Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Акрамя мяне Наліваеў знайшоў шляхі да Зоські Верас (Сівіцкай) — вельмі старэнькай жанчыны, якая на золку развіцця беларускай культуры ўваходзіла ў склад пісьменнікаў і артыстаў, што спачатку арганізавалі сталоўку для ўцекачоў у 1918 годзе, а пазней яна ператварылася ў Беларускую хатку, вакол якой групаваліся самадзейныя спевакі, харысты, танцоры і пісьменнікі. А яшчэ пазней узнікла Беларускае тэатральнае таварыства драмы і камедыі. Нейкі час жыў там у адным з пакояў Максім Багдановіч, а Ядвігін Ш. матэрыяльна апекаваў гэтую сталоўку, дапамагаў беларускім уцекачам усім, чым толькі мог. He будзем пералічваць імёны ўсіх заснавальнікаў Беларускай хаткі і тэатральнага таварыства, скажам толькі, што Галубок быў там першым драматургам, які пісаў п’есы, а таварыства ставіла іх спачатку пры Беларускай хатцы, а потым ужо і ў іншых памяшканнях горада.
Наліваеў часта ездзіў у Вільню, дзе жыла тады Сівіцкая (Зоська Верас), фатаграфаваў усе матэрыялы, што датычыліся таварыства, збіраў фотаарыгіналы, малюнкі Галубка, фота братоў Івана і Антона Луцкевічаў. Іван Луцкевіч быў заснавальнікам ў Вільні Беларускага музея. Абодвух Луцкевічаў у Мінску лічылі нацыяналістамі, а пагэтаму ўсе фотадакументы, якія Наліваеў прывозіў з Вільні, адносіў у КДБ для дасье на братоў Луцкевічаў. Нейкі час забаранялася наведваць Зоську Верас і яе дачку, што замужам за сынам Антона Луцкевіча Лявонам, якія разам жывуць у Вільні. Ёсць фота, якое зрабіў Наліваеў (перазняў), дзе на ім увесь склад урада Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам. Ёсць фота, дзе сядзяць кіраўнікі БХД («Хадэсіі»): ксяндзы Татарыновіч, Глякоўскі (другі рад), ксёндз Адам Станкевіч, уніяцкі святар з Украіны ксёндз В. Гадлеўскі. Ёсць таксама здымак, дзе злева стаіць пісьменнік (няма прозвішча), за ім старэнькая з кіем Зоська Верас-Сівіцкая, яе дачка Галіна, чацвёрты — зяць Зоські Верас Лявон Луцкевіч і апошні, справа — Анатоль Наліваеў, — гэта ўжо здымак рабіўся Наліваевым, можа, у годзе 81—82, калі Наліваеў з фотаапаратурай ездзіў да Зоські Верас у Вільню. Ён здымаў сам і капіраваў тыя фота, што 3. Верас не
магла даверыць Наліваеву (апошнія арыгіналы) здымкі, каб не згубіліся ў Мінску. «Полнтнческнй собеседннк», № 12 за 1989 год, змясціў шэраг фотаздымкаў розных часоў, сярод якіх ёсць здымак нашага часу, дзе здымаліся прадстаўнікі «Талакі», кіраўнік «Сябрыны» ў Вільнюсе Стэх і яшчэ 25 чалавек, а справа стаіць у чорных акулярах Лявон Луцкевіч (паведамляецца, што ён служыў у абверы — у нямецкім войску). Я не бяруся сцвярджаць, што ўсе пераздымкі рабіў Наліваеў, але бясспрэчным з’яўляецца фота малодшага брата Уладзіслава Галубка — Браніслава Галубка (у вайсковай форме афіцэра войска польскага). Тое, што Наліваеў усе фота, а таксама пераздымкі адносіў у КДБ і ў Фрунзенскі райкам партыі як матэрыял, кампраметуючы ўсіх беларусаў, што былі ў свой час на чале БНР або ў Беларускім культурным згуртаванні ў 1943 годзе, або зараз, у наш час, фота сустрэчы старых змагароў за адраджэнне беларускай культуры і маладых паслядоўнікаў, што ідуць за імі. Таму не дзіва, што Фрунзенскі райкам партыі спрыяў Наліваеву ў паездках у Вільню, знешне падтрымліваў Гасцёўню імя Галубка, а райвыканкам аддаў трохпакаёвую кватэру пад гасцёўню, дзе адзін пакой быў як майстэрня Наліваева. Афіцыйна назва была такою: «Літаратурна-мастацкая гасціная імя У. Галубка», цэнтр ідэйна-маральнага выхавання школьнікаў.
Па сутнасці, гасцёўня была адной з безлічы паказушных «устаноў». быццам прыносячы карысць у сэнсе культуры ў мікрараёне. Што гэта так, гаворыць сама практыка гэтых мерапрыемстваў. Прыйдзе паэт ці пісьменнік у гасцёўню, прачытае верш ці спявак або музыка прапяе нешта. А хто слухачы? Іх няма, можа, з сямі школьнікаў сядзіць шчыльна вакол стала і ніводнага хлопца, а таму што ўсё, што робіцца там, не цікава, дый няма дзе сесці. На сценах гасцёўні ўпрытык адзін да аднаго вісяць партрэты пісьменнікаў вялікага памеру — гэта працы самога Наліваева. Яны рабіліся з фатаграфій. Мастацкі ўзровень гэтых партрэтаў ніякі, але мастак, ён жа і фатограф, ён жа і спявак і арганізатар вечароў не мае густу па ўсіх галінах яго дзейнасці, паверыў у свой талент і скардзіцца на ўсіх, хто крытыкуе яго працы.
У часы апошніх выбараў у Вярхоўны Савет БССР камуністы, каб прасунуць сваіх кандыдатаўудэпутаты, клеілі на сцяне нашага дома добра аддрукаваныя лістоўкі з партрэтам кандыдата. Я запытаўся ў іх: «Чаму няма кандыдатаў ад Народнага фронту “Адраджэнне”?» На маё запытанне яны сунулі ў мае рукі лістоўку з групавым здымкам і надпісам: «Лідары Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”». Хто яны? Ніжэй ідзе фота з пералікам прозвішчаў, хто дзе стаіць, дый чырвоным чарнілам, як німбам, абкружаны галовы Вітушкі з «Талакі», Анішчыка (былы паліцай), справа ў чорных акулярах — Лявон Луцкевіч (служыў у абверы). Пасля пераліку ніжэй словы: «Куды вядуць народ?» і яшчэ — з гімна БНФ:
Хай гром грыміць яшчэ мацней, Ў крывавых муках мы народзім Жыццё бацькаўшчыны сваёй, Жыццё Бацькаўшчыны сваёй!
I яшчэ ніжэй: «Прачытай і зрабі вывад!». Вывад насельніцтва зрабіла і выкрэслівала тых інжынераў ці настаўнікаў з ВПШ, якія яшчэ нядаўна былі сакратарамі парткамаў на заводах ці функцыянерамі райкамаў, гаркамаў, абкамаў ды іншых з партыйнай наменклатуры. Але ад таго, што «ўсе інфармацыйныя службы, як радыё, тэлевізія і ўсе органы друку належалі партыі, дык пры такой навале прапаганды было абрана 80 % дэпутатаў з ліку кіраўнікоў партыйных устаноў і старшыняў калгасаў і саўгасаў». Паспрабуйце правесці нейкі закон, пры якім губляецца партыйны ўплыў на рашэнні з адваротным вынікам пры галасаванні. Гэтая большасць заўсёды ціснула і перамагала на кожным кроку, няхай сабе і па лагічнай прапанове ў законе ад імя дэпутацыі Народнага фронту. Але ж не будзем забягаць наперад і вернемся да Гасцёўні імя У. Галубка і да яе кіраўніка Анатоля Наліваева. Знешне здаецца, што ён робіць добрую справу, але не толькі на карысць адраджэння нашае культуры, — збірае матэрыялы, дакументы ў выглядзе фота, лістоў з перапіскі між Зоськай Верас і дзеячамі культуры, якіх ужо няма ў жывых, але і на карысць КДБ, бо там
фабрыкуюцца паклёпы на тых людзей і на іх паслядоўнікаў у нашы часы.
Варта спыніцца на такім выпадку, калі я перадаў вялікага памеру фота Наліваеву, дзе наверсе ў правым куце пячатка «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча». На гэтым фота група артыстаў таварыства «Беларускае драмы і камедыі». У цэнтры групы сядзіць Я. Варонка (старшыня і Н. С. замежных спраў БНР). На яго пінжаку ў пятліцы бел-чырвона-белы сцяжок (нацыянальны сцяг Беларусі), побач з ім сядзіць У. Фальскі і Ф. Ждановіч, вышэй стаяць Галубок і Міцкевіч, сярод артыстаў (дзве дачкі Змітрака Бядулі, дзве сястры Тарасік, дзве дачкі Галубка — Багуслава і Вілыельміна — і яшчэ дзесяць артыстаў у нацыянальнай вопратцы).
Гэтае фота Наліваеў змясціў у часовую экспазіцыю Гасцёўні імя У. Галубка, але зафарбаваў бел-чырвона-белы сцяжок на пятліцы Варонкі. Вось так цягнецца ланцужком перафарбоўка нашай гісторыі, каб нішто не нагадвала, што была Беларуская Народная Рэспубліка, што ўздымалася культура і з гэтым расла самасвядомасць кожнага беларуса.
Фактычна Наліваеў рабіў так, як рабілі энкавэдэшнікі, калі зафарбавалі прозвішча Галубка на кожным краявідзе пасля арышту народнага артыста. Так, гэта не дробязі, каб не ўспамінаць з абурэннем, што было даўно і што цягнецца да сённяшніх дзён.
He толькі ў мяне склалася ўражанне, што мы маем тыповага саксупа з Наліваева, але і ў іншых людзей, як, напрыклад, у кандыдата філалагічных навук С. С. Лаўшука, які мне сказаў: «Няхай сабе і саксуп, але ён робіць добрую справу на карысць Гасцёўні імя У. Галубка».
Можа, запозна Наліваеў здаў фота малодшага брата Галубка — Браніслава ў КДБ, аб якім я казаў вышэй. На самай справе я ведаў аб Браніславе Галубку шмат чаго, але не ўсё, бо ў сям’і Галубкоў трымалася ў сакрэце тое, што ў Польшчы жыве (а можа, памёр) малодшы брат Уладзіслава Галубка. Мець сваякоў за межамі нашай магутнай дзяржавы — гэта значыць быць на прыкмеце ў органах бяспекі. За табой сочыць
шэраг саксупаў, не дай Бог, калі атрымаеш ліст ад сваякоў, а пагэтаму сваякі наўмысна не трымалі сувязяў, каб не рабіць непрыемнасцяў не толькі на службе, але і ў асабістым жыцці сваяка ў Саюзе ССР.
Нам вядома, што панская Польшча ў дваццатым годзе заняла частку Беларусі і, у прыватнасці, яе галоўны горад — Мінск. Вядома, што ў Мінск наведаўся Юзэф Пілсудскі і што яго сустракала шмат беларусаў каталіцкага веравызнання, лічыўшыя сябе палякамі. Вядома і тое, што самога Пілсудскага сустракаў Янка Купала і яшчэ шэраг дзеячаў беларускай культуры з хлебам-соллю.
У першыя тыдні палякі ў Мінску трымаліся сярод нашага народа сціпла ў абыходжанні, але ж калі прыйшлося тэрмінова бегчы над націскам Чырвонай арміі, палякі паказалі сябе жорсткімі, нават рабаўнікамі, запальвалі хаты людзей пры адыходзе, вымяшчалі сваю злобу на яўрэях — адсякалі шаблямі сівыя бароды, глуміліся без усякае прычыны над жанчынамі. Польская армія Пілсудскага складалася не толькі з жыхароў самой Польшчы, але і з жыхароў Беларусі, па веравызнанні католікаў. Пагэтаму не дзіва, што ў польскім войску апынуўся і малодшы брат Уладзіслава Галубка — Браніслаў Голуб. Мне невядома, калі Браніслаў уступіў у польскую армію, якая ўвайшла ў Мінск, а толькі ведаю, што ён, паранены, вылячыўся пры дапамозе доктара Клумава. Даведка аб Клумаве гаворыць, што ён, Клумаў Яўген Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1876 годзе. У 1902 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, з 1905 года ўрач у Рэчыцкім уездзе Мінскае губерні. У часы Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў урач на Заходнім фронце. 3 1921 года ў медычных установах у Мінску. У акупаваным Мінску дапамагаў параненым падпольшчыкам, перадаваў партызанам медыкаменты і хірургічныя інструменты. У кастрычніку 1943 года арыштаваны і з жонкай закатаваны ў душагубцы. Яго імя носіць у Мінску вуліца, завулак і трэцяя клінічная бальніца, на якой змешчана мемарыяльная дошка. У 1965 годзе пасмяротна надаецца ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. Дык вось, пры дапамозе Клумава і Сяргея
Асановіча (малодшы брат У. Галубка), якія з чонаўцамі ўварваліся ў Мінск, дзе былі яшчэ палякі, улажылі параненага афіцэра Браніслава Голуба на падводу, укрылі коўдраю ітакім чынам спрыялі тэрміновай яго эвакуацыі наўздагон адступаючай польскай арміі. Гэтую сумную гісторыю мне апавядала мая жонка (дачка Галубка), але ад самога Галубка я ніколі не чуў аб лёсе Браніслава. Мы можам толькі рабіць здагадкі, сярод якіх самая верагодная тая, што Браніслаў Голуб як афіцэр польскай арміі загінуў у Катынскім лесе ў 1939 годзе. Гэтая жудасная акцыя здзейснена была крывавымі рукамі ГПУ і толькі імі, бо почырк забойства «класавых ворагаў» быў адзін і той жа. Афіцыйныя савецкія ўлады забойства польскіх афіцэраў ускладалі на нямецкія карныя злучэнні, але немцы праводзілі эксгумацыю вельмі пераканаўчую, са сведкамі ад нейтральных краінаў. Было даказана, чыя віна ў масавым злачынстве. У часы перабудовы Гарбачовым адцягвалася прызнанне — ён спасылаўся на нейкую камісію, якая вядзе расследаванне, трэба, маўляў, не спяшацца, але ж мусіў, са спазненнем, прызнаць віну за НКУС.