Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Белорусснн» чытаем, што: «Роднлся Стельмашонок 4 февраля 1928 года в г. Мннске. Член КПСС с 1951 г. В 1957 г. окончнл Ннстлтут жмвопнсн, скульптуры н архнтектуры лм. й. Е. Репнна Академнм художеств СССР. Днпломная работа — картнна “Молодые стронтелн”». Потым ідзе пералік прац з 1967 года. А пачаў браць удзел у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках з 1957 года. Значыцца, ён дзесяць гадоў нешта выстаўляў, а што менавіта — невядома.
У 1957 годзе, адразу пасля заканчэння ў Ленінградзе Інстытута імя I. Я. Рэпіна, Стальмашонак пачынае выкладаць жывапіс у Мінскім тэатральна-мастацкім інстытуце на першым курсе.
Цікава адзначыць, што без аніякай педагагічнай практыкі малады чалавек кідаецца выкладаць жывапіс, якім сам не валодае, але, відаць, яго членства ў партыі дае яму смеласці, бо за шэсць гадоў у партыі ды яшчэ на кіруючай рабоце (ён сакратар партарганізацыі ў Інстытуце імя Рэпіна), а гэта значыць, што яму ўсё падуладна, ён справіцца і з гэтай працай, тым больш што ён ведае гісторыю выяўленчага мастацтва свету, так што адукацыі хопіць настаўніку жывапісу на першым курсе.
3 пачатку заняткаў студэнты захапляюцца новым выкладчыкам, які прыносіць на курс альбомы з рэпрадукцыямі французскіх імпрэсіяністаў, дзе Ван Гог і Гаген, дзе Пісаро і Сіслей, усё так проста, і не трэба акадэмічны малюнак, які патрабуе доўгай і цяжкай студыі. Аднак настаўнік не мінае расійскіх мастакоўперасоўнікаў, у якіх акадэмічны малюнак ёсць, а жывапісу, на жаль, няма, дый, па сутнасці, перасоўнікі цікавяцца толькі раскрыццём сацыяльных супярэчнасцяў у жыцці народа, а сродкі выяўлення ставяцца на апошнія прыступкі. Да гэтага прыгадаем яшчэ і тое, што сам Стальмашонак па знешнасці вельмі прыемны чалавек, ён высокага росту, бландзін з блакітнымі вачыма, заўсёды прыемная ўсмешка. Да студэнтаў ставіцца з павагаю, кожнага выслухае, дасць добрую параду і знойдзе час схадзіць са студэнтамі на чарговую выстаўку, якія праходзілі ў мінскім Мастацкім музеі.
Адным словам, цікавасць да настаўніка расла з кожным месяцам, бо той незвычайны метад выкладання і яго прыват-
ная добразычлівасць да студэнтаў зрабілі сваю справу на доўгі тэрмін.
Тым часам Стальмашонак уступае ў Саюз мастакоў БССР, а яго дыпломная праца — карціна «Маладыя будаўнікі» — з’яўляецца адзінай працай, якая была падставай для ўступлення ў Саюз мастакоў.
Але вось хто быў аўтарам гэтага дыплома, застаецца невядомым і да гэтага часу. Ходзяць чуткі аб тым, што нехта ў Мінску зрабіў яму гэтую карціну, бо інстытут дыпломныя працы пакідае ў сябе. Доказам гэтай думкі было тое, што ніводнай працы ў такой манеры, якая была на палатне, у далейшым ніколі не паўтаралася ў працах мастака.
Мы знарок так падрабязна разглядаем кожны крок мастака Стальмашонка, бо на гэта ёсць матывы, аб якіх будзе гаворка яшчэ ніжэй.
Кар’ера такіх людзей імкліва расце, бо партыйнасць абавязвае больш трымацца не самога мастацтва, а хутчэй, браць напрамак на кіраўніцтва мастацтвам. ЦК КПБ хапаецца з вялікай ахвотаю за такія «кадры» спецыялістаў на месцах — у творчых саюзах лягчэй кіраваць праз функцыянераў, яны там свае людзі. Але вось задача: як зрабіць так, каб падабацца ўсім мастакам Саюза, а не толькі студэнтам? Трэба дамагацца аўтарытэту праз выбарчыя органы, такія як бюро жывапіснай секцыі, або старацца заняць пасаду старшыні бюро секцыі. Чаму жывапісная секцыя вабіць кар’ерыстаў? А таму што яна самая шматлікая (больш паловы Саюза). Зноў устае пытанне такое: а што дае пасада старшыні бюро? Дае амаль усё, што тычыцца матэрыяльных каштоўнасцяў: майстэрня, кватэра, машына, заказы, камандзіроўкі за мяжу, выданні манаграфій і яшчэ, галоўнае з іх, гэта вылучэнне на атрыманне ганаровых званняў. Вядома тое, што ўсе пералічаныя прывілеі ў канчатковым выніку трэба зацвердзіць на прэзідыуме Саюза мастакоў. I тут будзе галоўным вылучэнне тваёй кандыдатуры на сушуканне таго ці іншага прывілею, а робіць гэта толькі секцыя ды яе старшыня. А паколькі вылучэнне робіцца на закрытых пасяджэннях, дык ты не
ведаеш, хто быў супраць, а з другога боку, хутка пазнаеш, хто быў за.
Такі старшыня робіцца дабрачынным, яго любяць усе, а найбольш тыя, хто атрымаў той ці іншы прывілей. Лепш за ўсё трэба мець прыхільнікаў і шукаць партнёра. Карацей кажучы, уваходзіць у групу, якая можа вылучыць цябе кандыдатам у члены праўлення Саюза мастакоў на чарговым з’ездзе.
Такі прыкладна быў шлях Стальмашонка да ўлады па стандартным сцэнарыі, якім карысталіся ўсе кар’ерысты.
Гэткім партнёрам Стальмашонка становіцца Міхась Савіцкі, які прагне прыйсці да ўлады не менш за Уладзіміра Стальмашонка. Разам яны маюць шмат прыхільнікаў і складаюць групу, што пры тайным галасаванні можа правесці ў склад праўлення Саюза мастакоў абодвух лідараў.
Але ўсяму гэтаму ёсць перашкода з групы старэйшых мастакоў, якія пакуль што кіруюць Саюзам і маюць, можа, больш моцную групу прыхільнікаў.
Улічваючы складанасць абставін, Стальмашонак і Савіцкі ідуць да Адольфа Гугеля, які з’яўляецца старшынёй Мастацкага фонду БССР, і да адказнага сакратара Саюза мастакоў Макса Карчэўскага (ён журналіст), каб дамовіцца наконт спісу кандыдатаў у склад праўлення. 3 абодвух бакоў называюцца кандыдаты, за якіх будуць галасаваць тая і другая групоўкі. Дамовіліся са спісам і згадзіліся трымаць у сакрэце ад ЦК КПБ такую змову. Аднак Стальмашонак і Савіцкі ідуць у ЦК і дакладаюць Капічу, загадчыку аддзела агітацыі і прапаганды ЦК КПБ, аб той змове, бо ведаюць, што без ЦК камуністы не маюць права нічога рабіць, асабліва па складзе членаў праўлення творчага саюза.
Няма ніякага сумнення ў тым, што работнікам ЦК, якія атрымалі «сігнал», падабалася такая форма работы, калі члены партыі заўсёды «раюцца» з ЦК па розных пытаннях. Вось і на гэты раз яны падзякавалі Савіцкаму і Стальмашонку за «інфармацыю» і раілі ім працягваць далейшую падрыхтоўку да з’езда мастакоў БССР. У ЦК КПБ зрабілі выгляд, што, маўляў, ім ужо даўно вядома пра змову, і што яны сочаць
пільна, у якім кірунку пойдзе справа. А справа ішла хутка ў напрамку павелічэння прыхільнікаў у кожнай групоўцы па сваіх каналах.
Напрыклад, Адольф Гугель просіць мяне пагутарыць з мастакамі, што былі ў часы акупацыі, бо яму здаецца, што я магу ўплываць на іх (бо і я таксама быў у акупаваным Мінску), галасаваць за спіс мастакоў, які прапануе Гугель.
У гэтай справе Гугель моцна памыляўся, бо я ў часы акупацыі і тым больш пасля яе ніякага ўплыву на мастакоў не меў і не мог мець, бо не быў ніякім кіраўніком, аб чым пісаў ва ўспамінах пра акупацыю вышэй, на першых старонках. Групаўшчына ў творчых саюзах была заўсёды і, мабыць, будзе, калі будуць існаваць творчыя саюзы, бо гэта не саюз аднадумцаў па ідэях тэорыі і практыкі, гэта не партыя, а ўсяго толькі штучна, прымусова сабраная нейкая колькасць людзей аднолькавай прафесіі. Раней мастакі, паэты, артысты, урачы, адвакаты зваліся людзьмі вольных прафесій, нават яны не аб’ядноўваліся ніякімі прафсаюзамі. Вольныя прафесіі сапраўдныя, а не саюзы. Групаўшчына ў творчых саюзах вельмі хвалявала партыю — гэта ж выхад творцаў з-пад кантролю. А гэта ўжо свабода думкі, свабодны рух кожнага мастака ў мастацтве. Вось чаму хваляваліся ў ЦК. Трэба было тэрмінова выклікаць на вочную стаўку як Стальмашонка і Савіцкага, так і Гугеля з Карчэўскім (абодва апошнія яўрэйскага паходжання). Цэкашнікі запрасілі толькі кіраўнікоў груп — ніякіх сведак, ніякіх кіраўнікоў Саюза мастакоў. Ім хацелася правесці вочную стаўку як мага ў сакрэце, каб і вынікі расследавання былі нікому не вядомыя. Няцяжка здагадацца, чаму такая сакрэтнасць: дзе ж вы былі, каб дазволіць свабодна разгарнуцца нейкім гугелям і савіцкім — вяршыць лёс кіраўніцтва Саюза мастакоў. Гэтая вольнасць гаворыць аб слабасці службы саксупаў у партыі.
Дык вось, Капіч задае пытанне Гугелю: «Ці праўда, што вы сустракаліся і дамовіліся праводзіць выбары на з’ездзе мастакоў без кіраўніцтва партыі з нейкімі спісамі кандыдатур, узгаднялі парытэт?» Гугель адмаўляецца ад усяго і лічыць, што гэта правакацыя, разлічаная на кампраметацыю асабіста
яго і Карчэўскага перад з’ездам. Ён спасылаецца на тое, што ў ЦК вядома па мінулых з’ездах, калі ён быў сакратаром партарганізацыі ў Саюзе мастакоў БССР, і што ён заўсёды раіўся з аддзелам агітацыі і прапаганды ЦК, як і што рабіць. Было ўжо ясна, што ў ЦК быў намер неяк паціху ліквідаваць змову без аніякіх пакаранняў ці вымоў, так патроху выпусціць пару і супакоіць абодва бакі, а калі што паўторыцца, вось тады будуць прыняты мера — аж да выключэння з партыі.
He магу ўспомніць, які па чарзе праходзіў з’езд мастакоў БССР, на якім было абрана праўленне, заставалася толькі абраць старшыню праўлення. Звычайна такія пасяджэнні праводзіць загадчык аддзела па агітацыі і прапагандзе, у дадзеным выпадку Капіч вёў такое пасяджэнне. Ён сеў за стол пасярэдзіне пакоя, а ўсе члены праўлення сядзелі амфітэатрам вакол Капіча. Першае пытанне на пасяджэнні — абранне старшыні. Капіч раіць называць старшыню па чарзе злева направа. Я сеў трэці і назваў 3. Азгура, далей ішлі прапановы, большасць якіх спынялася на кандыдатуры Азгура. Супраць былі Савіцкі і Паслядовіч. Капіч трохі памаўчаў, а потым сказаў так: «Большасць членаў праўлення спыніліся на Азгуры. Але вось што мы скажам грамадскасці Мінска аб тым, што Азгур займаўся гандлем машынамі?» Усе не чакалі такога павароту абставін, бо ведалі, што Азгур карыстаўся вялікім аўтарытэтам у ЦК КПБ, але ж толькі пры Гарбунове (сакратар ЦК па прапагандзе), а зараз такім сакратаром з’яўляецца Шаура. Апошні вёў з’езд мастакоў і наслухаўся на ім, як маладыя мастакі ўчапіліся за Азгура, — абвінавачвалі яго ў тым, што ён ставіць помнікі Леніну па ўсім СССР, але ж зрабіў толькі адзін праект, а грошы атрымлівае за ўсе як за арыгіналы. Аўтамашыны, у якіх паяўляюцца нязначныя дэфекты, ён прадае не праз магазіны, а ў прыватныя рукі, і гэтак рабілася не адзін раз. Болей за ўсіх актыўнасць праявіў мастак Стасевіч. Ён нават аб’ездзіў тыя гарады, дзе былі помнікі Леніну, зробленыя па адной форме (адліты з бронзы), дзе Азгур нават не кранаўся помнікаў, аднак выдаваў іх як аўтарскі паўтор. Стасевіч звяртаўся ў Маскву за даведкай у аўтарскае права, каб мець