Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
зрабіліся надзіва добрыя і глядзелі на тое паблажліва, некаторыя й самі выскоквалі з кабінаў. Мой маёр-прапагандыст таксама разы два вылазіў на дарогу. Аднаго разу, вярнуўшыся, кінуў на сядзенне новы, сталёвага колеру афіцэрскі плашч, а ў другі, мабыць, таксама разжыўся гадзіннікам. Увогуле мне рабілася сумна...
Так мы даехалі да чарговага гарадка і спыніліся на яго ўскраіпе. Далсй было не прабіцца, ды, мусіць, ужо й нс было патрэбы куды прабівацца. Усе вуліцы, цэнтар і наваколле былі поўныя войска: пяхоты, артылерыі, некалькі 76-мм самаходак, грузавікоў, «вілісаў» і «доджаў» начальства. Начальства дзе на машынах, а дзе пехатой упарта прабівалася наперад, на бераг ракі, дзе раней за нас з’явіліся амерыканцы. На чорным шыкоўным «хорху», усё сігналячы, каб саступілі дарогу, хутка праехаў знаёмы ўсмешысты маёр, брыгадны «смершавец». Цяпер ён, аднак, не ўсміхаўся, выглядаў аж надта заклапочаны за ветраным шклом аўтамабіля, — мабыць, спазняўся на сустрэчу. Ці яшчэ куды. На мяне ён і не зірнуў нават, і я падумаў: хоць бы так і не заўважаў ніколі.
Нашая калона трохі пастаяла на ўездзе ў гарадок, а затым нехта з начальства павярнуў яе ў бакавы завулак. Неўзабаве мы апынуліся на гарадской ускраіне, ля шырокай надрэчнай лугавіны. He паспелі выраўляць у які-небудзь парадак аўтамабілі з гарматамі, як нас апанавалі вясёлыя людзі ў нябачанай, спартыўнага крою форме, грубых грувасткіх гамашах, япічэ болей грувасткіх касках з чахламі. To былі амерыканцы. Яны адразу кідаліся ў абдымкі з першым, хто ім трапляўся насустрач — салдат ці афіцэр, гучна ляскалі па плячах, штось ва ўсё горла крычалі на незразумелай мове. Нешта разумеў па-ангельску толькі мой пасажыр-маёр, і яны пасля першых ягоных словаў з радасным крыкам пачалі кідаць яго ўгору, бы найвялікшага савецкага героя. Нашыя салдаты спярша неяк нясмела паддаваліся іх весялосці, пасля пачалі смялей і ахвотней, гучна здароўкаліся і таксама па-свойму крычалі, бы да глухіх. Некаторыя з гасцей ужо паўзлазілі на нашыя машыны,
аднекуль з’явіліся бутэлькі ды салдацкія пляшкі, ужо налівалі ў кварты, a то і жлукцілі па чарзе з бутэлек. Лугавіна ўмомант ператварылася ў гаманкі бязладны кірмаш, замест вазоў застаўлены вялізнымі «студэбекерамі2 з гарматамі на прычэпе. Ніхто не камандаваў, не імкнуўся навесці парадак. Тут былі толькі малодшыя афіцэры, камбаты і ўзводныя, старэйпіыя камандзіры кудысь пазнікалі, мабыць, туды, дзе быў мост цераз раку і дзе цяпер адбывалася галоўная сустрэча.
Але нам і тут хапала радасці. Некалькі амерыканцаў, здаецца, ужо на добрым падпітку, апынуліся перад маёй машынай і ўжо весела гарланілі, двое абдымаліся з тэлефаністам Мухам. Аказваецца, гэтыя разумелі па-польску, таксама, як і Муха, што трапіў у полк з польскай арміі. I ўжо там чутна было, як гучала «Бардзо прошэ», «Пан капрал», «германско быдло». Убачыўіпы мяне, Муха радасна растлумачыў:
— Таварыш лейтэнант, во дзіва! Землякі! Іхныя бацькі з-пад Познані. Во ромам частуюць...
Адзін з тых землякоў — расхрыстаны, плячысты вярзіла ўжо соваў мне вялізную бутэльку, у якой яшчэ штось плёскалася, а Муха падахвочваў: «За пабеду, лейтэнант!» I я выпіў — без вялікай ахвоты некалькі глыткоў цёплага смярдзючага пойла. Пасля мяне спаважна выпіў сяржант Мядзведзеў. Затым аднекуль з'явілася алюміневая пляшка, жвава пайшла па руках. Муха раздаваў невядома дзе ўзятыя цьвёрдыя кавалкі шакаладу — на закусь. Мы яшчэ выпілі, і ля мяне апынуўся здаравенны белазубы негр, увесь у хакі, пачаў бесцырымонна мацаць на грудзях маю «чырвоную зорку».
— Прэзэнт, сэр офіцыр? Эс, прэзэнт? Эс?
Я не разумеў, што значыць — прэзэнт? Ці не хоча ён атрымаць у падарунак мой ордэн? Сапраўды, мабыць так. У адплату ён ужо скінуў з рукі металічны бранзалет гадзінніка і соваў мне. Як было ад яго адчапіцца? Іншыя, аднак, не адчапляліся, скрозьь адбываўся п’яны абмен сувеніраў — гадзіннікаў, зорак з пілотак, дзягаў і нават пісталетаў.
Гляджу, мой ціхі Канапок ужо прыцэльваецца кудысь у кузаве з ладнай амерыканскай вінтоўкі, выменяў ці што? He наваяваўся хлопец. Побач сядзіць на борце і паблажліва ўхмыляецца расхрыстаны амерыканец.
— Ну, яшчэ трохі прымем за пабеду, — трохі развязна соваў мне пляшку Мядзведзеў.
— Давай!
Чорт яе бяры, сапраўды перамога. Найвялікшая перамога ў найвялікшай вайне. Давай, Мядзведзь, будзем піць. За тых, хто ніколі не вып’е.
I я выпіў, ці не першы раз са сваім падначаленым, камандзірам гарматы. Увогуле тое не было ў нас прынята — піць з падначаленымі. Калі й пілі, дык болей з роўнымі сабе: узводныя — з узводнымі, камбаты — з камбатамі. Але тут такая падзея — канец вайны. А мы з Мядзведзевым болей за чатыры месяцы кожны дзень і кожную ноч разам. У адным акопчыку і ля адной гарматы. А з адной пляшкі выпіваць не даводзілася.
— Усё ж маглі ў адной яме ляжаць, — сказаў Мядзведзеў, боўтаючы паднятую пляшку і быццам не адважваючыся дапіць.
— Пад Шаманторніяй?
— Пад Шаманторніяй гэтай. Там я ўжо не спадзяваўся. Нявыкрутка поўная.
Так, ён казаў праўду, на Шаманторнію я не забыўся. У час веснавога прарыву нямецкіх танкаў нашую гармату адрэзалі ад сваіх, мы суткі праседзелі ў кукурузе, ужо не спадзеючыся выбрацца жывымі. Наперадзе на вышыні былі немцы, ззаду на дарозе нямецкія танкі, наш цягач «студэбекер2 згарэў яшчэ ранкам ля пераправы. I мы апанурыліся. Тады Мядзведзеў кажа: трэба, як пацямнее, паслаць каго ў пяхоту, каб далі чалавек пяць, і тады б мы паспрабавалі выкаціць гармату. Так і зрабілі. Паслалі Сцяпанава, той прабраўся між нямецкіх танкаў і прывёў чатырох з пяхоты; пад ранак у тумане мы неяк выкацілі з кукурузы нашую гармату і прабраліся да сваіх. Нават нікога не
страцілі. Але натрываліся — дай Бог! Уранку па той кукурузе ўжо гойсалі нямецкія грэнадзёры.
Якраз да нашае вясёлае купкі далучыўся і Сцяпанаў — дужы, немалады ўжо малодшы сяржант з ордэнам Славы на зашмальцаванай гімнасцёрцы — гэта за той яго не надта звычайны подзвіг. Злез з машыны Кананок. На гэтым кірмашы гарэзнае весялосці ён выглядаў нейкім найменві радасным, заўсёдная яго ўсмешка сёння сышла з курносага твару, і я разумеў, чаму. Скончылася вайна, а ў хлопца ніводнага медаля, што, пэўна, яго засмучала. Казалі: не заслужыў. Праваяваў зіму побач з усімі, як і ўсе, трываў пад агнём, але во — не заслужыў. Бо малады і сціплы. Хаця галоўнае — заслужыў жыццё, ці гэта не найбольшая ўзнагарода для кожнага салдата?
Наўкола гуў, гаманіў, мітусіўся салдацкі наўтоп. Салдаты нашай ды іншых батарэяў палка перамяшаліся з амерыканскімі, якіх прымалі сапраўды як братоў, — гаманілі, абдымаліся і пілі разам з імі. Але і між сабой у нашых бруіла ніколі дагэтуль не чутая радасць. Дзесьці зводдаль ужо гарланілі «Кацюшу», а бліжэй узнікала новая песня, якую пачынаў прыгожы барытон батарэйнага запявалы:
Пакахай мяне, салдацік, Буду вернай жонкаю... А забудзеш — толькі разам 3 роднаю старонкаю...
Мядзведзева, падобна было, хмель браў не хутка, выглядаў ён цьвярозым і ціхім голасам прамаўляў мне:
— Замірацца — прыязджай на госці. Калі можна, з сям’ёй. Ці адзін. Я ж каля Цяляцкага возера жыву.
Тое я ведаў. За зіму і вясну даволі ўжо наслухаўся пра яго возера, поўнае рыбных цудаў і незямной прыгажосці. Але сяржант і зараз не мог стрымацца, каб не напомніць пра тое.
— Гэта ж возера — цуд. Першае месца займае па хараству.
— Можа, і прыеду, — сказаў я няпэўна.
— А чаго? Малады, жаніцца трэба. А ў мяне глядзі — і нявеста гатовая. Тоська мая якраз упару...
Я ведаў і пра ягоную Тоську. Мядзведзеў быў удвая старэйшы за мяне, меў дарослую дачку і сына-кулямётчыка, што загінуў пад Сталінградам. Засталася адна дачка, во ёп і стараўся годна ўладкаваць яе ў жыцці. Але наўрад ці я гадзіўся ў жаніхі да алтайскіх нявестаў.
Ззаду між мной і Мядзведзевым праціснуўся санінструктар Пятрушын — з перакручанай на галаве пілоткай і счырванелым тварам. Гэты ўжо быў на добрым падпітку.
— Чур, Мядзведзь, не сватай дачку лейтэнанту. Мне абяцаў.
Мядзведзеў толькі паморшчыўся ад п’янага нахабства.
— Зашмат хочаш, — ціха вымавіў ён і працягнуў мне пляшку. — Дык вып’ем, лейтэнант.
Здаецца, я і яшчэ выпіў з Мядзведзевым, а пасля і са зважлівым Кананком і нават з Пятрушыным. Я ўжо не злаваў на санінструктара, тым болей, што ён не злаваў на мяне і сам мне пра тое сказаў. Падобна, пасля мы нават абдымаліся з ім, і ён усё пахваляўся, як яго паважаюць афіцэры; начальнік санслужбы заўжды вітаецца з ім за руку. Ужо п’яным позіркам я згледзеў перад сабой хісткую постаць маёра-прапагандыста, — здаецца, гюруч з камбатам ці яшчэ з кім, каго я ўжо не пазнаў. Марудна, але пэўна я адключаўся, прыхінуўшыся да крыла «студэбекера». Нейкі час яшчэ чуў вялікую гаману побач, як скрозь пілі, спявалі, смяяліся. А некаторыя і плакалі п’янымі гаручымі слязмі. Аж покуль узварушаную лугавіну не змарыў п’яны сон.
Як я заснуў, дык і не прыкмеціў, але прачнуўся раптам на золку. Намацаў ля галавы вялізнае пыльнае кола «студэбекера» і, неяк учапіўшыся за яго, сеў.
На ўсёй лугавіне ўразброд стаялі нашыя «студэбекеры», ніхто іх не параўняў, — як учора паставілі, так і засталіся. I між іх, пад станінамі гарматаў, на стаптанай траве, у кузавах і парасчыняных кабінах ляжалі, спалі, храплі салдаты — савецкія ўперамешку з амерыканскімі — хто дзе і хто як. Побач выцягся той учарашні негр, што хацеў у мяне выме-
няць ордэн; на ягоныя ногі ўзлёгся хтось з нашых, пад ім, утаптаны ў зямлю, валяўся чыйсьці карабін. Кабур у амерыканца ўжо быў пусты і расшпілены, — мабыць, ужо падарыў камусьці свой кольт. Ці памяняў на гэты іржавы карабін. Я з натугай падняўся на nori. Балела галава, нязвыклая слабасць адчувалася ў целе. Але новае памкненне адразу ахапіла мяне. Я памятаў прыкладна, з якога боку мы сюды прыехалі і хістка пабрыў у тым накірунку. Абыйшоў «студэбекеры» сваёй батарэі, нідзе не згледзеў камбата і падумаў, што так, можа, і лепш. Праўда, натыкнуўся на знаёмыя боты санінструктара Пятрушына, які, звесіўшы ногі з расчыненай кабіны, салодка спаў на мяккім сядзенні. Мусіць, псрабраў, — падумаў я, хоць сам быў не ў лепшым стане.
Сонным правулкам, скрозь застаўленым пераправачнымі амфібіямі, выйшаў на галоўную дарогу. Усюды было пустэльна й бязлюдна, бы пры канцы сьвету. Скрозь усе ўсюды спалі, — у машынах, на падворках ды, мабыць, і ў дамах таксама. Пасля вялікай натугі-вайны.