Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
усіх рангаў і званняў. Кожны дзень яго можна было знайсці то ў майстэрні, то ў ЦК КПБ. Мабыць, ён ужо ведаў, што такое сацыялістычны рэалізм, а можа быць, з яго хапіла ведаў, што такое партыйнае мастацтва. Мне запомнілася адна яго рэпліка, а можа, са сходу, са слоў яго выступленняў, калі ён гаварыў, што сацыялістычны рэалізм — гэта не тое, што нас акружае, не тая рэальнасць рэчаў, што існуе зараз, а тое, што будзе заўтра і яшчэ пазней, вось тое светлае заўтра мы і павінны адбіваць у сваіх палотнах акадэмічнымі сродкамі, што жывуць вечна. «Усялякія пошукі, — казаў ён, — нічога не далі, гэтае мы бачым па гісторыі мастацтва, што ўсе пошукі ёсць вар’яцтва, хлусня і гэтак далей». Карацей кажучы, ён абараняў праз такія разважанні свой натуралізм, выдаючы яго за сацыялістычны рэалізм. Трэба сказаць, што ён даволі моцна ўплываў на моладзь, бо за ім былі званні акадэміка мастацтва, і яшчэ што ён народны мастак СССР і што ён лаўрэат Сталінскіх прэмій і ўрэшце Герой Сацыялістычнай Працы.
Вышэй я казаў, што мастакі пісалі партрэты Галубка. Скульптары ляпілі, графікі малявалі шаржы — усюды Галубок быў аб’ектам цікавасці як чалавек. Прыгадаем зараз адзін партрэт Галубка, які намаляваў тады яшчэ малады пачынаючы мастак, а потым народны мастак рэспублікі Іван Ахрэмчык. На маю думку, партрэт быў зроблены вельмі цікавы, з гэтым быў згодзен і сам Галубок, але ён скардзіўся, што мастак зрабіў яго «нейкім сімвалам». He зусім быў ён задаволены і працай скульптара Заіра Азгура. Сапраўды, пагрудны скульптурны партрэт Галубка быў занадта афіцыйны, сумны і кволы па пластыцы, атое павярхоўнае падабенства, якогадабіўся скульптар, не кампенсавала задачы раскрыцця вобраза таго фанатычнага самаадданага дзеяча беларускага савецкага тэатра, драматурга і мастака, якім быў на самай справе У. Галубок.
Зараз, пераглядаю кнігі, напісаныя Азгурам, — першая з іх «Незабыўнае» (Мінск, 1962), далей «То, что помннтся...» (Мннск, 1977) і яшчэ «То, что помннтся...» (Мннск, 1984). Усе яны добра ілюстраваны не толькі працамі, якіх болей за ўсё, але і дакументальнымі фатаграфіямі. Гэта гаворыць за тое,
што ён дбаў аб сваім дамашнім архіве, толькі цікава, як яны захаваліся пасля вайны, што спаліла ў сваім агні ўсё, што гарэла. Разглядаю ў апошнім выданні цэлую стужку партрэтаў у колькасці сарака штук і дзіўлюся таму, што яны ўсе з вельмі ўразлівым падабенствам. Мне неаднойчы прыходзілася бываць у майстэрні Азгура, дзе бачыш, як усё гэта робіцца, як дзейнічае на гледача партрэт, які яшчэ ў гліне, бо гэта жывы матэрыял і па колеры, і па пластыцы, а тая форма — аб’ёмы скульптуры ў прасторы — зусім бярэ гледача ў палон, і тады ўжо твор здаецца зроблены не рукамі чалавека, а нейкім цудам. Але вось калі скульптар пераводзіць гліну ў другі матэрыял — у гіпс, то скульптура губляе шмат чаго ў пластыцы, нягледзячы на тое, што фармоўка — рэч механічная — перадае ўсё, як у арыгінале, тым не менш гіпс робіць скульптуру халоднай, мёртвай. У майстэрні Азгура цябе агортвае нейкае пачуццё трывогі: ці ўсе творы добрыя (а іх звыш дзвюх соцень), бо невялікая справа — мець кожны партрэт у гіпсавай адліўцы. Тут робіцца фармоўка, нават калі пры гэтым няма аўтара.
Мастак-жывапісец ніяк не можа мець у сябе ўсё, што ён зрабіў у партрэтным жанры за вялікі час сваёй творчай работы, толькі, можа, тады, калі робіць выстаўку на сваім юбілеі.
Так, мы дамовіліся лічыць скульптуру і жывапіс непараўнальнымі, гэта розныя рэчы: скульптура ёсць форма ў прасторы, жывапіс ёсць форма на плоскасці. На самай справе жывапісец павінен будаваць свой твор на ілюзіі, на тым, каб даказаць, што рэйкі чыгункі сыходзяцца на гарызонце — шляхам перспектывы. Ёсць яшчэ паветраная перспектыва — калі рэчы на далёкай адлегласці глядзяцца не яскрава, быццам праз туманы, паветра і г. д.
Дык вось мы дзівімся колькасці Азгуравых работ, асабліва ў жанры партрэта. А як жа наконт якасці? Можа, скажаце, што колькасць пераходзіць у якасць? Гэта толькі не ў мастацтве. Нават у самой кампазіцыі кожнага партрэта бачацца бясконцыя паўторы — няма часу шукаць новыя. А новыя патрабуюць сувязі са зместам: каго лепіць скульптар. Маска падабенства ёсць, а што далей — унутраны свет кожнага чалавека? А як яго
знойдзеш, калі не ведаеш чалавека. Азгур кажа, што толькі падабенства можа перадаць свет натуры ды яшчэ, як ён кажа, валоданне майстэрствам формы, аб’ёмаў, пластыкі рухаў, ды яшчэ нешта з тых рэцэптаў, якімі, яму здаецца, што ён валодае дасканала. А што рабіць, калі мы не бачым гэтага «нешта»? Наадварот, мы бачым звыклыя штампы, быццам зробленыя па трафарэце, бо скарыстаны ўжо шмат разоў усе павароты, нахілы і ракурсы, новых цяжка прыдумаць, бо партрэт мае свае абмежаванні, ёсць толькі нейкая розніца ў адзенні, калі скульптар лепіць партрэт Васіля Цяпінскага ці Стахора Мітковіча. А што датычыць вайскоўцаў, дык для іх маецца свой асобны прыём: каб паказаць абавязкова, колькі Герой Савецкага Саюза мае ордэнаў, трэба расхінуць шынель ці бурку, і гэтае бачым у розных партрэтах. Для ордэнаў Леніна ці іншых робіцца форма і адціскаецца для кожнага бюста, бо і яны таксама аднолькавага памеру.
Разважаючы так, мы павінны пашкадаваць мастака, які апынуўся ў палоне сваіх захапленняў, каб паспець ахапіць усё, што яго цікавіць у партрэтным жанры. I ўсё ж такі бюст больш падыходзіць для інтэр’ера, для памяшкання, які можна паставіць унішу ці да сцяны.
Вельмі няёмка сябе адчувае бюст, які стаіць у парку — на столбіку-пастаменце, яго можна абысці са спіны, а глядзець там ужо няма чаго. Ды ж вельмі нагадвае такі бюст помнік на могілках, дзе іх безліч, і аднолькавасць даруецца ўсім.
Найбольш значна праявілася ў Азгура няўменне ствараць манументальныя помнікі на прыкладзе мінскага помніка Якубу Коласу.
Неяк Даніла — сын Коласа — спытаўся ў мяне: «Ці падабаецца табе помнік бацьку?» Мы з ім даўнія сябры, а пагэтаму я мусіў сказаць, што помнік не падабаецца ўсім мастакам, хто можа адрозніць манументальны твор ад статуарнай (настольнай) скульптуры. «Мне, — адказаў я, — не падабаецца тым, што, па-першае, цэнтральная частка групавой скульптуры — фігура Коласа — сядзіць спіною да самай мнагалюднай вуліцы імя В. Харужай, дзе натоўпы людзей бесперапынку снуюць туды і сюды ад рынку і да падземнага перахода да метро,
і наадварот. He скарыстаць гэтую акалічнасць недаравальна, і ніколькі не дапамагло помніку, што за яго спінай было насаджана шмат маладых бярозак. Факт, які сведчыць, што і архітэктар апынуўся не на вышыні прафесіяналізму, мабыць, упершыню сутыкнуўся з такою задачай. Па-другое, сама фігура Коласа ў такой нязручнай позе сядзіць не па сваім выбары, а па прызначэнні скульптара, ды яшчэ падсунуўшы руку пад падбародзе, якое не абапіраецца, а тырчыць на вялікай адлегласці. У даным выпадку ілюстрацыйнасць у мануменце не павінна мець месца, як і падрабязнасці адзення, абутку, дзе ўвага аддаецца манжэтам штаноў ды таксама шнуркам для чаравікаў у аднолькавай меры з выразнасцю твару паэта. А тая раскіданасць усёй кампазіцыі, дзе як дадатак маецца дзед Талаш ды Сымонмузыка і яшчэ дзве фігуры хлопца ды дзяўчыны, гаворыць аб тым, што мнагаслоўнасць ды літаратуршчына ёсць родны брат натуралізму. Але ж Даніла быў рады самому факту з’яўлення такога шыкоўнага ў бронзе помніка свайму бацьку.
Гартаючы старонкі кнігі Азгура «То, что помннтся...» выдання 1977 года, я засяродзіўся на старонцы «Мннскме встречн», дзе Азгур піша, як ён атрымаў першы заказ ад Галоўмастацтва, каб вылепіць бюст Уладзіслава Галубка. Гаворка ідзе аб тым бюсце, аб якім мы ўжо вышэй казалі.
Справа самога Азгура ў мемуарах рабіць літаратурныя домыслы — быццам Галубок напісаў краявідаў звыш 200 твораў (хаця гэта не так), што Галубок запрашаў Азгура разам з тэатрам у дарогу са сваім інструментам ды глінаю, каб ляпіць тыпаў з народу. Нават абяцаў узяць Азгура ў склад трупы і далей, як у кнізе: «Не думайте, товарнш Занр, что это только этнографмческое дело. Подавайте заявленне в нашу труппу, мы вас прнмем, н вы будете новым Голубком». Ха-ха! Няхай сабе і так, усё магло быць, каб Галубок хацеў бачыць яшчэ побач свайго двайніка — другога Галубка ў асобе Заіра Азгура.
Але тое, што Азгур зрабіў бюст Галубка ў гіпсе, а потым перавёў яго ў бронзу, — гэта ўжо чыстая хлусня. He было яшчэ ў 1930 годзе ні ў каго з бронзы бюстаў, нават у мармур ніхто не пераводзіў сваіх прац.
Цяпер адкажыце мне на такое пытанне: ці можна партрэт Галубка ў бронзавым выкананні разбіць малатком, ушчэнт, як гэта было зроблена ў гіпсе на самай справе ў часы сталінскага хапуна?
Настаў час паставіць манумент Сталіна ў Мінску на Цэнтральнай плошчы. Спачатку склалася група з двух скульптараў: Азгур ад Беларусі і Вуцечыч з Масквы. Яны зрабілі эскіз маленькага памеру і запрасілі мяне і мастака Давідовіча зрабіць некалькі варыянтаў алоўкам. Наша сустрэча з Вуцечычам і Азгурам адбылася ў Доме афіцэраў, дзе нам далі пакой для работы, а скульптары ды яшчэ мастакі Ахрэмчык са Жданам тым часам пайшлі ў рэстаран перад пачаткам канцэрта Зары Далуханавай.
Паслухаць Далуханаву мы змаглі ўсе разам толькі ў другім аддзяленні і пасля заканчэння нашай работы. Вуцечыч, увешаны медалямі лаўрэата Сталінскіх прэмій (іх было сем), запрасіў афіцэраў высокага рангу ў рэстаран, бо ўсе ведалі, што ён са студыі імя Грэкава, якая разам з войскамі рухалася да самага Берліна, робячы шмат замалёвак, што потым экспанаваліся на ўсесаюзных мастацкіх выстаўках. Папулярнасць Вуцечыча сярод вайскоўцаў была такая, што яго ведалі ў твар. Вячэра праходзіла сціпла. Помню, як Азгур спытаўся ў Вуцечыча: «Ці можна, Жэня, заказаць чорнай ікры?» «Так, так, можна». Гутарка ішла аб мастацтве, дзе былі пытанні аб тым, як скульптар рабіў у Германіі, у Трэптаў-парке, скулытгурную групу «Савецкі салдат трымае на руках нямецкую дзяўчынку», пад нагамі салдата нямецкі штандар з фашысцкаю свастыкай.
Цяжкасці былі ў тым, што немцы, якіх набралі для тэхнічных работ, вельмі марудна працуюць: яны робяць кожную дэталь дасканала, вельмі дакладна, з той нямецкай пунктуальнасцю, якая ім уласціва, што б яны не рабілі.
А складанасць помніка зыходзіла ад таго, што гэта быў вялікі комплекс архітэктурных барэльефных стэлаў, ідучых па абодвух баках алеі. Часу было, як заўсёды, мала, а немцы ніколі не спяшаюцца. Так і ў гэтым выпадку, быццам які сабатаж учыняюць. Мне было цяжка зразумець, чаму Вуцечыч пагнаўся яшчэ