Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
У Мінску яго ведаюць усе партыйныя кіраўнікі ўсіх рангаў, а ЦК КПБ выдае пастанову, каб старшыні творчых саюзаў уваходзілі ў склад членаў Мінскага гаркама КПСС. Так Стальмашонак становіцца членам гаркама, а гэта ўжо тая наменклатура, што мае ўладу неабмежаваную на ўсіх напрамках жыцця не толькі Саюза мастакоў, але і кожнага мастака паасобку.
Гэты партыйны камісар ад мастацтва ўжо кінуў займацца манументальным і станковым жывапісам, яму хапае работы прадстаўнічай — усюды, куды пашле партыя, ды і сам ён мае густ да прамоваў, каб паказацца на экранах тэлебачання ды на іншых партыйных нарадах, што былі галоўнай працай усіх партыйных органаў.
Да бліжэйшай мастацкай выстаўкі (гэта быў, мабыць, вернісаж, прысвечаны 50-годдзю БССР і кампартыі Беларусі) я рыхтаваў карціну-алегорыю пад назвай «Думы аб Радзіме».
У складанай кампазіцыі, якую на словах не перакажаш, але мушу ўсе ж такі тлумачыць, можа, чытач пяройдзе на мой бок, калі я звярнуўся да слоўніка замежных слоў, у якім гаворыцца: «Алегорня — нносказанне, выраженне одного понятня другнм». Дык вось, бачым: на першым плане ляжыць чырвонаармеец у шлеме (будзёнаўцы), у шынялі, на грудзях якога чырвоныя палосы. Ён у напружаным стане — быццам хоча ўстаць. Гэта рыцар з былінаў — ён моцны і вялікі, жывы і нежывы. Над ім схіліўся межавы слуп з дзяржаўным гербам, ля варонкі стаіць, схіліўшы галаву, пажылы салдат, ён трымае ў абедзвюх руках аўтамат. Ён у задуменні. Яму ўспамінаецца, як ён, малады, яшчэ юнаком пайшоў добраахвотнікам перамагаць белапалякаў, што акупавалі амаль палову Беларусі. Карціну-алегорыю пісаў без дагавору, так сабе — на рызыку. Можа, гэтая акалічнасць і была прычынай таму, што выстаўкам падзяліўся на дзве паловы з перавагай у адзін голас супраць прыняцця карціны на выстаўку.
Што рабіць мастаку, якому нават не растлумачылі прычыну адмовы? Яго выдварылі з яго майстэрні ў калідор, і яму не вядома, што і хто гаварыў супраць карціны. Мабыць, не зразумелі, што алегорыя, іншасказанне, выказванне аднаго паняцця другім. А можа, убачылі ў карціне нешта крамольнае (ляжыць забіты чырвонаармеец), а можа, пазайздросцілі мастаку, які выступае ў нязвыклай яму манеры. Можа, не хацелі мець побач такую цікавую па задуме карціну, якая будзе прыцягваць да сябе гледачоў сваёю загадкавасцю. Хто іх ведае? А пакуль што я мусіў застацца без удзелу на юбілейнай выстаўцы.
Пакуль працуе выстаўкам, я запрашаў у сваю майстэрню розных па манеры выканання мастакоў, каб зрабіць выснову, дзе зарыты той сабака, у чым справа. На дзіва, мастакі выказалі ўсе як адзін думку, што карціну варта паказаць гледачу — няхай, маўляў, глядач паварушыць мазгамі, бо прызвычаіўся да такіх карцін, у якіх здаля ўсё ясна, усё перажавана, застаецца толькі праглынуць.
Нехта параіў мне падаць заяву ў выстаўкам на паўторны перагляд карціны ў маёй прысутнасці, каб можна было ўзяць пад абарону карціну, бо яна ж — маё дзіця, частка мяне самога.
На паўторным праглядзе большасць членаў выстаўкама, што бралі слова, сышліся на тым, што мастак мае права на паказ гледачу свайго твора, што калі мастак памыліўся, дык на гэта ён мае права, там больш што ён упершыню ўзяўся за новую форму выразу праз алегорыю.
Назаву па прозвішчах, хто станоўча адгукнуўся аб маім творы. Гэта Зайцаў, Цвірка, Воранаў, Ахрэмчык. Вёў пасяджэнне выстаўкама намеснік міністра культуры Міхневіч і мастак Пратасеня, які працаваў загадчыкам аддзела выяўленчага мастацтва Міністэрства культуры.
Спачатку Міхневіч літаральна вёўдопыт. «Чаму, — пытаўся ён, — межавы слуп схіліўся набок?» Адказваю, што ў слуп трапіла нямецкая бомба. Зноў пытанні: чаму салдат стаіць? А дзе іншыя салдаты? Можа, ён дэзерцір? Кажу, што іншыя салдаты пайшлі далей выконваць сваю вызвольную місію за межамі нашай дзяржавы. «А чым вы дакажаце гэта, калі на палатне
гэтага няма?» «Гэта ж было ў жыцці на самай справе, — кажу. — Ці, можа, гэтага не было?» — ужо пытаюся ў яго. Далей бярэ слова старшыня праўлення Саюза мастакоў Стальмашонак, які не задае пытанняў, а гаворыць доўга, блытана, неяк робіць націск на тое, што рэалізм, ды яшчэ сацыялістычны, не церпіць ніякіх меркаванняў ці здагадак. Форма і змест непарыўна звязаны між сабою. «А ў Ніхановіча, — кажа Стальмашонак, — атрымалася форма рэальная, а змест — нейкая фантазія, як на Каўказе гавораць: «Нельга ў старыя мяхі наліваць маладое віно»». Прымаўка добрая, але не стасуецца да маёй карціны. Далей пайшло, як і заўсёды: мастака просяць пакінуць памяшканне і галасаваннем адхіляюць карціну ад паказу на выставе.
Усяго толькі адзін голас стаў для карціны чорным лёсам. Можа, адзін голас таго ж Стальмашонка адыграў тую недаравальную ролю, каб заваліць працу мастака, якая рабілася цэлы год без дагавору, без матэрыяльнай дапамогі.
Так цяжка было мастаку нешта зрабіць нестандартнае, не па сцэнарыі, які ўжо ўсім абрыдзеў, не толькі мастакам, але і самім гледачам.
Што было рабіць аўтару? Пазваніў у ЦК да загадчыка аддзела культуры Марцэлева — падумаў, можа, ён нешта параіць ці, можа, абароніць маю працу. Ён прасіў пачакаць у бюро прапускоў і пазваніць адтуль яму праз гадзіну. Зноў звяртаюся да яго і чую такі адказ: «Вам, товарнш, Тнхановнч, была предоставлена возможность вторнчно предоставмть свою картнну на пересмотр решення Выставкома. Вам нзвестен результат тайного голосовання». Я кажу, што, можа, адмова прыняцця ў адзін голас — не такі ўжо важкі аргумент, а калі яшчэ ўлічыць голас самога аўтара, дык і зусім карціна знойдзе месца ў экспазіцыі на выстаўцы. Чую: «Товарнш Тнхановнч, у меня начннается заседанне н прошу меня не беспоконть».
Зноў аднеслі маю карціну ў падвал Мастацкага музея. Няхай аўтар застаецца са сваімі «Думамі аб Радзіме» ў сутарэнні — яны нікому не патрэбны. He буду называць дэвіз той выстаўкі, на якую я рыхтаваў свой твор. Скажу толькі, што выстаўка
была юбілейная і вельмі прадстаўнічая. Былі запрошаны госці з Масквы, Літвы і Украіны.
Я скарыстаў гэты выпадак, каб паказаць карціну крытыкам, галоўнаму рэдактару часопіса «йскусство» Нехарошаву і рэферэнту Вользе Пархайла. На маё запрашэнне яны ўсе разам адмовіліся. «Бо, — казалі яны, — мы госці, і наша ўражанне не мода даць якую-небудзь карысць справе». А я ў сваю чаргу казаў, што хачу мець параду і ні на што не разлічваю і г. д. Аднак паабяцалі пасля ўрачыстага адкрыцця выстаўкі паглядзець карціну.
Толькі я адышоў ад гасцей, як да іх падскочыў Стальмашонак і нешта тлумачыў ім. Відаць, даў нейкія даведкі аб маёй алегорыі.
Урэшце ўсе сабраліся ў падвале, дзе былі нейкія трубы, якія зіхацелі чырвонай фарбай, ды яшчэ цьмяныя электрычная лямпы не спрыялі разгляду карціны. Аднак разгляд пачаў мастацтвазнаўца рэдактар часопіса «йскусство» Нехарошаў. Ён пачаў з таго, што форма выканання рэалістычная, а змест — нейкая фантазія. Я адразу пачуў тоеснасць слоў Стальмашонка з Нехарошавым. Ён працягваў параўноўваць па часе падзеі. «Вы, — кажа ён, — даяце чырвонаармейца вельмі рэальна, дык ён за гэты час павінен быў згнісці, а ў вас ён як жывы. Вось і той салдат, што стаіць з аўтаматам, — таксама жывы. Чырвонаармеец быццам хоча ўстаць, ён учапіўся за зямлю і каменні, якія мы пазнаем, што гэта базальт, і што толькі памеры чырвонаармейца з салдатам розныя, але гэта можна аднесці за кошт таго, што чырвонаармеец ляжыць на першым плане». I г. д. У гэты час да нас забег Стальмашонак, які ўбачыў, што ўсё ідзе па яго сцэнарыі. Ён хутка адышоў ад нас, а я пачаў абараняцца, спасылаючыся на прыклады ў расійскага мастака Васняцова, дзе казкі трактуюцца як рэальныя ў жыцці, у той час «Ковер-самолет» ляціць у небе, быццам самалёт, але без крылаў і матора. «Ну, гэта казка», — кажа мой апанент. Я зноў набіраюся «нахабства» і прыводжу прыклад французскага мастака Жэрыко «Барыкады», дзе Францыя падаецца як паўаголеная жанчына, якая трымае французскі сцяг, і ніякая куля яе не кранаецца, бо гэта сімвал,
а сімвалы не гінуць, як у той жа час вакол жанчыны-сімвала ляжаць нябожчыкі французы-камунары. Я падзякаваў усім, хто быў пры гэтай размове, і пайшоў дахаты ні з чым, бо я не здолеў даказаць сваю рацыю.
Такім чынам, Стальмашонак апынуўся з тымі, як ён казаў мне: «Ходзяць тут розныя з органаў і раюць, што зняць, а гэтае пакінуць». Мала таго, ён быццам гуляў са мною ў шашкі — сваю пешку прасунуў у дамкі, а маю пасадзіў у туалет, і я апынуўся сярод няўдзельнікаў юбілейнай выстаўкі дзякуючы перастрохоўшчыку-кар’ерысту кіраўніку Саюза мастакоў Беларусі.
Перагорнем яшчэ некалькі гадоў у календары — Стальмашонак зноў стаў старшынёй праўлення Саюза мастакоў Беларусі.
Той з’езд мастакоў праводзіў загадчык аддзела культуры ЦК КПБ Іван Іванавіч Антановіч. Памяшканнем для з’езда зноў абралі Клуб КДБ імя Ф. Э. Дзяржынскага. Ніякіх гасцей не было. Уваход па мандатах. Кантроль праводзілі дэбісты з аддзела культуры КДБ з чырвонымі стужкамі на рукавах.
З’езд праходзіў, калі галоснасць набірала сілу, і гэта дало магчымасць крытыкаваць таго, хто намі кіруе, а кіраўнікі нашы — гэта ЦК КПБ. Непасрэдна яны праводзяць з’езд, яны фільтруюць мастакоў: каму даць слова, а каму не даць. Я прасіў Гардзіенку (ён першы сакратар прэзідыума Саюза мастакоў БССР) даць мне слова, але ён сказаў, што на чарзе стаіць пасля перапынку сакратар ЦК КПБ Барташэвіч.
Яго прамова на рускай мове па форме і, галоўнае, па змесце тычылася таго, што на першым месцы стаіць рабочы клас, аб якім мы павінны клапаціцца раней. Яны даюць нам варштаты, якія выпускаюць матэрыяльныя каштоўнасці: адзенне, абутак, харчы і іншыя рэчы першай неабходнасці. Быццам нам, мастакам, не вядома, што робіцца на заводах для ўжытку насельніцтвам. Ён гаварыў спачатку ціха, але потым усё болей распаляўся і пад канец закрычаў: «Мы очень горднмся напшмн заводамн, которые выпускают наш знаменнтый трактор “Беларусь”!» Барташэвіч разлічваў на апладысменты, а раздаўся рогат, ды такі моцны, што сакратару не прыходзілася ніколі апынацца ў такім нязвыклым станові-
шчы. Нехта з мастакоў, здаецца, Крукоўскі, не застаўся ўдаўгу і высмеяў з усіх бакоў Барташэвіча: «Чаго варта мова сакратара ЦК КП Беларусі... — падкрэсліў: — ...Беларусі, калі ён не валодае роднай моваю?» А пасля слоў Крукоўскага ўся зала біла ў далоні, вітала Крукоўскага за смеласць і за тое, што ўсе разам думаюць аднолькава пра гэтых гора-кіраўнікоў.