7 дыі літаратуры і мастацтва Беларусі», старшынёй секцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, членам рэвізійнай камісіі Саюза мастакоў БССР і г.д. П.В. Масленікаў быў чалавекам свайго часу, актыўным стваральнікам ма-стацкай культуры Беларусі XX стагоддзя. У ім заўсёды жыла ўнутраная не-залежнасць і пачуццё абавязку, пафас неабходнасці. 3 эцюднікам на плячы мастак аб’ездзіў многія краіны — Індыю і Непал, Швецыю і Фінляндыю, Францыю і Італію, Егіпет, краіны Прыбалтыкі, Украіну, Расію — і, вядома, неаднаразова пабываў ва ўсіх куточках род-най Беларусі. Ён стварыў пейзажны летапіс сваіх падарожжаў. Яго твор-часць вылучаецца рамантычным настроем, рэалістычным адлюстраван-нем прыроды. Мабыць, яна ажывала ў яго творчасці як сімвал паўстання супраць рацыяналізму і норм цывілізацыі, як права раскрыцця творчай індывідуальнасці. Пейзажы П.В. Масленікава прадстаўлены ва ўсёй жанравай разна-стайнасці: гарадскія, архітэктурныя, марскія, індустрыяльныя, гіста-рычныя, але больш за ўсё ў іх адлюстраваны зямныя ландшафты. Ім ство-раны пейзажныя цыклы «Па родным краі», «Алтайскі», «Прыбалтыйскі» (1967—1974), якія экспанаваліся на персанальнай выставе, прысвеча-най 60-годдзю з дня яго нараждэння. Гарадскія і архітэктурныя пейзажы адлюстроўваюць розныя станы і геаграфію падарожжаў мастака. Гэта «Старажытны Мінск» (1987), «Гурзуф» (1987), «Старая Рыга» (1973), «Ракаў» (1980), «Вулачка Мінска» (1963), «На ўскрайку Мінска» (1963), «Індустрыяльны Мінск» (1964), «Пенза» (1956), «Ля берагоў Адэ-сы» (1958), «Хельсінкі. Прычал» (1973), «Хельсінкі. Порт» (1973), «Турку. Камяні» (1973), індыйскія гарады і гарады Міжземнамор’я — «Ускраіна Дэлі» (1976), «Неапаль» (1958), «Рым» (1958), «Каля Канстанцінопаля» (1958), «Марсэль. Порт» (1958). Незвычайным у жыцці П.В. Масленікава быў яго пешы паход па Алтаі ў 1972 годзе, адкуль ён прывёз 70 пейзажных кампазіцый на палатне. Самыя цудоўныя з іх — «Масты праз Катунь», «Песня гор», «Малы Чамал», «Целецкае возера», «Над Іняй», «Ля паднож-жа Чыка-Томана», «Жнівень у Алтаі» і інш. 8 Пейзажы П.В. Масленікава ўзнаўляюць блізкую яго сэрцу родную прыроду. Ніякіх незвычайных зрокавых вобразаў не прапануе мастак, але пры гэтым хочацца бясконца ўглядвацца, любавацца каляровай гамай. Маляўнічыя далі, мяккія лініі, рытм каларыстычных пераходаў. Зноў і зноў адчуваеш дачыненне да прыгажосці ў яе вышэйшым праяўленні, калі эстэтычнае радніцца з ідэалам этычнага. Прыгажосць сплаўлена з дабром. Сэнсавая аснова пейзажа, якая ўпісана ў візуальную, прарастае з вопыту жыцця, увабраўшы ўсю яго мудрасць. Асаблівай прывабнасцю вызначаюцца яго мініяцюры, напісаныя алеем на кардоне невялікіх памераў. Ha іх старанна прапісаны непаўтор-ныя сугуччы зеляніны хмызнякоў, празрыстага блакіту неба, стрыманых вохрыста-карычняватых тонаў зямных сцежак. Гарманічная маляўні-часць жыцця прыроды раскрывае творчую энергію мастака, закліканую ўзбуджаць пачуццё прыгожага. Своеасаблівая лірыка пачуццяў, паэты-ка далікатных адносін да роднай зямлі канцэнтруецца ў мініяцюрнай жывапіснай форме. Павел Васільевіч любіў пісаць і «буйным планам», змяшчаючы эцюд-нік сярод ляснога гушчару, выбіраючы ракурс агляду ў непасрэднай блізкасці да адлюстроўваемага аб’екта. Пейзаж «Лясны гушчар» (1982) нібыта ўцягвае гледача ў свае зараснікі. Цёмныя высокія магутныя яліны з разложыстымі галінкамі-лапамі суседнічаюць са светлымі кучаравымі бярозкамі ў кантрастным адзінстве. Поўны спакой летняга дня. Але pyx перадаецца мадуляцыяй колеру: ад жоўта-салатавай лістоты бяроз праз шызую аксамітасць хмызнякоў да густой зеляніны елак. Водбліск сонеч-ных прамянёў і раскіданыя крапавыя плямы надаюць твору экспрэсію. П.В. Масленікаў імкнуўся захаваць зменлівыя, знікаючыя вобразы прыроды. «У парку» (1983) ён улоўлівае непаўторны стан надыходзячай восені, пастаянна і хутка зменлівую рознакаляровасць раслін, безабарон-насць дрэў, якія скідваюць лісце, вібрацыю дыхания восеньскага парку. Менавіта такі стан прыроды перадае светаколеравая танальнасць пейзажа: перарывістыя лініі, адрывістыя мазкі, лёгкасць і празрыстасць факту- 9 ры, якая практычна растае да страчвання колеру следам за ўцякаючай «у нікуды» дарожкай каляровай гамы. У пейзажах «Залатая восень» (1994), «Падае лісце» (1982) мастак выбірае момант, калі лісце яшчэ на дрэвах, але восеньскі вецер ужо дакрануўся да яго сваім дыханием. Бесперапынна змяняецца стан пор года, які нясе на сабе адбітак імгненнасці. Энергічна напісаныя пейзажы правакуюць адчуванне нашай прысутнасці. Гарадскія пейзажы, створаныя падчас паездкі ў Індыю і Непал («Вечар у Дэлі», «Непал. Набярэжная Катманду», «Катманду. Перад рэзідэнцыяй караля», «Раніца ў Дэлі»; усе — 1976), нібыта прывіды, якія мігацяць, пра-ступаючы праз смугу ўсходняй прыроды. Яркія залацістыя фарбы купалоў высвечваюцца і патанаюць у марыве паветранай прасторы. Сакавітая зя-лёная гама пераважае ў пейзажы «Ускраіна Дэлі», утойваючы пад густым цяньком лісця зіхаценне белізны і пурпуру, якое высветлілася сонечным прамянём. Яркай каларыстычнасцю і дэкаратыўнасцю вылучаецца работа «Ля пячоры храма Аджанта», у якой багацце і прыгажосць колеру, разна-стайнасць формы мазка, то вертыкальнага, то гарызантальнага, дзе болып працяглага, дзе кропкавага, перадаюць пераліванне сонечнага святла і паветранай прасторы. Сярод дасягненняў П.В. Масленікава — яго зімнія пейзажы. У іх ён пе-радае экспрэсію зімовых краявідаў стрыманасцю настрою і незвычайнас-цю, дзіўнасцю прыродных эфектаў. Танальныя суадносіны раскрываюцца ў тонкай нюансіроўцы колеру і святла. Прыглушаныя фарбы снежнага зімняга дня ў пейзажы «Шэрань» (1981) высвечваюцца скрозь заслону серабрыста-ліловага пакрыцця. Светлавымі плямамі-блікамі кладуцца цені, бэзавым блакітам зіхаціць снег. Застылыя патокі паветра, як перла-мутравая заслона, ахінаюць зямлю. Надзвычайная работа «Над Цісай» (1967). Заснежаныя Карпаты ўздымаюцца ў неба. Карціна ўражвае сілай імгненнага ўздзеяння. Быц-цам з вышыні птушынага палёту бачыш ва ўсёй аб’ёмнасці заснежаныя горы і бездань, завоблачную вышыню і глыбіню зямных нетраў. Карціна зачароўвае, гіпнатызуе, прываблівае да свайго свету, у шматгалоснае роз- 10 навысотнае гучанне. Адчуваеш паветраную нерухомасць марознага веча-ра і сам нібыта апынаешся ў гэтай прасторы, чуеш звонкую цішыню горных масіваў, бачыш ззянне, водбліск апошніх дзённых прамянёў. Позірк накіроўваецца да гарызонту, а ён аддаляецца, раствараецца ў смузе, якая яднае замёрзлую ваду і неба. Зіхаціць снежны халаднаваты спакой. П.В. Масленікава заўсёды вабілі разнастайныя атмасферныя з’явы: ранішнія туманы, застылая марознасць зімовага дня, лёгкасць шэрані, чысціня першага снегу, вытанчанасць і празрыстасць ледзянога покры-ва. «На Свіслачы» (1992), «Свіслач раскрываецца» (1992) — два розныя па стане прыроды, настрою і колеравым суадносінам пейзажы. Але, калі глядзіш на гэтыя палотны, здаецца, што аўтар свядома сканцэнтраваў сваю ўвагу на выяўленні рознага ў падобным сюжэце ландшафту. Тая ж лукавіна ракі, тыя ж прыбярэжныя зараснікі, але прырода такая зменлівая, такая непаўторная, што кожны позірк мастака раскрывае новую дынаміку яе жыцця. Суровасць марознага вечара перададзена праз глыбокую насы-чанасць колеру, выразнасць ліній і малюнка. Светлы зімні дзень напісаны лёгка, у гармоніі колеравых адценняў блакітнага, лілова-ружовага, салат-на-шэраватага. У работах «Сакавіцкі вечар» (1993), «Старыя сосны» (1992), «Зімнія прыцемкі», «Ляўкі. Цішыня» (1994), «Лагойшчына» (1994), «На ўзлессі» (1979), «Люты» (1973) снежны полаг наказаны ў кантрасце з бурай зелянінай ці прыглушанай чырванню неапаўшага лісця застылых на зіму дрэў. Прасторавыя ўзаемаадносіны колеру надаюць кампазіцыям аб’ёмнасць, заводзяць гледача ў глыб выявы. Незвычайнай празрыстасцю і цішынёй вызначаецца пейзаж «Вяс-нянка» (1993). Зіхаценне на воднай паверхні стварае мелодыю чуллівай прыгажосці прыроды. У тонкіх колеравых нюансах распазнаецца фактура вады, лёду і снегу, прыбярэжнага куста, абвіслага зімовага неба, ледзяной кромкі. Звонкая празрыстасць паветранай прасторы, плаўная мелодыя павольнай ракі, што заснула на зіму, — тонкая і нязмушаная работа мастака, які ўважліва прыслухоўваўся да гучання прыроды. 11 Водная стыхія на палотнах П.В. Масленікава высвечваецца сінню мар-скіх глыбінь, ізумруднасцю ляснога ўзбярэжжа, металічным бляскам сцю-дзёных азёр, шэраватай павалокай туманаў над балотамі, пяшчотным спа-коем бірузы ранішняга мора, багровымі водбліскамі перадзакатнай воднай гладзі. Водныя прасторы Беларусі адлюстраваны ў шматлікіх пейзажах у розныя часы года: «На Іслачы» (1974), «Купалаўскі вечар» (1986), «Пры-пяць — водная артэрыя Палесся» (1987), «На Вячы» (1989), «Пасля даж-джу» (1993), «На зямлі песняра» (1995) і інш. Прырода, якая прачынаецца ў пейзажы «Вясна. Вяча» (1993), набірае сілу. Застаялая за зіму цёмная вада напоўнена спакоем, «гукавымі» і колеравымі працягласцямі, якія адлюстраваны ў роўнасці мазка, замерлага ладавага адзінства светлавой гамы. Дзівоснай па настроі і светаноснасці ўяўляецца работа «Адзінокі ветразь» (1973). Гэта паэтычны вобраз Мінскага мора. Прамяні сонца на захадзе адлюстроўваюцца ў спакойным, але поўным руху, метамар-фоз, пераліваў колеру, улагоджанай калейдаскапічнасці стане мінскага вадасховішча. У панараме агляду вымалёўваецца добраўпарадкаваны пляж, абрысы новай у той час гасцініцы «Юнацтва». На першым плане — камяністы бераг. Але галоўнае, што прыцягвае ўвагу, — гэта па-верхня вады. Тонкасць і празрыстасць фарбавага пласта, рухомасць і перарывістасць кароткіх гарызантальных мазкоў-рысак празрыста-пры-глушаных (блакітнага, ружовага, смарагдавага, зеленаватага) колераў ствараюць адчуванне цеплыні, мяккасці, свежасці, ціхай радасці. Белы ветразь ледзь-ледзь калышацца ў спакойнай вадзе, адкідваючы ўласнае зыбкае адлюстраванне. Колеравы прамень-гук дыхае, свеціцца, звініць, прастора напоўнена святлом, паветрам і лёгкім брызам. У нябеснай стыхіі мастака захаплялі аблокі. Углядваючыся ў завоблач-ную высь, ён заўсёды бачыў і адзначаў іх непераўзыдзеную прыгажосць, кожны раз усклікаў: «Глядзі! Якія воблакі! Вось бы «ўлавіць» тэты стан і перадаць на палатне!»