Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Ужо на зьмярканні яны набрылі ў кустоўі на ледзьве прыкметную ў травяным доле дарожку і пайшлі па ёй. Дарожка была закінутая; даўно не езджаная і пакручастая, але, здалося, вяла ў здатным для іх накірунку. Праз хуткі час і зусім сцямнела. Навакольны хмызняк самкнуўся ў суцэльным змроку начы, нават зблізку нічога не стала відаць. Дарогу можна было хіба мацаць нагамі, але ў травяністым доле тое было няпроста, і Косця наперадзе замарудзіў хаду. Тады камандзір ззаду ціха гукнуў: стой! Хлопец прыпыніўся, прыпыніўся і камандзір. 3 прыцемак да іх падышоў і стаў побач Агрызкаў. Яны трохі счакалі Тумаша, які, нарэшце прыплёўшыся, стомлена-раздражнёна загаманіў:
— I колькі можна брысці? Усё без прывалу... Ці мы ад каго ўцякаем, ці каго даганяем... Дзіўна нават...
— Ладна, — сказаў камандзір. — Адыдземся ў старонку. На пару гадзін. Усё роўна ўжо...
Што ўсё роўна, ён не сказаў, сышоў з дарогі ў кусты, пралез праз нейкае рагатае голле і першы апусціўся, дзе стаў, — на росны травяны дол.
— Сядайма ўсе.
Яны адразу пасядалі, дзе хто прыпыніўся, пазнімалі ношкі, вольна выцягнулі натруджаныя ногі. Сядзелі моўчкі, міжволі прыслухоўваючыся да стоеных гукаў начы. Недзе з перапынкамі, але настойліва вёў сваю песню турок. Лясное на-
ваколле і ўначы жыло мноствам праяваў-гукаў, якіх тут вынікала, можа, нават больш, чым удзень. Ці тыя гукі цяпер рабіліся болей чутныя, таго Агрызкаў зразумець не мог. Ён першы раз начаваў у лесе і не мог заглушыць у сабе агіднага адчування страхавітасці, амаль боязі начнога лесу. Ведаў, дарма ноччу намагацца што ўбачыць — убачыць у цемры амаль немагчыма нічога, а што разгледзіш, усё фальшывапрывіднае. Мабыць, уначы кожны куст загадкавы, кожная пляма зводдаль тоіць падазроны знак. Болей пэўна ўначы служыць слых, які таксама часцяком памылковы. Яшчэ звечара як япы ішлі, дзесь убаку вуркала нейкая птушка, ці не балотны бугай? Трохі пераставала, бы задумвалася, а пасля пачынала зноў. Ці, можа, то была ўжо іншая птушка, — таго гарадскі жыхар Агрызкаў сцяміць не мог. I ў кустах паблізу пачулася пейкае кэшкапне — можа, зайца, а можа, якой соннай птахі?
Але ўжо наўрад ці чалавека, як уначы можа здацца. Наогул тут чалавекам не пахне, думаў Агрызкаў, мабыць, япы ўлезлі ў такую глушэчу, што навакол толькі кусты ды балоты. I ніводнай вёскі. Малайцы партызаны, ведаюць, дзе трэба партызаніць. Дарма Гусакоў тузаецца ды залішне асцерагаецца. Хіба што адчувае? А можа, у камандзіра якое іншае заданне, апроч тых яго брандзэлак-узнагарод?
Пакуль, аднак, вялікіх складанасцяў старшына Агрызкаў не бачыў. Праўда, партызанаў яны не спаткалі, але не спаткалі і немцаў або паліцаяў. Вакол быццам мірная, як да вайны, зямля. На нівах каласуе жыта, сяляне нарыхтоўваюць сена. Ведама, усім трэба есці. Але ж дзе ўсенародная барацьба з акупантамі?
Паводле дакументаў вайсковае службы Агрызкаў значыўся ў якасці разведчыка-дыверсанта і быў уведзены ў адпаведпы штат адпаведнай сакрэтнай службы. Аднак з самага пачатку вайны тая ягоная служба склалася так, што ён не меў ніякіх адносінаў ні да разведкі, ні да дыверсіяў, бо рабіў адмысловым кухарам трэцяга разраду.
Тое ягонае кухарства пачалося калісьці неспадзявана, амаль знянацку. Япічэ перад вайной па сканчэнні школы ці не ўсе ягоныя сябры паступілі ў лётныя вайсковыя вучэльні.
Лёша Агрызкаў таксама падаў дакументы на лётчыка і нават паўгода рыхтаваўся — скакаў з парашутам з вышкі на гарадскім стадыёне. Экзамены ў вучэльню не былі цяжкія, экзаменатары асабліва не прыдзіраліся па навуках, але Агрызкава забракавала медкамісія — падвялі ногі. Ён нават не ведаў, што ў яго плоская ступня, заўжды хадзіў і бегаў нармальна. Аказалася, з такой хваробай у авіяцыю нельга. Ён спрабаваў спрачацца, у авіяцыі, маўляў, не ў пяхоце, хадзіць не трэба. Але тыя, у белых халатах, былі няўмольныя — не паложана і ўсё. 3 вялікай крыўдай Лёшка Агрызкаў вярнуўся дамоў. Маці, у якой ён быў адзіны, затое любімы сынок, надзіва, не бедавала і хутка ўладкавала яго ў кулінарны тэхнікум, што мясціўся ў ладным дамку на суседняй вуліцы. Праз два гады Лёшка атрымаў дыплом кулінара-кухара трэцяга разраду. Якраз пачалася вайна.
Як усчалі мабілізоўваць моладзь, што не служыла кадравай, ён зноў заявіў у ваенкамаце, што хоча ў лётныя часці. Але ў яго запыталіся пра адукацыю і, пачуўшы пра кулінарны тэхнікум, пераглянуліся. Сказалі заўтра зайсці на трэці паверх да палкоўніка-ваенкама. Той палкоўнік адразу ж даў накіраванне ў штаб акругі, дзе яго сустрэлі ў шырокім кабінеце, павялі на нейкія склады, абмундзіравалі ў новенькае і аформілі ў нейкі дыверсійны аддзел. Напачатку ён быў азадачаны, калі не збянтэжаны. Але замест нямецкага тылу яго прывезлі на прыгожае лецішча па Мажайскай шашы, дзе ён стаў гаспадаром невялічкай кухні вялікага начальніка, стараватага генерала ў сіняй фуражцы, якога ўбачыў, аднак, толькі праз месяц.
Праца на кухні была даволі нудотная, ніякіх яго кулінарных ведаў там не патрабавалася. Ягоная кухарская навука была адкінутая, ён цалкам апынуўся ў падпарадкаванні генералавай жонкі Матруны Іванаўны. Тая лепей за яго ведала, як смажыць катлеты, адбіваць біфштэксы і варыць боршч. Нічога іншага і не патрабавалася. Мабыць, генсрал быў задаволены тым, да чаго прывык, і ягоны шэф-кухар дакладна выконваў усе патрабаванні гаспадыні — наконт солі, перцу, і без усялякіх там выкрутасаў. Увогуле Аляксею Агрызкаву неўзабаве тая кухня нямала надакучыла, і аднойчы ён па-
прасіў генерала адправіць яго на фронт. Ды генерал ціхім голасам паабяцаў адправіць яго ў штрафную роту, калі ён не пакіне праяўляць свавольствы ў часе вайны. Агрызкаў палічыў сваю вайсковую кар’еру канчаткова збэшчанай і кожны дзень думаў, як уматаць з таго прасмярдзелага смажанінай і цыбуляй лецішча.
Так доўжылася год ці болей. Неяк узімку генерал аб’явіў, што трэба падрыхтаваць банкет у вузкім коле з радаснай нагоды атрымання ім на пагоны яшчэ адной зоркі. Агрызкаву, каб было ўпраўней, далі памочніцу — прыгожанькую вяртлявую Анечку, якая на другі ж дзень амаль выжыла з кухні і яго і старую генеральшу — так ліха і весела ўпраўлялася з каструлямі і патэльнямі, пякла-смажыла і з адмысловым густам сервіравала стол. Для сервіроўкі прывезлі аднекуль фанерную скрыню парцаляны і крышталю, якія Анечка тонкімі пальчыкамі да вечара расстаўляла-перастаўляла на даўгім пад белым абрусам стале. Як там балявалі басавітыя генералы і палкоўнікі, Агрызкаў не бачыў — шчыраваў з брудным посудам, затое Анечку разы тры, бы актрысу на біс, звалі ў залю. Пілі за яе здароўе і прыгажосць. Піла і яна. Але трошкі. Яна была дзяўчына разумная і не дазволіла б сабе напіцца.
Пасля таго вясёлага банкету генералыпа, аднак, два дні праплакала, а пасля і зусім знікла. Куды — Агрызкаў не пытаўся і яму ніхто не казаў нічога. Колькі дзён ён смажыў катлеты і варыў бошч на ўласны розум. А затым на генералавым лецішчы паявілася ўсё тая ж Анечка — ужо на правах гаспадыні. Да кухара Лёшкі яна аднеслася па-таварыску, бы да старога знаёмага. I надзіва яму — амаль перастала ўмешвацца ў яго кухонныя справы. Бы нічога ў іх і не цяміла. Упершыню ён адчуў на лецішчы немалую свабоду. Нейкія байцы прывозілі ўранку набор субпрадуктаў, ён атрымліваў іх па накладной, смажыў сьняданак генералу і яго маладой жонцы, удзень варыў украінскі боршч, які падабаў генерал, потым што-небудзь на лёгкую вячэру.
Праз хуткі час у генерала па службе здарылася запарка, ён пачаў дзесь прападаць да глыбокай ночы, a то і зусім не прыязджаць нанач. Пачаў адлучацца ў камандзіроўкі. Неяк
вясной яго не было дзён дваццаць, — лётаў у партызанскі тыл, у Бранскія лясы. Анечка непакоілася, бедавала і сумавала і ўсё часцей наведвалася на кухню. Агрызкаў адчуў, што дабром тое не скончыцца.
3 пачатку лета ён начаваў на салдацкім тапчане ў прыбудоўцы, пад разложыстай старой яблыняй, з якой пад восень гучна шпокалі аб толевы дах спелыя ружовыя яблычкі. Неяк ветранай ноччу, засынаючы пад іхняе шпоканне, ён не адразу адчуў, як стукнула засаўка і на яго дыхнула не яблычным пахам, а хвалюючымі жаночымі духамі, тонкія пальчыкі ашчаперылі яго крутыя плечы. Уся ноч мінула тады пад гэты духмяны хвалюючы пах і задышлівы шэпт прыгожай маладой жанчыны. Ды ці толькі адна тая ноч...
Анечка была трохі старэйпіая за яго, дваццацідвухгадовага бэйбуса, але па-жаночы сталася мудрэйшаю на цэлы век. Ужо япа ўмела пускаць пыл у вочы — і мужу, і сяброўкам, і генералавым саслужыўцам. Пры людзях яна ставілася да кухара строга і нават прыдзірліва, не саромелася груба вымавіць за недасмажаныя ці перасоленыя катлеты (якія, зрэшты, заўсёды былі нармальныя). Затое пасля, як за гасцямі зачыняліся дзверы, кідалася яму на шыю і абляпляла твар пацалункамі. Ці не з яе ініцыятывы дыверсанту Агрызкаву прысвоілі чын старшыны — мінаючы ўсе сяржанцкія ступені. Яна ўжо намякала яму і пра ордэн, які мог бы аформіць нейкі палкоўнік Ануфрыеў. Само сабой ён рэгулярна мяняў абмундзіроўку — апошні раз атрымаў афіцэрскую, з юфтавымі ботамі. Свае растаптаныя кірзачы кінуў цераз загарадзь на суседняе лецішча. Неяк у супакоеную хвіліну начной шчырасці Анечка распавяла маладому сябру пра сваю сардэчную драму, якая перавярнула ўсё яе жаночае жыццё. Яе муж — лётчык-герой — быў рэпрэсаваны ўладарнаю службай гэтага во генерала, і, хоць яе змусілі адмовіцца ад мужа, япа склала свой хітры, па-жаночы дасканалы план яго паратунку, палову якога ўжо выкапала. Праз немалыя намаганні яна здолела завабіць сабой гэтага не надта старога яшчэ генерала і амаль сталася ягонаю жонкай. Яна дужа верыла ў сілу і моц свае жаноцкай прывабнасці і мер-
кавала, што ўрэшце даможацца мэты. Зарукай таму было яе бязмежнае каханне да бязвінна трапіўшага ў бяду героялётчыка, дзеля якога Анечка была гатовая на ўсё. Трымаючы яе ў сваіх няслабых абдымках, Лёшка Агрызкаў кісла ўсміхаўся ў цсмры: ён дужа сумняваўся, што на месцы таго летуна захацеў бы такога паратунку. Але ў Анечкі, відаць, былі адмысловыя наконт таго меркаванні, і ён змоўчаў, яшчэ мацней прыціскаючы да сябе трапяткое цела ласкавай жанчынкі.
Пры ўсёй яе жаночай дасканаласці Анечка, аднак, не ўлічыла некаторых асаблівасцяў прафесіі генерала-мужа. Хоць той і адлучаўся з дому, але, мабыць, не пакідаў яго без нагляду, і што-нішто з яе адносінаў з кухарам яму стала вядома. Тыдзень таму, неспадзявана вярнуўшыся з камандзіроўкі, ён пакінуў свой «віліс» у пачатку вуліцы і да лецішча падышоў пехатой. У іхняй спальні наверсе жонкі не аказалася, Анечка ў той час бяспечна дасыпала сабе ў прыбудоўцы, а старшына-кухар распальваў пліту на кухні. Там жа генерал і абвясціў Агрызкаву, што яму ўсё вядома, што такія адносіны між кухарам і ягонаю жонкай недапушчальныя, і ён адсылае Аляксея ў партызанскую зону — на выпраўленне. «Куды?» — запытаў збянтэжаны кухар. У распараджэныіе беларускага сябра генерала, сакратара падпольнага абкаму. «Што ж, — абыякава падумаў Агрызкаў, — мабыць, і падполыіыя сакратары любяць пажарскія катлеты, пе ўсе харчуюцца канцэнтратамі з маскоўскага харчкамбіпата імя таварыша Мікаяна». Taro ж дня ён сабраў сваё небагатае майно і, трохі пастаяўшы перад генеральскай спальняй, дзе, замкнуўшыся, плакала няшчасная Анечка, пайшоў на цягнік. У партызапскім штабе ўжо былі ў курсе, яго чакалі...