Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
На адным са з’ездаў мастакоў Беларусі ў спрэчках выступіў мастак Мікалай Гуціеў, які спасылаўся на тое, што мастакі не ходзяць на гурток па вывучэнні гісторыі камуністычнай партыі, а пагэтаму на выстаўках шмат карцінаў сырых і шэрых, ідэалагічна няспелых, нават апалітычных, а гэта ўжо пралікі партыйнай арганізацыі, якая не вядзе выхаваўчай ра-
боты асабліва сярод беспартыйных мастакоў. Цікава адзначыць, што кожны год, калі пачыналася палітычная вучоба па гісторыі ВКП(б), зноў пачыналі з Першага з’езда РСДРП, які адбываўся ў Мінску, у маленькім дамку каля ракі Свіслач. Праграма заняткаў даходзіла да IV главы і прыпынялася на летнія канікулы, а потым, увосень, зноў пачыналіся заняткі з Першага з’езда РСДРП і канчаліся на той самай IV главе.
Па сутнасці, людзі марна трацілі час, а калі ў канцы года на канферэнцыю па гісторыі партыі ніхто не прыходзіў, бо ўсё рабілася дзеля птушкі, каб у райкаме ведалі, што наша партарганізацыя вядзе інтэнсіўную працу па ахопе партыйнай адукацыяй усіх беспартыйных мастакоў. Зараз, калі ўспамінаеш гэтую вучобу, а яна ахоплівала ўсе колы грамадства, дзіву даешся: колькі людзей было занята гэтым кіраўніцтвам, колькі трацілася грошай на аплату настаўнікаў з ВПШ, у сваіх арганізацыях таксама рабілася так, каб рабіць кар’еру, каб атрымаць нейкія ўзнагароды, адзнакі ці нават пасады — на прасоўванне па партыйнай рабоце. Такразважаючы зараз, згадваюцца гады 1935-1936, калі мы жылі ў Доме спецыялістаў, дзе ўжо былі ўсе ўмовы дабрабыту, дзе было чатыры пакоі. Галубок прыходзіў на абед роўна, а другой гадзіне, часта даводзілася яму пасля абеду легчы на канапе адпачыць дый узяць кнігу гісторыі ВКП(б), разгарнуць першую старонку, і праз хвіліну чуўся храп стомленага чалавека, якому не лезе ў галаву, у якім годзе хто і што гаварыў на тым ці іншым з’ездзе. На самай справе навошта ведаць мастаку, якая партканферэнцыя адбылася ў якім годзе і каго абралі ў ЦК ВКП(б)?
Чаго дамагалася партыя, калі гісторыю партыі павінна было вывучаць усё грамадства як малітоўнік?
Вось вам яшчэ смешны і ўрэшце сумны выпадак ў школе № 13, дзе вучыўся мой сын Генрых. Было гэта, можа, у 1948 годзе, карацей кажучы, на трэці год пасля вайны. У клас уваходзіць дырэктар школы Струсевіч. Ён у ваенным кіцелі, у ботах, у вялікім галіфэ, ходзіць па класе ўзад і ўперад — відаць, у дрэнным настроі. Быў такі дзень, калі б варта сядзець у хаце ды піць гарэлку, але не — трэба замяшчаць настаўніка, які
захварэў, і вось настрой ніяк не адпавядае дню гэтага свята. Чаму ў такі дзень усе займаюцца, а не адпачываюць? Так прыкладна ён разважае пра сябе і кляне хворага настаўніка. Спыніўся дырэктар ля дошкі і з кіслае грымасаю звярнуўся да вучняў: «Детн, скажнте, какой сегодня день?» Тыя дзеці і без таго сядзелі ціха, але ж тут сам дырэктар, якога баяліся ўсе, ведалі, што не даруе памылкі нікому. Маўчаць. Дырэктар зноў крочыць узад і ўперад. Спыніўся і кажа: «Сегодня день Сталмнской Констатуцйя. Так, детн, а кто скажет, что такое Сталннская Констнгуцня?» Зноў цішыня, на каго ні глянеш, ува ўсіх вочы долу, ніхто не варухнецца, але тут устае вучань Празецкі і гучна кажа: «Это тогда, когда Стэлйн учнлся в констнтуте!». — «Саднсь, болван!»
На гэтым слове дырэктар пакінуў клас. Дык што такое Сталінская Канстытуцыя? Мне зараз здаецца, што і сам Струсевіч не ведаў, што такое сталінская канстытуцыя. Казалі вельмі проста: Сталін пісаў канстытуцыю, пагэтаму яна сталінская.
Нешта запомнілася з Асноўнага закона: права на працу, права на адукацыю, права на веравызнанне і яшчэ колькі правоў, але ж толькі на паперы. Права на дэманстрацыю — толькі тую, якую праводзіць гаркам партыі. Пры Брэжневе пісалася канстытуцыя, але яе цяжка было ставіць на ўсенароднае галасаванне, бо ў той час каровы трымаліся не на сваіх нагах, а на паясах, бо з галадухі не толькі не дасі малака, але і стаяць на нагах не хапае моцы. Ужо значна пазней, перад тым, як ставіць на галасаванне новую канстытуцыю, вялікая армія прапагандыстаў, у асноўным юрыстаў, вяла тлумачэнні па кожным пункце яе, дазвалялася ім успамінаць пра кароў, гэта гучала дэмакратычна. Агітатары, якія вялі пошукі параўнання нашай Канстытуцыі, скажам, з Канстытуцыяй Чэхаславакіі, чулі ад чэхаў-юрыстаў, што мы цалкам скапіявалі Канстытуйыю з Чэхаславакіі. А справа ў тым, што наша эканамічнае становішча прымусіла нас затрымацца, не ўводзіць у жыццё тую Канстытуцыю, якую чэхаславакі, дзякуючы добраму стану жыццёвага ўзроўню ў ЧССР, увялі Канстытуцыю ў сябе раней за нас. Пры гэтым яшчэ дазвалялі сабе
(па-сяброўску) крытыкаваць наш Асноўны закон па выбарах, маўляў: якія гэта выбары з аднаго кандыдата — гэта ж назначэнне. Скажыце, калі ласка, а было каму пачырванець з тае прычыны? Адказ адзін — пры тым, што кіраўніцтва дзяржавай калектыўнае, дык з каго спытаеш, ніхто асабіста не адказны. Наадварот, было Міністэрства юстыцыі, яго зачынілі, а пакінулі пры ўніверсітэце толькі юрыдычны факультэт, бо патрэбы ў юрыспрудэнцыі вельмі скараціліся — пры той дзяржаўнай сістэме, якой кіравала адна партыя без апазіцыі.
Партыйныя ідэолагі прыдумалі такую малую канстытуцыю ў выглядзе «Маральнага кодэкса», яе можна насіць пры сабе ў кішэні як цытатнік. Сутнасць усё тая — маральная адказнасць савецкага чалавека перад дзяржавай. I смех і грэх, калі пачынаеш успамінаць, як у нашым мастацкім камбінацем баранавіцкі поп-расстрыга на фанерных планшэтах пісаў тэкст «Маральнага кодэкса» ў вялікіхтыражах. Фальшывасць сталінскай, а таксама іншых па чарзе канстытуцый была вядома ўсяму свету.
Калгасная сістэма, прымусовая па сваёй сутнасці, вельмі спадабалася немцам у час акупацыі. Працуй на дзяржаву за тое, што маеш прысядзібную гаспадарку. Але ж немцы ўбачылі і незацікаўленасць сялян працаваць не на сваёй зямлі. Раптам выйшаў такі загад нават не на паперы, а на словах: прыехалі на конях два немцы, склікалі тэрміновы сход сялян ды на ламанай рускай мове абвясцілі, што калгасам капут, дзяліце зямлю паміж сабою — яна ваша! Вось вам і прыватная ўласнасць, якую мы і зараз ніяк не можам прызнаць адзінай карыснай формай працы на зямлі.
Так, немцы тут, у Мінску, рабілі парнікі дзеля таматаў, на агародах вырошчвалі капусту ды салату, скарыстоўвалі дзеля гэтага кожны кавалак зямлі пры тых дамах, у якіх жылі. На такіх агародах можна было ўбачыць нямецкага афіцэра з рыдлёўкай ці кіркай у руках. Ён нешта акучвае, ён у адной кашулі, а яго кіцель з пагонамі гаўптмана вісіць побач на суку яблыні.
У немцаў гаўптман — у нас палкоўнік. Гаўптман, відаць, любійь калупацца ў зямлі, яму прыемна ўсведамляць, што ён
сам вырасціў зеляніну, і лічыць за гонар займацца такою справаю. I гэта не выпадак, які мы бачым. Гэта ўласціва ўсім немцам — працаваць на зямлі старанна, сур’ёзна і з ахвотаю.
За ўсім свеце вядома нямецкая акуратнасць, можна сказаць, педантычнасць у добрым сэнсе слова. Так вось і ў агародзе: усё пад лінейку, інтэрвалы ў радках, дарожкі, вышыня градак — усё гэта зручна даглядаць, дый карысна для раслін.
А наконт чысціні, дык тут ужо немцам няма роўных. Памятаю, калі нас немцы сагналі на старыя могілкі за высокім плотам, адзін бок якога быў адчынены: на трыногах стаялі ручныя кулямёты, накіраваныя ў наш бок. Немцы прывезлі ў цыстэрнах ваду і, не звяртаючы ніякай увагі на нас, кінулі свае кулямёты, распрануліся дагала і з рогатам мыліся ў гэты спякотны дзень.
Чысціня ва ўсім. Паглядзіце на тылавога салдата, калі той ідзе па вуліцы, на якой няма дамоў, адны руіны. Усё роўна ён акуратна апрануты, боты яго блішчаць, паходка ў яго таксама з выпраўкай. Вядома, што па вуліцы хадзілі ўдваіх ці ўтраіх, бо здараліся забойствы немцаў, што хадзілі паасобку. У такім выпадку вуліцы надавалася званне па прозвішчы нябожчыка.
У Мінску ў часы акупацыі працавалі спіртаводачны завод, дражджавы завод і піўзавод. А вось тытунёвай фабрыкі не было. 3 тае прычыны тэрмінова было трэба пабудаваць фабрыку, дзе рабілі б махорку для сялян. Тэрміновасць пабудовы выклікалася тым, што сяляне самі пачалі вырошчваць табаку, а немцам гэта не падабалася, і яны ўстанавілі забарону вырошчваць тытунёвае лісце ў вялікай колькасці.
Вось я сяджу за столікам разам з герам Тролем, які запрасіў мяне паснедаць. Гаворка ідзе аб тым, калі пачынаць пісаць партрэт табак-фабрыканта Троля. Я рады, што ёсць выпадак пад’есці ў цывільнага немца, ды яшчэ ў табак-фабрыканта. Між тым нехта стукае ў дзверы. Троль кажа: «Бітэ!» Гляджу, хто ўвайшоў. Каля дзвярэй спыніліся архітэктар Макляцова і яшчэ нейкі мужчына. Троль запрашае абаіх сесці за стол, але яны саромеюцца ці яшчэ што-небудзь іх трымае. Яны моўчкі стаяць. Тады я запрашаю Макляцову сесці паснедаць: «Масла ж на-
шае, дык сядайце, калі ласка!» Мужчына на ламанай нямецкай мове дамовіўся з Тролем сустрэцца на пляцоўцы, дзе будзе пабудавана тытунёвая фабрыка.
Крыху пазней Макляцова, сустрэўшы майго брата Валянціна і мастака Гусева, дзівілася: «Ваш брат, — кажа, — трымае сябе вельмі вольна, а гэта недаравальна ў гэтым стане акупацыі». А вольнасць мая зыходзіла толькі з таго, што я ведаў, што табак-фабрыкант Троль не ведае па-расейску ніводнага слова.
Прайшло колькі часу, калі мне было трэба ісці за разлікам да табак-фабрыканта на пляцоўку, дзе будавалася тая фабрыка. Я ўбачыў тытунёвую фабрыку як вельмі простую пабудову — дахі, стойкі ды без сцен і дзвярэй нейкія навесы, жэрдкі, каб тытунёвы ліст прадзімала паветра, ды каб сонца не прасушыла табачнага ліста.
Я стаяў і думаў: ці трэба было запрашаць на гэтае будаўніцтва архітэктара? Хапіла б і прараба, але і гэта было добра, што можна было нешта зарабіць. Мой жа заробак складаўся з сотні цыгарэт, якія я мусіў абмяняць на харчы, карацей кажучы, на бульбу.
На другім канцы пляцоўкі я ўбачыў тэнісны корт, на якім у светлым адзенні з ракеткай у руцэ некаму тлумачыць мастакграфік Гуткоўскі. Прывіталіся, перакінуліся двума словамі аб тым, хто дзе працуе са знаёмых мастакоў. Гуткоўскі заўсёды вясёлы, з усмешкаю на твары, трымаўся з нейкаю пагардаю да мяне, можа, таму што быў старэйшы за мяне гадоў, мабыць, на дзесяць. Я ўжо ведаў, што ён працуе ў немйаў мастаком у газеце «Мінскер цайтунг». Гуткоўскаму заўсёды шанцавала, ён добра зарабляў на афармленні буквароў, ілюстрацыях ў іншых часопісах і кнігах. Ён першы з мастакоў пабудаваў сабе дамок з арыгінальнай надбудовай, дзе была яго майстэрня па Омскім завулку. He ведаю, ці захавалася яго майстэрня ў часы пажару — здаецца, не, бо нічога з драўляных пабудоў там не засталося.