мастак. Вось яшчэ маем прыклад, як мастацтва павінна падпарадкоўвацца партыйнасці і як той сацыялістычны рэалізм робіць мастацтва функцыянальным, практычным — усе прыкметы вольнага, прывабнага мастайтва губляе.
Урэшце гэты партрэт атрымаўся ў шэрагу звычайных заказных і ніяк не ўвайшоў у лепшыя з усіх маіх партрэтаў. Ну а да ліку лепшых быў партрэт скульптара А. Глебава ў капелюшы. Ён доўгі час экспанаваўся ў нашым Мастацкім музеі, але нехта з маіх «сяброў» замест майго падсунуў свой.
У Мастацкім музеі дырэктар Аладава сачыла за мастакамі, якія былі ў кіраўніцтве Саюза мастакоў сёння, бо яна залежала ад іх, можа, у большай ступені, чым Міністэрства культуры. Шкада, што кан’юнктура была ва ўсіх установах, ні мінаючы і мастацкія.
Да мастацкай выстаўкі «Всегда начеку» я задумаў зрабіць карціну, у аснову якой павінен легчы вобраз Фелікса Дзяржынскага — чалавека, які заўсёды быў поплеч з Леніным, заўсёды пераадольваў, як казала гісторыя камуністычнай партыі, ворагаў народа. Перамог паўстанне меншавікоў, і рабіў ён заўсёды гэтыя справы чыстымі рукамі, з гарачым сэрцам і халоднай галавой. Так я думаў пятнаццаць гадоў таму назад, так думалі ўсе, хто ведаў аб Дзяржынскім па шматлікіх выданнях, кнігах ці тых датах, прысвечаных Дзяржынскаму. Трохі пазней мы даведаліся, што ў Польшчы, на п’едэстале помніка Дзяржынскаму нехта праз тыдзень ставіць адбітак крывавай рукою, што мусіць напомніць жыхарам Польшчы аб крывавых справах супроць народаў як рускіх, беларускіх, так і землякоў ягоных — палякаў. Чырвоная фарба можа іграць ролю чырвонага сцяга, але можа і напомніць аб колеры крыві чалавечай, так вось па-рознаму можна аднесціся да жалезнага Фелікса, калі мала чаго ведаеш аб гэтым чалавеку ў шэрым шынялі.
Я зрабіў карціну, у якой фігура Дзяржынскага займае палову карціны, а па-за фігураю, як на вітражы, зрабіў фрагменты яго біяграфіі разам з Леніным у рэвалюцыйным руху ў 17 годзе і ў Грамадзянскай вайне. Двухметровая карціна ўвышыню мусіла сваімі памерамі адзначаць веліч дзейнасці вялікага Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага. Трэба адзначыць, што нашы лідары не прымалі ўдзел у гэткай па тэме выстаўкі, вельмі ж яна міліцэйская, дробная па задачах: схапіць парушальніка, адвезці п’янага ў выцвярэзнік — адным словам, карціны без «філасофіі», без гучнай ідэі. Выстаўка трымалася на серадняках, якія адказалі на заданне так шчыра, як толькі маглі, а гэта было якраз і добрай падставай, каб раскрытыкаваць удзельнікаў. Палкоўнік міліцыі, які ўваходзіў у выстаўкам і сядзеў у прэзідыуме абмеркавання твораў, а раней на
пасяджэннях выстаўкама прымаў удзел у прыняцці эскізаў да будучых карцін, быў вельмі збянтэжаны тым, што пачуў ад членаў выстаўкама зараз. Як магло здарыцца такое процілеглае становішча між тым, што было тады сказана аб эскізах, а зараз зусім іншае пры разглядзе гатовых твораў? Рэч ішла не аб выкананні, а аб тым змесце, што быў вядомы і раней. He ўсе, але частка ўдзельнікаў выстаўкі была адзначана граматамі УМУС, у тым ліку і мая карціна пад назвай «Фелікс Дзяржынскі». Нейкая частка нашых мастакоў беларускай арыентацыі казала мне, што не варта было мне траціць час на гэткага дзеяча рэвалюцыі, які ўвасабляў меч рэвалюцыі, гэта значыць быў галоўным карнікам людзей, што былі не згодныя з той рэвалюцыяй, што трымалася на штыках, на вераломстве і на суцэльных масавых забойствах. Гэта я зараз сам тактлумачу падрабязна, але тады постаць Дзяржынскага была амаль святой па справядлівасці сваёй дзейнасці ў вачах шырокай савецкай грамадскасці. Сказаць папраўдзе, яго біяграфію ў карных справах ніхто не ведаў, а толькі кароткія звесткі: дзе нарадзіўся, у якім годзе, што сядзеў у царскай турме, хто былі яго бацькі.
За маю карціну я атрымаў ганарар, згодна з дагаворам, — 1800 рублёў. Бухгалтэрыя Мастацкага фонду мела на руках пратакол выстаўкама аб прыняцці твора на выстаўку, і гэтага было дастаткова, каб разлічвацца з кожным мастаком, тым больш што разлікі з мастакамі робяцца пасля закрыцця выстаўкі і часам значна пазней. Праз нейкі час бухгалтар Мастацкага фонду па тэлефоне паведамляе, што я атрымаў болей грошай за твор, чым мне належала, спасылаючыся на рашэнні экспертна-закупачнай камісіі, якая з’яўляецца апошняй інстанцыяй, якая заключае дагавор. Якая прычына такога рашэння камісіі, мне стала вядома пазней, з якой я, безумоўна, ніяк не мог згадзіцца і не збіраўся вяртаць 800 рублёў Мастанкаму фонду. Мастак Савіцкі, які ўзначальваў тады экспертна-закупачную камісію, каб скараціць мне ганарар, вынес такое рашэнне — назваць карціну «Фелікс Дзяржынскі» партрэтам, а за партрэты даюць значна меншыя ганарары, чым
карціны. Вось так лёгка было зроблена ў пратаколе камісіі, аб якім мне не паведамілі, дагавор застаўся стары, а грошы былі ў мяне ў кішэні. Юрыдычна я быў правы, і гэта пацвердзіла аўтарскае права пасля кансультацыі.
Саюз мастакоў падае на мяне ў суд за незаконнае атрыманне грошай у суме 800 рублёў. Сведкамі ад Саюза на судзе былі народны мастак Шчамялёў і адказны сакратар Саюза мастакоў Свентахоўскі. Мне было дзіўна, што гэтыя мастакі ўзяліся быць сведкамі нягоднай справы, быццам не відно ўсім, што яны выконваюць волю ўсёмагутнага Міхаіла Савіцкага. На пасяджэнні суда суддзя зачытаў мой дагавор і падкрэсліў, што Ціхановіч ні адной капейкі не атрымаў звыш таго, што адзначана ў дагаворы. Двойчы суд разглядаў гэтую справу, аднак справа была закрыта і пацверджана самім сакратарыятам Саюза мастакоў.
У канцы 70-х гадоў Міхаіл Савіцкі быў старшынёй усіх выстаўкамаў, экспертна-закупачных камісій як у Міністэрстве культуры, так і ў Саюзе мастакоў, быў намеснікам старшыні (старшыня I. Ф. Клімаў, дзядзька Савіцкага) Камісій па дзяржаўных прэміях БССР. Тут не лішне будзе падкрэсліць, што Савіцкі, ужо маючы такія пасады, дзе грошы і прэміі з’яўляюцца галоўным у жыцці, — матэрыяльным падмуркам для мастака, валодае такімі вялікімі рычагамі, што будуць стагнаць усе маладыя мастакі, якія будуць супраціўляцца, не згаджацца з ім, але ненадоўга не хопіць моцы, бо і тыя члены камісій падпарадкуюцца Савіцкаму, інакш не ўседзець ім у крэсле — звольніць, знойдзе прычыну.
Чытаем выпіску з пратакола № 6 ад 21 лютага 1979 года пасяджэння сакратарыята праўлення Саюза мастакоў БССР.
Бачыце, адзін Савіцкі лічыць, што мастак Я. М. Ціхановіч не выканаў свае дагаворныя абавязкі, схлусіў-падмануў, замест карціны зрабіў партрэт Фелікса Дзяржынскага.
Можна сабе ўявіць. як баяцца маладыя мастакі такога маэстра, які толькі сам разумее, што добра, а што кепска, і як робяцца карціны, і як выконваюцца партрэты.
Тут друкуецца выпіска з пратакола № 6 ад 21 лютага.
Саюз мастакоў БССР
10.04.79 г. № 333
ВЫПНСКА
нз протокола № 6 от 21 февраля 1979 года заседання Секретармата правлення Союза художннков БССР. СЛУШАЛ14: Утвержденне решеннй Художественно-экспертного совета Союза художнмков БССР, протокол № 1 от 9 февраля 1979 года по прнему пропзведеннй художннков по договорам.
1.	Заявленме художннка ТНХАНОВНЧА Е. Н. о пересмотре решенмя по прнему его промзведення — картнны «Фелнкс Дзержмнскнй», которая псполнялась по эскмзу, прпнятому выставкомом выставкм «Всегда начеку».
Просьба возннкла вследствне того, что бухгалтермя Днрекцмн выставок выплатнла ему гонорар полностью, предусмотренный договором, т. е. 1800 руб. Днрекцня счнтает выплату ошнбкой н проснт вернуть в кассу Днрекцнн 800 руб.
Заявленме т. Тмхановнча Е. Н. на заседанмп экспертного совета лоддержалн тт. Версоцкмй В. Н., бывшмй председатель выставкома выставкн «Всегда начеку», Кміденко A. М., Нгнатенко Т. Д., Агуновнч Э. К., Басалыга В. С., фемелев Л. Д.
Тов. Савнцкнй М. А. счнтает, что художннк Тнхановнч Е. Н. не выполнмл своп договорные обязательства, представнв не картану «Фелнкс Дзержннскнй», а портрет Ф. Дзержмнского. Экспертный совет н оценнл эту работу на основаннм суіцествуюіцмх ставок авторского вознаграждення.