• Часопісы
  • Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

    Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 532с.
    Мінск 2015
    132.27 МБ
    Ну вось, калі матка Савіцкага памерла, з’явіліся новыя звесткі аб нейкім лагеры. Нават нумар вязня займеўся, але толькі на вопратцы, а не так, як у жонкі мастака Мазалёва — гарачым жалезам на целе лічбы мае. У нас жа заўсёды, калі высунуць чалавека, дык пачынаюць яму прыпісваць тое, чаго ніколі і не было, — для большага аўтарытэту: тое прыпішуць, гэтае, і re­port ужо гатоў.
    А наш report тым часам усё болей і болей пашырае свой уплыў на мастацтва — таго зацісне, а таму дапаможа, ды на тых прыкладах сваёй творчасці напіша карціну, дзе пяць галоў камсамольскіх ахвяраў, побач якіх па адной свечцы стаіць на
    чорным фоне — дык за кожную галаву. Міністэрства культуры плаціць па тысячы рублёў увогуле. Пяць тысяч рублёў. Дык чаму толькі Савіцкаму такое выключэнне? А таму што ён мае шмат ганаровых званняў, а ты іх не маеш.
    Былі ж такія выпадкі, калі мастакі сталі пісаць, як піша сам Савіцкі. Наваттакі мастак, як Іван Ціханаў, знаходзіўся пад уплывам Савіцкага, якому шанцавала, і напісаў карціну з партызанамі, сыходзячымі ў снежную буру ў глыбіню карціны. He пазбег уплыву і мастак Сахненка, які напісаў пару карцін пад манеру Савіцкага, але і партрэт самога Савіцкага ў той жа манеры, як бы напісаў свой аўтапартрэт Савіцкі. А калі нічога ў лепшы бок не здарылася, дык спынілі тое пераймальніцтва і засталіся самі сабою.
    Далей — болей, а калі ўжо Савіцкі не ўваходзіў у склад праўлення, якое прымае нейкую пастанову, дык часта было так, што ўсё перайначваецца па-іншаму ці зусім нічога не робіцца, бо ў майстэрні Савіцкага прыняты свае пастановы. Справы дайшлі да таго, што спатрэбілася, каб ЦК умяшалася і неяк спыніла кіраўніцтва Саюзам мастакоў адной асобай. Запрасілі ў ЦК увесь склад сакратарыята Саюза мастакоў і з другога боку Міхася Савіцкага да Антановіча — у аддзел культуры ЦК. Затым старшыня праўлення Саюза мастакоў А. Бембель і Савіцкі ідуцьда Кузьміна — сакратара ЦК КПБ па прапагандзе, астатнія сядзяць і чакаюць, чым скончыцца гэты выклік на дыван у ЦК. За тоўстымі дзвярыма, забітымі дэрмацінам, ідзе такая гутарка. Кузьмін пытаецца ў Савіцкага, дакуль будзе Савіцкі перашкаджаць весці работу ўсяму складу сакратарыята, а той бынцам не чуе. «Я, — кажа Кузьмін, — чуў, што ты прымаеш у сябе ў майстэрні мастакоў, робіш нейкія пасяджэнні і выносіш свае пастановы. Дык вось каб не збіраліся больш ніколі. Май на ўвазе: каб болей гэтага мне не чуць».
    Антановіч быў бездапаможны нешта зрабіць, нават не мог стрымаць Савіцкага, які хацеў увайсці да Кузьміна без Бембеля і без Антановіча. Гэты візіт у ЦК, як і шмат іншых, што былі ў такім складзе, нічога станоўчага не далі, бо Савіцкі, як раней, заходзіў у ЦК, калі толькі хацеў, і заўсёды ўсё рабілася па яго жаданні, па яго волі.
    Аднойчы Савіцкаму захацелася перавесці кудысьці магазін па продажы кніг па мастацтве, але куды, ён і сам не ведаў. Пабудавалі Савіцкаму цудоўную майстэрню за межамі горада, кватэру далі, дзе жывуць наменклатуршчыкі ды партыйныя босы, у так званым долары. Гэты мастак зрабіўся «асобаю», а як дэпутату, дык яму паставілі ахову. А чаму ж Савіцкі не член партыі бальшавікоў? А таму, што ён ад беспартыйных забяспечвае блок беспартыйных і камуністаў — на кожных выбарах. Сваю ўладу ён вельмі лоўка скарыстаў, калі, скажам, пасля прыняцця выстаўкамам твора мастака па дагаворы ён як старшыня экспертна-закупачнай камісіі, калі захоча, скароціць суму ганарару, перавёўшы карціну ў разрад партрэта, і палова ганарару застаецца нявыплачанай мастаку.
    А паколькі мастацтва не мае сталых расцэнак, экспертназакупачная камісія робіць тое, што хоча яе старшыня. Можна прыводзіць бясконца прыклады, дзе Савіцкі робіць самаўпраўства так, што яго нельга спыніць. Такі час быў, што сваякі высунулі пасрэднага мастака на такую вышыню, што звычайна было на карысць тым жа сваякам Савіцкага.
    Мне асабіста прыйшлося звяртацца да ўстановы па ахове аўтарскіх правоў, і паўсюль, дзе Савіцкі заціскаў мастакоў, каб атрымаць асалоду ад свайго магутнага права бачыць, як яго ахвяра падае на калені і просіць усёмагутнага Савіцкага пашкадаваць яго самога і яго дзяцей, каб не скарачаць умоўную лічбу ганарару да яшчэ ніжэйшай прыступкі.
    У маім прыкладзе Савіцкі не здолеў перамагчы мяне, бо я не з тых маладых мастакоў, якім Савіцкі зрэзаў ганарары, а яны не маглі назваць свае прозвішчы ў аўтарскім праве, бо баяліся помсты з боку Савіцкага. Аб гэтым мне расказалі ў камітэце па ахове аўтарскіх правоў.
    Перад чарговымі выбарамі ў Вярхоўны Савет БССР мастакі дачуліся, што Савіцкага зноў высоўваюць кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР, і нехта звярнуўся да мяне, каб я даў аргументаваны адвод Савіцкаму, бо маю матэрыял з таго ненадрукаванага артыкула ў часопісе «Мастацтва Беларусі». Было, мусіць, запозна нешта рабіць, каб спыніць недарэчнае
    высоўванне гэтага мастака, які і за мінулы час свайго дэпутацтва нічога не зрабіў як прадстаўнік беларускага мастацтва, бо засталося, мабыць, дзесяць дзён да галасавання. Думалася мне, што няхай сабе і запозна будзе мая заява аб адхіленні кандыдата Савіцкага, але няхай ведаюць у ЦК, што думаюць мастакі аб Савіцкім як аб нягодніку на такую пасаду. Я зноў звярнуўся да мастака К. Касмачова, які меў фатаграфіі з карцін, з якіх Савіцкі кампіляваў, выдаючы іх за свае, што завецца плагіятам. Касмачоў добра валодае фотасправай і той уласцівасцю падгледзець аналогію ці прамую копію ў таго Савіцкага, за якім пільна сочыць ужо не першы год. Ён дапамог калісьці і Івану Стасевічу, каб той мог выкрыць плагіят Савіцкага перад вылучэннем яго на пачэснае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Доказы былі настолькі відавочныя, што цяжка было сваякам дамагацца зялёнай вуліцы ў далейшай кар’еры мастака Савіцкага. Ён не атрымаў Героя Сацыялістычнай Працы СССР з тае прычыны, што акрамя плагіяту яго серыял «Лічбы на сэрцы» таксама не заслугоўваюць таго мастацкага кошту, які б мог лічыцца як нешта ўнікальнае, звышвыдатнае.
    Гэты факт адмовы беларускаму ўраду ў хадайніцтве перад урадам СССР аб наданні звання Героя Сацпрацы Савіцкаму — факт незвычайна рэдкі, амаль адзіны на маёй памяці, гаворыць аб тым, што не ўсё могуць сваякі зрабіць у кар'еры Савіцкага за межамі рэспублікі, але і таго занадта многа, што замест Героя яму далі ордэн Леніна да дня нараджэння — да юбілею як народнаму мастаку СССР. Дзіўна было чуць ад мастакоў, якія, прачытаўшы мой ліст на імя першага сакратара ЦК КПБ М. М. Слюнькова, дзе я, карыстаючыся прычынай вылучэння мастака Савіцкага кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР, даю ацэнку творчасці Міхася Савіцкага. Напрыклад, мастак Чайка запытаўся ў мяне: «А ці маеце вы, чым даказаць віну Савіцкага, калі вас паклічуць у ЦК і запытаюцца, адкуль вы маеце такія звесткі?» «Так, — адказаў я, — маю матэрыялы па фотаздымках, якімі карыстаўся Іван Стасевіч». Гаворачы так, я між іншым стаў хвалявацца: а калі Касмачоўадмовіць мне і не дасць тыя фотаздымкі, якія забраў у мяне пасля чытання ліста
    на імя Слюнькова? А гэта магло здарыцца, бо Касмачоў ужо неаднойчы выдаваў мастакоў у рукі НКУС ці пісаў заявы — як ананімкі, так і за асабістым подпісам.
    Такім чынам я выказаў думку не толькі сваю асабістую на творчасць Савіцкага, але і ўсіх мастакоў Мінска за рэдкім выключэннем. Заставалася толькі перадаць у ЦК КПБ ліст на імя Слюнькова, а артыкул «Бачыць вялікае — быць чэсным» на імя Антановіча — загадчыка аддзела культуры ЦК КПБ. Калі я апусціў у паштовую скрыню ў памяшканні ЦК КПБ свой ліст і артыкул — з маіх плячэй быццам упаў вялікі цяжар, неяк зрабілася лёгка на сэрцы ад хвалявання ў апошнія дні.
    А што за вынікі? Ды ніякія! Фабрыка цукерак «Камунарка» высунула Савіцкага кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР, і ў той жа выбарчай акрузе абралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
    Тыя людзі, хто даваў рэкамендацыі і праводзіў прапаганду за абранне Савіцкага, па сутнасці, самі нічога не ведалі аб Савіцкім, акрамя пераліку яго званняў, пераліку яго асноўных твораў мастацтва, чыталі з паперы, што далі ім райкамаўцы з аддзела ідэалагічнай працы, а тыя ўзялі з Саюза мастакоў у партыйнай арганізацыі. Гэтак робіцца заўсёды па ланцугу, механічна, бо ўсім няма ніякай справы, па сутнасці, хто абіраецца, абы выканаць заданне зверху.
    Робячы так, заўсёды думаеш, што некалі ж надыдзе час, калі спыніцца авантурыстычны шлях мастака Савіцкага, не можа быць, каб прайдзісвет стаў прыкладам маладым мастакам на шляху пазнання сапраўднага ў творчым змаганні за чэснасць і гонар сваёй працы.
    копня
    Первому секретарю ЦК КПБ тов. Н. Н. Слюнькову
    Многоуважаемый Ннколай Ннкмтовнч!
    Я, как м большннство членов Союза художннков БССР, не согласен с выдвмженнем художннка Савмцкого Мнхамла Андреевмча кандндатом в народные депутаты Верховного Совета БССР.
    Кандндатуру эту счшаем недостойной столь высокого п почетного звання. Несмотря на то, что М. Савмцкмй получнл шнрокую пзвестность за пределамм республнкн, награжден многнмм почетнымн званмямн п грамотамм, художественная деятельность его достойна осужденмя, но отнюдь не пооіцрення, какнм является для него выдвнженне в кандндаты народных депутатов.
    Выражая мненме большннства художнмков СХ, раскрою здесь однн «секрет» творчества М. Савнцкого. Дело в том, что наряду co многммн промзведенмямн, созданнымн художнмком за длнтельный пернодтворчества, пм одновременно создавалнсь картнны-плагматы, что в переводе на русскмй язык (по словарю) означает: «выдача чужого пропзведення за свое млп мспользованме в свомх трудах чужого промзведення без ссылкм на автора».
    Такнх «украденных» картмн у М. Савнцкого насчмтывается более десятм. Так, картнна «Партмзаны» буквально «сппсана» с промзведеннй двух зарубежных авторов: левая часть — у румынского художннка, правая — у мексмканского. Это полотно — первое в ряду подобных твореннй, выдвмгалось на сопсканне Государственной премнм Белорусской ССР в годы ее созданмя, однако на собраннм жпвопмсной секцмн Союза художнмков БССР было доказано, что картана является плагнатом, м поэтому вместо М. Савмцкого была выдвннута кандндатура В. Цвнрко (за серпю пейзажей).
    Нзвестная картнна «Партмзанская мадонна» в целом повторяет работу болгарского художннка, центральная ее часть с небольшнмн нзмененнямн взята с фотографнн под названмем «Мадонна пз Базутоленда» пз кнмгм Зпгмунта п Ганзалкн «Афрмка грез м действмтельностм». Картнна «Урожай» целнком взята с однонменного пронзведення венгерского художннка.