Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Вядома, што такі стан мастацтва ў краіне ніяк не задавальняў партыю бальшавікоў, ёй было патрэбна кіраваць ідэалогіяй, а калі яе няма, дык трэба разагнаць існуючыя вольныя саюзы, згуртаванні, групоўкі і стварыць адзіны Саюз савецкіх мастакоў як ідэалагічную арганізацыю. Савецкія мастакі павінны былі забыцца, што яны належаць кожны сваёй нацыі. Рэалізм
павінен стаць сацыялістычным, а яшчэ лепей, каб ён быў яшчэ і партыйным.
Так, у 1932 годзе закладваецца Саюз савецкіх мастакоў, і з гэтага часу гіне само мастацтва. Саюз мастакоў — гэта ўжо агітпрап. Праз мастацтва ідзе ўплыў на стварэнне новай ідэалогіі. Гвалтоўна навязваецца мастакам нешта такое, што ніякага дачынення не мае да асобы мастака. Усе мастакі розныя, і ў гэтым хараство мастацтва, а ім прапануецца нейкая адзіная тэорыя, якая на практыцы не сумяшчальная з мастацтвам, але добра кантралюецца: «хто з намі, а хто супроць нас».
Сайыялістычны рэалізм тлумачыўся яшчэ і так, быццам проста, «нацыянальная форма і сацыялістычная па змесце» мастацтва забяспечвае ўвогуле ўсю канцэпцыю ў тэорыі, а таксама і ў практыцы. Мастацтва павінна быць ваяўнічым на баку інтарэсаў пралетарыяту за сацыяльную справядлівасць. А што датычыцца формы, дык цяжка зразумець, у чым павінна быць нацыянальнасць гэтай духоўнай пазіцыі. Яна ж не перакладаецца на малюнак, на фарбы. Гэтая катэгорыя адносіцца да пачуццяў, якіх так многа, як многа мастакоў, якія маюць свае пачуцці, свой густ, свой светапогляд. Што ж атрымалася? Ды тое, што застаўся толькі сацыялістычны змест без самога мастацтва. Сродкі выяўлення засталіся слабыя, не здольныя данесці да гледача сутнасць хараства, бо мастаку няма даверу ў тым, што ён сам перажыў тое, аб чым вядзе размову сродкамі мастацтва.
Такім чынам форма ёсць галоўнае ў мастацтве. Той мастак, які валодае формай, валодае майстэрствам, таму падпарадкоўваецца і змест сам па сабе. Вось чаму мастак — «фармаліст», які распрацоўвае форму, гэтую мову выяўленчага мастацтва. Працы такога мастака глядзяцца і без назвы. Адно спалучэнне фарбаў ёсць ужо і змест, які выклікае ў гледача пачуцці далёкага мінулага дзяцінства ці нейкіх перажытых (гледачом) падзей падсвядома, без кантролю ўплывае на яго эмацыянальныя струны душы — так моцна, што, калі спытацца ў яго, дык ён не змог бы растлумачыць, у чым справа, што дзейнічае на яго так настойліва.
Вось такія мае погляды на выяўленчае мастацтва.
Цікава было б паглядзець, як меркаваў бы Галубок аб стане выяўленчага мастацтва сёння, зараз, калі мы адмовіліся ад сацрэалізму, ад партыйнасці ў мастацтве, бо і самі бальшавікі адмовіліся ад партыі, ад яе платформы, пакідалі партыйныя білеты і адракліся ад таго Карла Маркса з яго «Капіталам».
Усяго толькі каля паловы года таму, як на нейкім адкрытым партыйным сходзе мастак Казлоўскі сцвярджаў аб нейкім чалавеку, што той быў партыйным работнікам, і гэтага было дастаткова, каб яго зацвердзілі на пасадзе кіраўніка ў адной галіне мастацтва. Я сядзеў за яго спінаю і мусіў запярэчыць яму, што партыйны работнік — гэта не прафесія, а так, нешта абстрактнае, — сёння ён партыйны кіраўнік, а заўтра яго звальняюць, і ён губляе гэтую «прафесію». Вы б пабачылі, як ён на мяне ўставіў свае пачырванеўшыя вочы, як гаркнуў на мяне хрыплым голасам: «Не! Гэта прафесія, ды яшчэ якая прафесія!» Міжволі мне ўспомніўся такі выпадак. Яшчэ да вайны, калі я пісаў партрэты членаў палітбюро ВКП(б) для фасада Мінскага педагагічнага інстытута, мне было патрэбна, каб налажыў свой подпіс на акце прыёмкі партрэтаў сакратар партыйнай арганізацыі педінстытута. Ён быў вылучэнец з рабочых, і яго сакратарства аплачвалася з касы інстытута як вызваленага выкладчыка, якім ён ніколі не быў. Тады ўсюды былі вылучэнцы з рабочага асяроддзя, якіх ставілі ў кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі, асабліва ў навучальных установах. Мелася на ўвазе, што ў рабочага лінія партыі будзе весціся без хістанняў, яго пралетарскае паходжанне, а таксама інтуіцыя забяспечаць моцнасць кіраўніцтва ў інстытуце.
Гэтага сакратара-вылучэнца я сустрэў у часы нямецкай акупаныі (1943 г.) на каўбаснай фабрыцы, калі ён у гу.мавых ботах і фартуху швабрай зграбаў гной. У шырока расчыненыя дзверы ўбачыў я сакратара і прывітаўся з ім як са старым знаёмым, што не засталося без увагі шэфа каўбаснай фабрыкі, да якога я ішоў за разлікам (каўбасой), напісаўшы партрэт шэфа фабрыкі. «Гэта ваш знаёмы?» — запытаўся ён. «Так, — адказаў я. — Ён жыве побач, на адной са мною вуліцы». Я сабе ўяўляю, як адчуваў
сябе сакратар пры сустрэчы са мною, што яму магло паказацца, адзін Бог ведае.
Так што партыйны работнік сапраўды не ёсць прафесія, а толькі часовая служба, не вядома, каму прыносіць карысці ці, мабыць, больш шкоды такая работа.
Трохі раскажам пра Казлоўскага Аляксандра Сцяпанавіча. Нічым гэты мастак ад іншых не адрозніваўся. Скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў у 1956 годзе. 3 1956 года выкладчык у Тэатральна-мастацкім інстытуце. Напісаў некалькі карцін на тэмы, што былі кан’юнктурнымі: «В. I. Ленін у Шушанскім», «Першае свята», «Радасны сакавік» ды іншыя. У камуністычную партыю ўступіў, калі яму было трыццаць гадоў. Гэтая акалічнасць — менавіта доўгія гады ў складзе партыі — зрабіла яго больш партыйным босам, чым мастаком. Яго погляды на кожнага мастака вымяраліся з партыйнага пункту гледжання. Мастак, можа, і нядрэнны, але чым ён дыхае, якія яго адносіны да партыі, ці бярэ ўдзел ў грамадскім жыцці ў сваёй установе, ды тэматыка яго твораў, дзе можна без слоў пазнаць сутнасць душы мастака. Вось такое кола пытанняў да вучня, як да мастака маладога, так і да сталага ўзросту. Калі яшчэ мастак Яўген Кулік займаўся апошні год у нашым Тэатральнамастацкім інстытуце і пачаў гаварыць на беларускай мове разам з іншымі студэнтамі на курсе, дык Казлоўскі — настаўнік — звярнуўся да Куліка з такімі словамі: «Я вам запрешаю говорнть на белорусском языке в моем прнсутствнн».
Бачыце, як беларус Казлоўскі ставіцца да роднай мовы? Яго вуха не церпіць на слых беларускай гаворкі. Мне самому давялося пазнаць партыйную моц Казлоўскага, калі ён быў сакратаром партыйнай арганізацыі ў Саюзе мастакоў. Тое, што ўвесь пасляваенны час да мяне ставіліся артадаксальныя бальшавікі з перасцярогай, мяне не так ужо бянтэжыла, бо я ведаў, што перастрахоўшчыкаў заўсёды хапала, і Казлоўскі не выключэнне. Я зрабіў алегарычную карціну, дзе на першым плане ляжаў чырвонаармеец незвычайна павялічанага памеру. Над чырвонаармейцам схіліўся памежны слуп, вывернуты бомбай, з правага боку стаіць з аўтаматам салдат у шлеме. Ён немала-
ды — схіліў галаву. 3 левага боку стаяць жалезныя супрацьтанкавыя надаўбы. Вышэй па ўзгорку крочыць група салдат зсупрацьтанкавымі кулямётамі. Карціна выкананаўчырвоным тоне з стракатым жоўтым небам. Алегарычнасць формы дае магчымасць сумяшчаць з’явы розных часоў на адным палатне. Так, у мяне чырвонаармеец ляжыць у шлеме, на грудзях на шынялі чырвоныя нашыўкі. Фігура моцная, быццам рыцар хоча ўстаць, бо рукі яго напружаны, пальцы ўпіліся ў грунт зямлі. Гэты чырвонаармеец зрабіўся ўжо сімвалам, бо па ўсім відаць, што ён з часоў Грамадзянскай вайны. А сёння ідзе Другая сусветная вайна, з аўтаматам, у касцы стаіць сённяшні салдат — яму мроіцца даўно мінулая вайна, калі ён быў яшчэ хлапчуком. I вось ён ужо з сівымі вусамі, прайшоў з баямі да нашай мяжы, спыніўся на хвіліну, каб аддаць даніну тым, хто абараняў нашу зямлю ад захопнікаў, дый не адзін, а шмат разоў.
Але ж вось бяда. He зразумелі, а можа, не захацелі зразумець алегарычную форму ў такім выкананні. Выстаўкам у маёй майстэрні глядзеў карціну і вёў размову без майго ўдзелу. AyTapa, як заўсёды, выстаўлялі за дзверы, дзе ён, як вучань, чакаў прысуду. А прысуд быў такі, што адзін голас пераважыў чашу вагаў не ў маю карысць. Я нават ведаў, што гэтым голасам быў мастак М. Савіцкі. Агідна было, што адзін чалавек мог запароць твор, над якім мастак працаваў каля двух гадоў. Яшчэ ў выстаўкамаўцаў было права вольна ставіцца да майго палатна, бо карціна была сустрэчнай — без дагавора, гэтая акалічнасць не звязвала рукі афіцыйным уладам да мастака-выканаўцы.
Я не супакоіўся і зноў падаў заяву, каб разглядалі твор у маёй прысутнасці. Размова ішла аб алегарычнасці, маўляў, яна не адпавядае рэалістычнай мове. Старшыня Саюза мастакоў Стальмашонак у заключэнне свайго паўгадзіннага выступлення сказаў так: «Нельзя в старые меха налмвать молодое внно». Гэта значыла так, што старой манераю рэалізму нельга пісаць алегарычную карціну. Намеснік міністра культуры (у той час Міхневіч) дайшоў да таго, што сказаў так: «А чым мастак дакажа, што памежны слуп вывернула бомба, з не самі салдаты?» Вось так мяне вучылі, як рабіць карціны тыя, хто сам нічога не мог рабіць
ці нават не мог абгрунтаваць свае меркаванні, што дрэннае на палатне і як рабійь, каб было добра. Так мая карціна не была на выставе і засталася ў майстэрні па сённяшні дзень.
Вядома, што мяне цікавіла як данесці свой твор да гледача, які, няхай сабе і ў прымітыўнай форме, але без зайздрасці зробіць свой прысуд. Я запрасіў Казлоўскага да сябе ў майстэрню як сакратара партыйнай арганізацыі ў Саюзе мастакоў, каб сказаць яму, што я зраблю афішу на лінарыце і па ўсіх інстытутах развешу, каб запрасіць студэнтаў у майстэрню на прагляд карціны «Успаміны аб Радзіме».
Вядома, Казлоўскаму мая заява не спадабалася, і ён папярэдзіў мяне, што я потым пашкадую, калі зраблю такую выстаўку адной карціны ў сваёй майстэрні.
Вось так раз — адразу падсякаюць мастака, каб не дай Бог гаварыў толькі па суфлёрскіх тэкстах, а не так, як яму захочацца. Я назваў канкрэтны факт гвалтоўнага заціску дзейнасці мастака. Я не пакідаў надзеі ў тым, што здолею абараніць сваю карціну і прасуну яе на выставу, тым больш што большасць мастакоў, якія бачылі яе, падбадзёрвалі прымаць захады, нават параілі звярнуцца да Марцэлева — загадчыка аддзела культуры ЦК КПБ. Званіў яму і прасіўся на прыём, але ён прыпыніў гаворку, кажа: «Пачакайце ў бюро прапускоў паўгадзіны». Чакаю, зноў званю. 1 ўрэшце адказ такі: «Вам была предоставлена возможность вторнчно показать вашу картнну на выставкоме — результат вам нзвестен». Я не пакідаю бюро прапускоў і даказваю Марцэлеву, што нельга ў адзін голас перавесу лічыць адхіленне карціны правамоцным, бо і я маю адзін, а можа, і два галасы ў абарону сваёй карціны. Але ж гэты тыповы партыйны бюракрат спаслаўся на галасаванне як на канчатковы прысуд, спыніў гаворку, бо пачынаецца ў яго нейкае пасяджэнне.