Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
якая таксама шукала вызвалення ад царскага рэжыму. Дык што дала нам тая Дэкада літаратуры і мастацтва — нам, беларусам наогул, а беларускім мастакам у прыватнасці? Ды нічога. Мастакі выканалі сацыяльны заказ не па сваёй волі, а заказ за грошы, дзе ўслаўлялі партыю бальшавікоў і яе кіраўнікоў Леніна і Сталіна, якія самі жылі пад псеўданімамі, а не пад сваімі сапраўднымі прозвішчамі.
Яшчэ не вядома, як бы Ленін, калі б ён жыў, паглядзеў на мастацкую выстаўку, дзе ён разам са Сталіным арганізаваў беларускую дзяржаўнасць. Сталіну заўсёды не хапала свайго аўтарытэту, дык ён наперад сябе заўсёды высоўваў Уладзіміра Ільіча Леніна.
Назавем некалькі палотнаў з тае выстаўкі, што адбылася ў Маскве: мастак Андруховіч «Арышт бальшавіцкіх агітатараў», А. Волкаў «Варашылаў — дэпутат беларускага народа», В. Волкаў «Партызаны» і «Партрэт Леніна», Гаўрыленка «Раззбраенне карнілаўцаў», Давідовіч «Курлаўскі расстрэл», Давідовіч і Я. Ціхановіч «Беласток савецкі», Дакальская «Акупанты», Забораў «Чапаеў», Зайцаў «Уваход Чырвонай арміі ў Мінск», Ізаргіна «Партрэт піянеркі», Касмачоў «У падпольнай бальшавіцкай тыпаграфіі», Красоўскі «Таварыш Сталін у штабе рэўваенсавета Заходняга фронту», Манасзон «Выступленне Калініна» і «Сустрэча з танкістамі», Паўлоўскі «Партрэт Леніна», Пашкевіч «Беларускія партызаны ў таварыша Сталіна ў рэўваенсавеце Заходняга фронту», Пашкевіч «Таварыш Сталін ля тэлефона», Я. Ціхановіч «Выступленне Сярго Арджанікідзэ на франтавым з’ездзе ў Мінску». Як бачым з тэматычных палотнаў, усё адпавядае сацыяльнаму заказу. Можна было далей пералічваць назвы твораў, але і так хопіць, каб мець уражанне, за што плацілі грошы. Уся дэкадная выстаўка потым змясцілася ў двухпавярхоўным будынку па вуліцы Карла Маркса, які ператварылі ў Дзяржаўны мастацкі музей, дзе на другім паверсе змясціліся творы, што былі ў Археалагічным музеі. Такім чынам, у Мінску ўвосень 1940 года адчыніўся Мастацкі музей. Яшчэ пазней у музеі адбылося пасяджэнне
аргкамітэта Саюза мастакоў СССР па прыёме беларускіх мастакоў у Саюз савецкіх мастакоў СССР.
Помніцца мне, як вясною 1941 года старшыня выстаўкама Кулагін (другі сакратар ЦК КПБ) склікаў актыў мастакоў (чалавек восем) і між тым у гаворцы аб мастацтве запытаўся ў нас, а ці можна наш горад камуфліраваць ад паветраных нападкаў варожых бамбардзіроўшчыкаў. «Так, — адказалі мы, — можна, але патрэбна шмат часу і шмат матэрыялаў для маскіроўкі». Гэтая сустрэча так і засталася без вынікаў, бо 22 червеня нямецкія бамбардзіроўшчыкі пачалі кідаць свае бомбы на савецкія гарады.
Настаў такі перыяд часу, калі што і гаварылася аб акупацыі, дык толькі як партызаны не давалі супакою тылавым немцам, а як жыве горад, у якім большасць жыхароў усё ж такі савецкія людзі, — ні слова. Можа, усе яны здраднікі? Лепш не чапаць гэтае тэмы, бо высветліцца з цягам часу, што твой былы знаёмы рабіў на немцаў, — ляжа і на цябе чорная пляма. Усё так і было. Дваццаць чатыры гады наша дзяржаўная сістэма рыхтавала з нас такі матэрыял, як гліна, — ляпі з чалавека мадэль, а потым падстрыгай нажніцамі: хто выторкваецца — таму галаву далоў. Партыя сваёй структураю будавання бюракратычнага апарату перакінула і на савецкую ўладу ўсе формы, якія мела ў сабе. Так было зроблена тое, што камуністычная партыя мела выканаўчыя органы ў выглядзе савецкай улады Савета народных камісараў, а ён меў, у сваю чаргу, цэнтральны выканаўчы камітэт, а разам усе органы былі дубліруючым партыйную структуру, якая была прыкладам і дая прафсаюзаў, і дая камсамола, а значна пазней і таксама для творчых саюзаў, дзе была свая праграма і свой статут. Мы ўжо пісалі, што ў 1939 годзе нам давялося гутарыць з варшаўскімі ўцекачамі ад Гітлера — мастакамі яўрэйскай нацыянальнасці, якія ніяк не маглі ўцяміць, якая роля райкама партыі і роля райвыканкама. Нам было самім цяжка растлумачыць тады людзям, чаму адны кіруюць, а выконваюць другія, чаму такія вялікія штаты нахлебнікаў, што не выдаюць на-гара матэрыяльныя каштоўнасці, а толькі харчуюцца і карыстаюцца рознымі прывілеямі. На самай справе — чаму?
Мы так прызвычаіліся яшчэ з дзяцінства, з піянерскага ўзросту, што ты ў атрадзе, што ты павінен падпарадкоўвацца важатаму звяна, павінен падпарадкоўвацца важатаму атрада, а той павінен слухаць камсамольскага сакратара, а ўвесь камсамол ёсць памочнік партыі Камуністычнай. Менавіта камсамол пастаўляе гатовыя кадры партыйцаў. У самой партыі ўсё, як у арміі, — нельга падаць заяву ў райкам, пакуль тваю заяву не разгледзіць партбюро той арганізацыі ці ўстановы, дзе ты пастаянна працуеш. Звяртацца да вышэйшага партыйнага кіраўніцтва ніяк нельга, мінаючы ніжэйшыя прыступкі гэтай іерархічнай лесвіцы.
Яшчэ з піянерскіх лагераў нас вучылі хадзіць у шарэнгах, спяваць песні маршыруюцы ці пад барабанны бой, вітацца падняццем правай рукі перад тварам. Я памятаю, як у камсамоле была амаль вайсковая форма — скураныя партупеі. На дэманстрацыях усе павінны былі хадзіць у шарэнгах, дысцыпліна ўсюды вайсковая, такая ж самая і для дзяўчат, хто ў піянерах, хто ў камсамоле і тым больш у партыі. А тых бацькоў — членаў вялікай партыі бальшавікоў — дзеці ці юнакі — усе яны лепшыя людзі. He будзем пералічваць тыя з’езды піянераў, камсамола і кампартыі, канферэнцыі і пленумы, толькі скажам, што ўсё было зроблена так, каб адзін чалавек быў нічога не варты, а толькі ў калектыве, дзе ўсе разам — калі нас многа, так многа, як у арміі, тады толькі мы будзем нечага вартыя.
Але што гэтая колькасць людзей без кіраўнікоў, без важатых, без важакоў, без правадыроў, без генеральнага сакратара? Усё зводзіцца да адной асобы — да генералісімуса, ляйтара, гаўляйтара і фюрэра. Ну, гэта ўжо ў нацыянал-сацыялістаў, яны пазней за нас прыйшлі да сацыялізму ў асобна ўзятай краіне, толькі для немцаў, гэтыя дбалі больш аб сваіх. Гэта не тое, што мы, нам самім не хапае, але мы інтэрнацыяналісты, — дык на Кубу, у Афганістан, у Манголію мільёны, мільярды не рублёў, а долараў, у валюце.
Тыя краіны, якім мы (наша дзяржава) дапамагаем, як аказалася, жывуць значна лепш, чым жывем мы. Ад таго, што мы не маем ніякага ўяўлення аб узроўні жыцця насельніцтва
краін так званых буржуазных, мы не ведаем нават нічога, як добра жывуць людзі ў сацкраінах. Нас падзяляе не бачная нікому жалезная заслона. Вось, нябачная, а падзяляе. Можа, скажаце: ёсць у нас Таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Ведаю, надта добра ведаю гэтае таварыства, але мне аднойчы давялося пачуць ад намесніка старшыні гэтага таварыства Чарняўскай: «Таварыш Ціхановіч, можа, вы не ведаеце пра тое, што гэта нашы камуністычныя партыі дамовіліся між сабой зрэдку дазваляць членам партыі наведвацца ў сацкраіны, так і з іхняга боку наведваюцца да нас». Гэтым самым яна дала мне зразумець, што калі я беспартыйны, дык я не магу разлічваць на камандзіроўку за мяжу. На гэта я ёй адказаў, што мы, мастакі, былі членамі — заснавальнікамі гэтага таварыства, а гэта значыць, што мы павінны карыстацца ўсімі правамі аднолькава з партыйцамі. «Ну, гэта было вельмі даўно», — адказала яна мне тады.
Аб тым, што ўяўляе з сябе гэтае Таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі, я пакажу значна ніжэй, бо ў маім жыцці вялікую адмоўную ролю адыграла таварыства менавіта ў культурных сувязях — амаль штогод на працяту ўсіх дзесяці гадоў маёй творчасці ў кніжным знаку (экслібрысе). У 1990 годзе на адкрыцці выстаўкі, прысвечанай Францыску Скарыну ў Палацы мастацтваў, дзе сабралася гледачоў на дзіва многа, што нельга было падысці да твора, каб паглядзець на тое, як мастак здолеў адказаць на пастаўленую перад сабой задачу ў карціне. Але ж гэта не той дзень для дасканалага прафесійнага разгляду твораў. Хутчэй, дзень сустрэч мастакоў з гледачамі, са знаёмымі. Так вось і мы з мастаком Ліўшыцам стаім, гутарым, вітаемся са знаёмымі, да нас падыходзіць Ваніцкі — ён былы намеснік міністра культуры, а зараз старшыня кіраўніцтва Таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі. Ён жвавы, яшчэ адносна малады чалавек, выпальвае словы, як кулямёт, на рускай мове, віншуе нас са святам выстаўкі і падкрэслівае, што мы — старэйшыя мастакі, і ён рады быў нас убачыць. He хацелася б у тым жа духу крыўляцца, як гэта робіць ён. Я вазьмі дый скажы яму ў вочы: «А вы ж працуеце ў філіяле КДБ па-
ранейшаму?» Ён неяк асекся, нешта бармоча: «К чему вы это, к чему?» I бачу: ногі яго не ідуць. Пакрыўдзіцца на мяне няма за што, для яго, мабыць, пачэсна было б раней пачуць такое, а зараз не выпадае. Я дапамог яму развітацца, і ён пакінуў нас.
На самай справе, што яны там зараз робяць, калі ўжо няма таго сацыялістычнага лагера? Кампартыі самаліквідаваліся, другія атрымалі назвы, камунізм зноў, як прывід, вандруе па Еўропе, усюды яго гоняць, а камуністаў думаюць аддаць пад суд народны.
Дзіўна было тое, што Беларускае таварыства культурных сувязей з замежнымі дзяржавамі абмежавалася толькі так званымі сацкраінамі, асабліва Польшчай праз польскае консульства і вельмі мала консульствам ГДР. Сувязі настолькі сціплыя і так зрэдку, што і ўспомніць няма чаго. Абмен выданнямі, фотаматэрыяламі, газетамі і часопісамі, кінастужкамі і наездамі абмежаваных груп у Польшчу, а тыя два-тры чалавекі звычайна са складу супрацоўнікаў таварыства. Пішу аб гэтым, бо прысутнічаў аднойчы на справаздачным сходзе актыву па сувязях з Польшчай. Старшынёй Беларуска-польскага таварыства быў Максім Танк, а справаздачу вёў яго намеснік. Сумна было слухаць на рускай мове ў прысутнасці гасцей з Польшчы, кансулата ПНР усё, аб чым гаварылася болей афіцыйна для формы, чым па-сяброўску, як з суседзямі — нашымі братамі.
Закончылася справаздача тым, што з памяшкання таварыства ўсе былі запрошаны ў консульства на прыём. Там мы прагледзелі фільм, дзе наш пасол Савецкага Саюза Пілатовіч (а да гэтай пасады намеснік старшыні Савета Міністраў БССР) быў галоўным персанажам дакументальнага фільма. Вось і ўсё, а далей віно, афіцыянт падносіць закускі, усе стоячы вядуць прыватныя гаворкі. Я скарыстаў гэты выпадак і прынёс Мільяноўскай падарунак — сваю папку з экслібрысамі, якая была выдадзена ў Лодзі пры ўдзеле арганізатара Гжэгажа Матушка.
Тэка мела такую назву «Тэмат польскі ў экслібрысах Яўгена Ціхановіча». Увесь тэкст быў на польскай мове. Уступ зрабіў Матушак, які паказаў мяне ў свеце найлепшага мастака-экслібрыста. У тэку (папку) укладаўся ўступ і 12 кніжных знакаў