Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Але вось бярэ слова Міхась Савіцкі, ён хоча падтрымаць партыйных кіраўнікоў. А як гэта зрабіць, не ведае, бо даўно выступаў сярод мастакоў, бо даўно не сустракаўся са звычайнымі мастакамі, але толькі «падпольна» кіраваў Саюзам мастакоў пры дапамозе заўзятых прыхільнікаў, інтрыганаў, падхалімаў. Сваю прамову ён рыхтаваў інакш, але вось абставіны склаліся так, што трэба гаварыць баз падрыхтоўкі. Нешта блытанае, не тое, што патрабаваў час. I калі ён пачаў заклікаць мастакоў адмовіцца ад французскіх імпрэсіяністаў, бракаваў Ван Гога ды Гагена, у зале пачалі свістаць, тупаць нагамі ды біць у далоні. Савіцкі не спыняўся, нешта гаварыў, але ж праз шум на было чуваць, што ён гаворыць. Савіцкі спыніўся, сціх шум у зале, і мы пачулі ад Савіцкага, як ён абражаны, як ён збянтэжаны. Калі сказаў так: «Вось калі будзе чарговы перапынак, вы там, у калідоры, будзеце тупаць нагамі, біць у далоні!» Пайшоў і сеў у прэзідыуме, члены якога сядзелі радамі на сцэне Клуба КДБ. Пасля нехта пачаў гаварыць ужо аб Савіцкім, які здрадзіў мастацтву і што тыя мастакі, якія пратапталі ў яго майстэрню шмат сцежак, каб нешта ад Савіцкага атрымаць, дык яна дастойны таго лёсу, у якім апынуўся і сам Савіцкі. Затым выступае скульптар Занковіч. Ён гаворыцьтак: «Трэба перакапаць гэтыя сцежкі да Савіцкага, пасеяць на іх траву, і атрымаем пейзаж развітога сацыялізму». Зноў у зале рогат яшчэ болып моцны, чым папярэдні. Так правакатар Савіцкі згубіў ласку ў тых партыйных кіраўнікоў, а таксама і ў мастакоў, мабыць, назаўсёды.
Спрэчкі працягваліся, справа падыходзіла да абрання кіраўніцтва Саюза, і гэта было пытанне нумар адзін. Каго абраць старшынёй?
Нехта з мастакоў мне кажа пра Стальмашонка, што, мабыць, ён мае мэту ўзначаліць Саюз, бо не выступае, нікога не
крытыкуе, сядзіць асобна ад якіх-небудзь прыхільнікаў з групаўшчыны, не апладзіруе, здаецца, нешта мае супраць. Так, паглядзеў я на Стальмашонка, дык сапраўды, ён як пакорлівае цялятка ўхмыляецца лагодна да ўсіх, хто да яго звяртаецца, хоць прыкладай да раны. I што вы думаеце, усё так і адбылося, як казаў той мастак, — яго абралі другі раз старшынёй Саюза мастакоў БССР.
Я мушу працягваць апавяданне пра Стальмашонка, бо ён з’яўляецца пэўным прыкладам-узорам партыйнага «інтэлігента», праслойкай з вялікай «будучыняй» у сваёй кар’еры.
Як кіраваць Саюзам у нашы часы, калі крытыка, а найбольш самакрытыка загадала доўга жыць? Дзе, наадварот, пачалі ганарыцца сваёй смеласцю крытыкаваць начальства, а яно нават прызнавала сваю вінаватасць у нейкіх дробязях і дзякавала (пры народзе) за справядлівую крытыку.
Прывяду прыклад адной нарады ці канферэнныі ў Палацы мастацтваў па тэме нагляднай прапаганды ідэй партыі сродкамі выяўленчага мастацтва. У прэзідыуме сядзяць гаркамаўцы — іх налічваецца шэсць чалавек, Стальмашонак сёмы.
Я зайшоў у залу, калі ішлі ўжо спрэчкі. Ля трыбуны стаіць Сурскі і, не шкадуючы нікога, разносіць ушчэнт гаркам з яго вялікім штатам супрацоўнікаў агітацыі і прапаганды. Ён гаворыць так: «А ці ведаюць таварышы з гаркама, колькі вісіць плакат на стэндзе пры ўваходзе на тэрыторыю Трактарнага завода са словамі “Партмя н народ еднны!”»? I сам адказвае на гэтае пытанне: «Не ведаеце, бо калі б ведалі, дык загадалі б сакратару партарганізацыі завода зняць гэты лозунг-заклік як не адпаведны сённяшняму часу». Сурскі прыводзіць яшчэ некалысі прыкладаў, гаворачых пра няўвагу да тых лозунгаў і заклікаў, якія вісяць шмат часу, і ніхто іх не чытае — яны часам аздабляюць ці прыкрываюць частку двара, дзе акрамя бруду і безгаспадарчасці нічога няма. Зноў кажа ён: «Мы ж ведаем, колькі народных грошай каштуе гэтае, нікому не патрэбнае “мастацкае” аздабленне». Я гляджу на прэзідыум нарады, на людзей, якія, схіліўшы галовы, сядзяць, як вучні перад настаўнікам, а той урэшце звяртае ўвагу на мікрафон, што стаіць на трыбу-
не і не працуе — вось вам добры паказчык нашае агітацыі і прапаганды. Нават перад нарадай ніхто не адрамантаваў гэты мікрафон. Дык аб чым мы сёння павінны гаварыць і якая карысць ад гэтай гаварыльні застанецца нам усім? У зале цішыня, усе сябе адчуваюць няёмка, чакаюць кагосьці, хто б зняў напружанасць, бо гаворка зайшла ў тупік. Але ж нічога, тут устае Стальмашонак і ідзе да трыбуны — гаркамаўцы паднялі галовы, усе з надзеяй паглядаюць на яго, чакаюць ратунку. Паволі Стальмашонак пачынае гаворку, дзе згаджаецца з крытыкай прамоўцаў, дадае да гэтага яшчэ нешта ад сябе і ўрэшце кажа так: «Наша партыйная арганізацыя Саюза мастакоў складаецца з майстроў-прафесіяналаў і магла б сама прапанаваць новыя формы агітацыі і прапаганды праз сродкі выяўленчага мастацтва, але, на жаль, гэтага не адбылося. Я як старшыня праўлення Саюза мастакоў бяру на сябе ўсю адказнасць за дапушчаныя памылкі ў маёй кіраўнічай дзейнасці і завяраю гаркам нашай партыі ў тым, што мы тэрмінова наладзім сваю працу і перш за ўсё звернем увагу на тое, што партвучоба мусіць быць перабудавана з новымі поглядамі на сучаснасць у сваёй практычнай рабоце ў прапагандзе». Вось гэтыя апошнія словы выклікалі ў гаркамаўцаў такую вялікую радасць, што яны пачалі пляскаць у далоні. Нарада скончылася перамогаю кіраўнікоў з гаркама, а Уладзіміру Іванавічу Стальмашонку ў хуткім часе надалі ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтва.
3 гэтага часу Стальмашонак прыпыніў творчую працу, а толькі прысвяціў сябе кіраўнічай рабоце, бо яна захапіла яго больш, чым што іншае, у тым ліку і клопаты пра ўдзел ў чарговых выставах як мастак. Пераглядаючы творчасць Стальмашонка, мы не знойдзем у яго ніводнага краявіду, ніводнага нацюрморта, ніводнага жаночага ці дзіцячага партрэта, дзе б эстэтыка, хараство і прыгажосць стаялі б на першым месцы.
Тое, што Стальмашонак не быў ніколі мастаком, пацвердзілася яшчэ і тым, што калі пачаліся выбары ў Вярхоўны Савет Саюза ССР, ён праходзіць разам з мастакамі Расіі ў дэпутаты, перасяляецца ў Маскву, і мы бачым яго па тэлебачанні толькі на пасяджэннях Вярхоўнага Савета СССР. Здаецца, ён
уваходзіў у камісію па культуры ці з’яўляўся сябрам Фонду культуры СССР. Мы ведаем зараз, што Вярхоўны Савет СССР згінуў, як і сам СССР, а былым дэпутатам засталіся дэпутацкія значкі на добры ўспамін аб тым часе, калі жылося добра гэтым наменклатурным функцыянерам камуністычнай партыі, якая зараз знаходзіцца ў падполлі і чакае заклікаў сваіх кіраўнікоў.
У сярэдзіне кастрычніка 1992 года адбыўся чатырнаццаты з’езд мастакоў Рэспублікі Беларусь. Зноў пачалася мітусня, групаўшчына — каго абраць старшынёй Саюза мастакоў, бо тыя, што кіравалі апошні час, — гэта скульптар Буралкін (старшыня), першы сакратар Кірэеў і іншыя, па сутнасці, скарысталі сваё службовае стоновішча на сваю карысць. Карацей кажучы, камандзіроўкі за мяжу, ганаровыя званні, майстэрні, заказы, мастацкія матэрыялы і ўсё іншае, што дрэнна захоўваецца. Мастацкі камбінат перастаў дзейнічаць, бо расцягалі яго на часткі па профілях аддзелаў — манументальных, жывапісных і афарміцельскіх. Афармляць ужо не было чаго. Парткабінеты, дэманстрацыі, агітплакаты, партрэты членаў Палітбюро ЦК КПСС, ленінскія пакоі, дыяграмы сацыялістычнага спаборніцтва і ўсё іншае, без чаго ленінская партыя не можа існаваць. Мастакам адразу наступілі на горла па арэндзе мастацкіх майстэрняў (асабістых!). Савет Міністраў лічыў так, што калі майстэрня, дык яна вырабляе нешта такое, што адразу дае вялікія даходы. Скажам, майстэрня па пашыве адзення ці абутку ці друкарня. А тое, што мастак робіць як творца карціну, якую піша больш за год, і што ён не ведае наперад, ці будуць добрыя вынікі яго працы, ці купіць у яго Міністэрства культуры або Мастацкі фонд.
У Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь сядзяць людзі, якія жывуць вельмі старымі ленінскімі меркамі, у якіх гаворыцца, што мастацтва і культура наогул з’яўляюцца «надбудовай» над эканомікай, якая служыць асноўнай базай грамадства.
3 падаткамі на мастацкія рэчы таксама суцэльная недарэчнасць. Тыя, што купляюць, і тыя, што прадаюць, абкладаюцца вялікімі падаткамі, што не мае сэнсу купляць і прадаваць.
На з’ездзе ў зале сядзіць Стальмашонак у якасці дэлегата. Нехта пусціў чутку, што Стальмашонка будуць абіраць у склад праўлення ці ў Раду Саюза мастакоў. Такая пагроза занепакоіла сяброў Саюза мастакоў больш сталага ўзросту.
Яно так і адбылося. Калі высоўвалі ў спіс кандыдатур на тайнае галасаванне, бярэ слова Пётра Дурчын: «Стальмашонак — як тая падводная лодка: то спусціцца на дно, то ўсплыве там, дзе яго ніхто не чакае». Вось так закончылася вялікая кар’ера Уладзіміра Стальмашонка на мастацкай ніве. Але ж Дурчын меў рацыю: Стальмашонак зараз працуе ў Акадэміі навук у нейкім камітэце па культурных сувязях з замежнымі краінамі.
Хочацца сказаць яшчэ пра некалькіх мастакоў, якія стаялі на чале кіраўніцтва ў Саюзе мастакоў. Вядома, што гэта былі ўсе як адзін сябры кіруючай партыі. Яны з дзіцячых гадоў выхоўваліся ў «камуністычным духу», а таму былі тым прадуктам свайго часу, што былі гатовы кіраваць там, куды пашле партыя.
Дык вось, пачнём з мастака Яўгена Зайцава. Ён стаіць зараз на сцэне Палаца мастацтваў з кійком у правай руцэ, бо левая нага не слухаецца ад інсульту, яму цяжка стаяць, ён пакрыўджаны, ён хворы. I прыйшоў на сход ветэранаў вайны і працы таму, каб атрымаць падтрымку сяброў па партыі, хоць фармальна яна ўжо не існуе.
Зайцаў скардзіцца на Кебіча (старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь), бо Кебіч «не дапамог» яму атрымаць аўтамашыну, ён нават не прыняўяго патакім прыватным пытанні. А было ж раней не так, як зараз. Пазваніў бы Зайцаў Кебічу — машыну хутка б атрымаў, як было ўжо не раз у тыя застойныя гады, калі бывала патрэба таксама і зяцю, і яму замяніць старую на новую, дзе маецца шмат электронікі. Той блат, што існаваў паўсюль, а паміж партыйнай наменклатурай, дык было гэта проста меркай твайго аўтарытэту сярод кіраўніцтва партыйнага апарата.
Слухаем Зайцава, які ўсё болей і болей падымае свой голас, распаляецца, мацнее яго крытыка сучаснага стану эканомікі, дзе існуе гіперінфляцыя, а пра культуру, дык трэба забыцца,
пра тое, што яна існавала раней, а зараз знікла, што і пажаліцца няма каму.
Я гляджу на яго, і неяк дваяцца мае погляды на яго: і шкада, і не шкада — усё пераблыталася. Шкада тое, што ён звыкся з тымі прывілеямі, якімі ён агорнуты. Паглядзеў бы ён на сябе збоку і запытаўся: ці варты ён тых адзнак і пашаны як народны мастак БССР, як членкар Акадэміі мастацтваў СССР. Узнагароджваўся ордэнам Працоўнага Чырвонага Сйяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі. Атрымаў тры ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. Яму цяжка ў свае 83 гады пераглядаць сваю творчасць. За яго ацэнку зрабіла партыя і той урад, які ведае, хто чаго варты.