Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Так, на прыкладзе нашага Саюза мастакоў можна, як у люстэрку, убачыць жыццё ўсёй краіны, толькі у больш сціслым і больш спецыфічным выразе, бо справа ідзе аб мастацкім асяроддзі жыцця, дзе без кіраўніцтва партыі бальшавікоў не ступіш ніводнага кроку, бо гэта ідэалагічная арганізацыя, а значыць, і палітычная, яе таму трэба скарыстаць як прапаганду сродкамі мастацтва на карысць той жа камуністычнай партыі.
Калі раней, да Кастрычніцкай рэвалюцыі, мастакі былі вольнымі, пісалі, што ім самім было да душы, краявід — гэта быў не заказны пейзаж, яго куплялі мецэнаты Траццякоў ці Марозаў, дык зараз дзяржава ўзяла на сябе адзінае права набываць творы ці заказваць наперад мастаку тое, што патрэбна дзяржаве, а гэта значыць, кіруючай партыі. Тыя мастакі, якія былі не згоднымі з тэмай заказной карціны, заставаліся без умоў працы, без грошай ці прымушалі сябе рабіць тое, што ім самім ніяк не пасуе. Адсюль і паявілася мастацтва афіцыйнае, халоднае і шэрае. А як пражыць мастаку, не пакідаючы пэндзляў, чым займацца, каб не забыцца на сваю прафесію? Высвятлілася, можна, калі ты — партрэтыст, табе лягчэй за ўсё зарабляць грошы на выкананні партрэтаў членаў Палітбюро. Балазе, яны патрэбны ў кожнай установе, нават у бальніцах, а не толькі ў будынках партыйных райкамаў, гаркамаў, абкамаў ды на святах, на фасадах дамоў, у вітрынах магазінаў і больш за ўсё на дэманстрацыях, на парадах, дзе кожны чалавек нясе партрэт члена Палітбюро. Мала таго, кожная калона таго ці іншага раёна абавязкова нясе, а іншы
раз вязе на веласіпедах ці на машынах вялікіх памераў партрэты заснавальнікаў марксісцка-ленінскай навукі.
Дзякуй Богу, што члены Палітбюро часта мяняюцца, а партрэты спісваюцца па акце з указаннем прычыны — «за маральны знос». Можна сабе ўявіць, колькі партыя траціць народных грошай на чарговых членаў Палітбюро — на партрэты, бо паспрабуй нехта з адказных партыйных кіраўнікоў завода выставіць на фасадзе не ўсіх па чарзе членаў Палітбюро — паляціш з работы. Такім чынам, мастакі чакалі новага пленума ЦК КПСС, дзе абавязкова будуць абраны новыя члены Палітбюро, і зноў спатрэбіцца нейкая колькасць партрэтаў на замену «маральнага зносу». Акрамя партрэтаў алейнымі фарбамі выконваліся літаграфскім друкам гэткія ж самыя на паперы, да плакатнага памеру вялікімі тыражамі. Гэтыя іканастасы былі паўсюды.
Я магу пра сябе сказаць, як мне прыходзілася рабіць партрэты невялікага памеру 60 х 80 см Леніна або Сталіна і зарабіць ад раніцы да вечара 100 рублёў. Коштам 20 рублёў за кожнага. Прышлося рабіць трафарэт, каб на палатно адбіць малюнак, а потым расфарбаваць яго, ды не памыліцца ў падабенстве — гэта цяжкая немастацкая работа.
Быўчас, калі мы зараблялі грошы на гэтых партрэтах, а паралельна рабілі карйіны, дзе ўжо трохі было мастацтва, бо ставілі мадэль — натуршчыка ў той вопратцы, што была патрэбна па тэме карціны, ці пісалі з натуры інтэр’ер, або пісалі эцюдыкраявіды як матэрыял, які спатрэбіцца ў наступнай карціне.
Мне прыходзілася пісаць партрэты для Дома ўрада, дзе памеры дасягалі 10 метраў на 6, калі ты, стоячы на палатне малюеш вока метровага памеру, а ў руцэ трымаеш фотакартку, разлінаваную на клеткі. Маляваў таксама партрэты для трыбуны, дзе стаяць сакратары ЦК КПБ ды з урадоўцамі на святах ці дэманстрацыях. Тут памеры былі меншыя — 6 метраў на 4, але таксама нялёгкая работа, бо было трэба рабіць па колеры так, як рабілі з табой побач іншыя мастакі.
Згадваючы гэтую работу, на якую пайшло столькі дарэмна страчанага часу, зараз дзіўлюся, як магло здарыцца, што ўсё ж такі нешта зроблена і засталося ў той час, калі партрэтнае
засілле магло забіць мастака, але не забіла дзякуючы ўпартасці і надзеі на будучыню. Шмат мастакоў, якія так і не падняліся да мастацтва ніколі — пад цяжарам гэтай няўдзячнай работы партрэтыста.
Усё гэта агульна адпавядае таму жыццю, у якім апынулася большасць мастакоў. Але зараз паглядзім на канкрэтным факце заказу мастаку-партрэтысту, які займаецца нятворчай работай — абы плацілі грошы.
Звоніць мне на кватэру майстар афарміцельскага цэха Мастацкага камбіната і загадвае з’явіцца ў КДБ у гаспадарчы аддзел да маёра Лыскова па тэрміновай прычыне. Трэба хутка напісаць тры партрэты новых членаў Палітбюро, якіх не хапае на фасадзе, бо два партрэты ідуць у «маральны знос», — гэта партрэт Шэлеста і Воранава, былых членаў Палітбюро адправілі на пенсію — на заслужаны адпачынак. А па сутнасці, украінца Шэлеста — за нацыяналізм, яго спачатку адазвалі ў Маскву сядзець у прэзідыумах на розных нарадах і сходах, а зараз вось ужо на пенсію. Воранаў — яшчэ адносна малады чалавек, але, працуючы ў аддзеле сельскай гаспадаркі, настойваў на брыгадным вядзенні сельскай гаспадаркі, што, на яго думку, адно і тое ж, што і сямейная зацікаўленасць, — дасць добрыя вынікі. Мабыць, не знайшлося людзей, хто б падтрымаў яго ў той час, бо, можа, праз месяц была ўведзена брыгадная сістэма, а Воранаў ужо сядзіць на пенсіі.
Зараз будзе дзіўным, калі пачуеце, што міністр замежных спраў Грамыка, міністр абароны Грэчка, старшыня КДБ Андропаў не былі членамі Палітбюро, а вось зараз, перад святкаваннем 1 Мая, спатрэбілася зрабіць тры партрэты памянёных вышэй міністраў. Мне ў рукі далі тры фота, прысланых з Масквы, якія былі неяк скарочаны па вертыкалі, бо перадаваліся праз фотатэлетайп, трэба было ўлічваць гэтую акалічнасць і яшчэ патрафіць зрабіць у колеры так, як выглядаюць астатнія партрэты. У якасці прыкладу на падлозе ляжаў без падрамніка партрэт Шэлеста, у якога не было ні вусоў, ні барады, яшчэ і лысы, як агурок. Каля мяне ўвесь час стаялі, мяняючыся, кадэбісты і жартавалі з Шэлеста, што, мусіць, яго
адправілі на пенсію таму, што мастакам было цяжка пісаць партрэт Шэлеста, бо не было за што зачапіцца — голы, як сакол. Я працаваў дзень і ноч, а раніцай мастацкі савет прымаў гэтыя партрэты. Памяшканне, дзе я працаваў, было прахадным — калідоры ў тры канцы, а праз вакно я ўбачыў «амерыканку», аб якой пісаў у пачатку сваіх успамінаў.
Што зараз там? Я спытаўся ў кадэбіста. «А нічога, зараз «амерыканка» належыць МУС. Мы не ведаем, што там». Мне прымеціўся адзін чалавек, які болей за ўсіх ашываўся каля мяне, цікавіўся, адказваў на мае пытанні, адным словам, яго твар я запомніў. Яшчэ давялося мне зрабіць для КДБ партрэт Усцінава — спачатку ў цывільным адзенні, а пасля перапісаць на вайсковы мундзір, калі яго зрабілі міністрам абароны пасля смерці Грэчкі. Прайшлі гады, і ў Саюзе мастакоў памёр рэферэнт Салаўёў. Пахаванне праходзіла — як заслужанага чзкіста, а на самай справе ён быў у камандзе, якая сочыць і ахоўвае дзеячаў-урадоўцаў і партыйных кіраўнікоў вышэйшых рангаў. Так, сын Панамарэнкі, які дрэнна вучыўся ў Політэхнічным інстытуце, аднак настаўнікі, баючыся кары з боку бацькі, што быў у Беларусі першым сакратаром ЦК КПБ, ставілі яму добрыя адзнакі па ўсіх дысцыплінах, але вось нічога не маглі зрабіць з тым, што Валерый Панамарэнка п’е гарэлку праз усякую меру з усімі, хто паставіць чарку-другую. Адразу пасля вайны, калі Мінск яшчэ ляжаў у руінах, пабудавалі шмат фанерных забягалавак, пафарбавалі ў блакітны колер, і толькі пагэтаму пачалі называць іх «блакітны Дунай». Там гарэлка ішла на разліў. Гэтых «блакітных дунаёў» можна было сустрэць на кожным рагу, дзе разам з гарэлкай было піва, а ўзімку з падагрэвам на газавых прымусах. Вядома ж, была там і закуска: камса ў неабмежаванай колькасці. Піўзавод «Беларусь», а таксама спіртаводачны завод захаваліся ў часы акупацыі, яны захаваліся і пасля яе, тым больш што патрэба ў алкаголі павялічылася, можа, у дзесяць разоў: у каго ад гора, у каго ад радасці, што застаўся жыць, а ўсе ўвогуле — таму што вайна збэсціла людзей, амаль усе згубілі сумленне, забыліся на гонар чалавечы, а ўжо аб ветлівасці і гаварыць няма чаго. Мат можна было пачуць і ад дзяўчат, што
прайшлі школу вайны, была згублена даверлівасць чалавека да чалавека. Усім здавалася, што агульны вораг быў зніштожаны, але застаўся яшчэ сярод народа, асабліва сярод тых, што былі ў акупацыі, а можа, і таму, што былі «засланы» з другога лагера буржуазнага акружэння ў наша асяроддзе, каб даваць звесткі аб стане маральным і палітычным спецслужбам, няхай сабе нашым сябрам па зброі з антыгітлераўскай кааліцыі.
Шпіёнаманія працягвалася з яшчэ большай моцнасцю, НКУС павялічыў свае штаты даносчыкаў і саксупаў. Абразіць чалавека нічога не каштавала, бо праходзіла без пакарання. Назваць жанчыну «нямецкай падкладкай», або «ты лізаў боты Гітлеру», ці ў больш інтэлігентнай абстаноўцы называлі цябе калабарацыяністам — супрацоўнікам з фашыстамі. Абразіць не проста словам, а больш усяго прыпісаць палітычную табе віну ў здрадзе Радзіме — вось дзе быў корань тваёй грэшнасці.
Звычайна пры допытах ты павінен быў напісаць аўтабіяграфію тут жа, у следчага, і пад пагрозай арышту даваў падпіску аб неразгалошванні тых пытанняў, што былі на допыце. Арышты працягваліся таксама, як і ўзнагароды тых, хто больш другіх выкрыў шпіёнаў і здраднікаў, больш за іншых адзначыўся ў кіраўніцтве аблавамі, цэлымі групамі раскрытых злачынцаў у ідэалогіі. Часцей за ўсё, як і пры немцах, «злачынцаў» хапалі ў забягалаўках, дзе там яны былі самі па сабе, ды толькі на самагоне, напіўшыся, брахалі псеўдапартызанскія байкі, каб справакаваць чалавека, а потым перадаць яго ў паліцыю. Скажаце, можа, што вельмі наіўна, але так было і ў нашых «блакітных дунаях», дзе п’яны чалавек балбоча сам не ведае чаго. Нікога не дзівіла, што чалавек ляжыць на зямлі ці, можа, памёр, бо ўсё сыходзіла, як заўсёды, на п’янага чалавека, а гэта было звычайна.
Па прыгарадных паяздах ходзяць па два ці па тры чалавекі з такімі пяшчотнымі спевамі аб сваім лёсе, дзе яго паранілі, бо рука забінтавана і вісіць на чорнай стужцы, другі кульгае так пераканаўча, што слёзы набягаюць праз тваю волю, шкадуеш і, вядома, спагадаеш яму ў яго горкае долі. Звычайна на іх вайсковая вопратка вельмі заношаная, брудная, так як і іх твары,
няголеныя, мабыць, па тры тыдні. Людзі, сярод іх больш жанчыны, кідаюць у шапку грошы, нават па дзесяць рублёў і болей. Гэтых людзей можна ўбачыць усюды, і нікога не дзівіць тое, што яны п’яныя, і часам бачыш, што нахабныя вочы смяюцца з цябе, прымаюць за дурня, а ты, як той баязлівец, усё ведаеш, але лезеш у кішэню і кідаеш яму грошы, і як мага болей, бо ён псіхолаг, разгадаў тваю прафесію. Мы ўтраіх праходзім уздоўж плота, каля якога сядзяць некалькі чалавек убогіх, і адзін з іх, неяк пеючы, кажа: «Работннкн нскусств, не проходнте мнмо!»