Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
сцюдзёныя яе абдымкі скавалі ягопае цела, ногі спруцянелі ад сутаргаў, і ён дробненька, з псрапынкамі дыхаў.
Ззаду на цвёрдым беразе за імшарынай гучала галасістая гамана, брахаў сабака, мабыць, там сышліся загоншчыкі. Ці яны згубілі яго, ці баяліся лезці ў сцюдзёную, смярдзючую твань? Ён добра чуў тут іх устрывожаныя галасы: «Во, туды пабег...» — «У твані ён!» — «Глядзі, куды сунуўся! Ах ты маць часная!» — «Вылезе, нідзе не дзенецца кулацкая морда!»...
«Не, ужо не вылезу!» — з панылай злосцю сказаў ён сабе ў думках, гойдаючы целам застаялую раску на твані. Яго тут трохі хавалі ад берага купіны і лазняк. А галоўнае — тыя, на беразе, мабыць, не надта імкнуліся ў багну, мабыць жа, ведалі, што дна ў ёй няма. I ён гэта ведаў. Колькі разоў, бывала, са страхам глядзеў здаля на лазняковы прасцяг бяздоннае багны, якую заўжды акуратна абыходзіла жывёла. Цяпер ён сядзеў у ёй. I, мусіць, шляху назад пе было.
Ад сцюжы ў вадзе дубянелі рукі і асабліва ногі, усё ўнутры ў яго сцялося ў тугі, хваравіты вузел — каб толькі стрываць. Але, мабыць, доўга трываць тут не прыйдзецца, усё ўжо канчалася. Трошкі, аднак, не хапала рашучасці. Варта было выпусціць з рук той корань ад купіны, як ён бы адразу пайшоў у бездань. Цяжкая суконная паддзёўка ўладна цягнула ўпіз, пасталы зрабіліся, мабыць, пудовымі і таксама цягнулі за ногі. Але ён трымаўся, немаведама на што спадзеючыся, і часта дробнепька дыхаў, бы рыбіна, выкінутая на пясок.
— Роўба, вылазь!
— Вылазь па-добраму. A то...
— Грамадзянін Роўба, ад ліца Савецкай улады папярэджваю...
Яны там крычалі, а ён ужо мала і слухаў. Усё роўна вылезці адсюль ён не мог. Ды не надта і хацеў. Ён толькі марудзіў. Дарма, аднак, марудзіў. Недзе зблізку, за лазняком, пачулася:
— Штось не відаць тут...
— Ды там. След во ў дрыгве...
«О, людзі, людзі! За што ж вы так?.. Людзі...»
Аднак яны ўжо лезуць. Хведар трохі пасунуўся ў твані, гайдануўшы раску, павярнуў за купінай галаву. Дзве постаці ў асацэ, высока ставячы ногі, памалу прабіраліся да яго прадоння. У руках аднаго матлянуўся даўгі шост-палка — ці не збіраліся яны выганяць яго з твані? Ён бачыў іхнія галовы ў кепках, іх саміх да пояса. Гэта былі незнаёмыя хлопцы, мабыць, камсамольцы з раёна. Недзе за кустамі паблізу басавіта брахаў сабака, але ў ваду, здаецца, не лез.
— Далей не сунешся.
— Давай, давай! Яшчэ можна! — пачулася трохі збоку, і ад тых слоў у Хведара разам заняло дыханне. Ён пазнаў гэты голас — ён бы пазнаў яго і на тым свеце. «Бедны Міколка! — раптам падумаў Хведар. — I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызні». Тыя двое з шастамі, аднак, ці не згубілі яго сляды, трохі павярнулі ўбок за самы гушчар лазняку, можа, яны падумалі, што ён сядзіць там. А ён не сядзеў там, ён не хаваўся наогул. Ён ужо быў для іх недасяжны. Ён яшчэ не дабрыў да таго свету, але ўжо бадай што сышоў з гэтага. На гэтым засталася хіба ягоная галава і вочы. Каб астатні раз зірнуць і развітацца. Як убачыць яго, дык ён і адыдзе. Калі датрывае... Божа, ніколі ў яго не было думкі забіць сябе, заўжды ён апантана змагаўся за жыццё. А тут во мусіць...
Аднак, можа, ён хоць перад канцом згледзіць сына? Бедны Міколка: што ён перажывае цяпер? Пэўна ж, то не па сваёй волі — ён змушаны! Можа, яму загадалі? Які вышэйпіы начальнік. Бо, мабыць жа, ёсць і над ім начальнік. I паслалі яго лавіць у лесе бацьку, якога ён выракся. Калі выракся, дык, мабыць, можна і лавіць. Але калі такое магчыма, тады як жа жыць? Можа, яму яшчэ загадаюць, злавіўшы, учыніць допыт над бацькам? I сын змушаны яго катаваць? Божа, нашто ты стварыў тады белы свет!
— Ляшчук, вунь туды пырані!
Гэта таксама Міколка — аднекуль здаля цвёрдым начальніцкім голасам, якога не ведаў Хведар. Той голас ён набыў ужо без бацькі. Шчаслівая яго маці, што не бачыць таго. I не чуе.
Тым часам у суседнім лазовым кусце зашархацела, і Ka-
псц тонкай палкі наскрозь прапароў лісцвяны гушчар. Цяпер настала чарга ягонай купіны. Але, мабыць, яны не паспеюць. Усё ж ён іх апярэдзіць.
Хведар інстынктыўна хлябнуў болей паветра — на астатні раз — і выпусціў з рук вузлаваты корань. Цяжкія ногі ў нязносных сырамятных пасталах адразу памкнулі яго ў глыб багпы, ён захліпнуўся. Знутры балюча ўдарыла ў вушы, і ўсё пагасла ў вачах.
Нс дадзена было ціха жыць, дык хоць пашчасціла ціха памерці.
Шукалі яго доўга, паролі шастамі з берага і з куп’я. Ды так і не знайшлі.
Багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы.
1988
Пакахай мяне, салдацік
Аповесць
Вайна шпарка кацілася пад адхон, днямі быў узяты Берлін, а мы ўперліся ў нямецкі абарончы рубеж за невялікім аўстрыйскім гарадком і трэці дзень стаялі на месцы. Немцы часам пастрэльвалі з гарматаў і мінамётаў, і тады сярод ладных, вастраверхіх дамкоў гахалі выбухі, і ўшчэнт разлятаўся наўкола чырвоны друз чарапіцы. Каб не той даховачны ды цагляны друз, якім быў закіданы асфальт, было б дужа здатна каціць на ровары, асабліва ад павароткі ўніз да паўразбітай дамоўкі на рагу, за якой ля рэчкі стаялі акапаныя гарматы. Увогуле было небяспечна, маглі і падстрэліць, хоць кулі з недалёкага “перадку” сюды не даляталі. Але каб ле міны. Ад мін, гэтага нямецкага пачварства, схову на перадавой не было нідзе — ні ў полі, ні ў лесе, ні ў горадзе. Хіба ў зямлі. Але ў зямлі ўжо не сядзелася — наседзеліся за вайну. А тут буяла вясна, напоўніцу зелянела абсыпаная жоўтымі казяльцамі трава на пустцы, у гародчыках пры дамках зацьвітаў бэз, удзень прыгравала сонца. На душы павальнела, нават штосьці зарадавалася ўнутры ў няпэўным прадчуванні маладой бяздумнай удачы. Асабліва, калі табе трошкі за дваццаць, і ўпершыню за вайну з’явілася спадзяванка выжыць. Ды сёння трапіўся пад рукі спраўны ровар, на якім не катаўся з дзяцінства.
3-за аснежаных хрыбцінаў гор выбавілася ў неба ранішняе сонца, сляпучымі промнямі нечакана ўдарыла з-за павароткі ля рога шырокага, паўразбітага выбухам дому.
На момант дарога пахіснулася, кола незнарок валюхнула ўбок, і я з добрага разгону грымнуўся на асфальт. Яшчэ аж праехаў колькі крокаў бокам. Перамагаючы боль у калене, падняў галаву і тады ўбачыў людзей. Блізка прыткнуты да ўцалелай сцяны дамка, стаяў камандзірскі “віліс”, з ім побач — трафейны “хорх”, і застыла купка афіцэраў, якія здзіўлена ўтаропіліся ў мяне. Вядома, то было начальства. (“I калі іх прыпесла сюды?” — няўцямна падумаў я.) Ціха мацюкнуўшыся на іх і на сябе таксама, пачаў пязграбна ўставаць. Надта спяшацца ўжо не мела сэнсу, я выразна адчуваў, што ўліп, і рыхтаваўся па магчымасці перажыць малапрыемную сустрэчу.
— Паглядзіце на яго! — прагучала тонам, які не абяцаў пічога добрага. — Мабыць, для яго вайна ўжо скончылася! Ён ужо гатовы зламаць сабе галаву на дарозе!..
На маю бяду, то быў сам камандзір нашай супрацьтанкавай брыгады — камлюкаваты, з бычынай шыяй палкоўнік, адмысловы крыкун і мацюгальшчык. У брыгадзе яго і любілі, і баяліся. Болей, аднак, баяліся, бо, сустрэўшыся з ім адзіп раз, сустракацца другі не надта хацелася. Іншыя ля машып маўчалі. ІІаставіўшы нагу на бампер “віліса”, углядаўся ў разасланую на капоце карту знаёмы падпалкоўпік са штабу брыгады, ля яго стаяў нейкі маёр у фуражцы колеру хакі. Гэты, апошні, з паблажлівай, старонпяй ухмылкай назіраў за маёй нявыкруткан.
— Вінават, — прамычэў я, моршчачыся ад болю ў пабітым калене. Рукаў гімнасцёркі быў здорава разадраны на локці, і я трохі павярнуў ровар, каб стаць да іх бокам.
— Дзе тваё падраздзяленне, лейтэнант? — вызверыўся камбрыг.
— Вунь гарматы, — нечакана тонкім голасам сказаў я, кіўнуўшы на свой гарматны разлік, што туліўся праз сотню крокаў ля рэчкі. I тады зніякавеў яшчэ болей: мае салдаты, выцягнуўшы шыі, як адзін, з цікавасцю ўзіраліся ў свайго небараку-ўзводнага, які нечакана трапіў у пераплёт.
— Чый ровар? Крадзены?
— Ніяк не. Трафейны.
— Які трафейны? Ты што, яго ў баі ўзяў? — раз’юшыўся камбрыг. Яго з гатоўнасцю падтрымаў падпалкоўнік:
— Тыповы прыклад грабяжу транспартных сродкаў. Ёсць жа пастанова ваеннага савету, якую належыць строга выконваць.
— Мне грабежнікі непатрэбныя! — адрэзаў камбрыг. — Зараз жа вярнуць ровар. Туды, дзе ўзялі!
— Ёсць! — паныла вымавіў я, аднак, з палёгкай ад таго, што размова, здаецца, сканчалася. Кульгаючы, з роварам у руках я пабрыў уздоўж дашчатай агароджы лесапільні да агнявой пазіцыі майго ўзвода.
Дзе ўзялі гэты ровар, я ведаў. Учора наш батарэйны санінструктар Пятрушын, калі салдаты акопвалі гарматы, пабегаў па наваколлі, як гэта ён заўсёды рабіў на новым месцы, і з бліжняга катэджа за рэчкай прывалок гэты ровар. Сам паездзіў нядоўга, мабыць, вучыўся, некалькі разоў упаў і страціў да ровара цікавасць. Учора на ім нядоўга пакаталіся хлопцы з гарматнага разліку, а раніцай узяў я.
3 роварам у руках я датэпаў да недалёкай агнявой пазіцыі. На станіне 76-міліметровай гарматы сядзеў наводчык Сцяпанаў, дыміў вялізнаю цыгаркаю з махоркі. Іншыя два сядзелі на броўцы побач. Камандзір гармат сяржант Мядзведзеў спаў пад палаткай за брустверам. Правільны Кананок, самотна пазіраючы ў тыл, жаваў кавалак хлеба. Яны чакалі сняданак, які прыносілі з батарэйнай кухні. Яшчэ на сьвітанні туды пайшлі два з кацялкамі, ды штось не вярталіся: мусіць, якая няўпраўка ў старшыны. Было ціха, наперадзе ў гарадку пакуль не стралялі, мабыць, немцы таксама снедалі. Батарэя ўжо каторы дзень стаяла ззаду за пяхотай, агню не вяла, чакала прарыву нямецкіх танкаў. Але, мабыць, цяпер, напрыканцы вайны, немцам было не да прарыву — хоць бы як стрымаць нашыя прарывы. Начальства, вядома, разумела тое, але ўсё роўна рабіла, як патрабавала вайсковая навука — вядома, дзеля перасцярогі, каб чаго не выйшла. Але ўжо пэўна нічога не выйдзе — немцы ўжо не тыя, што ў ранейшыя гады, і нават у ранейшыя месяцы. Як чатыры месяцы таму пад Балатонам, калі
яны задалі нам клопату. Прарвалі фронт і гналі аж да Дунаю. Тады наш полк страціў усе гарматы і мноства людзей. Рэшта даваёўвае ў пяхоце.
— Канапок, — паклікаў я маладога салдата. — Адвядзі ровар. Вуш> у той дом.
Кананок, як заўжды, спярша ніякавата заўсміхаўся, зірпуў на ладны катэдж пад гарой, за бурліваю горнай рачулкай.
— Нішто сабе дамок! Палац.
Ну, не палац, канечне, але катэдж сапраўды быў спраўны, — каменны, двухпавярховы, з абведзенымі белаю фарбай высокімі вокнамі. Каля ўваходу раслі дзве старыя елкі, а па гранітнай сцяне распаўзлася густая крапанка плюшчу, які спазлела зелянеў першай дробнай лістотай. Уздоўж рачнога берагу відаць была певысокая драцяная агароджа. Ззаду між дамоўкай і стромкай скалой высіліся старыя дрэвы, з куп’я якіх выглядваў чырвоны дах, завершаны невялічкаю, пад зялёным каўпаком, вежаю. Мусіць, гаспадарыў там не бедны аўстрыец.