• Газеты, часопісы і г.д.
  • Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

    Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 532с.
    Мінск 2015
    132.27 МБ
    Гэта і нешта іншае не падабалася нам у характары чыноўніка ад літаратуры, але што зробіш, ад яго залежыць зрабіць нам заказ на карціны па купалаўскіх мясцінах ці не.
    Шарахоўскі выслухаў нас, паклікаў да сябе Ядвігу Раманоўскую, параіўся з ёю, затым даў ёй заданне падрыхтаваць план маршрутаў і прынесці хутка нам.
    Мы слухалі яго, а ён пачаў гаворку аб стане нашай беларускай літаратуры ды яшчэ з такім абагульняльным шырокім поглядам, быццам сам ведаў, куды трэба рухацца нашай беларускай літаратуры разам з іншымі братнімі літаратурамі. «Але вось што турбуе нас усіх, — казаў ён, — гэта тое, што з’яўляюцца ў нашай савецкай беларускай літаратуры такія горапісьменнікі, як Васіль Быкаў. Яшчэ малады пісьменнік, а ўжо задзірае нос. Гэта ж трэба было дайсці да таго, каб пераможцаў фашызму, нашых слаўных салдат ды афіцэраў так моцна абразіць і ганьбіць, на дробных фактах спыняцца і не ўбачыць, чаго каштавала наша перамога! Увесь народ, асабліва наш, беларускі, ніколі не даруе Васілю Быкаву за скажэнне мастацкімі сродкамі сутнасці нашай перамогі». Шарахоўскі спасылаўся на генералітэт Савецкай арміі, які не праміне, каб усенародна не «осуднть» пісьменніка.
    Да таго часу я чытаў на расейскай мове «Мёртвым не больно». Мне спадабалася, як Быкаў падае афіцэра Сахно, які кідаў
    салдат, каб узяць нейкую «высотку», не звяртаючы ўвагі на тое, што не ўзяць нам ніколі яе, а толькі загубіш шмат салдат, якія кідаюцца з вінтоўкамі супраць немцаў, узброеных аўтаматамі.
    У часы акупацыі, калі я пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў, яны казалі мне, што савецкія салдаты — лепшыя ў свеце, але толькі пасля нямецкіх, а вось афіцэры нічога не вартыя, калі амаль абяззброеных салдат кідаюць супраць шквалу агню аўтаматычнай зброі немцаў. Я ўважліва слухаў афіцэра вермахта, а гэта не тое самае, што СС або СД, яны — прафесіяналывайскоўцы, іх трэба слухаць — праўду гавораць.
    А вось Быкаў бачыў усё і пісаў без прыхарошвання. Да Быкава і пасля яго ніхто не пісаў пра вайну так праўдзіва, ён не азіраўся па баках: што скажа той ці іншы «аўтарытэт», як трэба пісаць пра вайну.
    Зараз дзіву даешся, як вытрымаў Васіль Быкаў гэты шквал агню абразы і праклёнаў у бок яго самога і ягонай літаратуры. Мабыць, не фізічная моц дапамагала яму выратавацца, адухоўная рацыя, а таксама той дзіўны чалавек і паэт, як Твардоўскі, які і сам быў ахвяраю сталінскага тэрору ў літаратуры.
    Калі я пісаў гэтыя радкі сваіх успамінаў пра Васіля Быкава, да мяне падышоў мой сын Генрых і спытаў. «А ці ведаеш ты пра Быкава прамову на з’ездзе пісьменнікаў у шасцідзясятыя гады?» «Так, ведаю, — адказаў я, — але падрабязнасцяў не магу ўспомніць». «Тады слухай. На тым з’ездзе Быкаў выступаў з вялікай прамоваю, а на заканчэнне яе ён сказаў: “Досыць вытоптваць каваным ботам наш літаратурны агарод!” У гэты час ішоў запіс на плёнку выступлення Быкава ў Доме радыё. Вёў запіс былы студэнт тэатральнага факультэта Тэатральнамастацкага інстытута. К.алі скончылася прамова, той, хто запісваў прамову Быкава, хутка яе перапісаў і схаваў у сябе, бо добра ведаў, што абавязкова зараз з’явяцца з КДБ і забяруць увесь цалкам ролік. Так яно і адбылося, але ж прамова пайшла па руках усіх, хто падзяляў смелыя думкі Васіля Быкава. Трэба дадаць яшчэ да таго, што пішаш ты, — казах Генрых, — што ў наступныя пасля з’езда дні група студэнтаў Мастацкага інстытута перапісвала ад рукі прамову Быкава. Бо ведалі сту-
    дэнты, што прамова выкліча вялікую цікавасць у грамадстве не толькі ў межах Беларусі, але і паўсюдна. Так, гэта хутка пацвердзілася фактам, калі з Масквы атрымалі тэкст прамовы ў перакладзе на рускую мову. У гэтым была братняя дапамога рускіх дысідэнтаў усім сапраўдным беларусам».
    Прайшло звыш трыццаці гадоў з тае прамовы, а Быкаў працягвае барацьбу ўжо ў іншых умовах, дзе пачалася перабудова, але кампартыя яшчэ моцна трымае ў сваіх руках усе кіруючыя інстытуты ідэалогіі і культуры. Шырыцца рух Народнага фронту Беларусі. Кампартыя лічыць гэты фронт самым небяспечным ворагам партыі. Але ж і Быкаў ужо не той, які быў, яму не трэба зараз асабістая падтрымка, ён сам уплывае, дзе толькі можна, на розных напрамках у сваёй дзейнасці. Кожны яго артыкул у друку, кожная ягоная прамова накіравана на ўсведамленне самога беларуса, хто ён такі, што мова яго добрая, што трэба хутчэй ісці да сапраўднай незалежнасці, якую нам ніхто не дасць, пакуль мы самі яе не здабудзем, бо абрыдла гэтая бутафорыя, гэты фарс — быццам мы ўжо маем усё, і не трэба нам больш нічога.
    Быкава слухаюць, за ім ідуцьлюдзі, яго любіць народ.
    Былы першы сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка — у часы вайны начальнік штаба партызанскага руху на ўсёй акупаванай тэрыторыі Саюза ССР — адклікаў з дзейнай арміі ўсіх найбольш таленавітых мастакоў, пісьменнікаў, артыстаў, нават спартсменаў, каб захаваць кадры, ставіў іх на «ўлік пры штабе партызанскага руху». Панамарэнка ведаў, што без тае інтэлігенцыі, якая можа загінуць на фронце, яму не будзе з кім будаваць гарады, працягваць культуру ў пасляваенныя гады. Я, здаецца, закранаў вышэй гэтую ўласцівасць першага сакратара. Дык вось, і Зайцаў быў адкліканы ў штаб Панамарэнкі разам з іншымі мастакамі такога рангу. Штаб партызанскага руху знаходзіўся ў Стрэльні, недалёка ад Масквы, аўсе мастакі ды пісьменнікі разам з артыстамі жылі ў дзвюх гасцініцах Масквы. Урадоўцы і сябры ЦК К.ПБ жылі ў гасцініцы «Масква», а пры іх найлепшыя пісьменнікі, што мелі ўжо ганаровыя званні, а ўсе дробныя і сярэднія мастакі і пісьменні-
    кі жылі ў гасцініцы «Якорь» па вуліцы Горкага. Пры штабе знаходзілася частка прафесійных афіцэраў ды болей за ўсё палітычных работнікаў — палітрукоў, якіх закідвалі ў тылы немцаў, у нашы лясы, дзе мацнеў партызанскі рух. Закідваліся на парашутах вялікага памеру брызентавыя торбы, у якіх змяшчалася дробная зброя, гранаты, ракеты (сігнальныя), пісталеты, аўтаматы і медыкаменты, а найбольш усяго газеты, лістоўкі і ўся прапаганда, што з’яўлялася найлепшай зброяй, як гэта здавалася заўсёды партыйным кіраўнікам на вайне.
    Пісьменнікі і мастакі-карыкатурысты выдавалі часопіс «Раздавім фашысцкую гадзіну». Сатырай займалася вялікая колькасць пісьменнікаў і мастакоў у Маскве. Мастакі рыхтавалі сваю выставу, дзе прымалі ўдзел графікі, жывапісцы і скульптары. Вядома, што на фармоўку бюстаў ішоў першай якасці медыцынскі гіпс ды іншыя матэрыялы, што атрымлівалі з вайсковых запасаў. Але чаго не зробіш для прапаганды, бо гэта ёсць вялікая моц — заўсёды сябе апраўдвала ў іншых выпадках ужо не аднойчы.
    Я ведаю толькі адзін выпадак, калі ў тыл немцаў да партызан быў засланы паэт Анатоль Астрэйка, які адведаў кошт жыцця ў партызанах і напісаў вялікую паэму з усімі нягодамі, што кожны дзень адбываліся там у жыцці. Паэму ніколі не друкавалі, а толькі слухалі мы, як чытае сам паэт за чаркай сярод сваіх верных сяброў. Гэты таленавіты паэт мог пісаць так, што ты рагочаш, слухаючы яго, але раптам трасешся ад жахаў, якія адбываюцца ў дзеі адна за другой.
    I на самай справе я слухаў аднойчы ад мастакоў, якім мастачка Лі апавядала пра тыя выпадкі самасуду над партызанам, што быццам здрадзіў і падаўся да паліцаяў, і як яго схапілі, на вачах усіх прывязалі абедзве нагі да двух бярэзін ды адпусцілі пруткія бярэзіны, якія разарвалі чалавека на дзве паловы. Дык скажыце, можна не пісаць пра такія жахі, заставіць толькі рамантыку пра дубравы ды пра бярозавы гай, што шапоча сваёй лістотай, і пяюць у іх салаўі, не даюць партызанам заснуць?
    Хачу адзначыць яшчэ адзін выпадак з мастаком партызанам Сухаверхавым, прозвішча якога ўжо згадваў ня раз. Адразу
    пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе тыя мастакі-партызаны не саромеліся сваіх дзеяў — апавядалі нават пра тое, чаго не сказалі б адзін ці два гады пазней, можа, нават выдавалі за гераізм, калі хто застрэліў здрадніка ці паліцая, а калі застрэліў яшчэ і немца, дык той мог разлічваць на ўзнагароду, бо існаваў заклік «Убей немца!». He проста фашыста, а менавіта немца. Дык вось, я і мастак Я. Зайцаў, які ў партызанах не быў, слухалі апавяданне Сухаверхава: «Мы, — кажа ён, — з маім напарнікам атрымалі чарговае заданне — абысці частку лесу як патруліахоўнікі партызанскага лагера. Звычайная справа. Адышлі, мабыць, кіламетры паўтары, як насустрач ідзе нейкі малады хлопец. “Стой! Рукі ўгару!” Абшукалі, нічога са зброі няма. “Куды ідзеш?” Кажа: “Да партызан”. — “А ці ведаеш, дзе яны?” — “He, — кажа, — дакладна не ведаю. Але ў нашай вёсцы Кісялі казалі, што недзе тутака — кіламетраў з дзесяць — ёсць партызаны”. Я скамандаваў: “Ідзі наперад і не аглядайся!” Мы адсталі ад яго, каб не пачуў нашу гаворку, і сталі меркаваць, то рабіць з тым чалавекам. А што калі прывядзем у лагер якога шпіёна ці правакатара? Нам жа будуць капцы. Час быў такі, што і выпадкі з правакатарамі былі шматлікія. Я стрэліў яму ў патыліцу чаргу з аўтамата, вось і ўсё. На пытанне камандзіра атрада, чаму чулася з нашага боку аўтаматная чарга, па кім стралялі, адказалі, што бачылі зайца, але не патрапілі забіць!»
    3 таго часу, калі пачаліся пагромы ў гета, яўрэі — у большасці жанчыны ды дзеці — беглі ў лес да партызан, а тыя іх сустракалі кулямётным агнём. Аб гэтым канкрэтным выпадку апавядаў Леанард Ліхтаровіч (аб якім я ўжо пісаў вышэй). Мастак Лазар Ран зрабіў шэраг партрэтаў сяброў Палітбюро КПСС на літаграфскім камлі, а грошы — ганарар за працу — ахвяраваў на помнік Літаровічу ў адзнаку за тое, што ён абараніў ад забойства яўрэяў-уцекачоў, што ішлі пад абарону партызан. Я асабіста чуў гэтую сумную гісторыю. I яшчэ калі Панамарэнку П. К. (былога начальніка штаба партызанскага руху ў СССР) накіравалі надзвычайным паслом СССР у Нідэрланды, дык яўрэйскае насельніцтва Амстэрдама наладжвала дэманстрацыі перад пасольствам — абвінавачвалі Панамарэнку, быццам з яго дазволу
    ці прыказу знішчалі яўрэяў, каб не абцяжарвалі сваёй прысутнасцю вайсковыя злучэнні. Пра такія выпадкі я чуў неаднаразова, але каб яны адбываліся паводле загадаў Панамарэнкі, не магу паверыць. Партызаншчына таму так і завецца, што на месцы робіцца ўсё, як каму захочацца, ні кантролю, ні адказнасці там шукаць не будзеш.
    Тут прыгадваецца адначасова дзіўная рэч. У 1950 годзе, калі за Ракавам на 10-м кіламетры ад яго была невялікая вёсачка з назвай Кісялі. Мы там пранавалі, бо вельмі прыгожая была мясціна для мастакоў. Гай, рачулка, узгоркі, крыніцы, ні камароў, ні аваднёў там не было, бо суха, ніякіх балот — нейкі міні-клімат спрыяў усюды. Але вось і сабачага брэху там не пачуеш, бо іх там няма. Я спытаўся ў млынара, чаму не сустрэнеш ніводнага сабакі, а ён у адказ: «Гэта партызаны ўсіх сабак знішчылі, бо яны папярэджвалі сялян, што ўначы партызаны ідуць рабаваць». Так што ў заходніх сялян было што рабаваць, жылі заможна, мелі па дзве каровы, ды іншай свойскай жывёлы хапала.