Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Вось чытаем нейкі запіс самога Галубка, мабыць, гэта даведка на рускай мове: «Как государственный театр был прмзнан в 1925 году, а до этого нменовался труппа Голубка. Пнонерамн с 1920 г. нашего театра былн — Голубок, жена, трн дочерн, 2 сына, затем...». Далей ідзе пералік прозвішчаў артыстаў і іх сацыяльнае паходжанне (9 чалавек).
У той час хадзіў сярод знаёмых жарт, быццам сам Галубок адказваў на пытанне, хто складае яго тэатр: «Люся, Багуся, Мілка-жонка ды я». Аспрэчваць гэтае сцвярджэнне ніхто не браўся, бо гэтак і было на самай справе.
Галубок любіў выступаць з дакладамі на сустрэчах у Мінскім педтэхнікуме, універсітэце і ў іншых месцах, дзе гаворка ішла аб ролі тэатра і літаратуры і наогул аб мастацтве. Ён браў з сабой дачку Люсю, якая дэкламавала вершы Я. Купалы і Я. Коласа. Часта дзеці мусілі кідаць школу на нейкі час, бо бацька браў іх у дарогу на канцэрты ці ў самім Мінску... Вярталіся дадому позна ноччу пешшу, а назаўтра школа, што была далёка ад Правадной на Саборнай плошчы. Вядома, вучоба кульгала на дзве нагі, што балюча адбівалася на дзіцячай псіхіцы, бо дзённікі былі сведкамі ўсяму, але бацька, як бачым, на першае месца ставіў тэатр, і гэта было нязменным законам.
Запомніўся такі выпадак, калі два сыны секлі дровы. Лёлік, як звалі ў доме Леапольда, дапамагаў старэйшаму брату Эдзіку — ставіў на калоду паленцы. Здарылася так, што сякера ў руках Эдзіка зрабіла рух не ўтым напрамку і... Балюча было сэрцу маці глядзець на гэта, але яна мусіла ісці ў тэатр і, мабыць, спяваць ці прымаць удзел у скоках...
Вядома, што ўсе дзеці Галубка так ці інакш прымалі ўдзел у рабоце тэатра, але вось толькі адзін Леапольд не ўвайшоў у бацькоўскі пералік удзельнікаў, бо яго цікавіла тэхніка — менавіта аўтамашына, на якой працаваў перад вайной і на самой вайне загінуў разам з танкам, якім кіраваў.
Розны лёс склаўся ў дзяцей Галубка, бо шляхі пасля вучобы прывялі Эдуарда ў Акадэмію навук БССР, дзе ён быў старшым навуковым супрацоўнікам, пра Леапольда мы ўжо ведаем,
Сігізмунд стаў электрыкам і нейкі час працаваў асвятляльнікам у бацькі ў тэатры (Віцебск), а потым на млыне ў Мінску.
Старэйшая дачка Галубка Багуслава стала ўрачом. Зараз на стэндзе ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны змешчана фота яе з такім тэкстам: «Ратавала савецкіх грамадзян ад угону ўрабства, перадавала медыкаменты партызанам».
Сярэдняя дачка Вільгельміна стала мастаком, малодшая Эмілія — аграномам. Усе тры зараз на пенсіі. Яны з гонарам чакаюць юбілею — ІОО-годдзя з дня нараджэння свайго бацькі.
He засталося ў сям’і нікога, хто насіў слаўнае прозвішча Галубка, — тры яго сыны загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы Радзіму і гонар свайго бацькі.
Прайшло ўжо восем з паловай гадоў з таго часу, калі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння Уладзіслава Галубка ў памяшканні Дома літаратара. Няма ўжо сярэдняй дачкі Галубка Вільгельміны — Люсі, як яе называлі ў доме. У юбілейныя дні цяжка хварэла, дык усё пыталася, як праходзіў вечар, хто выступаў, дзе, што друкавалася. He стала і малодшай дачкі Эміліі. Час яшчэ шкадуе старэйшую Галубчанку, Багуславу, — розуму не губляе, мяркую па тым, што чытаў ёй 20 старонак сваіх успамінаў — згоду давала па кожнай старонцы ды прасіла не забыцца падзякаваць Васілю Быкаву за тое, што ён ужо неаднойчы ў друку звяртае ўвагу нашага ўрада, каб ушанаваць памяць Галубка, скласці помнік ва ўвесь рост ды назваць вуліцу яго імем у горадзе Мінску.
На самай справе гаворка ідзе ўжо 15 гадоў аб тым, каб неяк адзначыць памяць аб Галубку. Я тады назваў дом на Ленінскім праспекце, дзе можна было ўстанавіць хаця б мемарыяльную дошку. Даўно складзены спіс пісьменнікаў, якім мелася ставіць помнікі, але у нас, як заўсёды, выносіцца пастанова, а рэалізацыя яе ўжо нікога не цікавіць. Знаходзіцца прычына для апраўдання, і на гэтым усё замірае. Пасля дзіцячага дома ў Петраградзе маці забірае нас з братам пакуль што ў вёску Краснаполле, гэта, хутчэй, хутар, бо на дзве хаты, да дзеда Аношкі, там ёсць бульба. Гэта другі хлеб для беларуса. Далей жылі у Чэрвені, айчым працаваў ва Укаме партыі, маці — у баль-
ніцы сястрой міласэрнасці. Зноў айчыма накіроўваюць у Шацк першым сакратаром райкама партыі. Шацк — гэта яўрэйскае мястэчка, да якога прылягаюць дзве вёскі. Два гады жывём у Чэрвені, там помніцца смерць Леніна, і як мы, піянеры, стаім у страі ў страшэнны мароз, і як чуюцца працяглыя гудкі саматужніцкіх майстэрняў, якія былі ў той час у Чэрвені.
У Шацку жылі тры гады. Вучымся ў сямігодцы, пазнаем жыццё вёскі і мястэчка, мы з братам камсамольцы, я важаты ў піянератрадзе. 3 Мінску прывезлі горн і барабан. Вучуся трубіць,— на мяне жаляцца пажарнікі айчыму, я мушу вучыцца трубіць у склепе, але ўсё роўна сігналы, пажарнікі не дазваляюць, бо гэта палохае ўсё жыхарства мястэчка, ды і саміх пажарнікаў таксама. Прымаем удзел у спартыўных высцягах, выступаему Нардоме насцэне, робім піраміды. Школьны драмгурток дае канцэрты дэкламацыі і харавыя спевы пад акампанемент піяніна. Менавіта ў гэтым Нардоме выступаюць з Мінска куплетысты і чачотачнікі, цыркачы і асілкі. Электрычнасці ў Шацку няма, але ёсць вялікія газавыя лямпы, як у сінагогах. Галубок у часы гастроляў у Шацку пазычаў у сінагозе газавыя лямпы, а за гэта даваў бясплатныя кантрамаркі на канцэрты. Я многа малюю для піянерскага кутка. Mae партрэты Леніна, Троцкага, Калініна і Зіноўева наклейваюць на сцяну піянерскага пакоя.
Зрабіў я копію з карціны Пранішнікава «Паражняком», дзе на санях цугам едуць сяляне, а на апошніх сядзіць скурчыўшыся студэнт са стосам кніг. Я зрабіў свой надпіс «У горад за хлебам». Вось за гэтае мяне добра высмеяў мой айчым і кажа: «Дурань ты, вёска корміць хлебам горад, а не наадварот». Зараз зрабілася так, як я маляваў тады.
Пра тое, як мы праз Мінск ехалі ў пачатку сакавіка ў Лагойск, на новае месца работы айчыма, я ўжо пісаў. Запомніўся цяжкі пуць на балаголах, карчма, дзе начавалі, далей Мінск і Ніжні рынак з клапамі і тараканамі. У Лагойску пражылі два лета і зіму. Вось дзе быў сапраўдны Нардом, які займаў былы панскі палац з вялікім паркам і нейкім земляным валам, відаць, абароннага значэння ў сівую мінуўшчыну. Тое, што Лагойскі раён
завуць беларускай Швейцарыяй, ніхто аспрэчваць не стане, яно так і ёсць: груды ды ўзгоркі, лясы ды пралескі, крутыя дарогі і вялікі далягляд — усё гэта я маляваўу пасляваенныя гады, а тады яшчэ было не да гэтага, трэба было вучыцца ў сямігодцы. Запомніліся класныя спевы. Рэгент стукне камертонам па стале, нешта голасам працягне, а мы разам як рванем: «Ой, маці, маці, салдат у хаце — стукае, грукае, не дае спаці!». Усё было на беларускай мове. Зараз мяне яшчэ не пакідае жаданне дазнацца, чые гэта словы, якога паэта — «Ой, маці, маці». Гэта была вясна 1927 года, усе як адзін развучвалі Ясеніна: «Клён ты мой опавшнй, клён заледенелый, что стоншь, нагнувшнсь, под метелью белой?». Можа, таму што адпавядала яго творчасць не толькі таму часу — нэпаўскаму разладдзю, але наогул сугучна была маладосці, якая любіць з абавязковым болем сэрца, тонка перажывае ўсе нюансы любві, гэтай ніколі не адгаданай чалавечай страсці. Яго смерць была незвычайная, як і само жыццё ў апошнім месяцы 1925 года. Усё было блізка: і жыццё, і смерць праз самагубства.
Вясна 1927 года, а менавіта сакавік заўсёды ўплывае на маладосць — цягне да паэзіі, да лірыкі, гэты месяц кранае сэрца асалодай жыцця, усяму радуецца душа, усё ажывае, так і чалавеку маладосці.
У Лагойску рака Гайна — пасярэдзіне ўжо цягнецца праталіна, сонца грэе моцна, на небе хоць бы воблачка, на беразе, на ланцугу лодка паляўнічага, тут жа стаіць хата, а на двары нікога няма. Давай, думаем мы з Яўгенам Красоўскім, праедзем трохі на вёслах па праталіне ўверх па цячэнні, далей ад хаты. Так і зрабілі, адплылі колькі, маем па адным вясле, але ж выйшаў з хаты той паляўнічы са стрэльбай ды як стрэльне ў неба ці ў наш бок — цяжка было здагадацца, бо агарнула нас такая паніка, што адзін грабе ў гэты бок, другі — у той, лодка туды-сюды, пачала набіраць ваду. Што было рабіць? Кінуўся ў ваду ды грабу рукамі на лёд, а ён крышыцца, пакуль не закінуў калена на моцны лёд, выпаўз ды давай цягнуць сваю руку ў бок Яўгена, каб дапамагчы яму. I той з маёй дапамогай таксама апынуўся на лёдзе. Глядзім на паляўнічага, а яго і след прастыў. Лодка з ва-
дою пайшла ўніз па цячэнні міма свайго дома. Адбылася гэтая прагулка ў Дзень Парыжскай камуны — 18 сакавіка. Сушылі сваё адзенне на гэтым валу да самай ночы. Кінуўся ў ложак, нацягнуў на сябе паболей трантаў, каб не захварэць, добра што маці не ўбачыла ў поцемках, у якім стане. Было б мне жару, а так, бачыце, пранесла.
Мінулі гады, я доўгі час не сустракаў свайго сябра, але ж вось у 1935 годзе сустрэў яго ў Мінску — ён у форме лётчыка грамадзянскага флоту. Запрасіў да сябе ў хату, каб напісаць партрэт лётчыка, ён даў згоду, і мы пачалі працаваць. Сеансаў, мабыць, пяць — і партрэт гатовы. Пісаў яго ўжо ў Доме спецыялістаў. Увесь час вялі бяседу — мяне цікавіла яго прафесія, якая яна небяспечная, можа, нават страшная. Узнікалі пытанні ў мяне: аці могбы ён заместЧкалава паляцець у Амерыку? «Мог бы», — адказаў ён, як і ўсякі іншы лётчык. Толькі вось адбіраюць па іншых матывах — партыйнасць, ды практыка лётчыка-выпрабавальніка, ды яшчэ павінен быць характар крэмніевы, грубы — не шкадаваць дзеля мэты ні сябе, ні сваіх падначаленых. Мусіць, гэта праўда, толькі фанатычны, непахісны здолее пераламаць у сябе самога розныя няпэўнасці ці сумненні.
Паўспаміналі нашае юнацтва і тую Гайну-раку, што пашкадавала нас, юнакоў, і не прыняла да сябе — нават ніхто не захварэў.
Партрэт лётчыка грамадзянскага флоту ўбачыў Маскву, дзе экспанаваўся ў тым жа 35 годзе на выстаўцы беларускага мастацтва. Ён нават папаў на старонку часопіса «Творчасць» і зараз знаходзіцца ў Мастацкім музеі як адзін з лепшых партрэтаў тых часоў, але яго не экспануюць, бо аўтар не мае ганаровага звання, а таму я сам выстаўляю яго на юбілейных вернісажах сярод іншых партрэтаў.
Яўген Красоўскі загінуў на сваім знішчальніку ў першы год Айчыннай вайны, аб чым сваякам было паведамленне са значным спазненнем. Як вядома, у першы год мы беглі ад немцаў да самай Масквы разам з войскамі, хто як мог. Я заўсёды ўспамінаю Дзень Парыжскай камуны і таго Жэню, што аддаў жыццё так хутка, не пажыўшы, не паспеўшы завесці сям’ю, так сабе