Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Ну што?
— Зпоў балота.
— А за балотам што?
— За балотам нейкі барок. Лясок нейкі.
— Лясок! To ж — наш Востраў Барок! Мы ж прыйшлі нарэшце!.. — узнёсла абвясціў Гусакоў.
Ён падхапіў карту і, пакінуўшы на траве рэчмяшок, таксама кінуўся ў хвойнік. На нейкі час яны там зніклі. Косця і Тумаш засталіся чакаць на беразе. Тым часам хутка зьмяркалася, насоўвалася ноч — ці не апошняя на іхнім бязладпым шляху...
Гусакоў не памыліўся: на самым мыску хвойнай пясчанай касы, што адкульсці выцягнулася ў балота, тырчэлі ўгару тры трухляватыя бервяны трыгапункта. На карце ён быў пазначаны лічбай 75,0. Зіюў жа на карце ад яго цераз балота з выразнаю назваю ўрочышча Багавізна значыўся хвойны гаёк, падпісаны дробненькім курсівам Востраў Барок,— якраз тое, куды ім было трэба. Куды яны накіроўваліся, скакалі на парашутах, паўзлі па балоце. Да жаданае мэты заставалася не болей як кіламетр ці два па карце. Але таксама цераз балота.
Too, што зноў давядзецца ісці цераз балота, Гусакова не надта гіалохала, ён ужо ведаў, як яго перайсці. Была б мэта. Мэта цяпер паўстала перад ім блізка, здавалася, хоць ты вазьмі і дакраніся да яе рукой.
— Дык што — пойдзем? — будзённым голасам мовіў старшына, які ўсё зразумеў без словаў.
Гусакоў чамусьці не адказаў нічога, яго трэсла — ад сцюжы ці ад нярвовага напружання, якое, падобна, раптам апала, пакінуўшы пустку ў душы. Цяпер, калі Востраў Барок ёп ужо бачыць і зараз яны рушаць туды, узнік новы клопат — што рабіць з хлопцам? Раней, як ішлі, прабіраліся цераз балота, ён пеяк не думаў пра тое. Хлопец памагаў, вёў, быў ім патрэбны — і добра. Але цяпер... Камандзір выразна ад-
чуў, што яго нелыа весці на базу і нельга адправіць дадому... Што ж з ім рабіць?
— Дык ідзём? — павярнуўся да хвойніку старшына.
— Пастой! Ты гэта хлопца прывёў?
— Ну я. А што?
Старшына спыніўся — ён ужо адчуў штосьці кепскае, але яшчэ не разумеў, што.
— He разумееш?
— He разумею.
Ён чакаў адказу, але камандзір хвіліну марудзіў. Відаць, яму не хацелася штосьці тлумачыць падрабязна.
— Хлопца нелыа весці на сакрэтную базу.
Старшына маўчаў. Але, бачна было, аж захваляваўся і няўцямна сеў на пясчаны дол.
— Да-а, — збянтэжана вымавіў ён.
— Вот табе і да-а!
Гусакоў адчуў, што той усё зразумеў, — не маленькі! I нічога болей яму тлумачыць не трэба.
— Адвядзеш у старонку і застрэліш, — ціха сказаў Гусакоў і зацяў дыханне. Старшына азваўся не адразу.
— А чаму я?
— А хто ж? Ты прывёў?
— Я не буду! — падумаўшы, рашуча сказаў старшына і ўстаў з долу.
— Катэгарычна?
— Катэгарычна.
Заклапочана павярнуўшыся на месцы, Гусакоў паўзіраўся цераз балота, якое ўсё болей змрачнела. Яшчэ трошкі часу — і высокія дрэвы Барка за балотам засцеле змрочны туман. Трэба запомніць накірунак, бо давядзецца ісці паначы. Трошкі не хапіла відна.
— Ідзі пакліч фельчара, — загадаў камандзір. Старшына ўстаў і моўчкі палез у гушчар.
Гусакоў застаўся адзін, ён нервова лаяўся ў думках: вось жа халера! He падумаў, што так можа ўсё стацца. Усё ішло ладна, яны без стратаў і сутычак дабраліся да мэты і — на табе; невялічкая балючая праблема. Даволі паскудны сюрпрыз! Але, можа, гэта толькі здаецца — праблема? Увогуле, —
якая праблема? На акупаванай тэрыторыі. Аднаго чалавека. Хоць бы і хлопчыка. Немцы іх вунь колькі нішчаць кожнага дня — і хлопчыкаў, і дзяўчынак. Шкада, канешне, але ж бяспека партызанскага злучэньня важней. Адпусціш, а калі перахопяць немцы? Ужо ў гестапа ўмеюць выцягваць сакрэты. He толькі ў падлеткаў-хлопчыкаў. А гэты старшына — не буду. Шкада. Быццам яму не шкада. Ці генералам, камандуючым на фронце не шкада гэткіх во ці трохі старэйшых хлопцаў, што тысячамі кідаюць у бой, і тыя не вяртаюцца, застаюцца ўгнойваць рускую зямлю? Мабыць, шкада. Але будзеш усіх шкадаваць, не дачакаешся перамогі. Сам ляжаш у зямлю.
Мусіць, што ляжаш сам — тое галоўнае. Для кожнага. I для яго таксама. Бо і ён у пастцы — хлопца ні пусціць, ні ўзяць з сабой нельга. Адразу ж прычэпіцца асобы аддзел: скуль? Хто дазволіў? А то і — хто ўнядрыў. He, лепей за ўсё, калі хлопцу — хана. Можа, і для яго лепей таксама.
3 хвойніку вылез Тумаш, маўкліва спыніўся воддаль.
— Тумаш, ты — бальшавік?
— Беспартыйны.
— Дзеці ёсць?
— Не-а. He жанаты. He паспеў...
Камандзір памарудзіў.
— Бяры хлопца, адвядзі ў кусты і стрэльні.
Тумаш моўчкі стаяў, бы глухі.
— Ну што маўчыш?
— Думаю, ці вы здурнелі?
— Здурнееш! — амаль закрычаў Гусакоў. — 3 вамі здурнееш! Што ж вы не разумееце, што я не маю права весці яго на базу? Там жа штаб усяго злучэння, што яны нам скажуць. Яны ж нас паставяць пад сценку, ты разумееш? Ці ты не ведаеш, што такое органы!
— А, органы...! I тут органы! — прабурчэў Тумаш. — Ну што ж... Маё дзела маленькае. Загадваеце — выканаю. Але я не адказваю. Вы...
Усё мармычучы нешта, ён палез у хвойнік, Гусакоў застаўся адзін. Яго ўжо здорава трэсла — ад мокрай апраткі, вечаровай золкасці, нервовага ўзбуджэньня ці ад усяго разам. Нядоўга пастаяўшы, ён таксама палез праз хвойнік на
тое месца, куды яны вылезлі з балота і дзе заставалася яго пошка. Тумаша з хлопцам там ужо не было. Абапёршыся локцямі аб калені, на беразе сядзеў старшына; падобна, ён таксама калаціўся ад балотнае золі.
— Пайшоў?
— Павёў, — адчужаным тонам мовіў старшына. Побач ляжаў рэчмяшок камандзіра, а таксама санітарная сумка і валізка Тумаша. Вінтоўкі яго не было. Камандзір надзсў на плечы свой рэчмяшок, схаваў у сумку карту.
Яны пачалі чакаць — чакаць стрэлу. Ды стрэлу чамусьці не было. Уздоўж берагу, трывожна залопаўшы крыллем, паляцела кудысьці качка, за ёй неўзабаве другая. Ужо ці не павёў ён хлопца куды далёка, думаў Гусакоў. Усё ж фельчар франтавік вопытны і не павінен упусціць падлетка, калі той кінецца наўцёкі. Ды і не павінен пабегчы. Калі з ім ласкава, абыходліва, каб лішне не нерваваць перад стрэлам. Аднак жа трохі падазрона, што фельчар лёгка пагадзіўся. Усё ж, каб забіць чалавека, мабыць, трэба мець адмысловую рашучасць, якое вось Гусакоў не меў. Ён на вайне не забіў яшчэ ніводнага фрыца — не было нагоды. У гэтым сэнсе ягонае сумленьне чыстае. Хоць тое яго суцяшала.
Стрэлу япы чакалі, здалося, нясцерпна доўга — аж здрыжэліся абодва ад перанапругі. I стрэл нарэшце грымнуў — ня так і далёка, у хвойнічку. Глухаватае ў тумане рэха перакацілася цераз балота і заглухла. Мабыць, дасягла і ў іхні жаданы Барок. Ужо можна было б ісці па той бок хвойніку, але спярша трэба было дачакацца Тумаша.
Тумаш, аднак, усё не ішоў. Можа, заблудзіўся і павярнуў не ў той бок? А можа, куды падаўся? Калі наўцёкі?
Ужо і сцямнелася. Хвойны мысок зачарнеўся пакатым гарбом сярод дымнага туману над балотам. Страхавітае нецярпенне ўсё болей агортвала абодвух.
Яшчэ прадзіраючыся праз гушчар да Косці, Тумаш толькі дзівіўся, як у гэтых партызанаў усё хутка і проста.
Увогуле ў сваім жыцці ён пабачыў нямала агіднага і страшнага, на вайне таксама. Бачыў, як танкісты душылі на дарозе двух звязаных эсэсаўцаў, паволі наязджаючы на іх гусеніцамі. Рабілі тое прылюдна, напаказ пехацінцам-дэсантні-
кам, шмат якіх сабралася наўкола паглядзець цікавае відовішча. П’яны лейтэнант сядзеў на крыле трыццацьчацвёркі і ўзіраўся ў вочы звар’яцелых ад болю ахвяраў, голасна каментуючы, як у тых вылазяць вочы з арбітаў. Шмат якія вакол захапляліся, крычалі: давай астатніх! Астатнія, чалавек восем палонных з паабдзіранымі пагонамі, чакалі свае чаргі. Але то былі эсэсаўцы, зацятыя гітлераўцы, якія ўпарта ваявалі і нават перад смерцю раз-пораз кідалі ўгору рукі — хайль Гітлер! А другі раз нашыя самаходчыкі каралі ўласаўца. Пасадзілі на тоўсты, бы бервяно, ствольны тормаз свае 152-міліметровай гарматы, звязалі ўнізе ногі і стрэлілі. Толькі ашмоцце паляцела ў паветра ды крывавымі пляцкамі заляпіла твары тых, што сабраліся наўкола. Добра, фельчар стаяў убаку. А цяпер во ўбок не адыдзешся.
Але ж тут — хлопчык. He вораг і не партызан, можа, сын партызана. Узялі, пакарысталіся і — прэч. Бы якую анучу. I ўсё з меркаванняў бяспекі, сакрэтнасці, каб не прычыніць шкоды. Але каму? Тым, што сядзяць за балотам і бароняць краіну. I сацыялізм. I камунізм. Каб ім зручней і спакайней было бараніць, ён, беспартыйны фельчар, змушаны застрэліць хлопца. Тыя ж, канешне, страляць не будуць, яны таго сабе не дазволяць.
А ягонымі рукамі можна. Мабыць, чужымі рукамі ўсё можна — і забіць, і памілаваць.
Вось жа д’ябальская нявыкрутка! I што зробіш? He выканаеш загаду, сам можаш атрымаць кулю ў лоб. Але і як выканаць?
Мабыць, зусім не прадчуваючы, што над ім навісла, Косця ў мокрай апратцы спакойна сядзеў сабе на сухім беражку і дробна тросся ад сцюжы. I як удзень — у сваёй велікаватай кепцы, якая адна і засталася ў яго сухая. Калі Тумаш вылез з хвойніку, хлопец запытальна ўгледзеўся ў яго — чаго, маўляў, тут марудзяць, не ідуць, куды трэба. Бо ж сапраўды Востраў Барок зусім побач, ён да яго прывёў, не заблудзіў, і тым быў амаль задаволены. Можа, нават чакаў падзякі ці ўзнагароды з ліку тых медалёў, што нёс камандзір. Хіба ж не заслужыў?
Тумаш, аднак, не чуў хлопцавых думак, ён дужа маркоціўся ад скрухі, бо не ведаў, як вымавіць тое слова, за якім
пачнецца нялюдскасць. Ён ледзьве змусіў сябе прыціхла прамармытаць: «Ну, пойдзем!...»
Хлопец устаў, здрыгануўся і чакаў, яшчэ не ведаючы, куды ісці. Сваё ён адвёў, цяпер, мабыць, павінны весці яго. Толькі куды?
— А куды?
— Туды. У сасоннік,— перасмыкнуўшы абпаленымі вуснамі, прамовіў Тумаш. — Тут, недалёка.
Відаць было ў паўзмроку, як Косця няўцямна цепнуў плячыма, але пайшоў, — спярша па беразе, а пасля мусіў улезці ў гушчар, бо прайсці па беразе ўжо не было як — не стала і берага. Тумаш палез за ім следам. Ужо ўпоцемку, прабіраючыся праз калючы хвойнік, хлопец пару разоў прыпыніўся, мяркуючы, што фельчар яму штосьці скажа. Але фельчар не казаў нічога — фельчар усё думаў — дзе? Дзе яму стрэльнуць? У гупічары было цёмна і нязручна, ён мог не трапіць. А пасля з’явілася маленькая думка — можа, ён уцячэ? Уцячы было ўвогуле лёгка, і Тумаш бы яго не дагнаў. A можа, і не спрабаваў бы дагнаць, што ён, сабака? Ці які міліцыянт. Ён фельчар, медык, ягоны абавязак лячыць людзей, а не забіваць іх. Ды во змушаны...