Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
He відаць было ў яго пейзажах чалавечых постацей, але заўсёды адчувалася прысутнасць людзей.
Мне неаднойчы прыходзілася бачыць гэтыя творы на шэрагу рэспубліканскіх, як тады казалі, Усебеларускіх выстаўках,
што праводзіў Наркамасветы, а таксама Саюз мастакоў пасля яго заснавання.
Вядома, не ўсё праходзіла так гладка ў працы Галубка, як здавалася іншым, бо знайсці час і ўмовы пры той занятасці, якога ледзьве хапала для асноўных абавязкаў па тэатры, каб кожны пейзаж быў усебакова завершаны, — сказаць нельга, але тое, што зроблена, заўсёды здзіўляла другім бокам — менавіта той шчырасцю і ўлюблёнасцю ў родную прыроду, якой падчас не хапае мастаку ў працы, што яна не-не ды і пераходзіць у халоднае і бяздушнае рамесніцтва.
Нейкі час існавала думка, што Галубок быў мастаком-дылетантам. Але гэта не так. Бо не дыплом вызначае мастака, а яго работы і тая настойлівая студыя-школа, якую можна атрымаць пры жаданні і настойлівай працы.
Галубок вучыўся ў дарэвалюцыйны час у мастака-прафесіянала Пракоф’ева, а трохі пазней і пад кіраўніцтвам мастакоў Сухоўскага і Яроменкі.
Рука Галубка ўпэўнена трымала пэндзаль і мастэхін. Прыёмы змяшэння фарбаў, як мазаіка, з разлікам на адлегласць, майстэрскі «схоплены» эцюдны матэрыял і іншыя прыкметы прафесійнасці таксама гаварылі за сябе. Галубок вучыўся ва ўсіх і ўсюды, дзе толькі мог. Ён ездзіў у Маскву і Ленінград часта, дзе вечарамі наведваў тэатры, а ўдзень вучыўся ў музеях, падоўгу прастойваючы каля прац мастакоў-пейзажыстаў Крыжыцкага, Левітана і Шышкіна.
Галубок многа чытаў. Першае месца тут займалі творы драматургіі і літаратура па выяўленчым мастацтве. Вельмі любіў Шэкспіра, збор твораў якога меў у сваёй бібліятэцы.
Любіў Галубок наведваць Віцебскі мастацкі тэхнікум, а за час навучання ў ім яго сярэдняй дачкі Люсі, дык наведваў па два разы штогод.
Але вось аднойчы ён мусіў прыехаць у Віцебск з прычыны таго, што дачка неяк пісала бацьку: «К.алі будзеце мець час, прыязджайце паглядзець, як мы паставілі вашу драму “Бязвінная кроў”».
Тут трэба адзначыць, што мастацкі тэхнікум меў даволі моцны на той час драмгурток, дзе было многа здольных хлопцаў
і дзяўчат, што адначасова і выконвалі ролі, і рабілі афармленне так добра, што ўвогуле з дэкарацыямі і вопраткай, якую бралі ў тэатры «напракат», рабілі такія цікавыя пастаноўкі, што неаднойчы запрашаліся іншымі навучальнымі ўстановамі горада, дзе давалі «гастролі» зусім як на прафесійнай сцэне. Галубок Люся ставіла «Бязвінную кроў» таксама, як і бацька. Яна ведала добра, хто з студэнтаў патрапіць да таго тыпу, так, як было ў Галубка... Ужо тады вызначаўся добрай ігрой студэнт Анатоль Трус, які ў ролі Ціта прыносіць на руках хлопчыка-тапельца і звяртаецца да пана памешчыка са словамі: «Вось праца вашых рук!». Урэшце сяляне падпальваюць маёнтак памешчыка. Зараз А. Трус народны артыст Беларускай ССР.
Галубка вельмі цікавіла моладзь і такіх навучальных устаноў, як Беларускі педагагічны тэхнікум і вячэрнія школы рабочай моладзі, адкуль з гурткоў мастацкай самадзейнасці часта выходзілі здольныя, таленавітыя кадры галубкоўскага тэатра.
Гаворачы пра Галубка як пра мастака-пейзажыста, нельга мінуць і яшчэ адзін, вельмі каштоўны бок яго здольнасці: ён быў адзіным мастаком свайго тэатра, мастаком, якому прыходзілася рабіць усё тое, што робіць кожны мастак у тэатры, а можа і значна больш таго, бо трэба было пісаць «заднікі», рабіць бутафорыю (з пап’е-машэ) ды накладваць першы грым сваім артыстам па тых ролях, што былі задуманы Галубкомдраматургам, але рабілася гэта без эскізаў, абапіраючыся толькі на ягоныя пачуцці ды на свой густ і ўменне.
Але давайце зараз прыгадаем больш ранні час дзейнасці тэатра «пад загадам» Галубка як калектыўнага творцы, носьбіта тае культуры, што была разлічана на гледача шматлікіх вёсак, мястэчак і невялікіх гарадоў Беларусі. Назавем нават дакладна той раён, дзе цэнтрам лічылася мястэчка Шацк, які пасля раяніравання ў 1924 годзе атрымаў замест воласці назву РЯКа. Да самога мястэчка прылягалі дзве вёскі даволі значнага памеру, так што гледачоў хапала як па ўзросце, так і па родзе заняткаў, а па сацыяльным стане дык каго толькі там не было, бо нэп быў у той час у разгары, а ў навакольных вялікіх лясах яшчэ шлындалі недабітыя банды. У мястэчку дзве сінагогі,
адна царква, разбураны броварны завод, сямігодка ў панскім маёнтку, Нардом у былым доме тутэйшага папа, вадзяны мдын. У вялікім драўляным доме змяшчаліся райкам партыі РЙК, райваенкам ды іншыя ўстановы раённага цэнтра. Вакол рыначнай плошчы — крамы, цырульня, пякарня і магазін сельпо і зноў крамы, а таксама чайная.
Народны дом — гэта і бібліятэка, і глядзельная зала са сцэнай і раялем, і два пакойчыкі па-за сцэнай. Электрычнасці ў мястэчку няма, дык ёсць газавыя вялікія лямпы. Зімой ці ўлетку сюды кожны тыдзень наязджаюць гастралёры з Мінска, рознага роду «артысты» эстрады — куплетысты ці музыкі з маленькімі гармонікамі, або спевакі ці ілюзіяністы, або асілкі, што кладуцца спіной на дошку з цвікамі, а па іх нехта ходзіць з тых добраахвотнікаў, што з залы, бо трэба засведчыць вастрыню цвікоў і моц скуры асілка. Былі і такія, што складалі вершы ў адно імгненне — са слоў гледачоў або падстаўных асоб, якія выкрыквалі з залы нейкія словы і атрымлівалася, напрыклад, так: «Возьмнте прнмус, сварнте цнмус...» і іншая бязглуздзіца.
Нельга было нічым спыніць тую брудную плынь, бо гэтым «майстрам сцэны» ўсё роўна не было перашкод ні ад кантролю рэперткамаў прафсаюза Рабіс, ні ад мясцовых улад. Зразумела, што ў раён едуць розныя ашуканцы і пашлякі або артысты такога нізкага ўзроўню, што толькі іх сумніўны рэпертуар можа прывабіць частку той моладзі, бацькі якіх сядзяць у крамах ці гандлююць на кірмашах. Прыгадаем, дарэчы, што і кінастужкі, што прывозілі кінаперасоўкі, не адпавядалі тым запатрабаванням сяла ці мястэчка, а з тых, што былі, проста іх не хапала, дык ішлі «Сюркуф гроза морей» ці «Жнзнь за жнзнь» або «Поцелуй Мерн Пнкфорд» і іншыя, не лепшыя за тыя, бо камерцыйныя інтарэсы не на апошнім месцы пры нэпе.
Так было ўсюды і доўгі час. Але вось раптоўна мы бачым на ўсіх відных месцах адмыслова зробленыя афішы, якія запрашаюць жыхароў навакольных вёсак і Шацка наведаць Нардом, дзе будуць дадзены спектаклі і канцэрты вядомай «трупы пад загадам У. Галубка». I ўсё нібы ажывае. А яго тэатр не першы
раз бывае ў гэтым раёне. Зноў чуецца родная мова, чыстыя народныя спевы, прыгажосць і нейкая светлая радасць канцэртных праграм. А пра спектаклі і казаць няма чаго: вастрыня канфлікту, яснасць фіналу, гледачы захоплены дынамікай дзеі, публіка хутка становіцца на бок пакрыўджанага, на бок праўды, і ўсе гэта так адпавядае ў п’есах таму жыццю, што так нядаўна было сапраўды ўтым месцы, у таго пана ці ўтой вёсцы...
Галубок добра ведаў вёску і жыццё сялян. Гэта не дзіўна, бо ішло ўсё гэта ад маці, ад яе родзічаў, што жылі на вёсцы. Там ён часта бываў, а яго назіральнасць і здольнасць прыкмячаць усё цікавае потым станавілася тым пераканаўчым матэрыялам у драмах і камедыях, дый наогул ва ўсёй драматургіі. I зыходзячы з гэтага мы не памыляемся, што назавём Галубка сялянскім драматургам, бо не толькі назвамі, але і галоўным чынам зместам пераважнай часткі яго п’ес падмацоўваецца гэтае сцвярджэнне. Нам не трэба забывацца, што ўсе тыя намаганні і турботы Галубка аб добрай драме ці камедыі праходзілі так ужо гладка, бо знаходзіліся яшчэ такія крытыкі, што бэсцілі яго за меладраматызм, за несучаснасць формы драматургіі, што абраў сабе мастак ужо даўно. Вядома, што нападкі гэтыя не мелі пад сабой ніякае грунтоўнае падставы, зыходзілі ад людзей, не разумеючых мастацтва як відовішча, якое можа быць наўмысна разлічана на гледача сялянскага, хутчэй усяго, яшчэ і непісьменнага. Але мы зараз ведаем, што ўся тая крытыка ўжо абвергнута самім жыццём і часам, што драматург не памыліўся, калі абраў сабе тады найлепшы шлях да сэрцаў гледачоў тае пары.
Але давайце зараз звернемся да таго боку жыцця, што завецца хатнім, або інтымным, па-за тэатрам, дзе ў Галубка сям’я ды тыя абавязкі, што стаяць перадусім — на першым месцы.
Сказаць па шчырасці, было гэта не так, бо на першым месцы заставаўся ўсё-такі тэатр, і толькі ён. На самай справе калі мы возьмем наватузнікненнетрупы Галубка, дыкітой першы каркас таксама складаўся з членаў яго сям’і. Гэта было амаль тыповай з’явай для тых часоў, бо і ў Ігната Буйніцкага, і ў іншых, хто пачынаў гуртаваць вакол сябе мастацкія сілы, але не на доўгі час, бо йарскае самадзяржаўе бачыла для сябе ў гэтым
руху нешта нацыянальна небяспечнае і хутка ліквідавала гэтыя пачынанні.
Галубку больш як каму пашчасціла, бо тая мара здзейснілася ўжо пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у часы адраджэння нацыянальнай пралетарскай самасвядомасці. Але зараз ужо перашкоды былі, хугчэй за ўсё, толькі матэрыяльнага характару, што было цяжкасцю для ўсяго, што пачыналася спачатку.
Дзяцей у Галубка было шасцёра — тры хлопцы і тры дзяўчыны, што нараджаліся як па чарзе — праз аднаго. Старэйшая за ўсіх — Багуслава і самы малодшы Сігізмунд, што нарадзіўся пад Масквой (цяпер Загорск) у 1918 г.
У пачатку Першай імперыялістычнай вайны Галубок, працуючы на чыгунцы, вырашыў вывезці сваю сям’ю ў Сергіеўскі пасад, далей ад вайны, дзе сям’я знаходзілася да 1918 г. «Польскія бежанцы», як іх называлі тутэйшыя жыхары, карысталіся манастырскай сталоўкай, бо за харчы плаціць было не трэба. Ужо ў Мінску на Правадной вуліцы ў прыватнай кватэры з трох невялічкіх пакойчыкаў, куды зноў пасялілася сям’я з 8 чалавек, была гэтак цесна, што спалі дзеці нават па двое, а бацька мусіў адпачываць на кухні за адчыненымі дзвярыма, каля печы, бо раматуз яму не даваў супакою.
18 гадоў Галубкі жылі ў гэтай драўлянай халоднай кватэры, дзе ні вады, ні электрычнасці не было, а дровы куплялі на рынку. Толькі ў 1935 годзе Галубок нарэшце атрымаў кватэру з 4 пакояў у так званым Доме спецыялістаў. Гэты было ў год юбілею тэатра, які адзначаў сваё 15-гадовае існаванне ўжо ў якасці БДТ-3 у Гомелі.
Прайшло многа часу... Зараз, калі мы разглядаем тыя нешматлікія фотаздымкі, што захаваліся да гэтага часу, на нас глядзяць тры дзяўчынкі, апранутыя ў беларускія вопраткі. Гэтатры дачкі Галубка: Багуслава, Вільгельміна і Эмілія. Вось яшчэ адно фота, дзе босая дзяўчынка ў хустачцы з торбачкай стаіць у роспачы, схіліўшы галоўку... Гэта малодшы сын Сігізмунд у ролі дзяўчынкі (дачкі Ганкі). Як жа ён плакаў, бо не хацелася яму, каб ведалі дзеці з Правадной, што ён у спадніцы...