Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
Гэтая неабмежаваная ўлада Савіцкага па дзвюх зкспертназакупачных камісіях зрабіла ўсіх мастакоў заложнікамі несум-
леннага, зласлівага чалавека, бо сябры камісіі заўсёды згодныя са сваім старшынёй, яны глядзяць яму ў рот: што ён скажа, так і будзе.
Мы даўно ведалі пра тых экспертаў не толькі ў мастакоў, але і ў пісьменнікаў, архітэктараў, кінаработнікаў і нават у кампазітараў, якія былі, па сутнасці, валадарамі душ кожнага дзеяча культуры ў рэспубліцы. Гэтыя «спяцы» былі ўсюды кансультантамі — непрыкметнымі для ўсіх (па прозвішчах) дарадчыкамі ў бяздарных партыйных кіраўнікоў з ЦК КПБ. Напрыклад, за дзень да адкрыцця чарговай выстаўкі прыходзіць «нехта» з ЦК КПБ дый разам са старшынёю Саюза мастакоў праглядае ўсе экспанаты — карціны, графіку, скульптуру, раіць нешта зняць, замяніць і знікае ў вялікім гмаху, што завецца ЦК КПБ. Хто быў, пад чыім кіраўніцтвам адбылася гэтая аперацыя, ніхто з мастакоў не ведае, і яму ніхто не растлумачыць, у чым справа, па якой прычыне знятая праца мастака з экспазіцыі.
Добра бывае, калі гэты з экспертаў сумленны чалавек, ён аб’ектыўна зробіць ацэнку твора. Але што значыць аб’ектыўна? Аб’ектыўнасць аднаго чалавека — гэта будзе ўжо суб’ектыўнасцю. А ці мае гэты эксперт густ, бо ў кожным творы здараецца навізна, не зразумелая для яго, бо ён ні аднаго разу не сустракаў нічога падобнага.
Мастацтва такая рэч, якая не мае стандартных прыкладаў, дый не мае для сябе ніякіх рэцэптаў. Вось пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. Скажам, вылучаюць Савіцкага, народнага мастака БССР. Па логіцы рэчаў, Савіцкага павінны вылучаць у Саюзе мастакоў, яго ведаюць усе: як ён працуе, як ён адносіцца да грамадскай работы і, галоўнае, як будзе выконваць свае абавязкі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. Аднак нічога падобнага: яго вылучаюць на цукеркавай фабрыцы «Камунарка», дзе яго ніхто не ведае, але ёсць такі чалавек, які завецца «доверенное лнцо». Менавіта ён навязвае рабочым кандыдатуру, усялякім шляхам падае яго як чулага, сардэчнага чалавека і добрага мастака, бо нездарма ён народны мастак БССР, усімі прызнаны майстра.
Рабочыя, большасць з якіх жанчыны, галасуюць за Савіцкага, няхай сабе і за тое, што ён добры мастак, а што ім з таго, якая выгада. Было ўжо такіх дэпутатаў шмат, а карысці ад іх ніякай, бо ад іх нічога не залежыць, яны самі бездапаможныя.
Абыякавасць выбаршчыкаў да сваіх дэпутатаў вялікая. 1м усё вельмі абрыдла, і ідуць яны да урнаў толькі таму, што, можа, падкінуць на выбарчы ўчастак у буфет таго, чаго не купіш у звычайным магазіне.
Знешні бок выбарчай кампаніі падаецца як свята: чырвоныя палотны, па радыё гучыць толькі музыка, надаецца бадзёрасці словамі віншавання, як у мінулыя выбары, а ўсё застаецца, як было і раней.
Ёсць у мяне добрая знаёмая Роза Прусава. Яна Герой Сацыялістычнай Працы на трактарным заводзе. Вучыліся мы ў чэрвеньскай сямігодцы, але ў розныя гады. У школе на дошцы фатаграфіі вучняў з надпісам «Яны вучыліся ў нас». У шасцідзясятыя гады мы, ужо старыя людзі, збіраліся ў Чэрвені на выпускныя вечары, куды запрашаў нас дырэктар школы Малішэўскі. Ён вельмі ганарыўся тым, што ў школе займаліся такія вучні, як У. Кароль (старшыня дзяржбудаўніцтва), як акадэмік Д. М. Голуб, мастакі браты Сакаловы, як мастакі браты Я. і В. Ціхановічы — вучні 1920-х гадоў. Міністр фінансаў Саўміна, шмат інжынераў, урачоў, настаўнікаў.
У прыватнай гутарцы Прусава скардзілася на тое, што калі яна атрымала званне Героя Сацыялістычнай Працы, дык яе пачалі выбіраць у Вярхоўны Савет, прыйшлося прымаць удзел у розных дэлегацыях, камісіях. Пасылалі яе за мяжу. Прымушалі выступаць з дакладамі на міжнародныя тэмы. Адным словам, зрабілі з яе дзяржаўнага дзеяча, а яна імкнулася да свайго завода, да свайго варштата, да любімай працы. Яна казала мне: «Калі ўжо прысвоілі такое званне, дык хай бы пакінулі мяне на маім заводзе як спецыяліста, дзе б я прыносіла карысць заводу, мела б вучняў... I гэта, — казала яна, — з’ява ўсесаюзная — рабіць з спецыялістаў дзяржаўных дзеячаў». Яна некалькі pasoy падавала заяву, каб яе адпусцілі на завод, аднак партыйная
дысцыпліна строга трымалася прынцыпу: «куды партыя пашле, там будзеш працаваць».
Так перакручвалася жыццё і праца, як у крывым люстэрку, шмат людзей, здольных прыносіць карысць на сваёй рабоце, кідалі туды, дзе яны былі не патрэбны.
Вяртаючыся да Савіцкага, трэба сказаць і пра тое, што акрамя вылучэння яго на пасаду старшыні экспертна-закупачных камісій, дзе справу маеш з ганарарамі, Савіцкаму паралельна ствараюць штучную вядомасць — выдаюць каляровую падборку паштоавк да серыі палотнаў «Лічбы на сэрцы», манаграфіі з вялікім лікам каляровых рэпрадукцый, каляндарных аркушаў. У газетах друкуюцца артыкулы біяграфічнага характару, дзе перавагу мае яго знаходжанне ў лагерах Асвенціма і Бухенвальда. Нават у газеце «Піянерская праўда» і ў іншых газетах, і ў беларускім друку з’яўляюцца артыкулы, у якіх вельмі падрабязна гаворыцца пра тое, як Савіцкі арганізоўваў уцёкі з лагераў, як сцізорыкам праразаў падлогу ў таварных вагонах, праз якую ўцякалі вязні ці палонныя на волю.
У адным артыкуле друкуюцца звесткі аб Савіцкім такія, што ён быў камсамольцам, у другім — што ён быў палітруком і як ён хаваў свой камсамольскі білет недзе ў апорках свайго абутку.
Артыкулы пісалі пра Савіцкага такія, як Мехаў (журналіст), як Эма Пугачова (яна зараз Грамыка). Пугачова робіць з Савіцкага амаль генія ў выяўленчым мастацтве. Ну і тыя пісалі, хто разлічваў на «падзяку» з боку Савіцкага, у чым з гэтых людзей ніхто не памыліўся.
Савіцкаму даручаюцца вялікія работы па стварэнні пано ў Музеі гісторыі Айчыннай вайны, для Літаратурнага музея Янкі Купалы. Савіцкі піша групавы партрэт літаратараў — сучаснікаў Янкі Купалы. Асабістыя заказы так часта рабіліся адусюль, што нам цяжка зараз іх пералічыць.
Наш Мастацкі дзяржаўны музей набывае творы Савіцкага з кожнай выстаўкі і, як правіла, усе іх экспануе. Дырэктар музея нябожчыца Аладава аддае пад экспазіцыю прац Савіцкага лепшыя месцы ў залах музея. Большасць нашых мастакоў
ведала, што ў біяграфію Савіцкага (які быў усяго толькі остарбайтарам — рабочым з усходу, якіх набіралі для працы ў сельскай гаспадарцы) трэба было ўсунуць палітычны змест, як вязня, як ахвяру гітлераўскага фашызму.
Адсюль і тая «праўда» на палотнах Савіцкага, што яскрава адбітая ў серыі «Лічбы на сэрцы». Ён ўсё зведаў на сваёй скуры, ён сведка лагерных падзей, залітых крывёю савецкіх палонных.
Майстэрня Савіцкага знаходзілася ў доме мастацка-афарміцельскага камбіната. На верхнім паверсе, дзе была шкляная столь, якая давала дзённае святло, быццам ты працуеш на пленэры, гэтая акалічнасць вельмі спрыяе рабоце. Там маюцца яшчэ 12 майстэрняў мастакоў-жывапісцаў, акрамя гэтага, у вялікіх залах працуюць мастакі-манументалісты.
Аднойчы ўсярэдзіне дня да камбіната падкатваюць тры машыны. 3 «чайкі» выходзяць Машэраў (першы сакратар ЦК КПБ), за ім Сняжкова, яна намеснік старшыні Савета Міністраў па культуры. 3 другіх машын крочаць загадчыкі аддзелаў культуры, навукі і ідэалагічнага аддзела. Разам з аховай набіраецца, мабыць, 12 чалавек. Яны ідуць праз дарогу насустрач групы мастакоў, якія стаяць ля брамы. Машэраў пачынае здароўкацца з Генрыхам Ціхановічам і далей па крузе з іншымі, даходзіць да Генрыха, зноў падае яму руку і зазначае: «Мы зараз едзем ад рабочых, дазвольце прайсці». «Калі ласка», — адказвае Генрых і працягвае руку ў бок брамы. Мастакі кінуліся да Генрыха з пытаннямі: ці, можа, ён асабіста знаёмы з Машэравым, калі па два разы здароўкаюцца. «Не, — кажа ён, — гэта Машэраў строіць з сябе дэмакрата».
У гэтыя хвіліны мастак А. Шыбнёў перахоплівае Машэрава, цягне яго да сябе ў майстэрню і скардзіцца на тое, што яму заплацілі за карціну ўсяго толькі тры тысячы рублёў, а трэба за Леніна, каб было не меней чатырох з паловай тысяч. Машэраў дае ўказанне Сняжковай, каб задаволілі просьбу Шыбнёва. Так візіт да Савіцкага трохі затрымаўся, бо акрамя Шыбнёва нехта з мастакоў цягнуў да сябе, але ў Машэрава не хапіла часу на ўсіх мастакоў.
I вось калі гэтая вялікая дэлегацыя вярталася ад Савіцкага ўніз па лесвіцы, Генрых пачуў голас Сняжковай: «Да, да, Савнцкнй — это лнчность». Відаць, Машэраў быў згодзен са Сняжковай.
3 такім вялікім аўтарытэтам, якому пачалі зайздросціць некаторыя мастакі, Савіцкі падбірае сабе прыхільнікаў у грамадскай працы і ўплывае на арганізацыйныя пытанні ў Саюзе мастакоў так моцна, што шэраг пастаноў праўлення адхіляецца не на сходах ці пасяджэннях, а ў майстэрні Савіцкага. Там што ні дзень збіраюцца прыхільнікі, асабліва перад канферэнцыямі ці перад чарговымі з’ездамі, — распрацоўваюцца спісы мастакоў, якіх выбіраць у склад праўлення, размяркоўваюцца пасады, хто пойдзе ў якія мастацкія саветы ці камісіі. Усюды ставяцца свае людзі з тых, хто трымаецца поглядаў Савіцкага. Нават некаторыя мастакі пераймаюць манеру Савіцкага ў сэнсе колеру, прынцыпу кампазіцыі ды яшчэ ў стылізацыі. Мастак Сахненка напісаў партрэт Савіцкага так, як бы яго напісаў сам Савіцкі (у той жа манеры), мастак Г. Ціханаў напісаў карціну пад назвай «Под красное знамя народ собнрался», дзе мужчыны і жанчыны з клумкамі за плячыма ідуць па снезе ў глыбіню карціны — бачым толькі спіны. Яго карціна нагадвае карціну Савіцкага «Віцебскія вароты», толькі там людзі ідуць на гледача. Каб не этыкетка, мы б не пазналі, хто аўтар.
Зараз я мушу спыніць апавяданне, каб азірнуцца назад, можа, гадоў на дваццаць пяць. Вось я стаю ля эцюдніка, на якім палатно, дзе напалову намалявана Ленінградская вуліца ў Гурзуфе. He было таго дня, каб у цябе за спінаю не стаяла некалькі чалавек гледачоў, якія сочаць за кожным рухам твайго пэндзля. Так і на гэты раз: нейкі чалавек папрасіў прабачэння, каб задаць мне пытанне адносна таго, хто ў нас, у Беларусі, старшыня Саюза мастакоў. Я адказаў, што старшыня нашага Саюза жывапісец Уладзімір Стальмашонак. «Як жывапісец? — здзівіўся той. — Ён вучыўся на архітэктурным факультэце Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Гэта я ведаю, бо сам займаўся на гэтым факультэце, і, як мне помніцца, ён не абараняў дыплом». Аднак у выданні даведачнага характару «Художннкн Советской