Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Здаецца, байцы аховы ўсё ж затрымалі пярэдніх бегуноў і неўзабаве вывелі з сасонніку двух задыханых, перапалоханых пехацінцаў з даўгімі трохлінейкамі і прымкнёнымі да іх штыхамі. Неяк выкараскаўшыся з-пад агню, уратаваўшыся ад нямецкіх танкаў, тыя, падобна, мала разумелі, што адбываецца, навошта яны спатрэбіліся гэтаму камандзіру з суровым зацятым тварам. “Пачаму бяжалі? — строга кінуў Палкаводзец, нішчачы позіркам абодвух — высокага і нізенькага, амаль мізэрнага салдаціка ў аблепленых тванню абмотках. — Пачаму бяжалі?” Пехацінцы ашалела дыхалі і маў-
чалі, тады Палкаводзец махнуў рукоіі — ня так ім, як камусь з аховы: «Здаць аружыя!»
Мабыць, то быў пэўны сігнал, двое ў бушлатах з аховы вырвалі ў байцоў вінтоўкі і люта штурханулі абодвух. Меіііпы адразу ўпаў, штось заякатаўшы, а болыпы пачаў бязглузда, спалохана мовіць: «Што, што?» 3 гэтым «што» іх і затаўклі ў сасоннічак, далей ад вачэй Палкаводца, адкуль яны ўжо не паказаліся.
Тым часам старэйшы сяржант з аховы прывёў да Палкаводца і афіцэра са «студэбекера». Паранены, з абвязанай галавой, на сваю бяду ратуючы гармату, той перабраўся цераз рэчку, як яму, мабыць, здавалася, на выратоўчы пагорачак. To быў старэйшы лейтэнант з ордэнам Айчыннай вайны на грудзях і перакручанай дзягай, на якой матлялася, відаць, пустая ўжо кабура. Згледзеўшы Палкаводца, ён паспрабаваў аддаць рапарт:
— Таварыш камандуючы...
Палкаводзец лсрабіў яго тонам, ад якога зацінала мову не толькі ў камбатаў:
— Дзе батарэя?
— Батарэя загінула, таварыш ка...
— Ах, загінула? — зусім ужо вызверыўся Палкаводзец. — А чаму ты, гаўнюк, не загінуў?
Ды я...
— Дакументы!
Бруднымі ад твані і свежай крыві рукамі старэйшы лейтэнант расшпіліў гузік гімнасцёркі і дастаў некалькі кніжачак — афіцэрскае пасвсдчанне, партбілет, рэчавую кніжку. Іх у яго тут жа выхапіў старэйшы сяржант, перадаў трыбунальцам.
— Расстраляць! — халодна кінуў Палкаводзец.
— Таварыш камавдуючы!.. — сіпавата выгукнуў афіцэр і асекся — Палкаводзец ужо азіраў поплаў, а старэйшы сяржант ускінуў да грудзей новенькі варанёны, з ражковым магазінам IIПС, якія толькі што прыбылі на фронт і якімі ў псріпую чаргу ўзброілі ўчора ахову Палкаводца. Старэйшы сяржант адвёў камбата ў сасоннічак, дзе неўзабаве ляснуў нягучны адзіночны стрэл.
Старшыня трыбуналу і сакратар, між тым, ліхаманкава афармлялі пастанову. Шапка бланку судовага разгляду была ў іх нарыхтаваная загадзя, заставалася ўпісаць канкрэтныя прозвішчы і штось дапасаваць адно да аднаго. Лежачы, маёр нахіліўся бліжэй да сакратара, які яму зачытаў: «Вайсковы трыбунал вайсковай часці нумар... у адкрытым паседжанні разгледзеў справу па абвінавачанню... Як яго там?»
— Старэйшага лейтэнанта Бязуглава, — падказаў маёр, зазірнуўшы ў пасведчанне. — А таксама радавых Андрэева і Цявелька...
— Андрэева і Цявелька, — пішучы, паўтарыў сакратар. — I прысудзіў памянёных да...
— Да вышэйшай меры пакарання, — падказаў маёр.
— Прысуд... — вымавіў сакратар.
— ... Прыведзены ў выкананне, — трывожна азірнуўшыся, падказаў маёр. Ён, відаць па ўсім, пачаў спяшацца: справы іхныя на гэтым месцы ці не канчаліся. Тым болей, што нямецкія танкі, мабыць, падышлі ўжо да рачулкі — нешта дужа дрыжэла ўнізе пагорка. У той час і сапраўды грымнула дужа блізка — на верасок і хвойкі сыпанула зямлёй і пылам, абсыпала фуражку і плечы Палкаводца, паперы трыбунальцаў, якія сакратар не паспеў засланіць. Энергічным рухам Палкаводзец страсянуў з сябе пясок і ўскочыў.
— Ну, вы гатовыя там?
— Так точна! — ускочыў маёр.
— Усім да машынаў! — кінуў Палкаводзец і таропка падаўся з пагорка да свайго «віліса». За ім падхапіліся трыбунальцы з байцамі аховы, усе дружна сыпанулі з хвойніку да дарогі.
На тым месцы, дзе яны толькі што мясціліся, застаўся стаптаны, абсыпаны пяском верасок ды дзве кінутыя з прымкнёнымі штыхамі драгункі. Здалёку праз голле маладых сасонак праглядвала штось белае — ці не бінт на скрываўленай галаве няўдалага камбата. 3 поплаву даносілася дружная страляніна, мабыць, там усё ж ладзілася якая-ніякая абарона.
Камандуючы навёў парадак — нямецкія танкі тут не прайшлі.
Падоранае жыццё
Бываюць у жыцці выпадкі, значэнне якіх праяўляецца не адразу, а спакваля, праз таўшчыню гадоў, і асэнсоўваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя ж, што спярша здаюцца важнымі і значнымі, хутка, аднак, страчваюць тую значнасць; іншыя набываюць яе праз гады. I толькі нешматлікія застаюцца нязменнымі ў сваёй імператыўнай каштоўнасці. Пра адзін з такіх выпадкаў мне і хочацца распавесці, між іншым, больш чым праз паўстагоддзя, як ён адбыўся.
Тое здарылася ў часе мінулай вайны, зімой 1944 году, на Украіне.
У цяжкіх баях Чырвонай Арміі з вермахтам наша дывізія трагііла ў цяжкое становішча, нямецкія часткі нанеслі ёй моцпы контрудар, занялі некалькі сёлаў у тыле. Стварылася пагроза абкружэння, што, вядома, было адной з найбольшых небяспекаў у тую вайну. Я быў паранены ў нагу і не мог хадзіць. Ноччу нас, некалькіх параненых, спрабавалі вывезці па брані танкаў, але дарога ў тыл аказалася заблакавапай. У нейкім сяле параненых сцягнулі з танкаў і перанеслі ў сялянскія хаты. Танкі пайшлі далей. На прарыў.
Мы засталіся адны, без прыкрыцця і аховы, у незразумелых, заблытаных абставінах.
Спакутаваны ад сцюжы і болю, я неяк ускараскаўся на хісткі драўляны ложак, на якім ужо нехта ляжаў. Рукі намацалі побач штось мокрае, але я не звярнуў на тое ўвагі і хутка заснуў. Здавалася, толькі заснуў, як тут жа спахапіўся, ахоплены знянацкавай трывогай. На двары ўжо віднела, быў ранак, аднекуль чуліся стрэлы, нават крыкі, хтось палахліва прабег за вакном па вуліцы. Я прыўзняўся на ложку, першы раз зірнуўшы на таго, з кім прабыў ноч. I нават
скалануўся ад спалоху: гэта быў нямецкі афіцэр. Але ён ня кратаўся, крыссе ягонага іпымяля было залітае крывёй, мабыць, ён сканаў уначы, яшчэ да майго прыходу. У хаце болей нікога не было, параненыя ўжо разбегліся. За вакном, было чуваць, праскакала фурманка, адразу ж за ёй у паветры замільгацелі чэргі трасірных куляў. 3 другога канца ў сяло ўваходзілі немцы.
Заставацца ў хаце было небяспечна, трэба было неяк ратавацца, але аднанож я не мог далёка ўцячы. Хапаючыся рукамі за лаўкі і сцены, я пакульгаў у сенцы. Тут было цемлавата, у адным кутку валяліся нейкія абрэзкі дошак, у другім, каля самых дзвярэй, была зладкаваная невысокая, да калена, дашчатая загародка, даверху насыпаная бульбай. Я выняў з кабуры пісталет і прылёг на бульбу. У шчыліну прачыненых дзвярэй была відаць частка аснежанага падворку, веснічкі з вуліцы. Сельская вуліца ўжо зусім апусцела, здаля, можа, з канца сяла, даляталі стрэлы, значыць, нашы з яго ўцяклі, — падумаў я. Неўзабаве тут павінны паявіцца немцы.
Між тым, зусім развіднела, настаў сонечны марозны ранак. Над стрэхамі ўзнялося сонца, і падворак ярка асвяцілі сонечныя промні. Я ляжаў з пісталетам у руцэ і чакаў. Чаго толькі чакаў, і на што спадзяваўся? Чакаў, можа, свае пагібелі? Таму што абараніць сваё жыццё з васьмю патронамі ў магазіне было марнай спадзёўкай. I я падрыхтаваўся да пагібелі. Толькі трываў час. Чакаў.
Зрэшты, доўга чакаць не давялося. Відаць было ў шчыліну, як па вуліцы прабегла група нямецкіх салдатаў, яны раз за разам стралялі кудысці з вінтовак. Пасля паявілася іншая група. Гэтыя ішлі спакайней, штось гаманілі і не стралялі. Але во ад тае групы аддзяліўся адзін — высокі салдат у караткаватым шынялі з аўтаматам на грудзях і, збочыўшы ў мой падворак, скіраваў да дзвярэй. Я ўзвёў курок і наставіў пісталет на дзверы. Немец крочыў таропка, трошкі прыжмурваючы вочы пад шкельцамі акуляраў у чорнай металёвай аправе. Ягонае падбароддзе было ў цёмным шчацінні, на галаве, насунутая брыльком на лоб, сядзела зімовая шапка. Адной рукой ён рашуча адчыніў мае дзверы
і са сьветлага падворку зірнуў мне ў твар. Пісталет мой быў скіраваны ў ягоныя грудзі, палец ляжаў на спускавым курку. У кожпы момант я быў гатовы стрэліць. Але не стрэліў — штосьці стрымала мяне ад стрэлу. He адчуванне небяспекі, не натуральная патрэба самазахавання — дзесь у глыбіні свядомасці рашучасць мая сама па сабе нейтралізавалася. Зноў я чакаў. Немец, каб стрэліць, павінны быў перахапіць на грудзях аўтамат: але ягоная правая рука ляжала на клямцы дзвярэй. У ягоным позірку пад шкельцамі акуляраў не адбілася нічога — ні здзіўлення, ані спалоху, і, мабыць, тое і ўтрымала мяне ад стрэлу. Здаецца, аслеплены ранішнім сонцам, ён мяне пе згледзеў, а ў мяне не хапіла згубнай рашучасці ціснуць курок. Усё тое заняло не болей за секунду, як з вуліцы пачуўся крык — здаецца, немца паклікалі. I, выпусціўшы клямку дзвярэй, ён павярнуўся да мяне плячыма, хутка пайшоў за камарадамі. Я з палёгкай уздыхнуў. Ведама, радавацца было яшчэ рана, але першая небяспека ўсё ж мінулася.
На ўскрайку сяла ішоў агнявы бой, на вуліцы то паяўляліся, то знікалі разрознепыя групы нямецкіх салдатаў, але ў двор болей не забягалі. Пасля немцы і зусім зніклі, сяло занялі чырвонаармейцы. Удзень мяне адправілі ў шпіталь.
Усе гады вайны я нікому не расказваў пра той выпадак: было небяспечна, — але не пераставаў пра яго думаць. Усё ж гэта дзіўнаваты выпадак: сутыкнуўшыся са зброяй у руках, салдаты варожых арміяў падаравалі адзін аднаму жыццё. Хай і міжволі. Таму што, застрэліўшы тады немца, я таксама немінуча быў бы забіты. А можа, гэта Усявышні падарыў нам па другім жыцці. I во я жыву.
Вочная стаўка
Ноччу ў гарнізонным каравуле, што размяшчаўся пад адным дахам з гарнізоннай гаўптвахтай, доўжылася мернае каравульнае жыццё.
3 надвячорка, калі прыносілі ежу, чулася невыразная людская таўкатня, ажыўленая гамана каравульных, часам вокрыкі сяржантаў-разводнікаў. 3-за таўстых, але няшчылыіа збітых дзвярэй у камеру пранікаў пах цёплай пярлоўкі, які затым стаў саступаць курэцкаму паху махоркі. Але гэта ўжо з іншага, дваравога боку, дзе каля прыбіральні ў куце была абсталявана курылка з укапанай пасярэдзіне бочкай. Там жа неўзабаве раздалася нягучная каманда разводнікаў, што строілі змены, і разам — металёвы лязгат зброі, якую зараджалі ўсе разам. Пасля на нейкі час у каравуле наставала амаль глухая ціша, пакуль у двары не з’явілася першая змена, што прыйшла з варты: каманды і лязгат зброі паўтарыліся ў ранейшым парадку.