• Газеты, часопісы і г.д.
  • Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

    Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 532с.
    Мінск 2015
    132.27 МБ
    гуртку, студэнтам С.-Пецярбургскага ўніверсітэта выдаваць свае «Огонькн» — усюды былі перашкоды, і з гэтае прычыны Купала піша верш:
    Чаго вам хочацца панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб тэй мове, Якой азваўся беларус!
    Гэтыя купалаўскія словы, што гучалі ў 1912 годзе, гучаць і зараз, можа, болей моцна, чым у тыя далёкія гады.
    Пятнаццаць гадоў таму я звярнуўся да Ядвігі Раманоўскай — пляменніцы Купалы — з тым, каб параіцца, як скарыстаць гэты чатырохрадковы верш у нашы дні, бо, кажу, нельга лічыць чалавека нацыяналістам за тое, што ён гаворыць на роднай мове, а менавіта ў нас, мастакоў, з такой меркай падыходзяць да кожнага беларуса. Вы б бачылі, як яна захвалявалася, пачала азірацца — ці можа нехта чуць нашу гаворку — і катэгарычна адмовілася што-небудзь мне раіць. Вядома, у той час можна было атрымаць моцны «разнос» і апынуцца ў нацдэмах. Раманоўскую можна разумець, бо ёй болей як каму трэба сябе трымаць лаяльна да кіруючай партыі, да нацыянальнай палітыкі, што мае беспамылковую лінію ў гэтым напрамку. Да мяне Раманоўская адносілася з нейкай перасцярогай, бо ведала, што я магу ад жонкі ці ад сваякоў — дачок Галубка — у сваю чаргу, ведаць пра Купалу тое, аб чым трэба, сцяўшы зубы, маўчаць, нават не падаваць віду, што нешта ведаеш. Помню, як я аднойчы прыйшоў у Літмузей Я. Купалы і пачаў у яе нешта пытацца. На яе твары было столькі напісана боязі, хвалявання, ёй здавалася, што вакол яе сядзяць за сталамі не сяброўкі-супрацоўніцы, а людзі, якія сочаць за ёю: што гаворыць, куды ідзе, з кім сустракаецца. Гэта ж самае я адчуў і з боку цёткі Уладзі. Тут ужо верна, што я ведаў, як мая жонка Люся Галубок яшчэ дзяўчынкай развучвала пад кіраўніцтвам Уладзіславы Францаўны верш Янкі Купалы, прысвечаны прыезду Пілсудскага ў Менск. Купалы тады жылі ў доміку Першага з’езда РСДРП, дзе зараз музей. Я вышэй пісаў аб гэтым фак-
    це, бо для Люсі Галубок гэты дзень запомніўся на ўсё жыццё. Убачыць, як Пілсудскі кінуў ёй кветкі на сцэну пад ногі пасля чытання таго купалаўскага верша ў тэатры, бывае не часта.
    Даніла Міцкевіч (сын Якуба Коласа) нават па тэлефоне мне зачытаў пару радкоў з верша Дзям’яна Беднага (Прыдворава), у якім ён разносіць Янку Купалу за яго верш прывітальны, прысвечаны Пілсудскаму.
    Я зараз пытаюся: а ці можна было ведаць, хто захопіць гаротную Беларусь — ці маскалі, ці, можа, Польшча, якая ўвайшла ў Беларусь не з агнём і мячом супраць народа, але ж толькі, адступаючы, па словах бальшавікоў, паліла ўсё на сваім шляху? Ці, можа, за гэта і надалей, на ўсё жыццё бальшавікі помсцілі і душылі нашу інтэлігенцыю, выпальваючы не дамы, а душы разам з целам сапраўдных беларусаў? Давайце зараз зноў вернемся да нашых дзён, у якія мы ўсялякімі сродкамі дамагаемся затрымаць генацыд — смерць нашай мовы, а разам з ёю і самога беларускага народа.
    Як нашы ўлады робяць усё, каб затрымаць зварот нашай беларускай свядомасці, і перш за ўсё ў выяўленчым друкаваным мастацтве — у эстампе, куды ўваходзяць гравюры на розных матэрыялах літаграфіі ці сухая іголка, адным словам, множацельная графіка з вялікімі тыражамі. Я магу ў якасці прыклада прывесці выстаўку сваіх твораў, прысвечаных юбілею свайго 70-годдзя з дня нараджэння.
    Я ў раздзеле графікі паказаў галерэю партрэтаў папярэднікаў нашай беларускай культуры, пачынаючы ад Міколы Гусоўскага і Францыска Скарыны і канчаючы Міхасём Чаротам, які заклікаў таксама перад сваім арыштам сваіх братоўбеларусаў: «кінь саромецца мовы сваёй — беларусам пачні называць сябе».
    Так я даў на выстаўку звыш двух дзясяткаў партрэтаў з такімі патрыятычнымі выявамі, што, безумоўна, выклікала вялікі інтарэс у нашых пісьменнікаў, а таксама і ў настаўнікаў беларускай мовы. «Вось, — казалі яны, — каб выдаць асобным выданнем гэтую серыю такіх сусветна вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, з тымі словамі пад яго партрэтам, награвіраванымі на
    цынку: “...на беларускай мове гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана...”».
    Так сучаснік Пушкіна, вялікі польскі паэт гаворыць аб нашай мове. Паспрабуйце аспрэчваць і хто адважыцца супярэчыць такому аўтарытэту — можа, толькі вялікадзяржаўныя шавіністы, якім невядома, што Адам Міцкевіч нарадзіўся на беларускай зямлі і пагэтаму добра ведаў з дзяцінства беларускую мову. Запытаемся мы ў саміх сябе: а колькі людзей зараз гавораць на беларускай мове? Наўрад ці набярэцца каля аднаго мільёна чалавек, якія валодаюць мовай, на тую ж колькасць насельніцтва ў дзесяць мільёнаў чалавек, якую маем зараз. А вось вам словы самога Пушкіна аб нашым народзе: «народ нздревле нам родной». Хто ж вінаваты ў тым, што губляем мы сваю мову? Няўжо няма такіх злыдняў? Але ж ёсць яны: гэта кіруючая камуністычная партыя бальшавікоў Беларусі. Менавіта яна лічыць сябе беларускай, а беларускую мову не прызнае за дзяржаўную, бо, як ім здаецца, ёсць расейская, на якой гаворыць увесь Савецкі Саюз між рэспублікамі. Нябожчыку Брэжневу адзін час хацелася ў пашпарце ў графе, якой нацыянальнасці, пісаць «савецкай нацыянальнасці». Добра, што знайшліся людзі, якія даказалі яму глупства такога пажадання, як штучна налажыць вета на існаванне моў, загадам ці дырэктывай забараніць разам з мовай і культуру шмат якіх нацыянальнасцей, уваходзячых у склад СССР. Зараз нават ніхто не хоча ў якасці папроку ўспамінаць пра гэтае самадурства генеральнага сакратара ЦК КПСС. А трэба гэта рабіць, каб паказаць народам, чаго каштуе такое кіраўніцтва. Тут мне неабходна ўспомніць і пра Францішка Багушэвіча, які зваў беларусаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!». Гэтыя словы пад партрэтам Ф. Багушэвіча я награвіраваў таксама, як гэта рабіў на ўсіх партрэтах сваёй серыі знакамітых дзеячаў беларускай культуры мінуўшчыны.
    Нябожчык пісьменнік Аляксей Кулакоўскі, дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы, разам са сваімі супрацоўнікамі наведалі маю персанальную юбілейную выстаўку, склалі спіс
    маіх графічных твораў, куды ўвайшлі ўсе вышэй памянёныя партрэты і перадалі гэты спіс у Міністэрства культуры з мэтай закупкі іх для Літмузея Янкі Купалы. Здавалася б, для Міністэрства культуры чаго прасцей — адказаць станоўча на гэты запрос і закупіць, ну, няхай, можа, не ўсю серыю, але з лепшых. Дык не, нават афіцыйнага адказу не было, а так, у прыватнай гутарцы, было адзначана, што купляць творы, дзе нацыяналізм прэ праз усе шчыліны, няма ніякага сэнсу. А хто там, у міністэрстве, з людзей кіруе і лепш за пісьменнікаў ведае, што падыходзіць для літмузеяў Купалы ці Коласа, бо і ад Літмузея Якуба Коласа Даніла Міцкевіч (сын Коласа) таксама падаў спіс прац з маёй выстаўкі на закупку. У Міністэрстве культуры міністрам быў у той час Міхневіч, а яго намеснікам Ваніцкі, у мінулым адзін з шматлікіх сакратароў ЦК ЛКСМБ (трэці ці чацвёрты). Ад мастацкага аддзела Уродніч і Міронаў, абодва яны мастакі, але добра працуюць на падхваце (чаго жадаеце?) перад вышэйшым начальствам, яны таксама пільна сочаць за тым, каб па змесце творы мастацтва былі як мага партыйнымі, бо і самі з’яўляюцца членамі партыі. Вось тое кола, якое круціцца ў адным напрамку, — адпаведна задачам, сыходзячым ад ЦК КП Беларусі.
    Няхай чытач не падумае, што я адзін такі небарака, што ўсюды мае творы толькі адхіляюцца, не купляюцца. He і не, гэта датычыцца і болып маладзейшых за мяне, такіх, як Марачкін, Купава, Кулік, Драчоў... Мой сын Генрых таксама на падазрэнні, лічыцца не надта на правільным шляху. Браты Уладзімір і Міхась Басалыгі, мастак Янушкевіч і яшчэ, можа, дзясяткі два мастакоў — шчырых беларусаў.
    Вялікай бядой трэба лічыць і той факт, што сапраўдныя беларусы, але члены партыі, наўмысна не гавораць на сваёй роднай мове і тым самым быццам становяцца больш інтэрнацыянальнымі, больш спагаднымі да рускіх, і гэта іх узвышае над усімі дробнымі нацыяналістамі з вузкім даляглядам. А на мой погляд, такіх мастакоў трэба лічыць здраднікамі двойчы, бо з такім двурушніцкім абліччам і мастацтва становіцца касмапалітычным ці абыякавым наогул.
    Такім чынам, Саюз беларускіх мастакоў, хочам мы таго ці не, не з’яўляецца суполкай аднадумцаў, а хутчэй, гэта тыповая групаўшчына, члены якой толькі адной назвай Саюз савецкіх мастакоў Беларускай ССР трымаюцца быццам разам як аднадумцы. Па сутнасці, пры стварэнні саюзаў савецкіх мастакоў, пісьменнікаў, архітэктараў, кампазітараў партыя бальшавікоў загнала творчых работнікаў у розныя стойлы па прафесіях, каб трымаць усіх пад наглядам тых жа партыйных кіраўнікоў пры кожным творчым саюзе, ды яшчэ дадала па адным «рэферэнце» з КДБ, а з сакрэтных аддзелаў зрабіла аддзел кадраў, дзе таксама сядзяць кадэбэшнікі. Адно толькі тое, што творчасць мастака адбываецца ў майстэрні, дзе яго цяжка кантраляваць штодзённа, а толькі тады, калі яго твор трапіць на выстаўку. Але ж гэтых спрактыкаваных наглядчыкаў ці, дакладней кажучы, саксупаў (сакрэтных супрацоўнікаў) маем сярод саміх мастакоў, і ў першую чаргу партыйцаў, бо ў іх лічыцца нават гонарам выяўляць іншадумцаў, хістаючых нястойкіх мастакоў.
    Так што нідзе не схаваеш свае думкі і тым больш не выкажаш іх на палатне ці ў графіцы, на паперы.
    Ну, гэтая сістэма перакрыжаванага прасочвання адзін аднаго існуе ўсюды, нават у будынку ЦК КПБ, дзе тэлефоны праслухоўваюцца пры кожнай гаворцы нават у так званых інструктараў.
    У злавесным НКУС ці ў тым жа злавесным КДБ і ў вельмі падобным на памянёныя вышэй органы гвалту Галоўным кіраўніцтве міліцыі ўсё трымаецца на вельмі складаным кантролі, дзе ўсе пакоі маюць пільна схаваныя мікрафоны, так што людзі ўжо самі сабе не належаць, бо не маюць асабістага жыцця. Тое, аб чым я зараз пішу, вядома ўсім у Саюзе, нават піянерам, але ўсе так звыкліся ці, сказаць лепш, абабіліся, што ўжо і не бачаць у гэтым рэжыме нічога незвычайнага.
    Можа, гэтая старонка жыцця беларускага інтэлігента будзе цікава нашым замежным братам-беларусам, бо да іх даходзіла толькі тое, што прайшло такі строгі кантроль, што засталося адно зацукраванае прыхарошанае жыццё, дзе так вольна жыве наш савецкі чалавек.
    Заўсёды лічылася, што ЦК, а потым ГПУ і нарэшце НКУС не залежаць ад урада, бо барацьба з унутраным і знешнім ворагам ёсць асабістая справа, усё пабудавана на суцэльным сакрэце, дзе толькі Палітбюро (нават без ЦК КП(б) можа ведаць, што робіцца ў НКУС). Толькі пасля смерці Сталіна разагналі берыеўцаў і зрабілі Камітэт дзяржаўнай бяспекі, які падпарадкуецца Савету народных камісараў або, як зараз завецца, Савету Міністраў СССР. Але ж усе так званыя чэкісты перабеглі ў міліцыю з іх вопытам і звычкамі, так што нічога не змянілася, акрамя назвы.