ПАВЕЛ МАСЛЕНІКАЎ Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus ПАВЕЛ МАСЛЕНІКАЎ Павел Маслеников Pavel Maslenikau Мінск «Беларусь» 2013 УДК [75071.1 (476)+929 Масленікаў] (084.1) ББК 85.143(4Беи)я6 П12 Серыя заснавана ў 2012 годзе Аўтар ідэі і каардынатар праекта У.І. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства Аўтар тэксту і складальнік доктар мастацтвазнаўства, прафесар В.П. Пракапцова Выданне ажыццёўлена па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрспгва інфармацыі Рэспублікі Беларусь На вокладцы: П. Масленікаў «Павеяла вясной». 1983. ISBN 978-985-01-1001-5 © Пракапцова В. П., тэкст, складанне, 2013 © Выдавецтва «Беларусь», 2013 Л авелВасільевічМасленікаў(01.01.1914—06.09.1995) — адзін з прызнаных майстроў пейзажнага жывапісу і театральна-дека-рацыйнага мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Театральны жывапісец, пейзажыст, мастацтвазнавец і педагог, прыхільнік класічных трады-цый у мастацтве, ён жыў самім працэсам творчасці, цаніў майстэрства і прафесіяналізм. Дзейнасць заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага мастака Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Паўла Масленікава была скіравана на стварэнне теат-ральнай культуры, нацыянальнай сістэмы адукацыі і навукі ў галіне мастацтва, на развіццё беларускага жывапісу. Нарадзіўся мастак у в. Нізкая Вуліца, якая пазней улілася ў в. Княжы-цы, што знаходзіцца ў дванаццаці кіламетрах ад Магілёва. Бацькі — Васіль Рыгоравіч і Марыя Яфімаўна — былі моцнымі сялянамі-хутаранамі, якія добра ведалі няпростае рамяство хлебароба і выгадавалі чатырох дзяцей: старейшую дачку Еўфрасінню і сыноў — Цімафея, Паўла, Уладзіміра. У в. Княжыцы ён скончыў чатыры класы пачатковай школы. Самым яркім успамінам таго часу засталася экскурсія з настаўнікам у магілёўскі музей, дзе ён упершыню ўбачыў творы В. Сурыкава, I. Репіна, Д. Лявіцкага, I. Айвазоўскага. У дзесяцігадовым узросце Павел пераехаў у Магілёў, дзе вучыўся ў 3-й сяредняй школе, пазней — у Магілёўскім педагагічным технікуме і Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультеце. У 3 тэхнікуме ён пазнаёміўся з цудоўным педагогам-жывапісцам Ф. Пархо-менка, які скончыў Віленскую школу малявання I. Трутнева. Там жа вы-кладчыкам музыкі, спеваў і методыкі працаваў кампазітар М. Чуркін, які стварыў цудоўны харавы калектыў і аркестр народных інструментаў, куды прыйшоў спяваць у хоры і іграць у аркестры Масленікаў. Вучоба ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1934—1938) стала асновай яго прафесійнай дзейнасці. У 30-я гады там выкладалі прызнаныя май-стры, якія прытрымліваліся рэалістычнага метаду у жывапісе (У Хрусталёв I. Ахрэмчык, Л. Лейтман, В. Волкаў, М. Лебедзева, М. Эндэ, Ф. Фогт, М. Керзін) і сфарміравалі Масленікава як мастака. Ён заставаўся адданым рэалістычнаму мастацтву ўсё сваё жыццё, што адбілася не толькі ў яго жывапісных работах, але і ў мастацтвазнаўчых даследаваннях. Разам з тым П. Масленікава не пакідала цяга да музыкі. Аркестравае музіцыраванне было адным з яго любімых заняткаў. Такое ўнутранае яднанне музычнага і выяўленчага мастацтва ў душы маладога чалавека, мабыць, і вызначыла яго далейшую дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета, куды ён прыйшоў, калі яму было 24 гады. Яшчэ калі Павел вучыўся на чацвёртым курсе, у вучылішча прыехаў мастак-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Нікта-Напалеон Аляксандравіч Каровін, які і адабраў Масленікава для працы мастаком-дэкаратарам. На шырокі шлях самастойнай аўтарскай працы яго вывеў вядучы тэатральны мастак таго часу Сяргей Піліпавіч Нікалаеў, які стварыў нацыянальную школу дэкаратараў-жывапісцаў і да якога Павел Васільевіч ставіўся з вялікім піетэтам. Але творчая праца была перапынена вайной. Яна застала маладога мастака падчас адпачынку на Каўказе, у Туапсэ. Па мабілізацыі яго накіравалі ў часці сувязі пад Маскву, а ў апошні год вайны — да турэцкай мяжы, у Іран. У тэатр оперы і балета ён вярнуўся ў 1946 годзе і прапрацаваў там да пачатку 60-х. Павел Васільевіч быў прадстаўніком першага пакалення беларускіх мастакоў-дэкаратараў у нацыянальных тэатрах рэспублікі 4 савецкага часу. Ён аформіў 16 опер, 7 балетаў, больш за 10 драматыч-ных пастановак. П. Масленікаву пашчасціла працаваць і з еўрапейскай класікай («Тоска» (1950) Дж. Пучыні, «Паяцы» (1951) Р. Леанкавалы, «Лакмэ» (1952) Л. Дэліба, «Фра Д’ябала» (1955) Д. Абера, «Цыганскі барон» (1960) I. Штраўса, «Баль-маскарад» (1961) Дж. Вердзі, «Джаконда» (1962) А. Панк’елі) і з творамі рускіх кампазітараў — «Дэман» (1951) А. Рубінштэйна, «Іаланта» (1952) П. Чайкоўскага. Ён афармляў оперы славянскіх кампазітараў, пастаноўка якіх: сімвалізавала шматвяковую сувязь народаў — «Прададзеная нявеста» (1949) Б. Сметаны, «Запаро-жац за Дунаем» (1951) С. Гулак-Арцямоўскага, «Страшны двор» (1952) С. Манюшкі, працаваў над савецкім рэпертуарам — «Маладая гвардыя» (1954) Ю. Мейтуса і, безумоўна, над пастаноўкай нацыянальнай белару-скай оперы — «Даліна шчасця» (1957) Ю. Бяльзацкага, «Міхась Падгор-ны» (1957) Я. Цікоцкага, «Яснае світанне» (1958) А. Туранкова. Паралельна з працай у оперным тэатры Павел Васільевіч завочна вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Рэпіна (1948—1953) на факультэце тэорыі і гісторыі мастацтва, пасля заканчэн-ня якога стаў аспірантам Інстытута літаратуры АН БССР. Навуковым кіраўніком амаль саракагадовага аспіранта быў Міхаіл Сяргеевіч Кацар. Маючы тэарэтычную адукацыю і займаючыся мастацтвазнаўчымі даследаваннямі, мастак імкнуўся асэнсаваць практыку дэкарацыйнага афармлення спектакля. Ён лічыў, што «...важнае значэнне мае культура эскіза. Эскіз, як і карціна, павінен быць мастацкі самастойным. Тэатраль-наму мастаку, як і станкавісту, неабходна штодзённа пісаць з натуры, па-вышаць сваё майстэрства, узбагачаць сябе ўражаннямі»1. Прыводзячы словы I. Рэпіна «Фарба — гэта думка», ён сцвярджаў: «Колер з’яўляецца адным з самых моцных сродкаў тэатральнага мастака. Умець знайсці ко-леравую танальнасць карціны, якая б злівалася ў адзіны акорд з аркестра- 'Масленікаў П. Афармленне спектакля П Літаратура і мастацтва. — 1952. — 1 ліст. — С.З. 5 вай партытурай, знайсці «сюжэтнае» развіццё колеру, узыходзячую сілу яго напружанасці, яго кульмінацыю — значыць выказаць эмацыянальна-псіхалагічную атмасферу сцэнічнага дзеяння»2. Мастацтвазнаўчыя даследаванні П.В. Масленікава датычылі не толькі сцэнаграфіі, але і жывапісу, тэматычнай карціны, творчасці розных мастакоў, тэорыі жанраў выяўленчага мастацтва. Гэта былі артыкулы ў перыядычным друку, навуковых часопісах, у пяцітомнай «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», раздзелы, прысвечаныя беларускаму жывапісу ў дзевяцітомным выданні «История искусств народов СССР», у шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва», калектыў аўтараў якой быў вылучаны на прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі ў 1996 годзе, але Паўлу Масленікаву яна была прысуджана ўжо пасмяротна. Пачатак 60-х гадоў для Паўла Васільевіча быў самым насычаным перыя-дам у яго жыцці. Абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені канды-дата мастацтвазнаўства, выкананне абавязкаў старшыні Саюза мастакоў БССР, адстойванне ідэі і само адкрыццё ў 1962 годзе Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве (зараз называец-ца гімназія-каледж і носіць імя яго настаўніка I. Ахрэмчыка) адбываліся паралельна з прэм ерай «Джаконды» А. Панк’елі і падрыхтоўкай да другой персанальнай выставы мастака ў 1964 годзе, прысвечанай яго 50-год-дзю (першая адбылася ў 1954-м). Адно толькі пералічэнне названых па-дзей, якія адбыліся за гэты кароткі час, раскрывае значэнне дзейнасці П.В. Масленікава для развіцця мастацкай культуры Беларусі. У перыяд працы рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1960—1964) П.В. Масленікаў многа зрабіў для ўдасканалення навучальнага працэсу і ўмацавання матэрыяльна-тэхніч-най базы гэтай вышэйшай установы: быў пабудаваны інтэрнат і другі ву-чэбны корпус, надбудаваны пяты паверх у старым корпусе, праведзены 2 Масленікаў П. Афармленне спектакля Ц Літаратура і мастацтва. — 1952. — 1 ліст. — 6 рамонт вучэбных памяшканняў, выселена гарадская сталовая і пераабста-лявана пад скульптурныя майстэрні, арганізавана вузаўская навука, ство-рана Студэнцкае навуковае таварыства, адноўлена дзейнасць станковага аддзялення, пашыраны спектр спецыялізацый дэкаратыўна-прыкладнога аддзялення, адкрыта аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жыва-пісу і ткацкае аддзяленне, а на завочным аддзяленні сталі рыхтаваць тэатразнаўцаў і мастацтвазнаўцаў, была адкрыта аспірантура. Ён быў ра-шучым чалавекам, байцом, цвёрда адстойваў свае ідэі. Ад яго зыходзіла каласальная энергія, якая стымулявала агульны ўздым інтэлектуальнага жыцця. Павел Васільевіч лічыў, што галоўнае — гэта знайсці ідэю, асэнса-ваць, распрацаваць яе і пры рэалізацыі абаперціся на калектыў. Ён часта паўтараў: «Кафедра — гэта святое». У працоўнай кніжцы П.В. Масленікава запісана толькі два месцы працы — оперны тэатр і тэатральна-мастацкі інстытут. Унутры гэ-тых скупых дакументальных запісаў адлюстраваны службовыя ўзроўні мастака, мастацтвазнаўца і педагога: дэкаратар (1938—1941), мастак-пастаноўшчык (1946—1960), рэктар (1960—1964), дацэнт кафедры ін-тэр’ера (1964—1967), загадчык кафедры мастацкага афармлення тканін і мадэлявання вырабаў лёгкай прамысловасці (1967—1978), дацэнт кафедры жывапісу (1979—1995). Яго арганізатарскія здольнасці і актыўная, прыкметная ў рэспублі-цы дзейнасць абумовілі таксама вялікую грамадскую работу: у Саюзе мастакоў выконваў абавязкі старшыні Мастацкага фонду Саюза мастакоў БССР, намесніка старшыні праўлення Саюза мастакоў, члена прэзідыума праўлення Мастацкага фонду СССР. У розны час ён узначальваў творчыя секцыі мастакоў тэатра і кіно, мастацкай крытыкі і мастацтвазнаўства, абіраўся членам партбюро опернага тэатра і тэатральна-мастацкага інстытута, сакратаром партбюро Саюза мастакоў, з яўляўся старшынёй навуковага савета Метадычнага цэнтра народнай творчасці Міністэрства культуры БССР, членам навуковага савета Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, навуковым кансультантам «Энцыклапе-