Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Між тым усе людзі працавалі спакойна, ніхто не бунтаваў. Быццам так і трэба, што гэта часовыя цяжкасці, хутка настане парадак, а пакуль што нітабе рынак, ні цэрабкопы, акрамя хлеба па картках у абмежаванай колькасці.
Але ж партыя знайшла для сябе выйсце, яна дала ўказ, каб адчыніліся для спецыялістаў розных галін навукі і тэхнікі зачыненыя размеркавальнікі на ўсё, не толькі на харчаванне, але і на абутак, на адзенне, на ўсялякі шырспажыў. Мы з жонкаю пасля мастацкага тэхнікума нейкі час рабілі розныя афармленні ў эскадронах 40-га палка толькі за тое, каб карыстацца абедам у камандзірскай сталоўцы. Мая праца ў клубе харчавікоў імя Сталіна (зараз кінатэатр «Перамога») была па размеркаванні, рабіць прыходзілася ўсё, што тычылася прапаганды: шрыфтавыя плакаты, афармленне спектакляў у драмгуртка клуба, партрэты кіраўнікоў партыі, аздабленне сцэны для ўрачыстых сходаў і шмат чаго іншага. Усе людзі шукалі, каб недзе прыладзіцца бліжэй да буфета, да сталоўкі, а яшчэ лепей — ішлі нешта рабіць у НКУС. Так, наш мастак Яфім Тарас пайшоў рабіць у органы НКУС як шрыфтавік, мабыць, для падробкі подпісаў, бо валодаў майстэрствам філігранна пісаць падлюбы почырк. Ён меўдобры паёк, наватадзенне было вайсковае з партупеямі, фуражка і тая была з бліскучымі гузікамі. Па яго абліччы было відаць, што яму нядрэнна жывецца.
Доктар Нэйфах і той перайшоў у НКУС з пасады дырэктара Музея медыцынскай асветы па той жа прычыне. Начальнікам клуба НКУС быў нехта Рубінчык, ён насіў вопратку пагранічніка, і таксама было вядома, чаго ён апынуўся ў НКУС. Пра партыйнае кіраўніцтва і казаць няма чаго: яны мелі пры ЦК КПБ не толькі сталоўку, зачыненую для іншых, але і размеркавальнік, медыцынскую так званую лечкамісію, дачу ЦК ды іншыя санаторыі ў Крыме, на Каўказе ды яшчэ тое, аб чым нам не патрэбна было ведаць ніколі. Я называю людзей, якіх добра ведаў, але колькі такіх, што ніякіх прывілеяў не маюць, ніякага права мець, але ж мелі. Такім чынам партыя сама складала ўмовы, пры якіх ішло размежаванне грамадства ўжо не па класавай розніцы, а патых, хто дзе працуе, вядома, што перадусім на першым месцы
стаіць партыйная работа. Пагэтаму савецкі работнік марыў, каб перайсці як мага хутчэй на партыйную работу, паколькі там прывілеяў болей, а адказнасці амаль ніякай. Пралезці ў наменклатуру — задача нумар адзін, затым табе забяспечана да самай смерці лёгкая праца, прывілеі і гэтак далей. Можа, калі-небудзь выплыве на паверхню гэтая несправядлівасць, мякка кажучы, а пакуль цягні, беспартыйны, гэтую лямку або падайся ў партыю, калі згубіў сумленнасць.
Так разважаючы, я зноў і зноў пераношуся да Галубка, каб паказаць сучаснікам дзейнасць гэтага чалавека, які аддаў сваё жыццё за справу свайму народу, аб чым сам ніколі не думаў, што яго праца ёсць працоўны подзвіг.
Хочацца зрабіць параўнанне з сучаснымі героямі сацыялістычнай працы, ну, хаця б возьмем станахаўскі рух, яго прымусовую сутнасць, каб на прыкладзе Стаханава, якому без руплівай дапамогі адміністрацыі і партыйных колаў пры выкананні тых нормаў, што перавышалі ў шмат разоў за тыя ж гадзіны, ніколі не спасцігнуць аднаму сам-насам з адбойным молатам. He ўсе ведаюць, як сустрэлі гарнякі стаханаўшчыну, што клікала рабочага бясплатна выціскаць з сябе апошнія духі, каб толькі адной фальшывай «свядомасню» перамагчы самога сябе. Стаханава лічылі правакатарам або ахвярай эксперыменту, які трымаўся на тым толькі, што партыя можа так натхніць кожнага чалавека, каб выдаць на-гара зверх плана столькі вугалю, каб здзівіць увесь свет такою магчымасцю кожнага савецкага чалавека. Наколькі гэты рух не так доўга трымаўся, гаворыць сама гісторыя. Спатрэбіліся новыя формы падману рабочага чалавека, якія мяняліся час ад часу, а прадукцыйнасць працы падала ўсё ніжэй ды ніжэй.
Намалюем словамі яшчэ адну карціну, каб успомніць Галубка, што гэта быў за чалавек, які мог падняць іншых людзей без крыклівай прапаганды, а толькі сапраўднай самасвядомасцю і зацікаўленасцю на працу, якая стаў святым абавязкам для кожнага чалавека з яго тэатральнага калектыву.
Усім вядома, што Уладзіслаў Галубок быў артыстам і драматургам, арганізатарам «тэатра на колах», яго дырэктарам
і рэжысёрам. Вядома нават, што ў вольны ад работы час ён пісаў краявіды. Але мала каму вядома, хто быў доўгі час у тэатры мастаком, хто пісаў заднікі, хто рабіў эскізы вопраткі, бутафорыю, хто наносіў першы грым артыстам. Нельга было ўбачыць на афішах таго часу і прозвішча мастака, якое звычайна стаіць побач з імем рэжысёра. Але мастак быў у кожным спектаклі. Зразумела, самі артысты добра ведалі свайго мастака. Яны верылі: ніхто іншы не зможа лепш намаляваць заднік ці пакласці грым артыстам у прэм’еры, чым гэта зробіць сам дзядзька Галубок.
Увогуле кожны артыст меў даволі многа абавязкаў, апроч ігры. Так, напрыклад, артыст Бусел добра ведаў сталярную справу, артыст Чайлытка ўмеў добра вышываць беларускі арнамент на кашулях і ручніках, многія ўмелі ткаць, шыць і вязаць. Былі майстры імітацыі гукаў розных жывёлін або звяроў, як, напрыклад, артысты Блажэвіч і Згіроўскі. Менавіта ў тэатры Галубка пачаў сваю дзейнасць музыкі і кампазітара славуты Нестар Сакалоўскі.
Краявіды роднай прыроды на задніках, якія ўпрыгожвалі ледзь не кожны спектакль, Уладзіслаў Галубок пісаў клеявымі фарбамі.
Галубок, акрамя работы для тэатра, займаўся яшчэ і пейзажным жывапісам, і, трэба сказаць, так грунтоўна, што для каго іншага такая праца магла стаць асноўным заняткам, прафесіяй. Гэты чалавек заўсёды здзіўляў сваёй невычэрпнай энергіяй, якой хапіла б на добры дзясятак, а ён адзін знаходзіў час рабіць усё для тэатра і нават яшчэ займацца станковым жывапісам.
Прыгадаем больш падрабязна, што цікавіла Галубка-мастака за межамі тэатра, калі ён заставаўся сам-насам з прыродай, якую любіў бязмежна.
Галубок меў сваю «тэму». Як, напрыклад, не раз казаў мне, што прыроду трэба назіраць штодзённа, але браць ад яе толькі тое, што здараецца не часта і не працяглы час, а нейкае імгненне, як, скажам, непаўторнае неба перад навальніцай, ці лірычны веснавы разліўрэк, ці крыгаход, ці буйны вецер-буралом, ці туманы Палесся.
«Трэба, — казаў ён, — шукаць упарта не ў майстэрні, а ў жыцці. У самой прыродзе шукаць таго адзінства процілегласцяў, без чаго не можа быць ніводнага мастацкага твора».
Мы бачым, што словы сыходзілі з творчай практыкі мастака і былі падмацаваны тымі палотнамі, што насілі назвы «Разліў», «Раніца», «Буралом», «Туманы», «На рацэ Бярозе», «Верасы», «Плытагоны», «Першы снег», «Адліга», «Сакавік», «Пахмурны дзень» і г. д.
Цікава, што пейзажыст не паўтараў знаёмыя матывы, а кожны раз знаходзіў новыя. Галубок надзіва ўдала абіраў сюжэт у пейзажы, ніколі не затрымліваючы сваю ўвагу на другарадных ці фрагментарных куточках, заўсёды даючы ландшафтны позірк на шырокія рэкі, палі, азёры. Эпічнасць, размах і манументальнасць добра спалучаліся ў мастака з лірычнасцю, цеплынёй і нават пяшчотнасцю. Усё залежала ад задумы. He відаць было ў яго пейзажах чалавечых постацей, але заўсёды адчувалася прысутнасць людзей.
Мне пашчасціла бачыць гэтыя творы на шэрагу рэспубліканскіх выставак, якія ў той час праводзіў Наркамасветы, а таксама на асабістай выстаўцы Галубка ў зале даваеннага Дома пісьменнікаў на Савецкай вуліцы.
Нейкі час існавала думка, што Галубок быў мастаком-дылетантам. Але гэта не так. Бо не дыплом вызначае мастака, а яго работы і тая настойлівая студыя-школа, якую можна атрымаць пры жаданні і настойлівай працы.
Галубок вучыўся ў дарэвалюцыйны час у мастака-прафесіянала Пракоф'ева, а трохі пазней пад кіраўніцтвам мастакоў Сухоўскага і Яроменкі.
Рука Галубка ўпэўнена трымала пэндзаль і мастэхін. Прыёмы змяшэння фарбаў як мазаіка з разлікам на адлегласць, майстэрскі «схоплены» эцюдны матэрыял і іншыя прыкметы прафесійнасці таксама гаварылі за сябе. Галубок вучыўся ва ўсіх і ўсюль, дзе толькі мог.
Ён ездзіў часта ў Маскву і Ленінград, дзе вечарамі наведваў тэатры, а ўдзень вучыўся ў музеях, падоўгу прастойваючы каля прац вядомых мастакоў Крыжыцкага, Левітана, Шышкіна.
Галубок многа чытаў. Першае месца тут займалі творы драматургіі і літаратуры па выяўленчым мастацтве. Вельмі любіў Шэкспіра, збор твораў якога меў у сваёй бібліятэцы.
Любіў Галубок наведваць Віцебскі мастацкі тэхнікум, а за час навучання ў ім яго сярэдняй дачкі Люсі наведваў па два разы штогод. Наогул артыста цікавіла моладзь яшчэ і такіх навучальных устаноў, як Беларускі педагагічны тэхнікум і вячэрняя школа рабочай моладзі, адкуль з гурткоў мастацкай самадзейнасці часта выходзілі здольныя таленавітыя кадры для Галубковага тэатра.
3 таго часу, калі вандроўны тэатр Галубка атрымаў новую назву — БДТ-3, а кіраўнік яго стаў дырэктарам, усё стала мець тую саліднасць, што і ў іншых тэатрах: свой рэжысёр, свой мастак, свой памрэж, касцюмерыя, бутафорная майстэрня, сцэны, электрыкі ды грымёры.
Штат работнікаў тэатра пашырыўся, ды было яму працаваць няцяжка, бо артысты па звычцы выконвалі самі тыя работы, на якія зараз прыйшлі новыя людзі. Галубок, як і раней, але з большай адказнасцю ставіўся да новых абавязкаў.
Па традыцыі ў пачатку новага сезона выстаўляліся ў фае тэатра творы жывапісу, зробленыя за час адпачынку Уладзіславам Галубком. Значэнне гэтых выставак пераацаніць нельга. Яшчэ і зараз сустракаем людзей, якія кажуць, што першы твор жывапісу ўбачылі менавіта ў тэатры Галубка. Дарэчы, многія палотны Галубка засталіся пасля гастроляў там, дзе пабываў тэатр.
Вядомасць артыста выклікала асаблівую цікавасць да яго з боку беларускіх мастакоў. Яны малявалі або ляпілі яго партрэты, а часам рабілі і сяброўскія шаржы, менавіта я адважыўся і зрабіў сяброўскі шарж, дзе дзядзька Галубок у сваім вядомым усяму Мінску капелюшы, які ён насіў набакір, стаіць ля мальберта з палітрай у руцэ і малюе свой аўтапартрэт. Пазіраваць для мастакоў Галубок не любіў, бо гэта прымушала яго падоўгу сядзець нерухома на адным месцы, а яго натура супраціўлялася ўсякай бяздзейнасці. А вось фатаграфавацца, як і ўсякі артыст, ён любіў і ніколі не адмаўляў фатографам.
Шкада, што не засталося ніводнага з тых партрэтаў. Засталіся толькі рэдкія сямейныя фатаграфіі ды ўспаміны тых, хто добра ведаў яго. I ўсё ж не сатрэцца з памяйі яго аблічча.