• Газеты, часопісы і г.д.
  • Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

    Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 532с.
    Мінск 2015
    132.27 МБ
    Горад Менск у час нэпа не меў назваў раёнаў з імёнамі партыйных дзеячаў, што мае зараз. Тады былі назвы, адпавядаючыя этнаграфіі ці гісторыі горада. Скажам, Старажоўка — гэта прыгарад, дзе былі пабудаваны пасты да ахове горада, або Камароўка, ад якой цяпер засталася толькі назва Камароўскага рынку, раней гэты раён быў суцэльным балотам з вялікай колькасцю камароў, што зусім адпавядала назову яго. Ляхаўка была раёнам, дзе большасць жыхароў складалася з палякаў, а па сутнасці такіх жа беларусаў, але каталіцкага веравызнання. Беларусаў было лёгка апалячыць праз каталіцызм, а таму касцёлаў у Менску было, мабыць, болей, чым цэркваў. Мой дзед па матцы быў граматны чалавек, чытаў польскія кнігі. Яго сям’я складалася з 8 асобаў. Усе дзеці гаварылі ў доме папольску. Усе мае дзядзькі і цёткі разам з маёй маці мелі польскія імёны: Антон, Олесь, Казімір, Катажына, Клемянціна, Гэлена, Аліна, Марыя. Гэтак жа было ў Галубка. Дзеці мелі імёны Багуслава, Вільгельміна, Эмілія, Эдуард, Леапольд, Сігізмунд. У хаце доўга гаварылі па-польску. У купалаўскай фаміліі Луцкевічаў таксама гаварылі дзве сястры па-польску, не кажучы пра цётку Уладзю — Уладзіславу Францаўну, якая пасля вайны час ад часу наведвала касцёл у Красным, мабыць не толькі каб паставіць свечку па нябожчыку Янку, бо і сама касцельная служба яе цікавіла, можа, не меней, чым пастаноўка п’есы Купалы «Паўлінка».
    Часта можна было ўбачыць у Менску камсамольцаў з чырвонымі стужкамі на рукаве, з бляшанымі кружкамі на шыі — капілкамі для збору манет на карысць МОПРа — міжнароднай арганізацыі помачы рэвалюцыі. Было ў модзе ахвяраваць грошы на розныя мерапрыемствы, такія як, напрыклад, збор грошай на карысць помачы ангельскім шахцёрам, якія бастуюць ужо доўгі час. Кідалі грошы ўсе, нават нэпманы, бо лічылася добрым дзеяннем міласэрнасць, якая бачыцца ўсім.
    He магу дакладна сказаць, якая колькасць у менскай міліцыі мелася коней, але запомніўся выпадак, калі конная міліцыя
    пад кіраўніцтвам начальніка Кроля (ён быў таксама ў сядле) націскала на вялікі людскі натоўп, каб абараніць памяшканне польскага консульства ад людзей, што кідалі каменне ў вокны консульства і пагражалі польскаму консулу з прычыны забойства Апанскага — нашага вядомага дыпламата. Коннікі давілі людзей, націскалі з усіх бакоў і яшчэ больш спрыялі гвалту, і ўжо цяжка было стрымаць усіх, на гэты раз ужо супраць начальніка міліцыі Кроля. Усё выглядала так, быццам і не на Савецкай вуліцы Менска адбываюцца гэтыя падзеі, дзе над консульскім уваходам звісаў вялікі сцяг з белым арлом, а недзе за мяжою, дзе паліцыя коньмі давіць людзей, што выйшлі на дэманстрацыю з мірнаю мэтаю.
    Яшчэ пару слоў аб культуры тых часоў. На вёсцы або ў мястэчках былі народныя дамы — цэнтры культуры, дзе абавязкова меўся моцны драмгурток або струнны аркестр, куды час ад часу наязджалі з Менску лектары з антырэлігійнай прапагандай, кінаперасоўка з дынама-машынай, маладыя хлопцы па чарзе круцілі вялікае кола дынама-машыны, ад хуткасці якой рабілася то святлее на экране, то, наадварот, цямней. Як бы там ні было, але лекцыя і кіно заўсёды былі святам на вёсцы, нягледзячы на тое што ў цесным пакоі людзям не хапала паветры.
    3 каго складаўся той ці іншы драмгурток, аркестр? Ды ўсё з тых жа жыхароў, настаўнікаў, савецкіх служачых, моладзі з камсамольскіх ячэек, кааператыўных супрацоўнікаў. Здольныя людзі меліся ўсюды. Кожная сямігодка мела драмгурток і людзей, якія хацелі і ўмелі весці гэтую працу.
    Я паступіў у мастацкі тэхнікум у 1929 годзе, калі нэп дзейнічаў ува ўсю шырыню, мясцовая прамысловасць, якая была ў нэпманаў у 1930 годзе, перастала вырабляць усё, што зараз завецца прадметамі штодзённага ўжытку — шырпатрэбам. Хутка была ўведзена картачная сістэма, якая толькі распаўсюджвалася на печаны хлеб у вельмі абмежаванай колькасці на асобнага едака. Так званыя едакі замест цукру атрымоўвалі цукеркіпадушачкі, якія зліпаліся разам так, што нельга было нават зважыць, — хоць адсякай сякерай. У Віцебску ў часы заняткаў
    у тэхнікуме студэнты на сняданне беглі з інтэрната, што быў на Магілёўскім рынку, да сталоўкі, можа, кіламетры два, каб паспець да 9 гадзін раніцы, да пачатку заняткаў. Трамвай, які цягнуўся ўгару па Магілёўскай вуліцы і ад інтэрната ўніз, ніколі не прыходзіў своечасова, і студэнты спяшаліся, каб па талоне атрымаць дзве лыжкі пярлоўкі, кавалак хлеба з павідлам замест цукру. Вядома, маладым увесь час хацелася есці. Студэнты графічнага аддзялення падраблялі талоны на абеды, ды так спрытна, што ніхто не мог выявіць падробку. А вось студэнты кааператыўнага тэхнікума былі затрыманы за няўдалую падробку талонаў і пакараны сваёй адміністрацыяй звальненнем з тэхнікума.
    Пазней студэнты мастацкага тэхнікума патроху сталі зарабляць на плакатах, якіх было болей, чым хлеба. Вось калі запрацавалі агітацыя і прапаганда на ўсю моц! Хто падпрацоўваў у Віцебскім цырку, а я з брыгадаю рабіў вялікую колькасць бутафорыі свойскай жывёлы: свіней, гусей і авечак, якія ў п’есе праплывалі па крузе на сцэне яўрэйскага тэатра, што прыехаў у Віцебск на гастролі.
    Так пагоршылася жыццё ўсяго насельніцтва. He толькі ў гарадах, але і на вёсцы. Сялян прымусам заганялі ў калгасы, бо калектывізацыя павінна была ахапіць усё насельніцтва ў самы кароткі тэрмін. Пасля гэтую акцыю бальшавікі з вялікім гонарам называлі «головокруженнем от успехов». А поспехі былі такія, што наступіла галадоўка ўсюды, а найбольш цяжкай яна была ўсім рабочым на прадпрыемствах. Стваралі сталоўкі пры заводах. Дзеля гараджан сталоўкі рабілі з тых прыватных рэстаранаў, што захапілі ў нэпманаў. Сядзіш за столікам, чакаеш, калі прынясуць табе першае, а за тваёй спінай стаіць чалавек і сочыць, калі з’ясі, каб хутчэй заняць тваё крэсла.
    Аднак, нягледзячы на цяжкае становішча ўсяго народа, у рэспубліцы партыя загадвае Савету народных камісараў тэрмінова адчыніць 1-ю Усебеларускую выставу дасягненняў прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Так, ужо ў 1930-я гады на вялізнай тэрыторыі за Менскам вырубілі лес і пачалі будаваць дзясяткі павільёнаў. Вядома, як усё рабілася часова, так
    і павільёны выконваліся з лёгкіх матэрыялаў (з дрэва і фанеры). Акрамя асноўных павільёнаў будаваліся і такія, як павільён беларускай кнігі, павільён ДОПРа (Добровольного обшества помоецн революцнонерам) і розныя іншыя. У цэнтры выставы стаяў помнік Леніну з працягнутай убок рукою. Ніхто зараз не дасць веры, што помнік рабіўся з кавалкаў фанеры цеслярамі пад кіраўніцтвам яшчэ малавядомага тады скульптара А. Грубэ (паходжання з немцаў).
    Мы з маім сябрам Шымановічам у часы летніх канікулаў бралі ўдзел у афармленні павільёна беларускай кнігі, дзе галоўным мастаком быў Ліпа Юльевіч Кроль. Нам прыходзілася па эскізах мастакоў з Масквы Зевіна, Аксельрода і Мільчына рабіць аплікацыі на галоўным стэндзе ў цэнтры павільёна.
    Сам павільён нагадваў цырк: быў круглы і вельмі дрэнны па архітэктуры, бо рабіў ягоны праект мастак Кроль, а не прафесіянал -архітэктар.
    He магу знайсці добрых слоў і пра іншыя павільёны. Яны не адпавядалі свайму прызначэнню. Практычна з дызайнам ніхто не быў знаёмы, усё рабілася ўпершыню. Увесь час ламаю сабе галаву, шукаю адказу, з якой нагоды давялося партыі рабіць выставу ў часы матэрыяльных нястач, калі на той жа выставе мастакам, як і іншым працаўнікам трэба было звяртацца да кіраўнікоў выставы Дубіны (наркама харчовай прамысловасці) і Тоўкача (дырэктара выставы), каб атрымаць кіло цукерак або пячэння. Дык вось, нездарма хадзіла па выставе такая прымаўка, што «без дубнны н толкача печенья не получшнь». Адкінем жарты, хаця і яны мелі месца, гэта не выдумка. Зараз не цяжка здагадацца, што партыя заўсёды прыдумвала «меропрнятня» дзеля адводу вачэй, такія, як выратаванне чалюскінцаў з паўночнай ільдзіны, праходзячае як гераічная эпапея; запуск у стратасферу шэрагу паветраных шароў, адзін з якіх скончыўся трагічна — загінула ўся каманда стратанафтаў. Успомнім пералёт Чкалава ў Канаду і шмат іншых акцый, праходзячых з вялікім уздымам, як перамога над сіламі прыроды. А па сутнасці тлум галавы пад гром барабанаў і літаўраў. Заўсёды дасягалася мэта, бо чаго варты
    твае нягоды асабістыя параўнальна з агульнымі задачамі дзеля ўсяго народа.
    Так вось і Першая Усебеларуская выстава дасягненняў прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Менску адказвала на пытанне: навошта была патрэбна гэтая паказуха нейкіх там дасягненняў. 3 цягам часу павільёны выкарыстоўваліся дзеля розных патрэб, скажам, такіх як мастацкія майстэрні скульптараў і жывапісцаў, швейных і абутковых кааператыўных майстэрняў. Толькі вось павільён беларускай кнігі не маглі ніяк прыстасаваць, прыйшлося разбурыць яго ды скарыстоўваць як будаўнічы матэрыял.
    Мінулі гады, а пра вялікую выставу, куды заклалі немаведама колькі грошай, хутка забыліся, нічога не засталося і ад тых «экспанатаў», якія расцягалі кіраўнікі, што стаялі на чале такіх «меропрнятлй». На пытанне, што засталося ад выставы ў памяці народнай, адкажу: ды нічога, акрамя, можа, назвы трамвайнага прыпынку, якая выклікала ў пасажыраў здзіўленне: чаму «Сельгасвыстаўка»? Дзе яна? Ці была яна наогул?
    Артыкул94
    У апошнія часы наша маці Беларусь церпіць чарговы моцны наступ карычнева-чорных сіл супроць роднай мовы, супраць дзяржаўных сімвалаў — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга.
    Мне, ужо вельмі старому чалавеку і мастаку, які бачыў на сваім вяку шмат такога дзіўнага і незвычайнага, што мала каму давялося перажыць, а калі і давялося, дык ён не зможа напісаць ці расказаць аб гэтым, каб ведалі ўсе.
    У дадзеным выпадку скарыстаю адну з прапаноў Васіля Быкава, які мне аднойчы казаў прыблізна так: «Яўген Мікалаевіч, чытаю вашы ўспаміны, што друкуюцца ў часопісе “Полацак” у Кліўлендзе (ЗША), і думаю, што вам трэба пісаць не толькі аб фактах, але і аб вашых адносінах да гэтых фактаў».
    Пасля заканчэння сямігодкі ў 1927 годзе я паступіў у прафесіянальна-тэхнічную школу будаўнікоў у малярна-жывапісны цэх.
    Гэта была адзіная на той час школа ў Мінску з такім профілем — цэх каменна-пячны, сталярны і малярна-жывапісны.
    Мяне вабіў жывапіс, думаў, што разам з малярнай справай спасцігну таксама і жывапіс.
    Акрамя тэхнічнай праграмы выкладаліся і ўсе іншыя дысцыпліны, рабіўся націск на тэхналогію матэрыялаў. Тэрмін навучання ў прафшколе быў тры гады. Я здаў экзамены за два і атрымаў самы вялікі разрад — сёмы.