Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Нарадзіўся Яўген Зайцаў у 1908 годзе ў Невелі (зараз гэта Пскоўская вобласць). Пасля сямігодкі яны з братам апынуліся ў Віцебску — шукалі, куды паступіць, каб атрымаць сярэднюю адукацыю. Сунуліся ў кааператыўны тэхнікум — нічога, правалілі экзамены. Сунуліся ў мастацкі тэхнікум. Экзамены праходзілі спачатку па мастацтве. Трэба было намаляваць алоўкам нацюрморт — некалькі гарлачыкаў на фоне ручніка. У брата нічога не атрымалася, а ў Яўгена нешта вельмі далёка ад натуры, зашмальцаванае гумкаю, усё ж такі на паперы выглядала як жаданне спасцігнуць-пераадолець цяжкі бар’ер мёртвай натуры (нацюрморт). Вось гэтую ўпартасць убачыў настаўнік Мікалай Пракопавіч Міхалап83. Міхалап выкладаў кераміку, прасйей кажучы, ганчарную справу. Такім чынам Зайцаў быў прыняты на керамічнае аддзяленне. Пачыналася вучоба на ганчарным крузе. Круці нагамі гэты круг, а рукамі рабі з гліны гаршчочкі. Так прайшоў першы год навучання. Далей, на другім годзе, Зайцаў займаецца ўжо на жывапісным аддзяленні.
Гісторыю свайго пошуку шляхоў у мастацтве я пачуў ад самога Яўгена Зайцава ў купэ цягніка, калі мы ехалі ў Маскву на першую Дэкаду беларускай літаратуры і мастацтва ў 1940 годзе.
Пасля тэхнікума Зайцаў займаецца ў Ленінградзе ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай акадэміі
мастацтваў. Яго настаўнікамі былі Пятроў-Водкін і Асмёркін. Дыпломная работа — карціна «Чапаеў».
Калі мы пачнём пералічваць карціны Зайцава, дык усе яны будуць на тэмы Грамадзянскай і Айчыннай войнаў. Шэраг партрэтаў знакамітых людзей: дзеячаў літаратуры, артыстаў і перадавікоў сельскай гаспадаркі.
Напрыклад, карціна «Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск у 1944 годзе» вялікага памеру, так і карціна «Парад партызан у 1944 г. у Мінску» былі зроблены паспешліва, выглядалі, як казаў Аляксандр Герасімаў84, як «большой эскнз». Гігантаманія захапляла не толькі Зайцава, але і іншых маладых мастакоў, але ж наперадзе заўсёды быў Яўген Зайцаў.
Шматфігурныя карціны патрабуюць шмат часу — ігнараваць гэтыя ўмовы нельга. Але ж на фоне маленькіх палотнаў вялікія памеры дзейнічаюць на гледача, асабліва на недасведчанага, станоўча, тым болын яшчэ і таму, што вялікага памеру карціны трэба глядзець на вялікай адлегласці.
Самай удалай карцінай я лічу «Пахаванне героя», яна па каларыце адпавядае настрою, што не часта бывае ў мастакоў, якія не бачылі, не адчувалі драматычнасці сапраўднай, а толькі — паштучна уяўлялі.
Можна згадзіцца з тым, што Зайцаў валодае каларыстычным спалучэннем фарбаў, дзе маем не афарбоўку формы, а вельмі тонкія, высакародныя камбінацыі каларыту. Мне ўспамінаецца такі выпадак крытыкі Зайцавых палотнаў на абмеркаванні нашай выстаўкі ў горадзе Каўнасе. Літоўскі мастацтвазнаўца Дрэма85 затрымаўся на карціне Зайцава болей, чым на іншых палотнах, бо «Абарона Брэсцкай крэпасці» і разлічвала як кампазіцыя на першае месца сярод іншых сваім вялікім памерам ды той гераічнай тэмай, дзе абаронцы ішлі ў апошні бой, каб загінуць за Радзіму і за Сталіна.
Крытык гаварыў на нашай мове на дзіва тым нашым кіраўнікам, што мусілі прысутнічаць па сваіх пасадах на такіх вернісажах. Я з Дрэмам быў знаёмы яшчэ раней і ведаў пад сакрэтам яго погляды на сучаснае савецкае мастацтва — мы аднойчы з ім сустракаліся ў Вільні, дзе ў рэстаране гутарылі без сведак
гадзіны, мабыць, чатыры. Дрэма быў беларусам па паходжанні так, як і Пётра Сергіевіч — вядомы мастак, але які доўгі час жыў на Захаднай Беларусі, ў Вільні.
Дрэма разабраў па костках карціну Зайцава, вельмі далікатна, але трапна падвёў высновы сваіх поглядаў на «маскоўскае» мастацтва. Апошнімі словамі яго прамовы былі: «Карціна атрымалася жарсткаватая, яе цяжка глядзець. Гэта ж мастацтва, а глядзець не хочацца». Пасля прамовы ў перапынку я пытаўся ў Дрэмы: «Можа, вы мелі на ўвазе жорсткасць фарбаў, каларыту, што павінны адпавядаць тэме і зместу?» «Не, — адказаў ён, — я меў на ўвазе самую бойку, дзе гінуць людзі. Гэта ж да эстэтыкі ніякага дачынення не мае. Мастацтва — не дакументальны фільм, а твор мастацтва». Гэтае абмеркаванне нашай выстаўкі адбылося ў Каўнасе ў 1955 годзе. Мой удзел ў выстаўцы быў такі, як карціны «Дапамога Масквы партызанам», «Партызаны ў разведцы» і жанравая карціна «Лета», дзе хлопцы гуляюць у шахматы на беразе ракі, а дзяўчаты сочаць за гульнёй, стоячы воддаль. Маскоўскі крытык Арлова ў часопісе «Нскусство», № 3, 1955 г., між іншым, піша аб гэтай карціне так: «Удачно найден сюжет м в другой его картнне “Лето” (1954) — деревенскне ребятншкн нграют на берегу речкн в шахматы. Но, увы, эта жнвая группа теряется в непомерно разросшемся пейзаже, вся картана не то, что напнсана, а скорей, раскрашена, тороплнво, сухо, от чего зрнтель равнодушно проходнт мнмо столь удачно выбранной художннком в жнзнн сценкн. й все-такн думается: нменно над картнной-рассказом может н должен работать Тнхановнч, только без лншней спешкн».
Што можна сказаць мне зараз, праз трыццаць пяць гадоў, аб сваёй карціне на такой адлегласці часу? У розныя гады — розныя погляды. А вось у Каўнасе крытык Дрэма сказаў так: «Ваша карціна “Лета” адпавядае задачам мастацтва. Беларускі краявід. Дзеці па знешнім выглядзе розныя: тут гарадскі хлопчык гуляе ў шахматы з вясковым хлопчыкам. Высокі бераг невялічкай рачулкі, сонейка, воддаль пасецца жывёла. Усё, здаецца, проста, усё звычайнае, але гэта і ёсць жыццё, якое лашчыць наша вока».
Крытык не дае мастаку ніякіх рэцэптаў: як рабіць карціну, як кампанаваць мізансцэны. Дый не гаворыць ад імя гледачоў, маўляў, «яны праходзяць, мінаючы позіркам карціны».
Так, прыйдзецца нам згадзіцца з крытыкам Дрэмам, з тым, што не ўсялякая тэма можа служыць матэрыялам у мастацтве. Хопіць ужо палотнаў на ваенную тэму, хопіць смакаваць забойствы, настаў час пісаць хараство жыцця, хараство прыроды і чалавека ў ім. Зайцаў нейкі час знаходзіўся ў дзейнай арміі, здаецца, у той гарачай бойцы, калі немцаў адкінулі ад Масквы. Ён бачыў вынікі гэтага моцнага наступу ў тую вельмі халодную зіму. Зайцава здзівіла вялікая колькасць забітых немцаў упершыню, дагэтуль жа толькі адступалі. 1 вось перамога. Вачыма мастака ён глядзеў на прыкрыя выпадкі, калі на твар немцамерцвяка нехта апаражніў свой страўнік. Зайцаў мне апавядаў пра вайну і пра вось такія выпадкі, якія былі. «Бачыш, — казаў ён, — на нашым шляху, адкідваючы немцаў ад Масквы, мы бачылі забітых немцаў у розных позах, замарожаных, пакрытых інеем і абавязкова забруджаных чалавечым калам на самым твары. Карціна жудасная, каб такім чынам выказваць сваю помсту ўжо не супраціўнікам, а ўсяго толькі мерцвякам».
Добра нам зараз разважаць так. А што было тады, калі ты атрымаў звесткі аб тым, што твае дзеці і жонка спалены разам з вялікай пуняй, у якую сагналі ўсіх сялян — старых і малых? I ўсё ж такі...
Мой сябра скульптар Адашкевіч бачыў на фронце яшчэ больш жудасную карціну, калі нашы войскі прарваліся на нямецкую тэрыторыю ды гвалцілі жанчын, а немаўлятак хапалі за ножкі ды білі іх галоўкамі аб сцены. Можа, мне не трэба было пісаць аб гэтым ва ўспамінах, але ж я мушу пісаць, хоць бы і са слоў Сяргея Адашкевіча, бо сам ён не напіша ніколі, а разлічваць на тое, што гэтыя факты хтосьці напіша ў будучым, нешта не верыцца. Тут я павінен адхілііша ад апавядання пра Зайцава і прадоўжыць думку наконт таго, што пісаць пра вайну і чаго не пісаць.
У нашай беларускай літаратуры пісалася шмат, а болей за ўсё толькі пра партызанскі рух, што, вядома, як тэма была нам бліжэй, чым наогул аб вайне.
Зараз мне здаецца, будзе дарэчы прыгадаць Васіля Быкава, які пісаў пра вайну тое, што бачыў сваімі вачыма, што перажыў як звычайны салдат, а потым, пасля вучобы ў ваенным вучылішчы, ужо як афіцэр, удзельнік баёў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах.
У даведніку «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» выдання 1970 г. гаворыцца: «Друкавацца пачаў у 1949 годзе. Выдаў кнігі “Жураўліны крык” (называецца яшчэ 5 выданняў), працуе ў галіне драматургіі (называюцца тры фільмы)». Вось і ўсё. Мала, сціпла, бо гэта было 22 гады таму. Значыць, на вайне Быкаў яшчэ не быў пісьменнікам, а вось мастаком быў, бо да вайны вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. He ведаю дакладна, скончыў ці не Быкаў вучылішча, можа, вайна прыпыніла вучобу.
He ведаем, у каго вучыўся будучы пісьменнік. Мне цікава было ведаць усё пра Быкава, бо я таксама вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме з 29 да 32 года. Гэта была адзіная на Беларусі мастацкая ўстанова.
Вядома ўжо даўно, што мастак у салдацкім шынялі ніколі і нічога не занатуе ў накідках алоўкам, не намалюе, але вока мастака, як кажуць, мае зрокавую памяць, у аднаго болей, у другога меней. Гэта залежыць ад здольнасці мастака. Вось так, мне думаецца, і ў Быкава адкладалася ў памяці шмат такога, што потым легла на паперу ў літаратурных вобразах. Значыць, Васіль Быкаў быў багацейшы за другіх пісьменнікаў, і гэта бясспрэчна так і было на самай справе.
He памятаю, у якім годзе гэта было, як мы з мастаком Л. Ранам заходзілі ў Літаратурны музей Янкі Купалы да дырэктара Янкі Шарахоўскага параіцца з ім, куды нам паехаць па купалаўскіх мясцінах, каб зрабіць малюнкі ці напісаць алейнымі фарбамі краявіды, дае бываў Купала, дзе адпачываў, адным словам, усё, што будзе патрэбна музею ад мастакоў.
Я ведаў Шарахоўскага яшчэ як галоўнага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, калі працаваў над афармленнем Коласавага зборніка дзіцячых апавяданняў ды іншых твораў пісьменнікаў.
Мой сябра Лазар Ран вельмі добра запомніў Шарахоўскага яшчэ і таму, што аднойчы Ран падаў заяву ў народны суд на выдавецтва, дзе яму выплацілі ганарар не такі, як у дагаво-
ры, а значна меней. Вядома, што на суд як сведку Шарахоўскі накіруе мастака-графіка Яфіма Тараса, які працаваў у выдавецтве загадчыкам мастацкага афармлення кнігі.
Тарас не здолеў атрымаць перамогу на судзе, бо і сам не ведаў, чаму Шарахоўскі скараціў ганарар амаль напалову. А калі суддзя запытаўся ў Тараса, хто ён ёсць па прафесіі, той адказаў: «Я — графік». «Разумею, — адказаў суддзя, — каліграфіст. Сядайце». Атрымалася так, што каліграфіст як сведка па ацэнцы мастацкага твора не можа быць экспертам.
Так Шарахоўскі прайграў дзякуючы «каліграфісту» Тарасу. Я памятаю гэтую гісторыю таксама як удзельнік на баку Рана, ды яшчэ мастак Давідовіч, нават мастак Іван Ахрэмчыкскладалі брыгаду падтрымкі мастака, які апынуўся ў бядзе.