• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 2

    Аповесці, апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 624с.
    Мінск 2005
    159.89 МБ
    Сонца схавалася за аграмадзінай гор, у даліне напоўз даволі прахалодны цень; усё навокал спахмурнела, хутка губляючы сваю нядаўпюю всснавую ўрачыстасць. 3-за шчыльнага плоту лесапілыіі патыхала паленым, даляталі па ветры горкія подыхі пажарышчаў. Нічога паблізу, аднак, не паказвала на небяспеку, і я наважыўся. Сказаў Мядзведзеву, каб у выпадку чаго прыслаў Кананка, той ведае. Мядзведзеў кінуў скупое “ладна”, і я скіраваў да мастка.
    Яшчэ я не ўзяўся за разлапістую жалезную клямку дзвярэй, як тыя расчыніліся, за імі ў прыцемку пакорліва стаяла Франя. Яна чакала мяне. На гэты раз яна была без свайго фартушка, у кароценькай шэрай кофтачцы паверх тых жа чорных і вузкіх штонікаў. Была надта прывабная і з сарамлівай гасціннасцю ўсміхнулася мне.
    — Капітуляцыя, Франя!
    — Праўда? А божачка мой...
    — Яшчэ не афіцыйна. Але паведамяць.
    — Няўжо дачакаліся? Няўжо праўда? — бы дзіця, радавалася дзяўчына. — Трэба старым сказаць.
    Яна пабегла кудысь з вестыбюля, а я застаўся ля засланага квяцістым абрусам століка з трыма цюльпанчыкамі ў фарфоравай вазцы. Я трохі недаўмеўся: што б значыла гэтая яс паспешлівасць наконт гаспадароў? Ці сапраўды ўдзячнасць, ці добра выхаванае пачуццё абавязку? Я не ведаў яшчэ, як да таго паставіцца, калі праз расчыненыя дзверы ў вестыбюль сунуўся той высачэзны стары прафссар са сваёй фраў. Апошняй ускочыла ажывелая Франя. Трохі адсопшыся ад мабыць доўгага пераходу, гаспадар глухім голасам сказаў нейкую даўгую фразу, якую тут жа патлумачыла Франя.
    — Доктар Шарф віншуе з канцом вайны і дзякуе пану афіцэру за вызваленне ад нацызму.
    — Калі ласка, — велікадушна пагадзіўся я. — Жывіце ў міры.
    Доктар уважліва выслухаў Франін пераклад, трохі памаўчаў. Відаць па ўсім, гаварыць яму было цяжка, ці ён цяжка збіраўся з думкаю. Франя перакладала:
    — Ён кажа: старыя шчаслівыя, што дачакаліся канца вайны. А маладым цяпер прыйдзецца самім ладзіць будучыню Еўропы. Важна не памыліцца.
    — Ды ўжо як-небудзьь. He памылімся. Калі дагэтуль не памыліліся — нерамаглі, — самаўпэўнена адказаў я і адразу адчуў, што перабраў: не трэба было гэтак катэгарычна. Франя пераклала адказ.
    — Доктар Шарф кажа: перамагчы ў вайне — яшчэ не ўсё. — А што ж яшчэ?
    — Пасля цяжкай вайны непазбежны і цяжкі мір, — ціха, нібы нават не згаджаючыся з чымсьці, пераклала Франя.
    Я не зусім зразумеў, што ён мае на ўвазе, гэты стары аўстрыяк. Можа, аднак, і праўда, можа і цяжкі мір. Але ўжо пе цяжэйшы, чым гэтая вайна.
    — Ён кажа: рускія павінны зразумець, што нацызм і камунізм ёсць два канцы адной палкі.
    Гэтыя развагі я чуў упершыню, і яны здаліся мпе дзіўнаватымі — адпой палкай мераць Расею і Нямеччыну. У нас гэткім чыпам ніхто не разважаў нават пад хмелем, за такія
    словы кожны мог апынуцца далёка. Мы не адважваліся гэтак нават падумаць. Ды і не было патрэбы так думаць — усё ж мы ваявалі з фашыстоўскай Нямсччынай за свабоду сваёй краіны. Пры чым тут два канцы адной палкі?
    Мабыць, разгубіўшыся, я маўчаў. Напэўна, адчуўшы маю ніякаватасць, гаспадар таксама нядоўга падумаў і, стрымана кіўнуўшы на развітанне, павярнуўся на выхад.
    — Пачакай трошкі, — ціхенька кінула да мяне Франя, таксама кіруючы за старымі.
    Аднак мне не сядзелася, і я падышоў да акна. Гэта зразумела, што за перамогай настане мірнае жыццё, але чамусці не хацелася пра яго думаць, цяпер усе думкі не ішлі далей перамогі. Той самай, да якой мы нарэшце наблізіліся і пра якую столькі марылі ў цяжкія часы малых і вялікіх няўдач. У такія хвіліны яна здавалася нам як здзек, як жульніцкая пустая абяцанка. Шмат для каго менавіта такой і засталася, і яны нічога пра яе ніколі не пазнаюць. Іншыя во дажылі да яе, і можа, яшчэ пакарыстаюцца яе плёнам.
    3 вузкага вакна з высокім, бы ў царкве, падваконнем не шмат што было відаць, а мне ўсё ж патрэбна было бачыць мае гарматы. I я сказаў пра тое Франі, калі яна прыбегла ў вестыбюль. Дзіўна, як за паўдня змяніўся яе настрой, яна стала цяпер жвавая, амаль бесклапотная. Дёгкая і імклівая, яна зрабілася падобнаю на гарэзлівую школьніцу.
    — Ідзем, — сказала яна і кудысь павяла мяне праз бакавы ход да скрыпучых і пакручастых прыступкаў — на гарышча ці што, падумаў я. Але то было не гарышча, а светлая цесненькая вежа, што, нібы шкляначка, прыгожа выглядала здаля на чырвоным даху.
    — Адсюль ўсё відаць.
    Выгляд з гэтай вышыні быў сапраўды цудоўны — амаль палова разбітага выбухамі гарадка, вуліца да павароткі, задымлены падворак лесапільні, завалены грудамі дрэва і дошак; мае гарматы — адна адразу за рэчкай, а другая па той бок лесапільні. Насупраць за дарогай разлёгся шырокі горны адхон, знізу парослы хвойным маладняком, які вы-
    шэй браўся на добры хваёвы лес. 3 другога боку відно было не шмат — стромы чарапічны скат даху ды вершаліны грувасткіх дрэваў, блізка за якімі навісла голая скала гары. У цесненькай шклянцы-вежы стаяла лёгенькая канапка, цямнеў расчынены люк, праз які мы сюды ўлезлі. Утульнае было месцейка, і я захваляваўся нават. Здалося, Франя прывяла мяне сюды не так сабе, а дзеля пэўнага інтыму, і таму дзяўчо яшчэ болей мне пабліжэла.
    — А вунь і твае салдаты, — паказала Франя.
    Я агледзеў зверху мае пазіцыі — пічога асаблівага. Салдаты паселі на станіны, мабыць, цяпер гаманілі пра мір, да якога, падобна, дажылі — хіба ж не падстава для радасці? Кожны ўжо настройваўся на дом, гаспадарку і мірнае жыццё на ёй. To было зразумела. Маладзейшыя марылі пра вучобу і каханне, пра сваё месца ў жыцці, наканаванае кожнаму шчасце. Цяпер усё тое было магчыма. Мы заслужылі на гэта права, перамогшы ў страшнай вайне. Мабыць, далейшае залежала ад кожнага і не залежала ад вайны. To было шчасце.
    Я сеў на зручную белую канапу, Франя стала насупраць ля шырокіх, зашклёных у дробныя шыбкі вокнаў.
    — Доктару Шарфу лекі дала. Дрэнна пачуваецца. Дужа напалохаііы.
    — Кім напалоханы?
    — Нямецкімі нацы, але й нашымі таксама.
    — Нашымі? Калі ж гэта яны паспелі яго напалохаць? — здзівіўся я. Здалося, што Франя гаворыць штосьці няслушнае.
    — Ты пе ведаеш. Можа, не трэба табе гаварыць...
    — He бойся. Я яму зла не зраблю.
    — Я веру, што не зробіш. Ты ж не такі, як... Гэта ж учора ноччу мы да рапку не спалі...
    — He спалі?
    — Ну. Як змерклася, прыехалі вашыя. Ну, з асобага аддзелу, сказалі. Мяне прагналі ў вестыбюль, а самі там да чатырох гадзінаў яго дапытвалі.
    — Во як! Але завошта?
    — А хто ix ведае. I мне доктар Шарф нічога не сказаў. Фраў Сабіна плакала...
    — Ну, а ты? У цябе яны пра што-небудзь пыталіся?
    — Ад мяне адабралі падпіску, што буду маўчаць.
    — Во як!
    Гэта было горш. Зрэшты, я ўжо ведаў, што там, куды лезлі гэтыя, і не магло быць добра. Ну, але хай гэта ў нас — у войску, у тыле. Ды пры чым тут аўстрыякі? Пры чым нарэшце Франя? Ужо яна навошта ім спатрэбілася? Ці чым не дагадзіла? А можа, яна замінала ім у нейкай іх цёмнай справе?
    Хаця, заспакойваў я сябе, да таго патрэбна быць гатовым. Усё ж у гэтых малойчыкаў свае, спецыфічныя абавязкі, якіх простым людзям ніколі не зразумець. Найперш шукаць ворагаў. Але няўжо ж і гэты стары прафесар біялёгіі — таксама вораг? Шпіён? Дыверсант? Ці можа, яны самі вярбуюць шпіёнаў? Але як жа ў такім выпадку тут заставацца Франі?
    — А доктар Шарф не фашыст?
    — Ну, што ты! Ён не любіць фашыстаў — страх! Бывала, у Гановеры, як бяжым у бомбасховішча, дык ён груба лае іх. Вакол усё грукоча, ніхто нічога не чуе..
    — Як ніхто не чуе, можна і палаяць, — сказаў я. — А ты сядай побач, во тут, ля мяне.
    Неяк нерашуча Франя прысела ў куточку канапы. Настрой яе зноў, здаецца, рабіўся мінорны, яўна заклапочаны. Яе захапіла перажытае. Я быў настроены інакш, але таксама радасць мая панікла. Франя між тым пачала расказваць.
    — Там жа бамбілі кожную ноч. Алярмы гэтыя з вечару да ранку. У горадзе пекла, усё гарыць ды рушыцца. Немцы ратуюцца ў бомбасховішчах. Было, што і бамбасховішчы рушыліся, і ўсе гінулі. Як пачнецца, мы адразу — у склеп. Да таго ў мяне ўсё ўжо нарыхтавана — тэрмас, пледы. Сядзім, яны там моляцца. Я, як умею, таксама.
    — А што ў іх — свой дом!
    — He, кватэра. У вялікім доме. Праўда, і кватэра нема-
    лая, а я адна пакаёўка. I за кухарку. Работы процьма. Але я старалася. Спярша прыглядаліся да мяне, як што ўмею. Я і праўда, не шмат умела. Але вучылася. Хацела дагадзіць. Бо як жа іначай жыць у чужых? Трэба дагаджаць. Так мама заўсёды казала. Ну што зраблю не так — не лаялі, не каралі, як некаторыя. Вучылі. Фраў Сабіна спакойна раскажа, пакажа. Што, я тыя дзвярныя ручкі дома калі начышчала? Ды ў нас іх і не было, такіх бліскучых. Спярша мне пра тое сказалі, паказалі. Ну, а пасля я ўжо і сама рупілася. Каб было чыста і прыгожа. Дома ніколі так не было.
    На цеснай канапцы Франя сядзела блізка ад мяне, але я пасунуўся яшчэ бліжэй, і яна не адхінулася. Mae свавольныя рукі яна перахапіла ў свае і цесненька трымала іх на каленях.
    — Дык ты ў іх за прыслугу? — з затоеным папрокам сказаў я.
    — Ну, ведама. А для чаго ж яны мяне ўзялі. Але розная прыслуга бывае, і розныя гаспадары. У Гановеры цераз вуліцу жыла Клава, таксама остаўка. Дык кожны дзень плакала ад сваёй гаспадыні. Загінула ў бамбёжку. Малако кіпяціла, быў палёт, колькі хвілінаў трэба было пачакаць, каб малако закіпела малому. Спазнілася ў сховішча, ну і заваліла. I малога таксама. А маці таго ўцалела. Справілася з шостага паверху ўніз. Як наш дом разваліўся, вылезлі мы на вуліцу з пустым тэрмасам і адным пледам. Болей нічагусенькі — ні дома, ні маёмасці. Што рабіць? Іншыя б сябе ратавалі, а мае без мяне нікуды. Трохі часу разам жылі ў нейкай канторы, пасля ў салдацкім бараку. Пасля прыйшлі дакументы з Аўстрыі, і яны паехалі. Мяне таксама ўзялі. Грошай амаль не было, фраў заклала ў банк свае завушніцы, брошку. Тут, праўда, спадчыну атрымалі.
    — Ну добра, — сказаў я. — А мова? Дзе ты так навучылася па-нямецку? У школе?
    — Трохі ў школе, праўда. Але ў асноўным тут. Здольная была, умела слухаць. Слых добры маю. Зноў жа фраў Сабіна трохі разумее па-польску.
    — А ты што — таксама ўмееш па-польску?
    — Трохі ўмею, ага. Мама ж каталічка, з майго ж імя відно. А ў нас каталікі, хоць і беларусы, а разумеюць па-польску. Ты пасядзі тут, — выпусціла мае рукі Франя. — Я зараз.
    Яна знікла ў прыцемках люка, знізу пачуўся мяккі стук яе пятак па дошках-прыступках, і педзе нягучна бразнулі дзверы.