Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Між тым я, пераглядаючы свой дамашні архіў, знаходжу адзін экзэмпляр копіі з пастановы Вярхоўнага суда БССР.
ВЕРХОВНЫЙ СУД гор. Ммнск, БССР 29 августа 1957 г. № 5-10
СПРАВКА
Дело по обвнненню ГОЛУБКА Владмслава РІосмфовнча 1882 ro­fla рожденмя пересмотрено Верховным Судом БССР 26 августа 1957 г.
Постановленме от 22 сентября 1937 года в отношеннн ГОЛУБОК Владнслава Носмфовнча отменено н дело пронзводством прекратено за отсутствмем состава преступлення.
Гербовая печать Верховного суда БССР
Н о председателя Верховного суда БССР К. Абушкевнч
копня
Белорусская Советская Соцналнстнческая Республмка СВМДЕТЕЛЬСТВО 0 СМЕРТН
1-ПЯ № 072392
Гр. ГОЛУБОК Владпслав І/Іоснфовмч умер 7 марта 1942 года тысяча девятьсот сорок второго года. Прнчмна смертн — гнпертонмя, о чем в кнмге запнсей актов гражданскм го состояння о смертм 1957 года декабря месяца 23 чмсла пронзведена соответствуюідая запмсь за № 152.
Место смертн
Место регмстрацнм Гбмель. Гор. ЗАГС
Дата выдачн 23 января 1958 г.
Заведуюіцнй бюро запмсей актов гражданского состоянпя подпмсь
Гербовая печать Бюро ЗАГС города Гомеля
Гэты дакумент я перадаў Наліваеву, як і чарнавікі заяў аб рэабілітацыі Уладзіслава Галубка. Прычым перадача ўсіх дакументаў і фатаграфій Наліваеву адбывалася з улікам таго, што ён з’яўляўся дырэктарам Гасцёўні імя Галубка. Я ніколі не браў у яго ніякіх актаў па прыёме ад мяне матэрыялаў. Я быў шчаслівы таму, што вось нарэшце ёсць такая ўстанова, дзе будуць захоўвацца, магчыма, экспанавацца ўсе галубкоўскія рэчы. Мне было вядома і тое, што гэтая гасцёўня будзе мець некалькі пакояў для музейнай экспазіцыі, але трэба яшчэ мець час, каб правесці навуковую работу, зрабіць праекты, запрасіць мастака і г. д. Я кожны раз цікавіўся: ці вядзе ён рэгістрацыю рэчаў, дзе яны знаходзяцца, у якім стане. Наліваеў супакойваў мяне, адказы былі станоўчыя — усё будзе ў парадку.
Між тым супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча папракалі мяне ў тым, што я не бяру ў Наліваева ніякіх распісак, ніякіх актаў, — нашы адносіны будаваліся на ўзаемным даверы.
Наліваева цікавілі фотаздымкі братоў Галубка, асабліва ён ухапіўся за фота зводнага брата Сяргея Асановіча, які на фота ў вайсковай вопратцы.
Мне цяжка зараз успамінаць, што мая жонка перадала Наліваеву ў Гасцёўню імя Галубка. Помню, што з сямейнага альбома выдзіраліся арыгіналы, а нам вярталіся толькі пераздымкі ды не па кожным здымку.
Гасцёўня Галубка ў Траецкім прадмесці перайшла ў філіял Дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры. А гэта вельмі не спадабалася Наліваеву. Ён ставіў мэтай стварыць музей Галубка падобна музею М. Багдановіча, спасылаючыся на тое, што ён мае ў сваіх фондах захавання адзінак арыгіналаў, у некалькі разоў больш, чым мае музей М. Багдановіча.
Відаць, узяла верх крыўда і ганарлівасць за тое, што ён зрабіў для гасцёўні, а з гэтым не палічыліся ні дырэктар навастворанага музея, ні яго навуковыя супрацоўнікі. Спрэчкі цягнуліся некалькі месяцаў і скончыліся тым, што Наліваеў разам са сваімі партрэтамі захапіў і тое, што яму не належыць, — фотаздымкі, кнігі, буклеты, афішы і ўсё тое, што атрымаў ад мяне. Сорамна пераказваць тое, чым пагражаў Наліваеў, гэты патрыёт, які пераўвасобіўся ў дробнага скнару. Няўжо Наліваеў разлічвае на падтрымку грамадскасці сваім ўчынкам. Калі Наліваеву дарагая яго шматгадовая ўпартая праца, ён вернецца ў Гасцёўню Галубка без ніякіх умоў і карысці.
3 успамінаў Яўгена Ціхановіча, што друкаваліся ў часопісе «Полацак»93, Кліўленд, ЗІПА
Тэатр Галубка дзейнічаў у перыяд НЭПа. Гэта быў цікавы час у гісторыі Беларусі, на якім бы я хацеў спыніцца.
Менск, 1927 год. Па вуліцах горада рухаецца конка. Яе могуць спыніць 2 асобы, а хто маладзейшы, дык тыя ўскокваюць на хаду, бо коні бягуць паволі.
Праедзешся не шпарка, але і каштуе не дорага. Недзе на Даўгабродскай вуліцы выводзяць на рэйкі кукушку, гружаную торфам. I вось кукушка едзе па галоўнай вуліцы — Савецкай — праз мост да Менскай гарадской электрастанцыі. Часам дзеці
чапляюцца за ваганеткі, і гэта самая танная для іх паездка, хаця і вельмі рызыкоўная.
Па Менску бегаюць падлеткі і клічуць пакупнікоў газеты «йзвестмя». Але гараджане не спяшаюцца купляць гэтыя «Мзвестня», бо не давяраюць бальшавіцкай прапагандзе. Тыя самыя дзеці гандлююць цукеркамі ірысу, зрэдку «асвяжаючы» іх (лізнуць непрыкметна, каб цукеркі зіхацелі бляскам, тады больш шанцу, што нехта купіць іх). У дварах можна пабачыць нейкага старога, які ходзіць з сваім тачыльным станком і крычыць так гучна, што чуваць нават у хатах: «Каму тачыць нажы, нажніцы?» Нехта гандлюе з латка рознай драбязой. Чаго толькі ў яго няма, нават тавар, які ў найбольшым дэфіцыце, — іголкі для прымусаў.
Калі мы выйдзем з пляца Волі ўніз па Кузьмы Дзям’янаўскай вуліцы ў бок ніжняга рынку, там крама за крамай з таварамі, якія вывешваюцца звонку. Кожны крамнік цягне да сябе мужыка за рукаў і на розны лад выхваляе тавар. Стаіць такі гоман, што нічога не разбярэш.
Вядома, сораму пры такім гандлю ніякага няма — наадварот, чым болей нахабнасці, тым большая выручка. Гэтае месца не дарма завецца чорным рынкам (зараз гэта плошча 8 Сакавіка). Тут гандаль ідзе з рук у рукі. Прадаюцца нават залатыя рэчы, а хутчэй, падробкі пад золата, бо махлярства — галоўная мэта ашуканца.
У другім будынку на ніжнім рынку малітвенны дом баптыстаў — адвентыстаў сёмага дня, з другога боку маецца некалькі хат для начлежнікаў-мужыкоў, што затрымаліся ў горадзе са сваім таварам. Начлежка брудная, багата клапоў ды прусакоў, а мух такая колькасць, што на памыйнай яме значна меней.
Наша сям’я з трох чалавек — маці і мы з братам — мусіла аднойчы начаваць у такой гасцёўні, а два балаголы з нашымі рэчамі і сваімі коньмі пераначавалі ў знаёмых. Пераезд наш адбываўся ў пачатку сакавіка, калі мы пакідалі мястэчка Шацк, каб апынуцца у Лагойску, куды перавялі па працы майго айчыма.
Трэба сказаць, што балагол у Беларусі — вельмі важная асоба.
Гэта чалавек, які добра ведае дарогі, рэльеф мясцовасці, можа разлічыць, колькі вёрстаў да бліжэйшай карчмы, дзе можна пакарміць свайго каня, адпачыць і падсілкавацца самаму. Звычайна балаголы, як і карчмары, былі яўрэйскай нацыянальнасці. Розніца толькі ў тым, што балагол моцны і дужы чалавек, бо ён дапамагае каню на спусках дарогі.
У Беларусі ў тыя часы было шмат лясоў, ды такіх, што можна толькі ў байках сустрэць для параўнання. Чаго вартыя лясы Чэрвеня! Яны цягнуліся на дзясяткі вёрстаў, а ў тых лясах у 1920-я гады было шмат бандытаў, якія перахоплівалі кааператараў, забівалі, рабавалі сялян, гвалцілі, палілі хутары. Вядома ж, і балаголам даставалася ад «зялёных», бо грузы везлі не толькі прыватным гандлярам, але і дзяржаўным кааператывам. Гэта адзіны від транспарціроўкі грузаў, які часта ахоўваўся міліцыянерамі. У 1923 годзе менавітаўчэрвеньскіхлясах была разбіта ўшчэнт апошняя банда «зялёных». Што тычыцца дарог ды іх стану, дык засталіся яшчэ ў вялікай колькасці кацярынінскія тракты.
Брукаваных жа шляхоў амаль не было, бо і гарады павятовыя не мелі бруку. У самым Менску першы асфальт быў пакладзены на вуліцы Леніна на невялікім кавалачку ад пляца Волі да Савецкай вуліцы, можа, у пачатку трыццатых гадоў, і таму гэты кавалак вуліцы быў месцам прагулак: ад вежы з гадзіннікам да дзяржаўнага банка, што на рагу Савецкай. Дрэнны стан нашых дарог, як казалі немцы, быў на карысць толькі Саветам, бо з той тэхнікай, што мелі немцы, па бездарожжы бліц-удару не атрымалася.
А як жа ў канцы дваццатых гадоў складалася культурнае жыццё, ды і наогул чым жылі менчукі пры нэпе? Возьмем, напрыклад, фізічную культуру. Ніхто не дасць веры, што ў той час фізкультура стаяла на высокім узроўні, бо масавасць яе была настолькі вялікая, што кожная школа мела ў зімні час спартыўную залу, а ўлетку спортпляцоўкі. Была вялікая колькасць спортгурткоў, спортклубаў, спартыўныя высцягі, забегі на лыжах. А шахматы? Шахматная гарачка ахапіла нават раёны. Паўсюль ішлі турніры. Моладзь літаральна ўсіх узростаў
сачыла за турнірамі, разгадвала задачы, ведала ўсіх чэмпіёнаў свету. Сам я рабіў шахматныя фігуркі і вучыўся першым крокам гульні. Дзіўна, што шахматы ўплывалі і на адзенне. Шапкі ў клетку, так званыя кепі, пінжакі, спадніцы, нават шкарпэткі ў клетку. Спорт жа лічыўся буржуазным перажыткам, бо ён, маўляў, ідзе не на карысць здароўю, а толькі ў імя грошай, што ляжаць у аснове кожнага спаборніцтва. Помню, у «Кракадзіле» вядомыя мастакі зрабілі карыкатуру на заходняга спартсмена з тэкстам: «Рукі — гіры, ногі — гіры, гіра — галава». У тэорыі былі доказы шкоднасці спорту для здароўя чалавека.
А што рабілася ў тэатры, дык зноў жа Меерхольд уплываў сваім метадам так моцна, што забыліся на дэкарацыі і абыходзіліся без іх. Усё рабілася ўмоўна. Успамінаецца п’еса «Лес» Астроўскага, якую бачыў у Маскве паводле рэжысуры Меерхольда. Сядзіць Ігар Ільінскі ў ролі Аркашкі на нейкай скрынцы і ловіць рыбку без вудачкі, але так лоўка, што ствараецца ўражанне, бьшцам бы ён злавіў на вуду рыбу, і зараз яна трапечацца ў ягоных руках. Пры гэтым ніякіх слоў не чуецца.
У Менску працаваў Тэатр рабочай моладзі. Драмгурткі былі ўсюды: у школах, у прафсаюзах. Заўважым, што пры нэпе прафсаюзы былі вялікай сілай і сапраўды стаялі на ахове чалавека. Кодэкс законаў аб працы выконваўся абавязкова, праз суды з нэпманамі дасягалі пры дапамозе адвакатуры сапраўднай аховы працы на карысць рабочага. (3 сучаснымі прафсаюзамі ніякага параўнання, бо яны хаця і трымаліся 8-гадзіннай працы, але праз так званае сацыялістычнае спаборніцтва смакталі кроў з бедалагі працоўнага чалавека.)
У Менску акрамя ТРАМа з’явілася «сіняя блуза» (такая вопратка французскага рабочага, якая нагадвае таўстоўку, але з вялікім бантам, артысту ж другой вопраткі ў тыя часы было не трэба). Сіняблузнікі — гэта таксама тэатральны калектыў, больш эстрадны. Гэты від мастацтва таксама быў модным, сваёй формай і пралетарскім зместам выціскаў пры нэпе шматлікіх куплетыстаў, розных акрабатаў, комікаў і цыркачоў з вельмі банальнымі праграмамі. Цікавасць да ўсяго новага ў тэатральным відовішчы вабіла моладзь да сябе. У кожным раёне Мен-
ска мелася «сіняя блуза». I гэта не дзіўна, бо тут можна было паспрабаваць сабе як артыста, як музыку ці дэкламатара.