Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
падлічваў не так, як трэба ўсім, а так, як хацелася партыйным кіраўнікам. Цяпер можна сказаць, што з’езд прайшоў па-новаму. Прамовы ў большасці выкрывалі няздольнасць партыйных кіраўнікоў весці мастацтва належным шляхам. У склад праўлення ўвайшло шмат маладых мастакоў, якія ўжо на выстаўках, у сваіх палотнах падымалі гістарычныя тэмы, аддавалі даніну нашым дзеячам культуры мінуўшчыны. Большасць маладых мастакоў гаворыць на роднай мове. А што датычыцца старшыні, то ім абралі Стальмашонка, які да з’езда і на самім з’ездзе наўмысна не выступаў, сядзеў у зале ціха, быццам ведаў, што гэтым можна схіліць да сябе маладых мастакоў. Яно так і атрымалася.
Дзіўна ў нашы часы разумець, што партыя кіруючая вядзе барацьбу за захаванне свайго ўплыву праз кіраўнікоў, які яна можа навязаць калектыву, і той калектыў будзе слухацца, як быдла свайго пастуха, назаўсёды. I яшчэ — чым большая партыйная пасада ў кіраўніка, тым лепш будзе ісці пад яго кіраўніцтвам праца. Што гэта не так, я прывяду зараз прыклад, які бяру з жыцця аднаго свайго знаёмага чалавека з юнацтва, з камсамольскага ўзросту — Уладзіміра Мацкевіча81, старэйшага за мяне, мабыць, на гадоў пяць. Мы вучыліся ў Шацкай сямігодцы, дзе ён ужо быў камсамольцам, ён сябраваў больш з маім старэйшым братам Валянцінам.
Мястэчка Шацк стаў раённым цэнтрам у 1924 годзе, дзе сакратаром райкама партыі быў мой айчым Каламіец. Праз тры гады Шацк перастаў быць раёнам, айчыма перавялі на іншую пасаду ў Лагойскі раён. Далей наша сям'я апынулася ў Мінску, і з таго часу пра Мацкевіча мы нічога не ведалі. Засталіся ў памяці аб ім такія яго якасці, як тое, што ён мог зрабіць даклад з гісторыі партыі або нешта з філасофіі Канта, разважаў так дасведчана, што нават настаўнікі дзівіліся яго здольнасці ў палітэканоміі, адным словам, быў незвычайным чалавекам на тыя часы. Прайшло некалькі дзясяткаў гадоў — чытаем у цэнтральнай газеце, што назначаецца міністрам сельскай гаспадаркі Уладзімір Мацкевіч, і побач з указам фотапартрэт. Ну, ён, наш Валодзька Мацкевіч — круглы
твар і ўсе іншае адпавядае таксама. Брат Валянцін і актрыса Фурс, якая вучылася таксама ў Шацкай сямігодцы, яго добра ведалі і адразу пазналі. Да таго Мацкевіч паспеў скончыць Харкаўскі заатэхнічны інстытут у 1932 годзе і доўга працаваў ва Украіне.
Яго потым раптоўна замяніў, стаўшы міністрам сельскай гаспадаркі, Дзмітрый Палянскі82, які колісь быў Старшынёй Савета Міністраў Расіі, а да таго кіраваў Крымам. Гэта ён парупіўся, каб Крым аддалі Украіне. Дарэчы, Палянскі той, як і Мацкевіч, быў родам з Украіны, і пры Хрушчове быў самым маладым членам Палітбюро ЦК КПСС. А Мацкевіча адправілі «падымаць цаліну». Адтуль яго вярнулі ў Маскву, наноў кіраваць сельскай гаспадаркай СССР.
Вяртаецца дадому, а ў Крамлі ўжо ёсць новае меркаванне: паслаць Палянскага ў Японію паслом Савецкага Саюза. Што гэта такое робіцца? Мовы японскай ён не ведае. Краіна загадкавая, мірнага дагавору з ёю не маем. Курылы — гэта як тая костка ў горле — ні туды, ні сюды, усім ад яе дрэнна.
Так што забыліся ўсе пра тое, як калісьці Расія карміла сваім хлебам усю Еўропу, забыліся і пра тое, што нам ніхто не пагражае. Дык навошта нам такая колькасць зброі — усе грошы народныя, потам паўгалодных людзей здабытыя, садзіць на ваенныя цацкі, хто каго — спаборніцтва смертаноснай зброі. 3 усіх бакоў, як ні паглядзіш, дурнямі мы выглядаем: цярплівыя, абабітыя, не ведаем, як трэба жыць людзям, — не ў гурце авечак, якіх моцны сабака зганяе ў гурт, каб не разбегліся кудысь далёка. Вось вам тое, што помніцца аб людзях на высокіх і нізкіх пасадах.
Вось, калі мы ўжо кранулі такіх людзей, як Мацкевіча, а за ім Палянскага, членаў Палітбюро ЦК КПСС, варта паказаць кіраўнікоў партыі і таго ўрада на нашай беларускай зямлі, бо ў першай палове маіх успамінаў мы аддалі даніну ахвярам сталінскага тэрору — называлі Чарвякова, Галадзеда і Гікалу. Гэтым людзям трэба ставіць помнікі, можа, не такія вялікія, а больш сціплыя, бо і так людзі старэйшага ўзросту, пакуль жывыя, перадаюць аб іх з вуснаў, што захавала памяць. Але
трэба спяшацца пакінуць і захаваць вобразы гэтых людзей у мастацтве.
У 1938 годзе да нас у Беларусь накіравалі ў якасці першага сакратара ЦК КПБ Панамарэнку Панцеляймона Кандратавіча, украінца па паходжанні. Гэта быў год, у які Панамарэнка спыніў арышты (па разнарадцы), неяк стала лягчэй дыхаць. Ён убачыў, што знішчаюцца людзі больш значныя, таленавітыя, што рэспубліка губляе лепшую частку інтэлігенцыі і ў першую чаргу пісьменніцкай, а за ёй і мастацкай.
Яшчэ ішла вайна з Фінляндыяй, а з Гітлерам вяліся перагаворы аб падзеле Польшчы, якія ўрэшце далі нам магчымасць заняць тыя тэрыторыі Беларусі, якія захапіла Польшча пана Пілсудскага. Ужо ў 1939 годзе адбыўся Народны сход па з’яднанні Заходняй Беларусі з Усходняй. Кіраваў гэтым сходам Панамарэнка і, трэба сказаць, кіраваў вельмі ўдала. На чарзе стала пытанне тэрмінова рыхтаваць Дэкаду літаратуры і мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. Хапіла аднаго года, нават меней, каб падрыхтаваць некалькі спектакляў нашых тэатраў на беларускім матэрыяле. Тэатр оперы і балета падрыхтаваў некалькі опер, таксама на беларускім матэрыяле, і балет «Салавей». Мастакі зрабілі выстаўку ў Маскве, якую рыхтавалі тэрмінова на агульную для ўсіх тэму «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці». Назва выстаўкі зыходзіла не з патрэбы паказу ўзнікнення Беларускай рэспублікі як дзяржавы, а тое, што Сталіну аддавалі ўсе цяжкія заваёвы беларускага народа, гэта лічылася звычайным — усімі прызнаным фактам.
Усё, што б ні рабілася, усё зыходзіла ад бацькі ўсіх народаў, ад таварыша Сталіна. Як праходзіла акцыя ўз’яднання беларускага народа ў БССР. я вышэй апавядаў даволі падрабязна.
Зараз узнікла патрэба паказаць Беларусь у яе культурным абліччы, што склалася ў апошнія гады — быццам не было толькі што 37-га года, не было тэрору, які пазбавіў літаратуру і мастацтва ад лепшых дзеячаў мастацкай інтэлігенцыі на Беларусі. Вось глядзіце: на выкананне вядучых роляў у операх расійскай класікі прыехалі з Масквы салісты Вялікага тэатра оперы і балета. Кіраваць балетам былі запрошаны таксама ба-
летмайстры з Масквы. У мастацкай выстаўцы прымалі ўдзел масквічы — Мадораў, Абрыньба, а ўсёй мастацтвазнаўчай работай кіраваў A. К. Лебедзеў. He будзем пералічваць прозвішчы ўсіх, хто, па сутнасці, кіраваў ад імя вялікага рускага народа, — іх вельмі шмат. У літаратуры таксама апекуноў было шмат, ішоў кантроль па ўсёй беларускай літаратуры, каб не дай Бог не пралезлі «напдэмаўскія» думкі нават праз эзопаўскую форму ў друку. Паказуха і фальшывы стыль, які быў усюды, а не толькі ў мастацтве, тут ён пёр з усіх шчылін, бо мастацтва прымаецца гледачом такім, якое яно ёсць на самай справе.
Удзельнікаў прымала Масква шчыра, ветліва, ну і ўзнагароды былі ўсіх рангаў, але па разнарадцы і па значнасці. Заўважым, што да вайны ордэны аплачваліся грашыма таксама па іх каштоўнасці. Якім спосабам вылучаліся ўсе кандыдатуры на ордэны і медалі, на пачэсныя званні — справа цёмная, будавалася яна на падхалімажы, на партыйнасці, на адданасці і вернасці ідэі Леніна і Сталіна. Уся гэтая мітусня ніколькі не спрыяла мастацкай творчасці, бо ішла па шляху падманаў, нячэсных размеркаваннях заслуг, дый на беспрынцыповых меркаваннях, які твор чаго варты.
Вядома, што ўсё гэта стварала перадумовы да разладу, зайздрасці, помсты і на далейшы падхалімаж перад начальствам.
А між тым знешне ўсё выглядала так, як гаварыў у справаздачным дакладзе XVI з’езда партыі таварыш Сталін: «...пермод днктатуры пролетарната н стронтельства соцналнзма в СССР есть пернод расцвета нацнональных культур, соцналнстмческнх по содержанмю н нацнональных по форме». Перамога ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі, дапамога вялікага рускага народа забяспечыла бурнае развіццё культуры і мастацтва Савецкай Беларусі.
Вось так усё проста. Але ж у нейкай частцы гэтай Дэкады меліся зрухі хаця б у тым, што Панамарэнка асабіста цікавіўся мастацтвам, а гэта ўжо вельмі важна, што губернатар можа ўплываць на справы асігнаванняў, на нейкі дабрабыт творчай часткі найбольш здольных мастакоў, пісьменнікаў і артыстаў. Ужо мы мелі пабудаваныя двухпавярховыя майстэрні, Дом
мастакоў, дзе рабіліся выстаўкі. Пісьменнікі таксама мелі Дом пісьменнікаў і пры ім была сталоўка. Да таго ж ужо быў пабудаваны Тэатр оперы і балета, Дом афіцэраў і Акадэмія навук. А Дом урада ахапіў усе камісарыяты пад адзін дах, пайшлі трамваі, пачалі будаваць стадыён. Амаль быў гатовы вялікі корпус ЦК КПБ, не хапала толькі ліфтаў.
А ці можна было сцвярджаць, што Дэкада была прысвечана беларускай культуры ў яе гістарычным значэнні? Такое сцвярджэнне ніхто не адважыўся б нават успомніць ці намякнуць, што беларуская культура ўзнікла разам з моваю не ад 1917 года ў кастрычніку, калі бальшавікі захапілі ўладу, а некалькі вякоў раней, інакш бы не забыліся на Францыска Скарыну, Міколу Гусоўскага, Францыска Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, Алаізу Пашкевіч-Цётку. А яшчэ раней Еўфрасіння Полацкая, Цяпінскі і шмат іншых, што рабілі падмурак беларускай культуры яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе мова была беларуская дзяржаўная. Статут быў на мове беларускай і ўся дыпламатычная сувязь з замежньвмі краінамі была на беларускай мове.
Партыя бальшавікоў адмовілася ад нашых папярэднікаў культуры, як і ад самой культуры, як ад шкодных класава і буржуазных ідэалагічных супраціўнікаў і выключыла з гісторыі Беларусі ўсё каштоўнае, нацыянальнае. Нават слаўнае імя Францыска Скарыны было заменена на Георгія, быццам ён належыць не нам, а Захаду з такім польскім імем і прозвішчам.
А што датычыцца Кастуся Каліноўскага, дык аб ім нічога нідзе не было чутно, а калі нехта хацеў падаць Каліноўскага як кіраўніка сялянскага паўстання, які жадаў свабоды як ад унутраных магнатаў-шляхціцаў, так і ад расейскіх душыцеляў волі народнай, дык такога чалавека абвяшчалі нацыяналістам і хутчэй адсылалі на Салаўкі ці яшчэ куды далей, і гэта ў лепшым выпадку. На думку бальшавікоў, граф Мураўёў-вешальнік быў лепшым за Каліноўскага тым, што ён не даваў распадацца Расейскай імперыі, калі ў той час сам Каліноўскі быццам цягнуў Беларусь (пакуль што Заходні край) у бок Польшчы,