Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
У глухім цемрыве бязмесячнай начы яны набрылі на нейкую палявую дарожку. Камбата спярша нёс баец, які раз за разам знясілена спыняўся і папраўляў яго на плячах. Нарэшцс ён спыніўся зусім, параненага ўзваліў на свае плечы Лузгін. 3 таропкай размовы стала вядома, што палітрук ад’язджаў з гарнізона апошні, з рэшткамі транспарту, і Булаўскі папытаўся пра лёс камандзірскіх сем’яў. Увесь той дзень пад бамбоўкамі ён не пераставаў трывожыцца пра сваіх — дачку і жонку, з якімі так і не паспеў пабачыцца. Лузгін сказаў, што сем’і паспелі адправіць іншай дарогай, іхні далейшы лёс яму невядомы. Гэтая вестка трохі супакоіла параненага — калі іншай дарогай, дык, можа, паспеюць выр-
вацца, думаў ён; па гэтай прарвацца наўрад ці каму ўдасца. 3 поля было відно, як па ўсім начным краявідзе палаюць блізкія і далёкія пажары — гарэла на дарогах, каля дарог, вёскі і мястэчкі — усюды, куды дакацілася вайна. Уначы было чуваць водгулле далёкай кананады з усходу — ці не там ужо апынуўся фронт?
Калі на ўсходзе пачало ружавець неба, яны спыніліся ля сасонніку на ўскрайку жытняе нівы. На духмяны верасковы дол Лузгін зваліў ледзьве жывога камбата, рукавом гімнасцёркі выцер замурзаны сажай твар. «Так мы далёка не дойдзем, — задышліва сказаў ён. — Трэба фурманка...»
Шукаць фурманку ён паслаў байца, а сам моўчкі сеў побач, самотна азіраючы світальнае поле. Булаўскі таксама маўчаў, ледзьве адольваючы боль, які катаваў ягонае цела. Адчуваў ён сябе ўсё горш, вельмі хацелася піць, але вады ў іх не было. Тым часам над полем заняўся пагодны ранак, зза лесу выглянула чырвонае сонца, а баец не вяртаўся. He дачакаліся яны яго і ў паўдзён. Ратуючыся ад спёкі, Лузгін перацягнуў параненага далей ад узлеску ў засень. «Ты пэўны, што ён прывядзе фурманку?» — запытаў Булаўскі, маючы на ўвазе байца. «Ён можа прывесці не толькі фурманку», — з намёкам сказаў палітрук, і Булаўскі зразумеў, што той меў на ўвазе. У іхнім батальёне служыла нямала мясцовых, беларусаў-заходнікаў, на пільнасць да якіх час ад часу ўказвалі паліторганы. Што ж, магчыма, яны мелі рацыю, начальству заўжды відаць лепей, думаў паранены. Хаця яму было ўжо не да пілыіасці — яму б хоць не сканаць на гэтым хваёвым пагорку. Але прага дапякала, відаць, не толькі Булаўскаму, бо, трохі счакаўіпы, Лузгін сказаў: «Ты паляжы, а я пашукаю вады». I не дачакаўшыся ягонае згоды, пайшоў па ўзлеску. Унізе за жытняю нівай, магчыма, была ручаіна або балотца.
Булаўскі застаўся адзін. 3 усяе моцы стараючыся не страціць прытомнасць, ён чакаў таварыша. Сонца тым часам і яшчэ пасунулася ў небе, павярнула цень ад ягонае хвойкі. Стала неверагодна горача, і ён з намаганнем перапоўз убок. Ягоную свядомасць апанавала пачуццё трывогі — падобна, абодва спадарожнікі яго пакінулі. Магчыма, дзе самі папалі-
ся, а можа... He, пра горшае ён баяўся падумаць, ён усё спадзявауся. Але спадзяванка яго ўсё меншала, а сумнеў ператвараўся ва ўпэўненасць: ён застаўся адзін. Да самага вечара ві баец, ні палітрук так і не вярнуліся. За той час вайна адкацілася кудысці непазнана далёка. У небе крыху ўбаку ад хвойніку адна за адной праносіліся групы нямецкіх самалётаў, аглушаючы прастору адмысловым гнятлівым гулам; нашых самалётаў нідзе не было відаць. У зямлі адгукаліся цяжкія выбухі далёкіх бамбовак. Дзесці за ляском часам чуўся маторны гул-ляскат — падобна, то шыбавалі нямецкія танкі.
Булаўскі паступова даўмсўся, што ўліп канчаткова, і выцягпуў з кабуры пісталет. Але ягоны ТТ быў туга забіты зямлёю, ён тузаў яго, ды не здолеў нават перазарадзіць і страціў прытомнасць.
На другі дзень яго знайшлі ў хвойніку пастушкі з суседпяе вёскі.
...За сцяной у каравульным памяшканні ўсё памалу прыціхла — настаў самы глухі, перадранішні час начы. Арыштант таксама быццам задрамаў, заплюшчыўшы вочы. I раптам знадворку прагучэў спалоханы крык: «Стой, хто ідзе?» Знячывелі скалануўшыся, Булаўскі ўслухаўся — адказу не зразумеў, але праз колькі хвілін гучна грымнула «Каравул, — у ружжо!» Мяркуючы па ўсім, то прыйшоў новы правяральшчык, магчыма, хтосьці з начальства. Цяпер праверкі ў іх хопіць надоўга — тое арыштант ужо ведаў.
Так яно і атрымалася. Было чутна, як мітусліва-таропка строіўся каравул, пасля цягнуўся нудны допыт — мабыць, правяралыпчык высвятляў, як каравульныя ведаюць свае абавязкі. Булаўскі ўяўляў, як той ходзіць цяпер перад дзвюма шарэнгамі сонных байцоў, задае пытанні і прыдзірліва ўдакладняе адказы, штораз зазіраючы ў кніжку Статута з закладзеным між старонак пальцам. У каравулы, вядома ж, ён даўно не хадзіў, і са Статута мог што-нішто забыцца, цяпер заглядаў у кпіжку — тое яму дазвалялася. Каравульныя ж павінны памятаць усё. Тым больш начальнік каравула — якінебудзь дваццацігадовы лейтэнанцік, што ў вайну скончыў шасцімесячную вайсковую вучэльню. Пасля ў каравуле часта застукалі дзверы, — падобна, правяралыпчык пайшоў у
пасты, дзе, трэба думаць, будзе гэтак жа прыдзірліва правяраць вартавых. Можа, каго здыме з паста. Такіх педантаўпрыдзіраў Булаўскі добра ведаў у войску, вывучыў за час свае дзесяцігадовае службы. Магчыма, і сам быў менавіта такі. Такога кшталту камандзіры заўжды мелі поспех у войску — найперш, можа, таму, што іншых выдатных якасцяў, напэўна ж, у іх не было. Нярэдка сваёй недарэчнай суровасцю кампенсавалі брак уласнага розуму, ведаў і шмат чаго іншага. А ўвогуле яны рабілі паспяховую кар’еру — такая ўжо мабыць, прырода вайсковае службы. Доўгі час Булаўскі лічыў тое чымсьці звычайным, аж пакуль у іншых абставінах не спаткаўся з іншымі людзьмі ды іншымі якасцямі, якіх не было ў войску.
...Увечары, як трохі сцямнелася, яго, нібы мех з бульбай, перакінулі цераз конскі хрыбет і прывезлі ў вёску. Па агародах, каб ніхто не заўважыў, падвезлі да пунькі ля сажалкі.
Упраўляліся з ім і канём два хлопцы — Міхась і Валодзя, на выгляд абодвум было гадоў па чатырнаццаць. Ён ім сказаў, што трэба было б неяк звязацца з нашымі, чырвонаармейцамі, на што тыя аж свіснулі — аказваецца, нашыя ўжо здалі Гародню. Гэтая вестка зусім збянтэжыла параненага, але што ён мог зрабіць? Ён больш нічога не мог патрабаваць ад хлопцаў, як толькі даверыць ім уласнае жыццё. Што ён і зрабіў. I хлопцы не ашукалі яго. 3 недалёкай станцыі яны прывялі старога фельчара, які пачысціў і перавязаў рану. A галоўнае — фельчар прыцяў ягоную трывогу — сказаў, што рана сур’ёзная, але не сьмяртэльная. Косць цэлая, а мяса нарасце. Толькі трэба спакой. Уставаць таварышу камандзіру з такой ранай нельга, трэба чакаць.
I ён стаў цярпліва чакаць. Спярша ў той пуньцы ля сажалкі, пасля, як пахаладнела, хлопцы перавезлі яго на стан цыю. Перадапошні на вуліцы дамок пад вязам займала школьная настаўніца, якая вучыла тых самых хлопцаў; да яе яны і прыехалі.
Пацягнуліся гнятлівыя дні ягонага вымушанага лекавання ў каморцы-бакоўцы, дзе ім апекаваліся настаўніца-полька і яе свякроў, старая беларуская бабка. Старую ён так і клікаў: бабка, а да настаўніцы, як і належала, звяртаўся спаважна —
Станіслава Вікенцеўна. Абедзвюх яднала адно няшчасьце — на польска-нямецкай вайне прапаў іхні ІОрак, які служыў афіцэрам пад Гдыняй. Пасля верасня трыццаць дзевятага года пра яго нічога не стала вядома. Ад тае невядомасці другі год марнела маладая жонка, выплакала старэчыя вочы маці. I ён пасля некалькіх дзён гасцявання ў іх хаце падумаў, што, мабыць, трапіў у благі час і ў няздатнае месца. Гэтым жанчынам напоўніцу хапала ўласнага ліха, дзе ўжо было ім апекавацца савецкім камандзірам.
Але ўсё аказалася інакш. Мабыць, уласнае гора гэтых жанчын толькі абвастрыла здольнасць перажывання чужога, савецкі камандзір нейкім чынам — арганічна і натуральна — увасобіў для іх Юракаў воблік. Па сутнасці так яно і было: адзін і другі апынуліся ахвярамі аднаго парадку — войска, вайны, нарэшце фашыстоўскай Нямеччыны. Хіба з той розніцай, што адзін, верагодней за ўсё, загінуў, а другі ледзь затрымаўся на краі пагібелі.
Звычайна ўвечары, калі ён палаў у гарачцы, бабка моўчкі прыкладвала да яго галавы сцюдзёныя кампрэсы, якія тут жа рабіліся агідна цёплымі, ставіла побач на лаўку кварту вады ці малака. Яму дапякала смага, ён патроху, але часта піў. 3 ежы на першым часе ні да чаго не дакранаўся, пасля пачаў есці бульбу, трошкі бялёнага крупніку. Пару разоў да яго забягаў фельчар, але той ніякіх лекаў не меў, і бабка махнула па яго рукой. Яна ўзялася лекаваць камандзіра паводлс ўласнай сялянскай навукі, дзедаўскімі сродкамі. «Калі мой дзевер зламаў у лесе руку і завяліся чэрві, дык нябожчык-свёкар лячыў яго салам. Каторае салёнае. I вылечыў, ага. Чаго смяешся, праўду кажу?» — звярталася яна да нявесткі, якая пры тым скептычна ўсміхалася ў дзвярах.
Ён паверыў. Як ён мог не паверыць, чым мог запярэчыць? Ён ведаў, як будаваць масты, разлічваць іх грузападымальнасць, цяміў наконт гатункаў сталі і марак цэменту ды і шмат якіх іншых вайсковых справаў. Але ў медыцыне, якая стала цяпер для яго праблемай жыцця і сьмерці, ён разумеў няшмат. Умеў хіба індпакетам перавязаць рану — і то ў патрэбны момант пакета ў яго не аказалася. Давялося даверыцца бабцы.
I ўвогуле адбыўся цуд. Пасля некалькіх перавязак з тонкімі скрылёчкамі салёнага сала рана яго быццам бы ачысцілася ад бруду і памалу стала гаіцца. Ён павесялеў нават, з’явілася спадзёўка на жыццё. Захацелася даведацца, што адбываецца на вайне, дзе фронт і дзе нашы. Жанчыны, на жаль, мала што ведалі. Калі аднойчы Станіслава Вікенцеўна на некалькі дзён знікла, яго даглядала бабка. Некалькі разоў у бакоўку наведваліся хлопцы, але спаважна пастаяўшы ў дзвярах, хутка выходзілі, строгая бабка не давала ім турбаваць хворага. Неяк пад вечар ён пачуў у хаце голас Станіславы Вікенцеўны і насцярожыўся: голас той здаўся яму пакутна-надламаны, быццам жанчына збіралася заплакаць. Трохі пасля яна зайшла ў бакоўку і роспачна апусцілася на табурэтку. Пасля гэтак жа моўчкі ўзняла рукі і скаланулася ў маўкліва-роспачным плачы. Ён чакаў, ні пра што не пытаючыся. Крыху супакоіўшыся, настаўніца загаварыла сама. «Людзі мувят: большовіцы постшэлялі польскіх жолнежы...» — «Дзе пастралялі?» — нс зразумеў ён. «Мувён, постшэлялі ў Расеі. Тых, што бралі ў палон у трыццаць дзевятым року». — «Не можа быць! Хіба немцы?» — «Не, людзі мовён — большэвіцы... А пан — большэвік?» — раптам запытала яна і змоўкла.