Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Цукру, аднак, не маем. Паклікаць салдата?
— А ты?
— Я гарбату не п’ю, — сказала Франя і запыталася: — A можна, каб сюды зайшлі гаспадары?
— Гаспадары? Ну, хай...
Гаспадары ніяк не ўваходзілі ў мае планы, бачыць іх тут мне зусім не хацелася. Але калі яна просіць?.. Тым часам
у памяшканнс нсяк нясмела ўсунуўся дужа высокі стары ў чорнай старасьвецкай піжамс, што, бы на вешаку, вісела на ягоных худых плячах. Зрэшты, таксама, як і штаны з недарэчнымі, бы ў генерала, бляклымі лампасамі сіняга колеру. Ён быў зусім лысы, з надзіва касматымі брывамі, пад якімі глыбока сядзелі зыркія вочы.
— Іх грусэп, гер афіцыр', — старэчым голасам вымавіў ён, трошкі схіліўшы галаву ў паклоне.
— Здравія жалаю, — стрымана сказаў я. У гэты час за ім паказалася ў дзвярах невялічкая сухая кабетка з зусім белаю, бы дзьмухавец, галавой. Абое прыціхла спыніліся каля дзвярэй. Расставіўшы ногі, я па-гаспадарску нязрушна сядзеў каля століка.
— To доктар Шарф і фраў Сабіна, — ціхенька прадставіла гаспадароў Франя. Пра мяне япа, мабыць, сказала ім раней, і цяпер, падступіўшы да гаспадыні, ласкава прыхіпулася да яе пляча. Ну і ну, сказаў я сабе, нешта, адпак, пачынаючы разумець у іхных узаемадачыненнях.
— Кайнэ нацысты?
— Кайнэ, кайнэ, — разам паўтарылі гаспадары.
— Япы не нацысты, — сказала Франя. — Доктар Шарф — прафесар біялогіі.
— Я, — пацьвердзіў гаспадар. — Універсітэт штадт Гановср.
Ну, калі прафесар, дык, мабыць, сапраўды не фашыст, усё ж біялогія як навука можа абысціся без фашыстоўскай ідэалогіі, падумаў я. Гэтая абставіна трохі змякчыла маё стаўленне да гаспадара і, напэўна, ягонае да мяне таксама. Я быў узяў са стала кубачак гарбаты, як гаспадар мовіў «мамепт» і выйшаў праз бакавыя дзверы. Я так зразумеў, што трэба пачакаць. 1 праўда, ён хутка вярнуўся, з важнасцю ступаючы на нягнуткіх нагах па слізкай падлозе, паставіў перада мной маленькі графінчык, да паловы наліты залацістым напоем.
— Дас іст коньяк.
1 Я вітаю, пап афіцэр.
— Во як! — вырвалася ў мяне.
Гаспадыня штосьці гукнула Франі, тая ціхенька выслізнула за дзверы і, вярнуўшыся, паставіла на столік чатыры мініяцюрныя чарачкі на тонкіх ножках.
— Доктар Шарф частуе. Паклікаць салдата?
— Я сам.
Я выйшаў на ганак — мой Кананок сядзеў на краі прыступкі і пазіраў цераз рачулку на сваю пазіцыю, дзе, відаць было, сядзелі і ляжалі яго таварышы. На двары было цёпла, ярка свяціла сонца; над гарадком і далінай між гор ляжала паўдзённая цішыня. Нібы й не было вайны. Я загадаў Кананку збегаць на агнявую, прынесці хлеба.
— I там у Мядзведзева тушонка была. Папрасі баначку.
Кананок пабег на агнявую, а я вярнуўся ў вестыбюль. Гаспадары былі тут, толькі цяпер сядзелі ля сцяны ў скураных крэслах — старыя і аднолькава бездапаможныя, то было відно з першага позірку. За столікам Франя наліла ў чатыры чаркі.
— Трохі счакаем, — сказаў я. — Зараз прынясуць закусь.
— To добра, — сказала Франя. — Немцы як выпіваюць, не закусваюць.
— А мы закусваем. Калі ёсць чым.
— У нас дык і нічога няма. Тыя дні я па хлеб на ровары ездзіла. Па картках выдавалі. А цяпер усё скончылася. Як будзе далей?
— А ўжо неяк будзе, — сказаў я. — Галоўнае, вайна сканчаецца. Амерыканцы сюды ідуць. Скора і тут — Гітлер капут!
Старыя з крэслаў пакутнымі позіркамі глядзелі на мяне, савецкага афіцэра, які ў іхных вачах поўніўся здаровым, маладым аптымізмам. Але, падобна, мой аптымізм іх мала ахвоціў. У іх былі нейкія свае адносіны да вайны і да жыцця таксама. Але тое мяне не надта цікавіла. Я чакаў Кананка, які хутка прынёс цагліну салдацкага хлеба і бляшанку свіной тушонкі, — усё паклаў на край цеснага століка.
— О, амерыкен, — ціха зазначыў стары, згледзеўшы пяціканцовыя зоркі на бляшанцы.
— Лэнд-ліз, — сказаў я.
Франя прынесла сталовы нож, якім я разрэзаў кансерву, і яна адрэзала ад бохана некалькі тоненькіх лустаў.
— Зараз я нарыхтую вам сэндвічы.
Пакуль яна рыхтавала сэндвічы — намазвала на хлеб тлушч з бляшанкі, я тайком, з даўно не адчуванай любасцю, назіраў за хуткімі рухамі яе спрытных пальчыкаў, разпораз кідаючы позіркі на яе ажывелы, радасны, дужа прывабны дзявочы тварык. Мне яна падабалася ўсё болей. Скопчыўшы сваю працу, паклала дзве лусткі на сподак і найперш паднесла гаспадарам у крэслах.
— Дапке шон, — кіўнуў гаспадар, затым падняўся і дрыготкімі пальцамі ўзяў са століка чарку. Фраў не зрушылася з месца, яна на ўсе вочы разглядала мяне.
Мы выпілі — я, гаспадар і Франя, чацвёртая чарка засталася на століку.
Каньяк аказаўся моцны, здаецца, я адразу пачаў п’янець. Ці, можа, таму, што быў нязвыклы да яго — дасюль ва Угоршчыне мы пілі віно і ведалі яго моц. Ці, болей дакладна, ведалі: ад віна мала моцы. Толькі адзін раз у жыцці, пад Шыяфокам, я таксама пачаставаўся каньяком, дык дасюль не забыўся таго пачастунку. Затое зразумеў: каньяк — не віно, яго трэба ўжываць памяркоўна.
— Пан прафесар, — вымавіў я чамусці па-польску. — Вы тут не крыўдзіце маю зямлячку?
Гаспадар, мабыць, не надта зразумеў маё пытанне, і Франя патлумачыла яго па-нямецку. Праўда, тут жа і адказала:
— Яны не крыўдзяць. Яны для мяне як бацькі.
— Ну то добра, калі так. Гут!
— Гут, гут, — згодна паўтарылі гаспадары.
— Але цяпер мы яе забярэм, — сказаў я, набіраючыся п’янай рашучасці, і зірнуў на Фрашо.
Я чакаў, што яна перакладзе мае словы гаспадарам, тая, аднак, маўчала. Лёгкі клапотны цень прамільгнуў па яе тварыку, і я сцяміў, што тут штосьці не так. He так, як звычайна, калі мы вызвалялі ў гарадах працоўныя лягеры,
перапоўненыя людам баракі, з якіх іхныя насельнікі адразу кідаліся кожны ў напрамку сваёй радзімы. Усе рваліся дамоў. Я чакаў, што ў гэты момант найпсрш мне падзякуе Франя, а затым і гаспадары — за вызваленне ад фашысцкай няволі. Аднак не дачакаўся таго.
Настала трохі няёмкая паўза. Я сядзеў ля століка, Франя насупраць рыхтавала маленькія, з запалкавы карабок, сэндвічы. Старыя нерухома сядзелі ў сваіх мяккіх крэслах. У вестыбюлі ўжо стала відней — праз вузкія вокны зазірнулі сонечныя промні, паклалі на керамічную падлогу рваны ўзор ад рухавай лістоты знадворку. Пару парыхтаваных сэндвічаў Франя вынесла на ганак Канапку і вярнулася з пустым сподкам — Кананок абышоўся без сподка.
Пасля таго, як я выпіў чаркі са тры, і ў графінчыку засталося няшмат, старыя падняліся і нямогла патэпалі ў бакавыя дзверы — на кухню, ці што. Франя тады прысела за столік, неяк са стрыманай увагай угледзелася ў мяне.
Я трохі ап’янеў, але пачаў адчуваць, што мае ранейшыя, звыклыя на вайне меркі трохі захісталіся, сутыкнуўшыся з іншаю, не знаёмаю дагэтуль рэальнасцю. Усё ж гэта быў інакшы, чым ранейшы мой сьвет, з яго інакшымі складанасцямі, у якіх я быў, мабыць, прафан. He тое што мая зямлячка, беларуска Фрапя — яна ў гэтым свеце жыла, а я з ім толькі знаёміўся. Цікавасць мая да яе ўсё большала. Але распытваць яе было трохі няёмка, а яна, бачна было, не дужа спяшалася расказваць пра сябе. Ці хоць бы паскардзіцца, як гэта звычайна любяць жанчыны. Франя не скардзілася, хоць і радасці на яе твары я заўважаў не шмат. Ці яна так навучылася — хаваць свае пачуцці? Але ж напіто хаваць іх, усё ж я ёй не чужы. Я зямляк на чужыне.
Там, на агнявых пазіцыях, я не надта дбаў пра свой знешні выгляд — выпацканыя ў зямлі штаны, нячышчаныя кірзачы, ііеахайна зашытае рукаво. Цяпер у гэтым вестыбюлі прыйшло іншае адчуванне, і я спрабаваў стаць ці павярнуцца такім чынам, каб мае хібы не надта траплялі каму на вочы. Але пасля, мусіць, забыўся на тое і не схаваў разадраны рукаў ад хуткага позірку Франі.
— Дайце зашыю, — сказала яна дужа проста, і ў тых яе словах мне пачулася забытая інтанацыя маёй малодшай сястры Ніны, пра якую я пічога не ведаў з пачатку вайны.
— Дайце, дайце! Я хутка. A то... Непрыгожа так, — сказала яна і ўсміхнулася.
Мусіць, тая яе ўсмешка ўсё й вырашыла, — адразу прагнала маю няёмкасць. Я расперазаўся, сцягнуў цераз галаву маю заношаную гімнасцёрку, нечакана і з непрыемнасцю апынуўшыся ў пясьвежай сподняй сарочцы з недарэчнымі матузамі па грудзях. Памкнуўся быў адмовіцца ад Франінай паслугі, ды дзяўчына ўжо ўзяла гімнасцёрку і кароткім дакладным рухам распрастала яе на каленях. Яна спрытна зашывала маю прарэху, і тое яе зашыванне азначыла дужа шмат у рухах маёй, ужо скіраванай да яе душы.
Як гэта я здаўна рабіў на вайне, дзе б ні быў і чым бы ні займаўся, скрозь справы і размовы звыкла ўслухоўваўся ў наваколле, лавіў гукі, якія маглі данесці знакі трывогі, пейкія змены ў абставінах. Найперш кепскія змены. Мусіць, тая мая насцярожанасць перадалася Франі, позірк якой таксама час ад часу пыхкаў трывогай.
— Яшчэ страляць будуць?
— Будуць, вядома. Пакуль усё тое не скончыцца.
— А як скончыцца?
— Тады будзе мір. I шчасце. I жыццё, — сказаў я не без некаторага пафасу. Канечне, цяжкі клопат сядзеў і ўва мне, цяпер я стараўся заганяць яго ўглыб, каб ён не замінаў маёй лагодзе да Франі. Здаецца, я ўжо пачынаў адчуваць нейкую радасную магчымасць, што абяцала нязведанае. Але ўсё тое было дужа няпэўнае і невыразнае, якое магло зараз жа знікнуць.
Фрапя ціхенька ўздыхнула.
— У мяпе якраз сястрычка такая, як ты. Сямнаццаць гадоў, калі жывая яшчэ, — сказаў я.
— Мне крышку болып, — ціха зазначыла Франя. — А дзе зараз сястрычка?
— Можа, у Нямеччыну пагналі.
— У Нямеччыне кепска. Апроч усяго — бамбёжкі жах-
лівыя. Mae ж гаспадары таму й прыехалі сюды. Як дом разбамбілі.
— А тут лепей?
— Дагэтуль лепей было. Пакуль вайна не дакацілася. Дзіўна, раней я думала: можа, у Нямеччыне цішэй будзе, a то ж у нас ужо немагчыма стала: усе ўсіх б’юць, забіваюць. Партызаны б’юць немцаў, немцы б’юць усіх без разбору. Жыць нельга стала. Як мой дзядзька Лукаш казаў: хоць жывы ў труну лажыся.
— Усё Гітлер пракляты.
— Гітлер, канечне. Але й другія не лепшыя, — ціха сказала Франя і змоўкла.
Ну, вядома, не лепшыя, усе гэтыя гаўляйтары і генералы, Герынгі і Гебельсы. Пагубілі столькі людзей, разбурылі Еўропу. Але цяпер хутка ўжо ім канец, нарэшце Еўропа вызваліцца ад гэтага крывапіўца, ці ж гэта не радасць? Так, прыкладна, я запярэчыў на Франін песімізм, і яна, памаўчаўшы, сціпла зазначыла:
— Радасць. Аднак не безаглядная, — сказала яна і неяк прабачліва ўсміхнулася, бурачы невялічкую нязгоду між намі. Дзіва, аднак, што можа міжволыіая жаночая ўсмешка, ды яшчэ дзяўчыны, якая табе падабаецца. Але на змену прыемнай лагодзе ў мяне мілыанула дзікаватая думка.