Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Зрэшты, людскія адносіны да мяне цяпер не дужа мяне цікавілі. Адзіная мая цікавасць была цяпер у царкве. Дзеля яе я тут і хадзіў — сюды і туды, туды і сюды. Я прыпаміпаў начны аповед Франі, нашыя з ёй размовы. А таксама словы, сказаныя небаракам доктарам Шарфам. Тады я не пярэчыў ні наконт міру, ні наконт вайны. Усё ж вайна для нас вялікая школа, я шмат што спасціг на вайне. Нават і ў яс апошнія дні. Найперш тое, што нічога не трэба баяцца. На вайне табе нічога не зробяць, апроч як заб’юць ці параняць. Тос і другое надта ўжо проста, амаль прымітыўна. Здаецца, аднак, толькі пасля вайны з твайго жыцця могуць зрабіць пскла. Калі не захочацца і жыць.
Можа, праз гадзіну ці дзве мяне паклікалі, і я зразумеў, што набліжаецца самае важнае. Сунуўшы ў кішэню знятую з галавы пілотку, увайшоў у паўзмрок кірхі. Там ужо
чакалі мяне два святары. Худзенькая белатварая манашка ў чорнай хустцы была за перакладчыцу.
— Хай пан скажа, як былі змарлыя людзі, — звярнулася яна чамусці па-польску. Святары ўважліва пазіралі на мяне.
— Я не бачыў, — хрыпата адказаў я. — Як прыехаў, яны ўжо былі мёртвыя. Іх забілі.
— Хто іх зрабів змарлымі?
— He ведаю.
— Какой імець канфэсія маладая паненка?
— Хто ведае. Можа, каталічка.
— Добжа, — сказала манашка і штось загаманіла да святароў па-нямецку. Тыя згодна паківалі галовамі. Болей яны нічога не запыталіся, мабыць, тая справа для іх была ўжо звыклая. Яны падаліся да нябожчыкаў, і тады я зірнуў у труну, што была на краі. Да падбароддзя прыкрытая чымсь, Франя ляжала ціхенька, нібы жывая, і толькі прыкідвалася мёртвай. Прыкідвалася, аднак, назаўжды.
Купка людзей, што была ў кірсе, пачала адпяванне. Я не разумеў словаў, але ад шчымлівай мелодыі адразу пачало выварочваць душу. Дужа баяўся не стрымацца, баяўся заплакаць. Слёзы засцілалі зрок, я ледзьве стрымліваў іх, каб не паплылі з вачэй. Дзіва, што навакол не плакаў ніхто, толькі спявалі, быццам у якім экстазе, і гукі анёльскага харалу самотна луналі пад цёмным скляпеннем кірхі. Можа, гэта было апошняе пахаванне вайны. Спазнелае пахаванне. Злыя сілы вайны дабіралі свае ахвяры. Быццам не ўсё дабралі за чатыры гады.
Як пачалі зачыняць векамі труны, я памкнуўся бліжэй, ды спазніўся і Франі болып не пабачыў. Чорнае века назаўжды схавала яе ад мяне. Людзі ўзяліся паднімаць труны, каб вынесці іх. Усё ж мужчын тут было няшмат, труны выносілі па адной. Як паднялі труну з Франяй, я таксама падставіў плячо. Труна была не цяжкая, хіба велікаватая для маленькага цела дзяўчыны. Мабыць таму, як ішоў, здалося, што яна там варушыцца. Але варушылася, мусіць, ад нашых нязладных крокаў. Мы абышлі кірху і жвіровай дарожкай патупалі ў самы канец могілак. Ля каменнай сцяны ў куце было ўжо накапана некалькі купін-магіл —
тых, каго тут пахавалі раней. 3 апошніх магіл узлятаў угару жвір, то заканчвалі сваю працу два далакопы. Адзін з іх быў той самы нямко ў сінім берэце, з якім мы ездзілі па забітых. Фрапіну труну мы паставілі на дол ля яе магілы, і мужчыпы вярнуліся да кірхі па астатнія. Трохі разважыўшы, я пайшоў з імі.
Калі ўсе труны былі вынесеныя, святар з крыжам у руках сказаў сваю казань, усе захрысціліся. Я таксама перахрысціўся. Затым тройчы перахрысціў труну Франі. Далакопы па вяроўках хутка і спрытна апусцілі труну ў яму.
Ну во і ўсё.
Як апусцілі астатніх, я ўжо не глядзеў. Я закопваў Франю. Гарнуў і гарнуў рыдлёўкай на чорную накрыўку труны. Як яна схавалася пад жвірам, крыху перадыхнуў і пачаў сунуць жвір зноў. Так да самага верху магілы. 3 рэшты жвіру, паскрэбенай побач, змайстраваў кароценькі, бы дзіцячы, пагорачак — якраз у рост Франі. Заплаканая кабета ў чорным шаліку зводдаль моўчкі перахрысціла мяне. Што ж, дзякуй табе, добрая аўстрыячка. I пухам табе аўстрыйская зямля, мілая мая зямлячка.
Hi з кім не развітаўшыся, я зморана пабрыў да брамы. Было не да развітанняў, не да падзяк. He хацелася болей чуць нічыіх і ніякіх словаў. Hi нават бачыць людзей. Я чуўся спустошаным і знясіленым. Толькі адышоўшыся па завулку ад кірхі, надзеў на галаву пілотку і азірнуўся. Гэтак звычайна рабіў на вайне, калі куды меў патрэбу вярнуцца — каб лепей запомніць шлях. Сюды я павінен быў вярнуцца. Я меў цьвёрды намер на тое.
I — не вярнуўся ніколі.
Балота
Аповесць
Выбраўшыся са змрочных, воглых на ранку лесавых нетраў, дзе яны праблукалі палову начы, Гусакоў апынуўся на краі жытняга поля і аж уздыхнуў з палёгкай — тут хоць стала відаць. Наперадзе, над прысмужанай сцяной суседняга лесу, паўзло ўгару зырка-агнянае кола летняга сонца. Промняў ад яго яшчэ не было ў чыстым пагодным небе, якое шырока залілося над лесам ранішняй чырваншо і хутка святлела. Святлела і ў полі, дзе жытнёвыя нівы-ііалоскі чаргаваліся з ячменнымі, пшанічнымі, a то і бульбянымі ніўкамі. Зусім як колісь у аднаасобніцкай Заходняй Беларусі, дзе Гусакоў бліз году служыў у пагранкамендатуры. Але тут не заходняя, тут павінна быць усходняя, тут тыя ніўкі даўно павінны быць пераараныя трактарамі, а зямля абагульненая ў калгасы. Другі раз за сённяшнюю ноч яго агарнула трывога: а ці туды яны трапілі? Першы раз ён затрывожыўся, калі на вялізным скошаным лузе, дзе яны прызямліліся на парашутах, іх ніхто не спаткаў, піякага партызанскага дазору там не было. Праўда, не было і нямецкай засады. У глухой цемры яны паспелі сабраць свае надзімастыя парашуты і пасля трохі завалтузіліся ў балацявіне, пакуль патапілі іх пад лазовым кустоўем. Добра намоклі прытым, ён набраў у боты вады, а ягоны памагаты Агрызкаў аж да пояса ўваліўся ў багну. Зрэшты, тое — бяда не вялікая, дзень абяцаў быць пагодны — высахнуць. Горай, што ўначы нельга зарыентавацца, вызначыць, дзе яны і куды патрапілі. Заставацца на лузе было небяспечна, і яны па компасе рушылі хмызнякамі на захад. Пасля ўзбіліся на палявую дарожку і яна прывяла іх у стары хвойны лес, з якога ўрэшце выбавіліся ў гэтае жытняе поле.
Трохі счакаўшы спадарожнікаў, Гусакоў памалу пайшоў па жытнёвай мяжы, сцёбаючы воглымі з начы ботамі ў рамонках, васільках ды іншых палявых красках, усё ўзіраючыся наперад, каб не наткнуцца на якую нечаканасць. Найболыпая небяспека, вядома, ішла ад людзей. Людзі, канешпе, могуць быць розныя — партызаны, падпольшчыкі, але ж, мабыць, пямала і здраднікаў ды паліцаяў, спатыкацца з якімі зусім не выпадала савецкаму камандзіру Гусакову. Уначы, ведама, было лепей, ноч памагала, але як было мінаваць дзень? Можа, лепей перадняваць, зарыентавацца па карце і пасля рашаць, куды ісці далей, думаў Гусакоў. Бо ўжо было пэўна, іпто яны апынуліся не там, дзе павінны былі апынуцца і дзе іх чакалі. Але хто ў тым вінаваты? Канешне, летуны. Ім абы куды скінуць, а там як хочаце, — хоць у палон да акупантаў. Япы дакладуць, што заданне выканана, — рыхтуйцс ўзнагароды. Хто іх праверыць? А тут выгрэбвайся як умееш.
У полі япы пайшлі рэдкім ланцужком на дыстанцыі бяспекі, — як і належала паводле партызанскай інструкцыі, якую тры дні псрад вылетам вывучаў Гусакоў. Там было ўсё вызначана: як зарыентавацца ў лесе па пні спілаванага дрэва, як пры сырых запалках распаліць вогнішча, як правільна закласці толавую шашку пад рэйку ды шмат што іншае. Але не было сказана, што рабіць, калі цябе не спаткалі там, дзе павіпны былі спаткаць. Або як знайсці ў гэтых лясах патрэбную базу, калі яна строга засакрэчаная. Кажуць, — компас, ідзі па компасе. Але што компас, калі невядома, дзе ты ёсць, дзе апынуўся пасля шаталомнай начы? Застаецца хіба — ісці ў вёску і пытацца ў якой цёткі: дзе знаходзіцца партызанская база?
Во стаіювішча! I гэта ў першыя суткі пасля прызямлення. Жытпёвая ніўка канчалася, у канцы яе цямнела прывабная здаля купка маладога бярэзнічку, і Гусакоў павярнуў туды. Трэба было памеркаваць, што рабіць далей.
Пад бярозкамі ляжаў густы росны засень, ён тут няблага туліў ад наваколля, у якім непадалёк за жытам вытыркаліся вяршаліны бухматых дрэваў. «Ці не ад якой вёскі?» — з засцярогай падумаў Гусакоў перш чым апусціцца на дробную
траўку долу. Неўзабаве ладышоў старшына Агрызкаў, — статны, крутаплечы хлопец у юфтовых ботах. Hi пра што не пытаючыся, ён зняў з пляча свой ГШШ і як быў — з цяжкаватым рэчмяшком за спіной адкінуўся на траву. Яны моўчкі аддыхваліся, чакалі трэцяга з іхняе групы — фельчара Тумаша, чалавека старэйшага за іх абодвух, канешне ж, з запасных, якога належала даставіць партызанам.
— Што? — хрыплавата вымавіў той, валюхаста датэпаўшы да астатніх. — Псракур?
— А ты курыш? — перапытаў яго Агрызкаў. Пазнаёміліся яны толькі на аэрадроме перад тым, як скокнуць у ноч, раней Тумаша нават не бачылі і цяпер прыглядаліся да новага чалавека. Які ён?..
— Я дык не куру, — мовіў Тумаш. — Але ж вы, мабыць, курыце?
— I мы ня курым, — сказаў Агрызкаў, з асалодай выцягваючыся ў доле. — Курыць урэдна для здароўя.
— Яно так. Здароўе і партызану не шкодзіць...
Гэта была звычайная балбатня падначаленых, якія ні за што канкрэтна не адказвалі. He тое піто камандзір групы, галава якога трашчала ад нязбыўнага клопату, што гэтак знянацку на іх зваліўся. Яго спадарожнікі ляжалі сабе, з асалодай выцягнуўшыся на траўцы, счакаўшы і Гусакоў зняў з-за плячэй свой рэчмяшок, расшпіліў кірзовую палявую сумку, з якой найперш выняў даволі пакамечаную за дарогу карту і разгарнуў на траве.
— Ну што там? — лежачы, азваўся Агрызкаў. — Далёка топаць яшчэ?
— Спярша трэба ўведаць, дзе мы? — азваўся Гусакоў. — Гэта як мінімум.
— А максімум?
— А максімум — той жа мінімум, — загадкава патлумачыў пачальнік.
— Да-а... Раздалбаі летуны...
Пэўна ж так, раздалбаі лётчыкі. Нелыа ж дапусціць, што іх не спаткалі партызаны. Такога не магло быць... А можа, і было — і тое і гэта зусім нават магчыма, нечакана падумаў Гусакоў. Працуючы ў штабе партызанскага руху, ён ужо што-
колечы чуў пра летуноў, як і пра партызанаў таксама. Але і Агрызкаў павінен быў што-нішто ведаць, бо хоць за лінію фронту выпраўляўся ўпершыню, усё ж служыў у дыверсійным аддзеле. Ня тое што Тумаш.
— Доктар, ну як ты скокнуў? — звярнуўся да яго Агрызкаў. — У штанах суха?
— Ды скокнуў! — адмахнуўся Тумаш. — Добра, што ноч, ні чарта не відаць. А ўдзень усё магло быць.
— У некаторых горай бывае, — тонам бывалага парашутыста сказаў Агрызкаў. — I ўначы тожа.