Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
і за мінскім заказам, быццам яму не хапае славы, бо ён ужо меў усе званні, якія толькі давалі ў Савецкім Саюзе. Мемарыяльны помнік — пантэон воінам Савецкай арміі, што загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пастаўлены ў Трэптаўпарку ў Берліне за тры з паловай гады (1946—1949). Помнік адзначаны Сталінскай прэміяй першай ступені — гэта сто тысяч рублёў. А такіх прэмій ён меў шмат, што медалямі зіхацелі на яго грудзях. Відаць, Азгур абапіраўся на аўтарытэт свайго калегі атрымаць заказ, але нешта зрабілася такое, што Вуцечыча ў далейшым не было ў ліку прэтэндэнтаў на атрыманне вялікага заказу. Урэшце беларускія скульптары склалі брыгаду з чатырох чалавек, дзе Азгур, Бембель, Глебаў і Селіханаў выканалі помнік таварыша Сталіна ў шынялі, але чамусьці без фуражкі.
Нічога дзіўнага не было ў тым, што чатыры скульптары аб’ядналіся для выканання такой адказнай работы. У тыя гады было можна, ці манія калектыўнай працы распаўсюдзілася і на мастацтва, бо ўсюды партыя кіравала ў напрамку абязлічвання, дзе масы людзей, як пры камуне, могуць зрабіць лепей, чым адзін чалавек, хай сабе і таленавіты. Хто рабіў і што рабіў, як размяркоўваліся абавязкі, ніхто не ведаў, але іншыя мастакі меркавалі так: Азгур ляпіў галаву, бо ён партрэтыст, Глебаў і Бембель — тулава, а Селіханаў штаны ды чаравікі.
Мне цяжка зараз устанавіць, колькі фігур ці бюстаў таварыша Сталіна зрабіў Азгур напярэдадні даклада Хрушчова, дзе было выкрыццё культу асобы таварыша Сталіна, але мне здаецца, што гэты Сталін на Цэнтральнай плошчы ў Мінску быў апошні ў Азгуравай сталініяне. Між іншым гэты квартэт з мастакоўскульптараў выконваў гарэльефы на помніку Перамогі, дзе архітэктарам быў Уладзімір Кароль. Архітэктурная частка, дзе шпіль вянчае ордэн Перамогі, зроблены няўдала, шпіль з граніту адбучарадзілі так, што ад граніту не засталося нічога, быццам нейкая тынкоўка, і вось-вось яна пачне асыпацца, а тыя арнаменты, што апаясваюць некалькі разоў шпіль, замінаюць дынаміцы ў вышыню, дзе і сам ордэн зроблены натуралістычна, як ёлачная цацка.
Пакінем Азгура з тымі гіпсавымі адпячаткамі ў новай майстэрні, дзе ён кіруе ад Акадэміі мастацтваў вучнямі, скончыўшымі наш Тэатральна-мастацкі інстытут. Што можа Азгур дадацьда той вышэйшай адукацыі, якуюатрымалі нашы мастакіскульптары? Мабыць, толькі тое, што яны маюць майстэрню, спецыяльна пабудаваную, з усімі ўмовамі, спагадаючымі найлепшым чына.м рабоце скульптара, і яшчэ тая вялікая стыпендыя, якая раўняецца пенсіі звычайнага мастака-пенсіянера.
Я зараз дакладна не ведаю, чым займаецца, акрамя выкладання скульптуры, акадэмік Азгур: ці лепіць ён, як і раней, ці зноў дыктуе матэрыялы для артыкулаў у месным друку, а можа, працягвае свае ўспаміны «Аб тым, што помніцца...», абапіраючыся на сваю незвычайна добрую памяць, бо і фантазіі ў яго хапае занадта многа. Ведаю, што Азгур уваходзіць у склад групы, кіруючай узнаўленнем яўрэйскай нацыянальнай культуры ў мастацтве, якому спрыяў заўсёды на словах, бо яго партыйнасць не дазваляла рабіць нешта канкрэтнае ва ўсіх на вачах. Тая частка мастакоў яўрэйскай нацыянальнасці, якая сябе лічыць нацыянальна свядомай, не прымае ўсур’ёз яго погляды інтэрнацыяналізму, які давёў яўрэйскую культуру амаль да поўнага знішчэння — матэрыяльнай культуры яўрэяў на Беларусі. He пашкадавалі азгуры і той апошняй сінагогі, што стаяла на рагу былой Школьнай вуліцы (зараз праспект Пераможцаў) і Нямігі, якая лічылася гістарычным помнікам мінуўшчыны. Некаторыя мастакі, як, напрыклад, нябожчык Цфаня Кіпніс, дык той у вочы казаў Азгуру, што ён здраднік яўрэйскай культуры наогул, а выяўленчага мастацтва ў асабістасці. А калі ўспомніць пра тое, што касмапалітызм прыпісваўся менавіта толькі яўрэям, асабліва дзеячам культуры, спасылаючыся на раскіданасць яўрэяў па ўсім свеце, якія не маюць Радзімы. 3 другога боку, прышываўся нацыяналізм, што так ці гэтак шкодзіла з двух бакоў якому-небудзь развіццю яўрэйскай культуры. Пры такім становішчы яўрэі — члены партыі бальшавікоў апынуліся між двух агнёў: мусілі сядзець ціха, а хто адважыцца нешта сказаць уголас, таго выключалі з партыі, а гэта было горш, чым быць наогул беспартыйным. Трэба было ісці на хітрыкі ці трымацца
нейтральнасці, што і рабіў не толькі адзін Азгур, а шмат хто з так званых камуністаў, у якой бы ён рэспубліцы ні жыў і працаваў. Апынуліся ў здрадніках і тыя яўрэі-камуністы, што пры першай магчымасці з’ехалі ў Ізраіль, за мяжу, абы хутчэй пазбавіцца гэтай квітнеючай дзяржавы.
А калі сын аднаго гаркамаўца апынуўся ў Ізраілі і адтуль пісаў байьку, каб той неадкладна, не хістаючыся, пакінуў Мінск, бацька не адказваў на лісты сына, а той працягваў яму пісаць. вядома, што КДБ устанавіла кантроль за перапіскай, хаця тайна перапіскі існавала, але ж не для КДБ.
У канцы гэтых гульняў у кошкі-мышкі былы партыйны кіраўнік гаркама мусіў бегчы, бо склаліся вакол яго такія ўмовы, што нават вопытны лавіятар не мог вытрымаць націску астатніх, што лічылі яго здраднікам, шпіёнам і агентам ЦРУ. Але ж калі пачалі бегчы за мяжу Героі Савецкага Саюза ды іншыя вайскоўцы, наша прэса пачала замоўчваць гэтыя факты, быццам нічога не адбываецца такога, каб было біць трывогу. А на самай справе адбывалася нешта такое, што цяжка было ўразумець, каб усё гэта адбывалася ў СССР.
Нешта мы не бачым, каб хто бег да нас, калі мы жывем у часы развітога сацыялізму, але калі бягуць за мяжу партыйцы, пакідаючы свае цёплыя крэслы ды розныя прывілеі, значыць, справа дрэнь. Як жа аб гэтым пісаць? Значыць, выдаваць сябе з галавою.
He ад зайздрасці хочацца прасачыць увесь шлях Азгура ў творчай кар’еры, а так холадна паглядзець як бы збоку на мастака. Гэта выклікаецца тым, што колькасць прац якія ён выдаў на свет божы ў партрэтным жанры, дык цяжка падлічыць. А колькі ён паставіў помнікаў на сваім шляху, не маючы маральнага права на манументальнае мастацтва, бо быў заўсёды партрэтыстам, настольным статуэтачнікам, ніяк не менш. Скажам адразу, што Азгур працавіты, ён не гультай, ён любіць сваю прафесію і алдае ўсяго сябе для тае мэты, якая ніколі не мянялася. Можа, толькі чалавеку не хапала трохі самакрытыкі, каб глянуць на сябе, стаўшы сабе суддзёй? Вы скажаце, што ў мастакоў такога ніколі не бывае. Гэта верна, але тады мастак
павінен слухаць, што аб ім гавораць людзі і таксама мастакіпрафесіяналы, няхай сабе і без ганаровых званняў, хутчэй, яны і толькі яны могуць сказаць праўду.
Хочацца мне, акрамя Азгура, паказаць яшчэ аднаго мастака, якому зрабілі сваякі такую бліскучую кар’еру, што закружыцца галава, як усё лоўка і хутка было зроблена на вачах усіх. Тут была выявілася наша хворая сістэма, пры якой можна зрабіць усё неверагоднае, абы толькі захацець, дык на гэтым прыкладзе мы паспрабуем прасачыць, як гэта робіцца.
Усім вядома, як пачыналася вайна, як Сталін не верыў ні тым немцам, што першымі паведамлялі аб пачатку вайны ў бліжэйшыя дні, ні таму Зорге, што знаходзіўся ў Японіі, а таму ніякай падрыхтоўкі да абароны не рабілася — наадварот, пачаліся рамонты аэрадромаў, выдача адпачынкаў афіцэрам, адным словам, Сталін быў верны сваім абяцанням Гітлеру і стрымаў іх цаною мора крыві, а потым па радыё звяртаўся да народа: «Браты і сёстры! Нямецкі фашызм вераломна напаў на нашыя межы» і г. д.
Мы ж ведаем, што як ў Мінску, так і на вёсцы Звенячы (гэта раён Віцебскай вобласці), дзе нарадзіўся Міхась Савіцкі, аб мабілізацыі нават гаворкі ніякай не было. Апынуўся ў Германіі Савіцкі як остарбайтар (рабочы з усходу), якіх набіралі немцы з Беларусі найбольш дужых хлопцаў працаваць на сяле ў баўэра — нямецкага селяніна. Міхась Савіцкі, як і ўсе мы, з маленства маляваў. Так, ён меў здольнасці выразаць з дрэва, маляваць алоўкам ды рабіць розныя цацкі. Гэтыя ўласцівасці маладога чалавека баўэр скарыстаў лепшым чынам, каб не прымушаць рабіць фізічна цяжкую работу, хаця для Савіцкага ўсякая работа на гаспадарцы была знаёмая, — можа, толькі што машыны нямецкія былі навіною.
Вызваленне прыйшло з боку амерыканцаў, бо апынуўся наш остарбайтар у зоне амерыканскай акупацыі. Але ж усё роўна гэта нашы саюзнікі па зброі, сябры па адной і той жа мэце — спыніць фашызм, закончыць вайну.
Вяртанне дахаты было святам для нашых дзяўчат і хлопЦаў— усе марылі аб вучобе, бо вайна адхапіла столькі часу,
што некаторыя маглі б атрымайь той дыплом, з якім можна ісці ў жыццё.
He адразу пасля вайны, а значна пазней адчынілася мастацкае вучылішча, бо не было памяшкання, ды і настаўнікаў не хапала. Тым не менш адчынілі ў памяшканні Тэатра оперы і балета, дзе аўдыторыямі былі дзве курылкі. Савіцкі паступае ў мастацкае вучылішча, і з гэтага часу пачынаеййа яго вучоба, а да мастака — каб цябе называлі мастаком — ох як яшчэ далёка. Чаму ж ён аднойчы рабіў сустрэчу з вучнямі і адказаў на такое пытанне: «А калі б немцы ведалі, што вы мастак, што бы вам было?». «Мяне б расстралялі», — было адказам. Двойчы адразу схлусіў: па-першае, ён тады яшчэ не быў мастаком, а па-другое, яны, наадварот, стварылі б умовы, каб ён пісаў з іх партрэты ці задарма маляваў ім краявіды. He ведаю, чаму было трэба ўводзіцьу вушы дзецям, што немцы такія ўжо каты і кожнага мастака будуць ставіцьдасценкі, каб пазбавіцьягожыцця. Адкуль такія веды, як у крывым люстэрку? Думаецца мне, што яго накачалі ў ЦК прапагандысты, каб трымаць нашых юнакоў заўсёды ў варожым настроі да немцаў — да тых фашыстаў, аб якіх яны не маюць ніякага ўяўлення. Пры такім выхаванні нашай моладзі дабіліся таго, што яны ніяк не маглі паверыць, што акрамя ворагаў ёсць яшчэ і добрыя немцы, якія жывуць у ГДР і з’яўляюцца нашымі сябрамі.
3 гэтымі разважаннямі я крыху заскочыў наперад, а пакуль Савіцкі вучыцца ў мастацкім вучылішчы і нічога не расказвае аб сваім палоне ці што ён рабіў у баўэра на хутары. Так усё было, як і ў іншых людзей, звычайна ж вайна нікога не мінула, не прайшла стараною. Вучыўся Савіцкі сярэдне: яго жывапіс быў сухі, з абмежаванаю палітрай, не бачыў ён колеру ў прыродзе, фарбамі больш маляваў, чым пісаў, адным словам, не выдзяляўся ад іншых студэнтаў вучылішча.
Быў такі выпадак у мяне з Савіцкім із вёсцы Кісялі, дзе вучылішча праходзіла практыку. Сяджу я на ўзгорку і пішу рэчку Яршоўку — цікавыя берагі і паплавы, дзе крочаць буслы. Усё так цікава, але чую, што нехта стаіць за спінаю — гэта ж, відаць, не мастак, бо мастакі ніколі не замінаюць, калі калега