Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
дзень, быццам жыццё праходзіла не так ужо і дрэнна. Колькі разоў здаралася так, што мы з Люсяй Галубок працавалі побач, і яна мне казала, каб я шкадаваў свае рукі, бо лён быў немалады ды непраполаты, разам з калючымі дзядамі, так што раздзіралі рукі да крыві. «Паслухай, — казала яна мне, — ці не дурань ты ёсць, каб так выпендрывацца? Трэба паволі. Ды перад кім? Бачыш: усё ідзе добра, ні ў кога няма не тое што крыві, нават мазалёў не ўбачыш». Іншы раз смяялася над маім абуткам, у якім прарастае лён у добрых умовах. Што праўда, то праўда, у старых апорках і жыта пачне прарастаць.
Час ад часу Галубок Люся атрымоўвала ад маці харчовыя пасылкі, дык запрашала мяне на вячэру, бо, кажа, адной неяк няёмка есці. А калі яна мела грошы, дык хадзілі ў кіно ці ў Віцебскі цырк, а калі я атрымаў грошы за бутафорыю ў яўрэйскім тэатры, дык разам хадзілі ў рэстаран, дзе амаль нікога няма, а за вялікія грошы даюнь катлету ды трохі бульбы. Здаецца, каб у тры ці ў чатыры разы з’еў бы болей таго, што даюць у рэстаране.
Ужо ў 1932 годзе, у канцы майго навучання, у Віцебск прыязджае БДТ-3. Гэта трэці па ліку з тэатраў на Беларусі, ён стварыўся са складу вандроўнага тэатра Галубка і меў ужо сталую базу ў Гомелі, у гарадскім цырку. Радасці Галубок Люсі не было канца, ды, сказаць папраўдзе, і маёй таксама. Я ўжо бываў у Галубкоў, што жылі на Праводнай вуліцы ў трохкватэрным драўляным прыватным доме, дзе жыла яшчэ сям’я паэта Алеся Дудара-Дайлідовіча ды яшчэ нейкая сям’я з чатырох чалавек.
У летнія канікулы мы з Люсяй заўсёды былі разам, і, вядома, я ўбачыў, як сціпла і ў вялікай цеснаце жыве шматлікая сям’я Галубка. Вуліца Праводная, мусіць, таму так і завецца, што па ёй праходзілі ў драўляных калодках, грукацелі ўраніцы і ўвечары па драўляным тратуары гутнякі.
Гута (шкляны завод) была адзіным заводам у Мінску ў канцы Правадной, гэтыя людзі былі незвычайныя, ды сам завод таксама, дзе цяжкая фізічная праца і тыя ўмовы, што былі там, уплывалі на рабочых неяк асобна. Гута была тэмай п’есы, аўтарам якой быў Рыгор Кобец, ён родам з Украіны, з сям’і
рабочага. Яму самому здаралася працаваць на заводзе сельскагаспадарчых машын. Чытаеш кароткі бібліяграфічны даведнік, і там нідзе не сказана, што ён таксама пазнаў сталінскую бацькоўскую ласку — пабываў у кіпцюрах ГПУ, а пісьменнік ён быў цікавы — адбыўшы школу перавыхавання ворага народа, на шляхі чалавека-вінціка, ён хворы вярнуўся дадому, але ўжо не працаваў, а толькі зрэдку сваім сябрам расказваў пра цяжкае жыццё ў няволі і неўзабаве памёр.
Мяне яшчэ тады здзіўляла, як такому чалавеку, як Галубок, далі самае пачэснае званне народнага артыста, а кватэры жактаўскае не далі. А Галубок нічога для сябе і не прасіў, а калі звяртаўся да Чарвякова, дык толькі па дапамогу тэатру, бо гэта было галоўным клопатам і не сорамна прасіць, каб далі трохі большыя аклады артыстам ці датацыю тэатру, які амаль ніякага даходу ад продажу білетаў не мае.
Вось неяк летам я сабраўся з духам, каб сказаць Галубку тое, што павінен быўсказацьдаўно, алеўсё не адважваўся, як казалі даўней, прасіць рукі ягонай дачкі Люсі. Сядзім мы з Люсяй на кухні, дзе бацька канчае снедаць, я і пачынаю здаля, бо не ведаю, як гэта робіцца ў сучасных умовах, кажу: «Мы з Люсяй рашылі ісці ў ЗАГС». А ён пытаецца: «А як вы будзеце жыць?» — відаць, мае на ўвазе, на якія грошы. Люся адказвае: «А Жэня добра малюе» — і глядзіць на свайго бацьку, а ў таго, па вачах бачу, нейкія іскаркі здобрай ухмылкаю забегалі, маўляў: бачубачу, але ці пражывяце вы з гэтых малюнкаў, наўрад ці, самі ведаеце, што такое сямейнае жыццё. Тут ён устаў і адказаў: «Што ж, я не супраць, даўно бачу, што вы адно без аднаго дня пражыць не можаце. Хай будзе па-вашаму». Hi табе пацалункаў з боку дачкі, ні табе падзякі з боку жаніха ці нейкага благаславення з боку бацькі. Аніякага вяселля не было назначана. He памятаю, дзе была маці пры гэтым, толькі ведаю, што яна была задаволеная выбарам сваёй сярэдняй дачкі.
Што датычыцца братоў і астатніх дзвюх сясцёр, як яны ставяцца да нашага шлюбу, дык ніякіх супроць голасу ніхто не падаў, а, наадварот, усе лічылі, быццам мы зацягнулі гэтую аб’яву, трэба было раней.
Але вось што турбавала, што нам давядзецца наведаць бабуню, дзе Люся была на першым месцы, але што скажа яна наконт Люсінага жаніха, вось загадка цяжкая.
Усе, хто ведаў маці Уладзіслава Галубка, лічылі яе мудраю бабуняй. На самай справе столькі дзяцей узгадаваць адной, цяжка ўявіць, бо ніхто з унукаў не бачыў дзядуню, так зарана ён пакінуў не па сваёй волі жыццё, таксама і бацьку дзядзькі Сярожы не бачылі. Тут вінаваты яго лёс: зарана памёр ад сухотаў.
Бабуня жыла разам з малодшым сынам, які быў машыністам на Заходняй чыгунцы. Жылі ў сваім прыватным доме, дзе на дзесяць крокаў ад хаты была лазня, але прыстасаваная для жыцця, дзе бабуня прымала гасцей са знаёмых, што прыходзілі да яе па параду або каб па картах нешта ўбачыла пра сябе тое, што наперад ніхто не можа сказаць. Яна ведала шмат такіх траў, што вылечваюць усе хваробы, якія схаваны ад чалавечых вачэй. Атое, што яна магла загаворваць рожуды навучыла свайго старэйшага сына Уладзіслава, — гэта такая праўда, якая не адзін раз сведчылася на самай справе, на фактах самога жыцця.
Галубок вылечыў ад рожы даволі многа людзей, але пасля надання яму пачэснага звання мусіў адмовіцца ад такой добрай справы, каб не пашкодзіць свайму аўтарытэту.
Я цікавіўся ў Люсі, як бацька рабіў тую справу, у чым заключаецца ўсё чарадзейства ці варажба. А вось у чым: ён бярэ сцізорык і заточвае драўляную трэсачку, макае яе ў чарніла, якімі піша свае п’есы, абводзіць рыскаю ўсю пляму рожы і па крузе піша нейкія лічбы, больш я нічога не ведаю. Але праходзіць нейкі час, рожа сыходзіць — застаецца толькі ружовая плямка, і былы хворы прыходзіць да бацькі са словамі падзякі, бо ніякіх грошаў бацька не браў.
Усё роўна для мяне застаецца ўсё незразумелым, і толькі прыходзіцца шкадаваць, што ён не навучыў лячыць рожу такім, нікому не вядомым спосабам сваю дачку — маю жонку Люсю.
Вось мы з Люсяй сядзім у бабуні ў хаце, а на стале нейкая закуска з зеляніны ды яшчэ нешта, бо я нічога не бачу, акрамя чорных вачэй бабуні, яна патроху пытаецца, чым займаецца
маці. Я сказаў, што яна хірургічная сястра, працуе ў бальніцы, што ўнізе па Ленінскай вуліцы, — гэта самая старэйшая бальніца ў Мінску. Далей бабуня ставіць тры чаркі і налівае звычайную гарэлку. Усе выпілі разам, але мяне перасмыкнула, і я адразу збялеў (аб гэтым казала мне Люся). Што было гаварыць: з мяне хапіла адной чаркі, і я сядзеў нерухома, пакуль бабуня не паставіла на стол свае выдатныя бліны са смятанаю. На гэтым скончылася нашае першае знаёмства. Пасля агледзінаў маёй персоны на чарзе апынуўся Аскар Рыгоравіч Плісан — муж старэйшай дачкі Галубка Багуславы. Што ж, я выйграў агледзіны, а Плісан прайграў, бо ён сёрбаў чарку за чаркай, нават не маргнуўшы вачыма. Што толькі выручала Аскара, як яна вымаўляла яго прозвішча, што ён урач ды яшчэ хірург, няхай сабе і яўрэйскай нацыянальнасці.
Прышлі мы з Люсяй на пляц Волі каля 9 гадзін раніцы, яшчэ цёмна, бо гэта было ў лютым. У ЗАГСе цёмна, чамусьці выключана святло, гараць свечкі, ніякіх сведак, ніякай урачыстасці, толькі ў нашых сэрцах свята і зусім не цёмна. Трэба ўлічваць тое, што ў пачатку 1933 года было зусім голадна, ад гэтага і цёмна ўсім, бо ніхто не ведаў, чаму так сталася, што нічога няма. Недзе мы прыклалі рукі — распісаліся, а праз тыдзень забралі пасведчанні таго, што мы жанатыя людзі. Ядвіга Аляксандраўна — маці Люсі — выдала ёй 5 рублёў золатам, і з гэтай манетаю мы пайшлі ў «Торгснн» і купілі сабе шпалераў на адзін пакойчык, лямпавы прымус (з фіцелямі) ды мне корту на блузу — таўстоўку, якую пашыла мне Люся на швейнай машыне, што была як падарунак бабуні на нашым вяселлі.
Вось і ўсе справы, што ў жыцці кожнай сям’і запамінаюцца на ўсе часы да самае смерці.
Можа, будзе цікава знаць, што гэта за «Торгснны», чаму там усё ёсць, але ж толькі за золата, і чаму такая назва магазінаў, і чым выкліканы такі гандаль? Тлумачыцца так: «Торговля с мностранцамн». Самі ведаеце, якія ў Мінску могуць быць «мностранцы» — гэта толькі яўрэі, якія маюць сваякоў за мяжою, галоўным чынам у Амерыцы. Як скарыстаць тыя долары, што прысылаюць з-за мяжы? Абмен долараў на боны (талоны),
за якія можна купляць усё, што ёсць у «Торгснне», а там ёсць усё, нават чорная ікра і боты на кітовым вусе.
«Торгснны» прымалі і залатыя рэчы з папярэднім аналізам тут жа, у «Торгсмне», і таксама за золата выдаваліся боны, як і за долары. Па сутнасці гэта было рабаўніцтва, бо ўсё было страшэнна дорага, а калі яшчэ нехта хоча перакупіць гэтыя боны, ён прымушан плаціць рублямі такую колькасць грошай, што не кожны можа нават марыць аб гэтым. Але ж знаходзіліся людзі, што плацілі, толькі невядома, скуль яны бралі гэтулькі грошай самі. На вёску засылаліся ўзброеныя групы людзей, якія вывешвалі металічную скрыню, куды заклікаліся людзі кідаць звесткі аб тым, хто ведае тых людзей, што маюць золата, але не заяўляюць аб гэтым добраахвотна. Каго называлі ў гэтых даносах, у тых рабіліся вобыскі.
У горадзе таксама вызываліся людзі, на якіх нехта данёс, што маеш золата, дапытваліся, ужывалася пры гэтым фізічнае насілле. Мой настаўнік па прафтэхшколе Шлёма Дрэйцар на сабе адчуў гэтую гвалтоўную форму рэквізіцыі залатых манет. Яго вадзілі то ўверх, то ўніз па паверхах НКУС з павязкаю на вачах, дзе і допыт ішоў у такім жа стане.
Знаходзілі выйсце з дрэннага стану харчавання шмат якіх арганізацый у тым, што адчынялі пры сваіх ведамствах зачыненыя сталоўкі. Так мы мелі сваю сталоўку пры прафсаюзе РАБІ4С (работннков нскусств). Пісьменнікі мелі таксама сваю пры Саюзе, а іншыя ішлі ў гарадскія сталоўкі. Так, былы багаты рэстаран гасцініцы «Еўропа» стаў звычайнай сталоўкай. Уяўляеце сабе вялікую залу, аздобленую чырвоным дрэвам з вялікае люстрай і крэсламі з аксамітнай абіўкай. За столікам сядзяць чатыры чалавекі, на стале хлеб, гарчыца і соль. Усе чакаюць, пакуль афіцыянткі прынясуць першае, а тым часам намазваюць хлеб гарчыцаю, і праз 20 хвілін няма таго хлеба, як няма і таго крупніку. За кожным едаком, за спінаю, стаяць людзі і чакаюць, калі ты з’ясі, каб заняць месца пасля цябе. Так патроху партыя бальшавікоў размяркоўвала праз нархарч, што засталося ад нэпа, ад кулакоў, пакуль калгасы пачнуць даваць хлеб і іншыя прадукты харчавання.