Планета людзей
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 1984
Мяне ахінула іхняя ўсмешка, як некалі ахінула ўсмешка нашых ратаўнікоў у Сахары. Выявіўшы нас пасля некалькіх дзён пошукаў і прызямліўшыся як мага бліжэй, таварышы шырока крочылі да нас, здалёк паказваючы бурдзюкі з вадой, якімі яны размахвалі ў прыўзнятых руках. Пра ўсмешку выратавальнікаў, калі я тануў, пра ўсмешку тых, хто тануў, а я ратаваў, я ўспамінаю як пра айчыну, дзе я адчуваў сябе такім шчаслівым. Сапраўдная радасць — гэта радасць саўдзельніка. Ратаванне другога чалавека — толькі нагода для такой радасці. Вада не валодае ніякімі чарамі, калі яна не стала нязмушаным дарам чалавека чалавеку.
Клопаты пра хворага, прытулак, аказаны выгнанніку, нават дараванне віны віноўнаму набываюць вартасць толькі дзякуючы ўсмешцы, якая апраменьвае свята. Мы лучымся ва ўсмешцы, узняўшыся над адрознасцю моў, кастаў, партый. Мы прыхільнікі адной і той жа веры — той чалавек са сваімі звычаямі, і я са сваімі.
V
I хіба асаблівая гэтая радасць не самы каштоўны плод духоўнай культуры, якую мы прызнаём сваёй? Таталітарная тыранія таксама магла б задаволіць на-
шьт матэрыяльныя патрэбы. Але мы ж не кормная жывёла. Нам мала дастатку і камфорту. Для нас, выхаваных у духу павагі да чалавека, такое важнае значэнне маюць звычайныя сустрэчы, якія часам ператвараюцца ў непараўнаныя святкаванні...
Павага да чалавека! Павага да чалавека!.. Вось дзе ён, пробны камень! Калі нацыст паважае выключна толькі таго, хто падобны да яго, ён паважае толькі самога сябе. Ён адмаўляе стваральныя процілегласці, і руйнуе ўсялякую надзею на ўдасканаленне чалавека, і на тысячу гадоў замест чалавека сцвярджае робата ў мурашніку.
Парадак дзеля парадку разбурае чалавека, бо пазбаўляе яго асноўнага дару — дару пераўтвараць свет і сябе самога.
Жыццё творыць парадак, але парадак жыцця не творыць.
Нам жа, наадварот, здаецца, што наша пераўтварэнне яшчэ не завершана, што заўтрашняя ісціна мацуецца ўчарашнімі памылкамі і што адольванне супярэчнасцей і з’яўляецца глебай для нашага росту. Мы прызнаём сваю роднасць і з тымі, хто непадобны да нас. Але якая гэта своеасаблівая роднасць! Яна грунтуецца на будучым, а не на мінулым. На мэце, а не на вытоках. Мы адзін для аднаго — папутнікі, якія рознымі шляхамі імкнуцца да адной і той жа сустрэчы.
I вось сёння самая ўмова нашага пераўтварэння — павага да чалавека апынулася ў небяспецы. Патрасенні сучаснага свету паверглі нас у морак. Усе праблемы выглядаюць заблытаныя, усе рашэнні супярэчлівыя. Учарашняя ісціна памерла, ісціну заўтрашнюю яшчэ неабходна стварыць. Ніякага прымальнага сінтэзу пакуль не відно, і кожны з нас валодае толькі часцінкай ісціны. 3-за таго, што няма відавочнай праваты, якая
магла б прыйсціся даспадобы ўсім, палітычныя рэлігіі ўзносяць на шчыт насілле. I вось, з-за нязгоды ў сродках, мы рызыкуем забыць, што мэта перад намі — адна.
Падарожнік, які ўзбіраецца на гару па зорцы, a будзе занадта пільна ўзірацца сабе пад ногі, рызыкуе пераблытаць, якая ж зорка — ягоны арыенцір. Калі ён будзе рухацца дзеля таго, каб рухацца, ён нікуды не прыйдзе. Брамніца храма, якая занадта заклапочана зборам грошай за месца ў храме, рызыкуе забыць, што яна служыць богу. Занурыўшыся ў сектанцкія звадкі, я рызыкую забыць, што палітыка мае сэнс толькі тады, калі яна служыць духоўнай ісціне. Некалі нам было дадзена спазнаць цуд асаблівых чалавечых адносін: у іх наша ісціна.
Якім бы важным ні здаваўся нам учынак, каб ён не аказаўся бясплённым, мы не смеем забываць, дзеля чаго гэты ўчынак чыніцца. Мы імкнёмся выхаваць у у людзях павагу да чалавека. Навошта ж мы ненавідзім адзін аднаго, калі мы з аднаго лагера? Ніхто з нас не можа прэтэндаваць на манапольную чысціню намераў. У імя майго ўласнага шляху я магу адвяргаць дарогу, якую выбраў нехта іншы. Я магу крытыкаваць пасылкі яго інтэлекту. Пасылкі інтэлекту не бясспрэчныя. Але я абавязаны паважаць гэтага чалавека, як носьбіта Духу, раз ён імкнецца да той жа зоркі.
Павага да Чалавека! Павага да Чалавека!.. Калі павага да чалавека закладзена ў сэрцах людзей, яны ўрэшце непазбежна прыйдуць да заснавання такой сацыяльнай, палітычнай ці эканамічнай сістэмы, якая зробіць гэтую павагу непарушным законам жыцця.
Усялякая культура закладваецца перад усім у самой чалавечай сутнасці. Спачатку гэта сляпое імкнен-
не чалавека да цяпла. I толькі потым, ідучы ад памылкі да памылкі, сн знаходзіць шлях, які вядзе яго да агню.
VI
Вось чаму, сябар мой, мне так патрэбна тваё сяброўства. Я прагну спадарожніка, які, узняўшыся над усімі-ўсялякімі звадкамі інтэлекту, паважаў бы ўва мне паломніка, які шукае шлях да гэтага агню. Часам мне трэба загадзя адчуць абяцанае цяпло, хоць трошкі ўзняўшыся над самім сабою, адпачыць у сустрэчы, якая будзе нашай.
Я так стаміўся ад палемікі, ад непрымірымасці, фанатызму! Я магу зайсці да цябе, не нацягваючы на сябе аніякага мундзіра, не спавядаючы ніякага Карана і не адракаючыся ні ад чога, што складвае частку майго ўнутранага «я». Побач з табой мне няма патрэбы ні каяцца, ні апраўдвацца, ні нешта даказваць; Hama сустрэча ахіне мяне мірам, як некалі ў Турню. Панад усімі маімі няўклюднымі словамі, па-над усімі маімі нягеглымі разважаннямі, якія могуць быць памылковыя, ты бачыш ува мне проста Чалавека. Ты ганаруеш ува мне пасланца маёй веры, маіх звычак, маіх прыватных захапленняў. I калі я рознюся ад цябе, дык гэтым я не толькі не ганьблю цябе, а, наадварот, узбагачаю цябе. Ты распытваеш мяне, як распытваюць падарожніка.
Як і любы іншы чалавек, я маю патрэбу ў прызнанні, і я адчуваю сябе чыстым у табе і крочу да цябе. Мяне цягне туды, дзе я чысты. I не мае догмы ці ўчынкі некалі памаглі табе зразумець, які ёсць я, а тваё прыманне мяне такім, які я ёсць, спарадзіла ў табе патрэбу быць паблажлівым, памяркоўным і да маіх догмаў, і да маіх учынкаў. Я ўдзячны за тое, што ты прымаеш мяне такім, які ёсць я. Навошта мне сябар,
які будзе судзіць мяне? Калі да мяне прыходзіць сябар, у якога баліць нага, я ўсаджваю яго за стол, а не прымушаю танцаваць.
Дружа мой, ты неабходны мне, як горная вяршыня, дзе так вольна дыхаецца! Мне трэба яшчэ раз пасядзець поруч з табою за сталом у старэнькай дашчанай харчэўні на беразе Соны і запрасіць да нашага стала двух воднікаў, у кампаніі з якімі мы вып’ем па чарцы, як сонцам, азораныя ўсмешкай міру.
Калі мне яшчэ давядзецца прыняць удзел у вайне, я буду змагацца і за цябе. Ты патрэбен мне, каб мацней верыць у прышэсце гэтай усмешкі. Мне неабходна памагчы табе жыць. Я бачу, як цяжка табе, у твае пяцьдзесят гадоў, гадзінамі стаяць у чэргах ля якойнебудзь вартай жалю булачнай, дрыжучы ад холаду ў лёгкім ношаным паліто, каб працягнуць адзін лішні дзень. Табе, такому французу, смяротная небяспека пагражае падвойна: і таму, што ты француз, і таму, ійто ты яўрэй. Я разумею ўсю каштоўнасць супольнасці, якая не дапускае ніякіх звад. Мы ўсе, як голле аднаго дрэва, належым Францыі, і я буду служыць тваёй ісціне, як ты паслужыў бы маёй. Для нас, французаў за межамі Францыі, задача гэтай вайны складаецца ў тым, каб уратаваць пасеў, завеяны кудасай нямецкай акупацыі. Наша задача — памагчы вам у Францыі. Задача наша — вярнуць вам волю на нашай зямлі, дзе вам належыць спрадвечнае права ўкараняцца і расці.
Вас сорак мільёнаў заложнікаў. Новыя ісціны заўсёды нараджаюцца ў засценках катаў: сорак мільёнаў заложнікаў выспельваюць там сваю новую ісціну.
I мы загадзя падпарадкоўваемся гэтай ісціне.
Таму што мы будзем вучыцца ў вас. He нам несці духоўнае святло тым, хто ўжо, як воск свечку, сілкуе
яго сваёй істотай. Вы, магчыма, адмовіцеся чытаць нашы кнігі.
Вы, магчыма, не захочаце слухаць нашы прамовы.
Вы, магчыма, вывернеце нашы ідэі. He мы цяпер ствараем Францыю. Мы можам толькі служыць ёй. I што б мы ні зрабілі, мы не будзем мець права ні на якую ўдзячнасць. Няма агульнай меры для смерці ў адкрытым баі і гібелі ўночы пад навалай захопніка. Няма агульнай меры для рамяства салдата-воіна і рамяства заложніка.
Вы — святыя.
ЗМЕСТ
Ніна Мацяш. «Шукайце мяне ў тым, што я пішу...» 3
НАЧНЫ ПАЛЁТ 7
ПЛАНЕТА ЛЮДЗЕЙ 79
ВАЕННЫ ЛЁТЧЫК 227
ЛІСТ ДА ЗАЛОЖНІКА 375
Сэнт-Экзюперы, Антуан.
С 97 Планета людзей: БыбранаеДІТер. з фр., прадм. Н. Мацяш].— Мн.: Маст. літ., 1984.— 397 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
У nep.: 1 р. 60 к.
У кнігу ўключаны закончаныя творы французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт Экзюперы «Ваенны лётчык», «Планета людзей», «Начны палёт», «Ліст да заложніка».
с 4703000000—112 ]7J ББК 84.4Фр
М 302(05)—84 ІІ(Фр)
БМБЛМОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Антуан де Сент-Экзюперн
ПЛАНЕТА ЛЮДЕЙ
Нзбранное
Мкнск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак Ю. К. Зайцаў. Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар Л. Т. Калюжная.
ІБ № 1815
Здадзена ў набор 13.10.83. Падп. да друку 08.06.84. Фармат 70Х1007з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 16,12+0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 16,65. Ул.-выд. арк. 17,19. Тыраж 16 000 экз. Зак. 4106. Цана 1 р. 60 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
ВЫДАВЕЦТВА
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
ЧЫТАЙЦЕ ТВОРЫ 3 СЕРЫІ «БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ» Ў ПЕРАКЛАДЗЕ
НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Яраслаў Гашак ГОСЦЬ У ХАТУ Апавяданні. (Чэхаславакія)
Цібар Дзеры МІЛЫ БА-ПЭР!.. Аповесць. (Венгрыя)
Бена Зупаныч
ПАМІНКІ
Раман. (Югаславія)
Браніслаў Нушыч АЎТАБІЯГРАФІЯ
Аповесць. (Югаславія)