Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
пайшоў на павышэныіе і прыдбаў новае званне. Але тое трошкі пасля.
Пыльная палявая дарожка, пакрывуляўшы сярод жытніх ніваў, спусцілася ў лажок з раўком; яны перайшлі раз’езджаную неглыбокую ручаіну і зноў узышлі на пагорак. Сонца ўжо ўзнялося высока і дужа паліла ў бясхмарным небе, гарэлі іх патруджаныя плечы пад цяжкаватымі, бы накладзенымі камепнем рэчмяшкамі. Усе спатнелі, прытаміліся, але Гусакоў нс збаўляў хады, адно ўзіраўся наперад і па баках. На самым пагорку ён раптам ці не ўпершыню гучна вылаяўся: праз паўкіламетра наперадзе расцягнулася новая вёска, мяркуючы па ўсім, не маленькая — садкі, агароды, вулічныя прысады мкнулі да самага лесу. He, у такую вёску ісці было нельга. Пра тое ён і гукнуў хлопцу. Косця нічога не адказаў, толькі заклапочана агледзеў поле, ячменныя ніўкі, бульбянішчы, раўчук з алешнікам; і бульбяным узьмежкам павярнуў убок — у абход вёскі. Блізка ў полі людзей не было, але далей, на вясковай аколіцы, мусіць, на тамашняй дарозе, паявіліся дзве брыкі, борзда кацілі кудысь у поле — мабыць, па сена. Неўзабаве яны схаваліся ў раўку, і камандзір з палёгкаю выдыхнуў.
Па дзённай гарачыні яны неяк дабрылі да лесу, які тут аказаўся дробным алешнікавым хмызняком, і ззаду незадаволена азваўся Тумаш:
— Можа б, прыпыніцца, га? Папалуднаваць!.. Мабыць, сапраўды тут можна было прыпыніцца, падумаў Гусакоў, перакусіць з таго пайка, што яны атрымалі ў Маскве. Праўда, ён сам не адчуваў голаду, толькі хацелася піць. Але дзе нап’ешся? He з балота ж піць брудную ваду, шчэ падчэпіш якое халеры. Але найперш трэба было паглядзець на карту. Тым болей, што побач была вёска, назву якой, пэўна ж, ведае Косця.
Адышоўшыся ад узьлеску, яны прыпыніліся на невялічкай, абсыпанай смалянкамі прагаліне, скінулі з сябе ацяжэлыя за дарогу валізы. Тумаш адразу паваліўся, дзе стаяў, Агрызкаў спярша ўладкаваў на рэчмяшок задраныя ногі. Адышоўшыся трохі ўбок, Косця сціпла прысеў у траве.
— Якая то дзярэўня? — запытаўся ў яго камандзір.
— Стараселле гэта.
— Дык колькі да Багавізны?
Усе прымоўклі, чакаючы адказу на важнае пытанне. Трохі падумаўшы, Косця сказаў:
— Хто яго ведае. Можа, кілометраў з дзесяць. Каб па дарозе, я б сказаў пэўна. А так...
— Па дарозе выключаецца, — раздумна сказаў Гусакоў і зноў упіўся вачыма ў карту. Стараселля там пе было. Значыць, да іхняга ўрочышча яшчэ давядзецца патопаць.
Тумаш тым часам развязаў сваю валізу і дастаў пару сухароў. Злавіўшы на сабе хлапечы позірк, адзін сухар працягнуў Косцю.
— На, пачастуйся гасцінцам з Масквы, — прамовіў ён і тут жа змоўк пад прыдзірлівым позіркам камандзіра.
— He надта афішуй свае гасцінцы. Паняў?
Так, ён зразумеў і адразу страціў ахвоту частаваць хлопца. Значыцца, не дазваляюць. Што ж, ці першы раз... Самому болей застанецца, як некалі казалі ў танкавым корпусе.
Старшына Агрызкаў таксама ўпарыўся за дарогу і быў ня супраць, каб гадзіну спачыць, але адчуваў, што камандзір не дазволіць. Бы заведзеная спружына, камандзір пнецца да мэты і, пакуль яе не дасягне, не супакоіцца і нікому спакою ля дасць. Мабыць, такі ўжо чалавек. Усё, аднак, ускладнялася яшчэ і тым, што ў яго канкрэтнае заданне, атрыманае вусна з забаронай дзе-небудзь запісваць ці нават адзначаць. Агрызкаву сказалі, куды яны павінны прыбыць, але толькі прыблізна — урочышча Багавізва, дзс базавалася кіраўніцтва партызанскае зоны. Урочышча вялізнае, нават не ўсё змясцілася на карце, але ўжо дайшоўшы да яго, яны знойдуць той пункт, што ім трэба. Ісці ўвогуле было бяспечна, ніхто за імі не бег, засад не было, хлопец вёў спраўна, і япы маглі б спачыць дзе ў вёсцы. Папіць малачка, a то і чаго іншага...
Пасядзеўшы трохі над картай, Гусакоў зноў злосна вылаяўся і ўстаў на ногі.
— Старшына, а ну адыдземся!
Агрызкаў падняўся, і яны трохі адышліся ў алешнікавыя зарасьнікі, каб іх не пачулі Тумаш і Косця.
— Ты ўпэўнены, што хлопец не падвядзе? — ціха запытаў Гусакоў. Агрызкаў паціснуў плячыма.
— Быць упэўненым тут ні ў чым нельга. Але — вядзе...
— А думаеш, ведае — куды?
— Мабыць, ведае. Ён жа тутэйшы.
— Тутэйшы! У тым і праблема. Бач, як гэтых тутэйшых купляюць? Зямлёй!
Старшына па тое не адказаў, ён адно пазіраў на спатнелага камапдзіра і думаў: ну чаго мандражыіл, падазраваеш? Кепскі табе праваднік, дык ідзі ў вёску, знайдзі лепшага. Але ж, мабыць, зноў пашлеш старшыну?
— Ты во што, — сказаў Гусакоў. — Прыйдзем — пра хлопца ні слова. Нават і органам. Паняў?
— Я дык паняў. Але...
У позірку камандзіра ледзянела падазронасць, і Агрызкаў, можа, упершыню падумаў: ці не здагадваецца ён, хто такі старшына на справе? Мабыць, яму як камандзіру групы сказалі ў штабе даставіць старшыну на базу і ўсё. A хто навошта — наўрад ці ён дапытваўся, тым болей, што, калі і сказалі, дык і ведаць нікому не належыць. Рэжым сакрэтнасці. Зрэшты, пават для разумнага чалавека было няпроста сцяміць, хто такі старшына, ужо хоць бы з тае прычыны, што Агрызкаў прысланы з развед-дыверсійнага аддзелу штабу. Значыць, дыверсант-разведчык, што для старшыны і няблага. Ужо ён не будзе тут нічога тлумачыць і ні ў чым апраўдвацца. Хай гэты капітан лічыць, як хоча.
Хаця, калі ён не дурань, дык разумее. Але навошта тады тузае старшыну, гуляе ў сакрэтнасць. Выпрабоўвае, ці каб падстрахавацца? Аднак старшына яму не падстрахоўшчык.
— Сумняваешся? Во і я сумняваюся, — сказаў, счакаўшы, камандзір. — Вот жа становішча, маць яго растакую!...
Так ні пра што канкрэтна не дамовіўшыся і ўвогуле не паразумеўшыся, абодва вярнуліся на палянку. Тумаш з Косцем ляніва грызлі маскоўскія сухары, і камандзір адразу скамандаваў:
— Пад’ём! Патопалі далей. Ты, — павярнуўся ён да Косці, — вядзі! Але не туды завядзеш — пяняй на сябе. Паняў?
Косця не адказаў, толькі насупіўся з непрыемнасці ад камандзіравага дакору.
У хмызняковым гушчары яны натрапілі на зарасьнікі спелага малінніку — буйныя сакаўныя ягады вінаграднымі гронкамі звісалі з галінастых, у рост чалавека сцяблін. Шкада, не было калі іх збіраць, толькі на хаду, адбіваючыся ад камароў, яны паспыталі па колькі ягадзінаў. У лесе надвячоркам камары бы азвярэлі і, здавалася, за кожным кустом толькі і чакалі людзей. Хмары іх віліся над галовамі, кусалі лоб, твар, рукі, лезлі нават у нос і вочы — быццам згаладнеўшы, прагнулі чалавечай крыві. Косця, можа, прывыкшы, не надта на іх зважаў, затое астатнія адбіваліся ад іх аберуч, — то адной, то другой рукою. Хлопцу зрабілася крыўдна найперш на самога сябе, бо сапраўды ён неяк перастаў пазнаваць мясцовасць і часам блытаўся, у якім накірунку трэба ісці. Іншая справа — па дарозе, той шлях ён памятаў добра. Але ж камандзір сказаў, што па дарозе нельга, і ён бадай што пакутна перажываў недасканаласць уласнай памяці. Хіба пайсці у вёску і папытацца? Але ці пусцяць аднаго ў вёску?
Пакуль, аднак, яго спадарожнікі маўчалі, упарта прабіраючыся праз хмызняк, маўчаў і Косця. Пасля камарынага гушчару пайшлі расцяробы і пералескі, тут хадакам стала лягчэй, можна было ісці шпарчэй. Часам ім траплялі лапікі сенажацяў, на якіх трава была скошана і сена звезена. Але тут Косцю стала балюча нагам, асабліва на рэштках дуддзя пад кустоўем. Хутка ён пракалоў ступню да крыві і прыкметна кулыаў. Ды камандзір не заўважыў таго, і хлопец не стаў яму гаварыць. Ён усё думаў пра Багавізну. Кепска, што давялося з’ездзіць туды ўсяго аднойчы і то зімовай парой. Зімой там, напэўна, усё выглядала інакш, чым улетку, і ён пе надта запомніў драбніцы дарогі. Тады, седзячы ў санях, ён увесь час слухаў дзеда Багацёнка, які апавядаў пра тое, як быў малады і служыў у пана за фурмана, які злы і нядобры быў пан і якая добрая маладая пані. У яе з фурманам усталявалася нават штосьці накшталт таемнага каханьня, але не такое, каб давяло да чагось брыдкага, а далікатнае і дужа жаласлівае. Яна шкадавала фурмана, у якога якраз перад тым памерла маладая жонка, і ён быў у скрусе. Пан на па-
чатку тоіі, мікалаеўскай вайны загінуў у Галіччыне, а пані пасля рэвалюцыі з’ехала ў Варшаву. Болей яе фурман не спатыкаў і дагэтуль шкадуе яе. «А як звалі тую пані?» — папытаўся Косця. «Звалі пані Анэля», — сказаў дзед Багацёнак. «Анэля, Апэля», — ангельскім голасам гучала ў хлапечай душы тое імя, і Косцю здалося, што і ён кахае добрую маладую пані. Але тое ён зразумеў пасля, праз колькі гадоў, а тады ягоным клопатам было завезці бацьку валёнкі. На дальніх лесараспрацоўках бацька працаваў у чунях — вераўчаных лапцях; накладваў для цеплыні сена, закручваў анучы і так ішоў з мужчынамі ў лес. Адзіныя ў хаце лапленыя валёпкі пакінуў сыну хадзіць у школу, — казаў, што яму яны непатрэбны, бо іх штодня трэба сушыць, а сушыць там няма дзе. Мусіць, аднак, бацька казаў няпраўду, іншыя ж мужчыны педзе сушылі свой абутак. Тым не менш Косця палову зімы прахадзіў у школу ў бацькавых валёнках, аж пакуль з гораду не прыехала да іх добрая цётка Наста, якая прывезла гамашы. Гамашы былі ня новыя, але сталі ўжо цеснаватыя яе пляменніку, і дужа прыдаліся Косцю. Валёнкі ж яны з маці вырашылі адвезці бацьку, во ён і павёз іх у Багавізну. Дзед Багацёнак якраз ехаў на станцыю і паварочваў, не даязджаючы да лесапарыхтовак. Якіх пару кіламетраў Косця пратупаў пешкі па саннай дарозе.
Цяпер пра дарогу не было ў каго папытацца — дзед памёр, а бацька немаведама дзе.
Патроху адбіваючыся ад камароў, Косця прыстала брыў у хмызняку і ўсё думаў: а ці туды ідзе? Некалі чытаў у кніжках, што ў пэўных выпадках можна арыентавацца па сонцу, але не разумеў як. Бо ж сонца не стаіць на месцы, увесь час рухаецца ў небе і ўжо ніяк не паказвае, у якім баку Багавізна. 3 дому дык накірунак на яе быў пэўны — праз лес, на Барсукі, затым па дарозе ля возера, праз расцяробы і Вялікае балота. Там усё было зразумела, а тут усё зблыталася. Можа, толькі інтуітыўна ён адчуваў, у які бок трэба рухацца, але пэўнасці ў тым ніякай не меў і пачаў асцсрагацца, каб ягоную няпэўнасць не заўважыў камандзір, бо ілто тады будзе? Косцю было сорамна перад гэтымі партызанамі, прысланымі, як ёп ужо зразумеў, з самай
Масквы. Ён дужа хацеў ім услужыць, бо бачыў, як яны знемаглі са сваімі грузнаватымі валізамі, і гатоў быў пасабіць што несці. Але яму нічога не давалі. Ён быў бы рады, калі б далі хоць патрымаць вінтоўку ці аўтамат. Гэтую вінтоўку, званую СВТ, Косця бачыў упершыню. Звычайныя вінтоўкі ён ужо трымаў раней, ведаў, як зараджаць і як з іх страляць, а гэтую — не. Новая, значыць, зброя ў Чырвонай Арміі. He тое, што ў партызанаў — куртатыя нямецкія аўтаматы, як у братоў Яхрэмавых, — ці далёка яны страляюць? Мінулай зімой браты прыязджалі ў вёску парыхтоўваць для партызанаў прадукты. Прывязаўшы да саней трох кароў, павялі іх на Востраў Барок, у свой партызанскі штаб. Таксама дзесьці на Багавізне.