Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
ПОСТАНОВІ/ІЛУІ: Учмтывая факт оплаты суммы договора 1800 руб., промзошедшнй по внне Днрекцпм выставок н в целях прекраіценпя рассмотрення данного вопроса в судебных мнстанцнях — Дмрекцнм выставок закрыть договор с художнмком Тнхановмчем Е. Н. в сумме договора 1800 руб. (одна тысяча восемьсот руб.).
П. п. Председатель правлення — В. А. Громыко
ВЕРНО: Зав. канцелярней Л. Г. Тарасмк
Было шмат такіх выпадкаў, што сведчаць аб нахабным скарыстанні сваіх паўнамоцтваў ці ў карысных мэтах, ці каб адпомсціць чалавеку, які стаіць на шляху кар'еры ўсіх партыйных наменклатуршчыкаў і тарбахватаў, падобных на шматлікіх савіцкіх. Але не будзем абагульняць, не забываючы нашага прынцыпу называць сваімі імёнамі дый па прозвішчах, не баючыся помсты з боку «пакрыўджаных» сказаць пра іх праўду ўсю, якая яна ёсць. А праўда такая: калі кампартыя ўбачыла, што яна маланкава губляе аўтарытэт у народзе, асабліва ў інтэлігенныі творчай, дык спатрэбілася ёй мець на сваім баку янычараў, якіх узрасціла, адкарміла за доўгі час, агарнула такіх людзей яшчэ і легендамі, падобнымі на байкі, каб хаця б штучна надаць такім асобам аўтарытэту, маючы на ўвазе, што ніхто не адважыцца выйсці наперад і ў вочы назваць правакатарам таго, хто імкнецца затрымаць рух наперад, хто жадае волі мастацтву, скінуць ланцугі, зняць шоры з вачэй і крочыць да сапраўднага вольнага ладу. Вось такім янычарам, афарбаваным у чырвоны колер, быў тады Міхаіл Савіцкі. Нездарма мастакі называлі яго Аятала Хамейні — не старшыня Саюза мастакоў, а кіруе Саюзам. Пастановы праўлення не ажыццяўляюнца дзякуючы таму, што ён у сваёй майстэрні збірае «сваіх» людзей, і ўсё адхіляецца, што было прынята на праўленні. Нам прыходзілася гэтаму дзівіцца, бо ў кожным Саюзе мастакоў іншых рэспублік былі свае савіцкія, а ў цэлым копія здымалася з партыйных кіруючых органаў, дзе ёсць «хозянн»-адзінаначальнік, — гэта першы сакратар, як генерал-губернатар ці гаўляйтар у Гітлера. А каб паказаць, як партыя кіруе творчымі саюзамі, мы раскажам, як праходзяць з’езды мастакоў, у прыватнасці 10-ы з’езд беларускіх мастакоў у памяшканні клуба імя Дзяржынскага (КДБ), які бралі ў арэнду за кошт Мастацкага фонду.
Па сутнасці, гэта быў юбілейны з’езд, і добра, што ён не стаў урачыстым, нават наадварот — ніхто не ўспомніў, што ён дзясяты. Усе былі занятыя толькі тым пытаннем, хто будзе абраны ў склад праўлення, а болей за ўсё — хто будзе на чале Саюза старшынёю.
Са справаздачай выступіў В. Пратасеня, які нічога новага не сказаў, бо адчувалася афіцыйнасць і стандартнасць тэксту, быццам скапіяваў словы з мінулага даклада, дзе больш паловы аддаецца міжнароднаму становішчу партыі на чале з генсекам Леанідам Брэжневым, што вядзе народ у часы развітога сацыялізму да камунізму.
У прэзідыуме сядзеў загадчык адзела культуры ЦК КПБ Петрашкевіч, які быў дырэктарам і пастаноўшчыкам гэтага спектакля, а часам станавіўся нават і суфлёрам, калі артысты забываліся на дрэнна вывучаны тэкст.
Упершыню ён патрабаваў, каб тыя, хто будзе выступаць на спрэчках, павінны даць тэзісы свайго выступлення ў прэзідыум за 2 гадзіны перад спрэчкамі.
Так Петрашкевіч забяспечваў нагляд за тым, каб нехта не сапсаваў яму кар’еру, калі пачне гаварыць такое, што будзе не адпавядаць сцэнарыю, дзе аднадумства дэлегатаў павінна быць на той вышыні, каб Машэраў — першы сакратар ЦК. КПБ — быў задаволены тым, што партыя кіруе мастакамі як належна быць. Мала таго, загадчык аддзела культуры сачыў яшчэ і за тым, каб не ўсім па спісе даць слова, хто па чарзе запісаўся.
Я перадаў свае тэзісы старшыні Саюза Пратасені, а той ужо пасля спрэчак прасіў у мяне прабачэння за тое, што не па яго віне мне не далі слова, і ўсё валіў на Петрашкевіча. Маўляў, ад Пратасені нічога не залежала, ва ўсім павінен загадчык аддзела культуры.
У сваіх тэзісах я меўся сказаць пра Першы з’езд мастакоў Беларусі, пра першы Дом мастакоў, пра першую Дэкаду літаратуры і мастацтва, што адбылася ў Маскве ў 1940 годзе, пра першы ўдзел мастакоў у афармленні Беларускага павільёна на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, адным словам, пра ўсё, што было ўпершыню і з’яўляецца нашым агульным багаццем у дзясятую гадавіну мастакоўскага з’езда. He цяжка здагадацца, чаму мне не далі слова і чаму такая неабходная тэма маіх тэзісаў не знайшла падтрымкі. А ўсё па той прычыне, хто выступае. Калі чалавек наменклатуры, партактыву ў творчым саюзе, тады ўсё будзе добра, аб чым бы ён ні гаварыў, a то,
бачыш, возьмуць ды абяруць яго ў праўленне Саюза, а гэта вельмі непажадана.
Як водзіцца заўсёды, партыйная частка дэлегатаў з’езда на сваім закрытым пасяджэнні гадзінамі абмяркоўвае кандыдатуры ў склад праўлення, спрэчкі вядуцца пад сакрэтам ад нас, беспартыйных. Мы сядзім або блукаем па калідорах, чакаем, каго нам падсунуць у сваіх спісах. Партыйцам забараняецца выходзіць з памяшкання таму, каб папярэдне ніхто з нас не ведаў і не пачаў бы рыхтаваць свае спісы як контрпрапановы.
Зачытваецца спіс кандыдатаў ад партыйнай часткі з’езда, яны ідуць першымі, а потым ужо даюць слова мастаку ў зале.
Петрашкевіч штурхае ў бакі Асецкага, які старшынствуе на пасяджэнні, нешта шэпча яму. Асецкі ўстае і кажа, што паступіла прапанова спыніць вылучэнне новых кандыдатур. А было ўсяго толькі адна асоба названа. У зале шумна, нехта крычыць і настойвае, каб далі яму слова. Зноў штуршкі Петрашкевіча. Асецкі нахмурыўся і кажа: «Выходнте натрнбуну м мотнвнруйте предлагаемую кандвдатуру». I гэтак далі траім мастакам слова і на гэтым спынілі вылучэнні кандыдатур. Далей вылічальная камісія вядзе падлік, хто і колькі атрымаў галасоў. На пасяджэнне вылічальнай камісіі не мае права ніхто заходзіць, аднак Петрашкевіч заходзіць без дазволу, бо ён ад ЦК К.ПБ пытаецца, як ідзе падлік, вядзе гутарку са старшынёй мастаком Свентахоўскім, які ў мінулым годзе ўступіў у партыю.
Перад галасаваннем да мяне падыходзіць мастак Уладзімір Басалыга і просіць галасаваць за Савіцкага — я абяцаю і не выкрэсліваю яго з бюлетэня. Але ж чаму Петрашкевіч яшчэ адзін раз заходзіў у вылічальную камісію? Мабыць, была патрэба... Так, потым стала вядома, што Савіцкі не набраў галасоў «за», дык зрабілі так, што тых, хто быў супраць, апынулася гэтая ж колькасць ужо за Савіцкага.
Ну, скажыце, чым гэтыя маніпуляцыі з выбарамі кіраўніцтва ў творчым саюзе не нагадваюць выбары ў Вярхоўны Савет, калі на выбары даецца адна кандыдатура ад камуністычнай партыі, як гэта было часцяком на з’ездах мастакоў Беларусі? Як бы цяжка ні было у мастакоў на выбарах у кіраўніцтва, але ж яны
вялі нейкую барацьбу, а вось у Вярхоўны Савет па ўсім Саюзе ССР было галасуючым усё роўна, бо было заўсёды 99,9 % за аднаго кандыдата. Апатыя, абыякавасць, дайшло да таго, што нехта адзін з Дома мастакоў на вуліцы В. Харужай у Мінску браў пашпарты і галасаваў за ўсіх, а на выбарчых участках рапартавалі аб перамозе блока беспартыйных і камуністаў. Так было ўсюды. На адзінаццатым з’ездзе мастакоў, які праходзіў у Палацы культуры Белсавпрофа. Пры ўваходзе ў Палац трэба было паказаць свой членскі білет Саюза мастакоў нейкім дружыннікам. На гэты раз кіраваў з’ездам загадчык аддзела культуры Іван Іванавіч Антановіч, яму дапамагаў інструктар Гілеп. А дзе ж дзеўся Петрашкевіч, спытаецеся вы? Ён зноў апынуўся ў складзе рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, адкуль яго ўзялі і пасадзілі на пасаду загадчыка аддзела культуры. Чаму такое паніжэнне — перакінулі туды, адкуль узялі? А таму, што стаў драматургам, дзякуючы ягонай партыйнай пасадзе ставілі яго п’есы і плацілі вялікія ганарары. Чым большыя ганарары, тым большы працэнт партыйных узносаў. Плаціць не хацелася. Дайшла справа да Машэрава, а той не пашкадаваў Петрашкевіча і перакінуў яго зноў на навуковую пасаду ў БелСЭ. У маіх успамінах мы ўжо сустракаліся з ім на пасадзе навукоўца, які аднойчы прапанаваўу БелСЭ зняць забарону на Ціхановічаў — гэта на майго брата мастака Валянціна Ціхановіча і на мяне. Абяцаў, а не выканаў. Пра 11-га з’езд мастакоў. Здарылася так, што да першага дня з’езда я захварэў і не мог быць на адкрыцці, а пагэтаму застаўся без мандата. У залу з’езда мяне не пускаюць нейкія людзі ў цывільным адзенні. Адшукаў за кулісамі Гілепа — інструктара аддзела культуры, ён кажа мне, што я спазніўся, і ён не можа мне нічым дапамагчы. Я нервуюся і кажу: «Мяне можа пазбавіць мандата толькі з’езд, а не вы, Гілеп». Ён стаіць на сваім, але тут да нас падыходзіць Антановіч: «У чым справа?» Тлумачу яму, што па хваробе не атрымаў мандата і зараз хворы, але прыйшоў на галасаванне. «Звярніцеся, — кажа, — да Стальмашонка, ён выдасць вам ваш мандат. — I дадаў: — Калі ў вас будуць пытацца мастакі, што таксама спазніліся,
скажыце ім, што вы атрымалі ад Кузьміна — сакратара ЦК КПБ па прапагандзе. Да яго звяртацца не будуць, пабаяцца». Уся праграма з’езда прайшла, як звычайна, на «дастатковай» вышыні. Дванаццатыз’ездмастакоўпрайшоўзноўуклубе КДБ імя Дзяржынскага. Тут ужо пры ўваходзе стаялі з чырвонымі стужкамі на рукаве дружыннікі. Яны кантралявалі кожнага, хто ўваходзіў.
З’ездам кіраваў зноў той жа Антановіч, у прэзідыуме сядзелі з ЦК Таразевіч і Барташэвіч, гэта толькі на ўрачыстасці адчынення.
У другі дзень заставаўся Барташэвіч, які выступіў з прамовай і пасля ад’ехаў, застаўся Антановіч. Цікава, што той жа Басалыга зараз прасіў мяне галасаваць супроць Савіцкага. Пасля даклада-справаздачы спрэчкі былі вельмі вострыя, гаворка ішла наконт сацрэалізму, які давёў мастацтва да касмапалітызму без нацыянальнай арыентацыі. Савіцкі выступіў у абарону сацрэалізму, называючы сусветна вядомых Ван Гога і Гагена, быццам яны сваім уплывам на маладых дзейнічаюць так адмоўна, што мы губляем мастакоў яшчэ тады, калі яны вучацца ў інстытутах, выкладанне ідзе супроць тых праграм, дзе патрабуецца акадэмічная школа. Было відно ўсім, што Савіцкі цягне ў адваротным кірунку беларускае мастацтва, яно, маўляў, знаходзіцца ў заняпадзе. I вось тут пачалося такое ў зале, што цяжка сабе ўявіць. Усе стоячы білі ў далоні так моцна, што не было чутно, што там гаворыць той акадэмік, народны мастак СССР. Старшыня не змог супакоіць, бо яго таксама не было чуваць. I калі ўсе сціхлі, Савіцкі зноў пачынаў гаварыць, яго яшчэ болей заглушалі апладысментамі. Карацей кажучы, сагналі з трыбуны, але ён паспеў сказаць: «Вот на перерыве вы в фойе будете самм себе аплоднровать». Далей усё пайшло па праграме. Партыйцы доўга вылучалі на закрытым пасяджэнні свае кандыдатуры, у зале адкрытым галасаваннем адхілялі спіс кандыдатур партыйнай часткі з’езда — вылучалі сваіх. Старшыню, што кіраваў адкрытым галасаваннем (а гэта быў Ганчароў, работнік выдавецтва), літаральна сагналі з трыбуны. Узяўся кіраваць Антановіч, але і яго схапілі за руку, бо