Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Сядай усе, — сказаў палітрук. — I бліжэй да мяпе... Чулі пра новы загад таварыша Сталіна?
— Чулі... Казалі, — глухавата азваліся некалькі галасоў спераду. Байцы старанна і зморана рассаджваліся ў ссохлым стэпавым быльнягу. Палітрук трохі счакаў, калі сціхне наўкола шорхат, і пачаў сцішана, па магчымасці пранікнёна, каб лавілі кожнае яго слова.
— Таварышы, каварпы вораг ужо ў сэрцы нашай радзімы, і таварыш Сталін загадаў: ні кроку назад, і мы павінны памерці, каб гэты загад выканаць, далей шляху для нас няма...
Ёп яшчэ гаварыў, стараючыся як мага болып сардэчна і проста, алс штосці атрымлівалася ўсё не так, як хацелася. I ёп быў незадаволены сваімі словамі, якія здаваліся цяпер не тымі і не такімі. А як змоўк, пачакаў трохі, перш чым пачаць зноў. I тады пачуў сцішаны, нейкі далёкі ад ягоных памкненпяў голас кагосьці з задніх у гэтай сацьмелай купцы людзей:
— А спяданак будзе, таварыш палітрук?
— Спяданак будзе, будзе сняданак, таварышы. У нас, ведаеце, выйшла няўпраўка з вадой, заваліла калодзеж...
— Гэтак? — сказаў хтось паблізу з недаверам ці нават са спачуваппем — так і не зразумеў палітрук.
— Ведаеце, на фронце баі, усё здараецца. Коней пабіла,
пабіла бомбаю, дык вось, ведаеце... Але мы, байцы Чырвонае Арміі, паводле прысягі павінны стойка пераносіць усе нягоды вайсковай справы і перамагчы. Мы і пераможам! Мы выстаім, таварышы, і выканаем загад таварыша Сталіна, пераможам Гітлера і даможамся лепшага жыцця... Добрае жыццё настане, — казаў ён, аднак, трацячы звыклы працяг размовы, і раптам сказаў пра іншае: — I калгасаў не будзе. Таварыш Сталін распусціць калгасы, каб жылі, як раней. Як пры Леніне, — раптам нечакана для сябе скончыў палітрук і аж унутрана закалаціўся ад уласнай нязвыклай рашучасці. Людзі перад ім неяк дзіўнавата прыціхлі ў змроку, бы насцярожыліся. Ніхто не сказаў нічога, не папытаўся, не запярэчыў, але, здаецца, нібы ўзбадзёрыліся, бы ачнуліся душою ў сваёй даўняй звыклай паныласці. I ён таксама падобна ўзбадзёрыўся.
— He будзе калгасаў, я вам кажу, будзе інакшае жыццё, толькі нам выстаяць цяпер, як патрабуе таварыш Сталін: ні кроку назад!
Вымавіўшы тое, палітрук Каламіец адчуў, што сказаў усё. Выклаў усе свае красамоўныя прапагандавыя козыры. Фальшывыя, праўда, сам разумеў, але і самыя патрэбныя. Больш і лепшых козыраў у яго ўжо не было. I ён сам гатовы быў у іх паверыць. Мабыць, павінна быць так. Бо як інакш? Астатняе ўжо залежала не ад яго — залежала ад ворага, франтавых абставінаў, гэтых во змораных саратаўскіх дзядзькоў, якія нядаўна яшчэ, перад вайной, перажылі — не дай Бог нікому. У шпіталі адзін камандзір паціху расказваў, як у трыццатыя на Саратаўшчыне выміралі калгасныя вёскі. Бывала, елі чалавечыну, такі лютаваў голад. Помнячы такое, наўрад ці выстаіш і выканаеш загад. Нават самога госпада Бога.
Праз якую гадзіну палітрук Каламіец правёў маршавую роту на зруйнаваны раз’езд, спыніў у цемрыве каля варонкі кампалка Пахомава. Скалечаныя таполі ціха шумелі рэштаю лістоты на перадранішнім ветрыку; смылелі ўдушлівым нафтавым дымам недагаркі шпалаў. Вады не было, яшчэ не дакапаліся. 3 зямных нетраў ішла хліпкая гразь, з якой некаторыя цадзілі ў круглыя кацялкі. Заліваць у паходную кухню не было чаго, сняданак спазняўся.
Шмат хто з байцоў у той дзень так і не паснедаў, некато-
рыя не паснедаюць ніколі. Як з-за счырванелага небакраю выкацілася адразу спякотнае сонца, зноў наляцелі «хейнкелі». Хвілін дваццаць яны дзяўблі бомбамі дашчэнту паруйнаваны раз’езд, пасля рэйкі па абодва бакі ад раз’езда, разьбілі паходную кухню, што тулілася збоч ад абгарэлага штабелю шпалаў. Толькі самалёты адляцелі на захад, як са стэпу паявілася пяхота з бронетранспарцёраў. Воддаль, у прасяным полі, транспарцёры спыніліся, а пяхота кінулася да задымленых руінаў раз’езда. I тады з флангаў ударылі запраўленыя вадкай гразёю «максімы». За імі пачалі дружна бахаць вінтоўкі — саратаўцы паспелі ўжо акапацца ў неглыбокіх вузенькіх норахакопчыках і, не спыняючыся, білі і білі ў проса. I — о, дзіва! Немцы пачалі па адным перабягаць назад да сваіх транспарцёраў, якія ўжо давалі задні ход. «Галоўнае — выстаяць! галоўнае выстаяць!» — паўтараў ці то ў думках, ці ўголас аглушаны бамбёжкай палітрук Каламіец, што побач з кампалка туліўся ўсё ў той жа глыбокай варонцы. На яе дне, да пояса засыпамы зямлёй, знерухомеў над сваім апаратам баец-тэлефаніст. Але сувязі, здаецца, не было. Палітрук і кампалка адчувалі тое, ды не пыталіся, думаючы, што, можа, гэтак і лепей. У такім няпэўным становішчы ім лепей было без сувязі — яе адсутнасць вызваляла іх ад кепскіх дакладаў і начальніцкага гневу. Лаянкі таксама.
А пасля былі й яшчэ дзве бясконца даўгія атакі. Немцы разбілі на правым флангу «максім» і зачапіліся за дымны ад шпалаў канец раз’езда, дзе былі стрэлкі. Тады той самы Арцюх з групай сваіх і саратаўцаў падабраўся пад агнём да стрэлак і гранатамі выкурыў немцаў з-за шпалаў.
Пад вечар неяк паволі ўсё сціхла, немцы з проса кудысь прапалі, з’ехалі ў іншым кірунку, ці што. Стараной у небе ішла самалётная гайня — падобна, «хейнкелі» бамбілі суседнюіо станцыю. Кампалка з запыленым, аброслым сьветлаю шчэццю тварам павярнуўся да свайго палітрука і з нейкаю дзіцячай радасцю ў вачах мовіў:
— Выстаялі, ага?
Мснавіта з таго часу, як у прасяной ніве пахаваліся немцы і паволі аціхла бязладная страляніна на раз’езьдзе, у палітру-
ковай душы заварушылася трывожная вужака сумневу. Учора ён быў амаль упэўнены, што не перажыве гэтага дня (ды яшчэ пад такім строгім загадам), і дбаў толькі пра адно: выстаяць. He даць гэтым байцам пабегчы і здаць немцам раз’езд. I вось не пабеглі і не здалі. Нечакана і ён ацалеў. I нават не паранены. I жывы і радасны камандзір палка. Але...
Ну, нашто яму было ўначы гаварыць пра тыя калгасы?
Як яшчэ пацямнела, на раз’езд прыскакаў конны пасыльны са штабу дывізіі і перадаў вусны загад генерала адысці да станіцы. Памятаючы іншы загад, кампалка яму не паверыў, запатрабаваў пісьмовага загаду. Але пакуль пасланец ездзіў па стэпе, са штабу прыцягнулі провад, і неўзабаве кампалка пачуў знаёмы генералаў голас. Сапраўды, камдыў загадваў адысці. Мабыць, сталася так, што, хоць полк і выстаяў, затое не выстаяў суседні, і немцы бралі дывізію ў абцугі. Трэба было спяшацца. Байцы таропка закідалі зямлёй шасцярых забітых у акопчыках, узялі на рукі два дзесяткі параненых. Ужо ў абсалютііай цемрадзі калонай рушылі цераз стэп да станіцы. Саратаўцы перамяшаліся са старымі стралкамі і моўчкі цягнуліся ўсе разам, на хадзе жуючы сухары. Наперадзе ад усіх ішоў кампалка, і поруч з ім апанураны палітрук.
Як толькі полк увайпюў у станіцу, ля садка, дзе ўчора збіралася папаўненне, іх спыніла група камандзіраў. Тут быў начальнік штабу дывізіі, яшчэ нейкія чыны. Кампалка далажыў пра іхныя справы, і начштабу пахваліў полк. Але адзін ці два камандзіры з яго штабное групы падышлі бліжэй да калоны, і той, што быў наперадзе — камлюкаваты чалавек у камандзірскай фуражцы, — спыніўся каля палітрука.
— Каламіец? — нягучна спытаўся ён, зблізку ўзіраючыся ў палітрукоў твар.
-Я.
— Прайдзёмце са мной.
Каламіец зразумсў усё: то быў началыіік асобага аддзелу дывізіі. Той аддзяліў палітрука ад палкавой калоны і павёў кудысь на падворак да хаты, сцяна якой цьмяна бялела за кветнікам.
Болей палітрука Каламійца ў палку не бачылі.
«Кацюша»
Абстрэл цягнуўся ўсю ноч — то крыху слабеючы, нават прыпыняючыся, то разгараючыся з новаю сілай. Білі найбольш мінамёты. Іхныя міны з прарэзьлівым віскам рэзалі паветра ў самым зеніце, віскат набіраў сілу — і неўзабаве абрываўся рэзкім аглушальным выбухам. Праўда, білі болей у тыл, па недалёкай вёсцы, туды ішло цераз неба страхавітае міннае скуголенне, і там пыхалі бліскавіцы выбухаў. Тут, на дзірваністым пагорачку, дзе звечара акапаліся аўтаматчыкі, было трохі зацішней. Але гэта, мабыць, таму, — думаў памкамузвода Мацюхін, — што аўтаматчыкі занялі гэты бугор, лічы, у прыцемку, немцы тут іх, мабыць, яшчэ не згледзелі. Але згледзяць, вочы ў іх відушчыя, оптыка таксама зоркая. Да паўночы ён хадзіў ад аднаго аўтаматчыка да другога — прымушаў акопвацца. Тыя, аднак, не дужа налягалі на свае лапаткі, забегаліся за дзень і цяпер, наставіўшы каўняры шынялёў, болей ладкаваліся кімарнуць. Але, мусіць, адбегаліся. Наступленне, здаецца, выдыхалася, за ўчарашні дзень узялі толькі вунь тое дашчэнту разбітае, спаленае сяло і на гэтым бугры заселі. I нават начальства перастала падганяць: за ноч да іх ніхто не з'явіўся — ні са штабу, ні з палітаддзелу, таксама, мабыць, уходаліся за тыдзень, наступаючы. А галоўнае — выдыхлася артылерыя: ці куды перакінулі, ці забракавала снарадаў. Учора пастралялі крыху палкавыя мінамёты і сціхлі. У восеньскйм полі і захмараным небе адно віскаталі і з трэскам ахалі нямецкія міны, здаля, ад ляска, джагалі іхныя кулямёты, з участка суседняга батальёна ім часам адказвалі нашыя “максімы”. Аўтаматчыкі ж пераваж-
на маўчалі. Па-першае, было далекавата, а па-другое, бераглі патроны, якіх таксама засталося не Бог ведае колькі. У самых гарачых — па адным дыску на аўтамат. Памкамузвода думаў, падвязуць ноччу, ды не падвезлі, мусіць, адсталі, заблукаліся ці перапіліся тыя тылы, так што ўся спадзёўка цяпер на саміх сябе. Таму, што будзе заўтра — аднаму Богу вядома. Раптам папрэ немец, што тады рабіць? Па-сувораўску адбівацца штыхом ды прыкладам? Але дзе той штых у аўтаматчыкаў, ды і прыклад надта кароткі.
He зважаючы на восеньскую сцюжу, пад ранак кімарнуў у сваёй ямцы-акопчыку і памкамузвода Мацюхін. He хацеў, а во не стрываў. Пасля таго, як лейтэнанта Клімоўскага аднеслі ў тыл, ён цяпер камандаваў узводам. Лейтэнанту здорава не пашанцавала: асколак нямецкае міны добра-такі крамзануў яго ўпоперак жывата, выпалі кішкі, невядома, ці ўратуюць лейтэнанта і ў шпіталі. Летась Мацюхін быў паранены ў жывот, але не асколкам — куляй, таксама натрываўся болю і страху, але неяк выкараскаўся ад кашчавай. Тады яму ўвогуле пашэнціла, бо параніла побач з дарогай, па якой якраз ішлі парожнія машыны. Яго ўвалілі ў кодаб, і праз гадзіну ён быў ужо ў санбаце. А калі вось так, з вываленымі кішкамі, цягнуць цераз поле, штораз падаючы пад выбухамі...