Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Ужо без увагі да згаслага цяпельца я сядзеў на схіле і пазіраў услед нядаўняму камбату. Унізе палявая дарожка раздвойвалася, адна ішла напрасткі цераз пагорак з варонкамі, а другая, ледзве прыкметная здаля, — у аб’езд па лагчыне, адкуль прыехаў пасыльны. Капітан спусціўся з пагорка і троху прытрымаў каня, мусіць, вырашаў, па якой скіраваць дарозе. Здалося мне, нават трохі праехаў у лагчыну, але зараз жа збочыў і скіраваў на тую, цераз пагорак. Мабыць, гэтая была карацейшаю, а капітану, відаць па ўсім, не цярпелася. Тым болей, што немцы пакуль не стралялі, выбухаў паблізу не было чуваць.
Шпаркай рыссю капітан паскакаў на пагорак і вось ужо выехаў на самы ягоны ўзлобак. I тады ўгары каротка віскнула, і ля дарогі пыхнуў клуб міннага выбуху. Сэрца ў мяне здрыганулася — ну, нашто ён паехаў туды? Пыхнуў і яшчэ адзін пыльны клуб — па другі бок дарогі. Капітан хвастануў каня, зрываючы на галоп, але тут жа ўгары пагрозліва завіскатала ў шмат галасоў, і некалькі выбухаў нячутна выраслі абапал дарогі, схаваўшы ў сабе коннікаў. Я ўскочыў на ногі, але з паўхвіліны нічога там згледзець не мог — адно касяк пылу паволі поўз цераз дарогу. Як ён споўз адтуль, я ўбачыў толькі каня, што, дужа кульгаючы, бег кудысьці па схіле. Другі коннік, што добра-такі адстаў ад першага, таропка заварочваў назад.
А за пагоркам ззаду ўжо ва ўсю забухала, загуло. Нямецкая артылерыя пачала біць па ўсім наваколлі, міны рваліся ў лагчыне і далей, не даючы нікому высунуць носу з укрыццяў. Капітана вынеслі толькі ўночы, ягонае цела было амаль расшкуматанае асколкамі, і хавалі яго туга загорнутым у плашч-палатку.
Жывы прайшоў ад Сталінграда да румынскай мяжы, a пагорка не пераехаў...
Палітрук Каламіец
Як сціхнуў пад вечар бой, асеў на .зя.млю ўзняты бамбёжкаіо пыл і ў высокім нябесным абшары запаліліся першыя зоркі, кампалка Пахомаў і палітрук Каламіец вылезлі з бомбаваіі варонкі і агледзелі тос, што засталося ад занятага імі ўчора чыіуначнага раз’езда. Раз’езда не было. Глінабітная казарма дая рабочых і пакгаўз нобач нагадвалі аб сабе адно чорнымі гарбамі на краі гэтаага ж чорнага неба. Ад шэрагу стромкіх таполяў ля дарогі засталіся скалечаныя выбухамі абломкі; расшчэпленыя камлі, бы растапыраныя пальцы, тырчэлі з разварушанай зямлі. «Добра яшчэ, што засталіся гэтыя таполі, a то было б і не пазнаць раз’езда», — думаў палітрук. Надвячоркам пасля жорсткай бамбёжкі нельга было і меркаваць, што тут хоць нешта застанецца — і ад гатага раз’езда, і ад пехацінцаў, што акапаліся побач у сухой, скамянелай зямлі.
Уначы дзённая спёка паволі аціхала, але гарачы сухавей са стэпу нёс мала прахалоды. Разгарачанае цела гарэла пад спатнелай абмундзіроўкай, дужа хацелася піць. На бяду, калодаеж ля казармы таксама быў разварочаны і засыпаны. Байцы з сапёрнага ўзводу неяк спрабавалі дагрэбціся да вады. Але калі тое будзе.
Палітрук Каламіец, між тым, доўга і старанна страсаў з сябе пыл і зямлю, а кампалка сядзеў нерухома, апанураны і самотны. Нязбыўны клопат пра ваду пачаў выцясняць з ягонае галавы ўсе ранейшыя клопаты. Вада патрэбная была байцам, патрэбная для кухні, а найболей — для кулямётаў “максім”, тры з якіх ужо абязводзіліся і не стралялі; у два астатнія сабралі рэшту вады з біклагаў. Сёння полк стрываў шэсць жахлівых бамбёжак — спярша трох «хейнкеляў», пасля дзевяці і пятнаццаці, а пасля ніхто і не лічыў. Праўда, людскія страты былі ня дужа вялікія, усе ж байцы паспелі акапацца наводдаль ад чыгункі ў полі. Ды, на бяду, забіла
двух апошніх коней, што вазілі палкавую кухню, і цяпер ні правіянту, ні вады прывезці не было чым. Мабыць, сапраўды засталося паміраць на гэтым праклятым раз’езьдзе, — думаў кампалка, — бо дзявацца тут не было куды. Адсюль ужо не адступіш, як адступалі ад самага Варонежа. Учора, калі яны занялі гэты раз’езд, конпа прыехаў даручэнец камдыва і прывёз, каб распісацца, загад Вярхоўнага пад нумарам 227 з назвай: ні кроку назад! Памры, але не адступі. Тое тычылася ўсіх: ад камандарма да апошняга байца, што б ён ні абараняў — горад ці гэткі во разбіты, амаль зраўняны з зямлёй стэпавы раз’езд. Даручэнец паведаміў таксама, што ўжо ёсць і вынікі невыканання загаду: у суседнім палку аддалі пад трыбунал аднаго камбата і расстралялі на месцы ПНШ па разведцы.
— Дык што рабіць будзем, камісар? — няўцямна пытаўся заклапочаны камандзір палка.
— Будзем стаяць, — проста адказаў палітрук Каламіец. — Што ж застаецца.
— Нічога не застаецца, — скупа пагадзіўся кампалка. Абмяркоўваць загад не належала, лепш было памаўчаць.
— А дзе тая станіца, ці далёка? — з новым клопатам загаманіў палітрук, прыпамятаўшы, як той даручэнец камдыва перадаў яшчэ адзін загад — вусны — са штабу дывізіі: уначы атрымаць папаўненне. Колькі было таго папаўнення, невядома, але найперш належала правесці з ім палітработу — тым болей цяпер, калі прыйшоў такі важны загад. To была справа палітрука, і Каламіец затурбаваўся.
— Арцюха папытайце. Які з санузводу, — сказаў кампалка. — Ён раненых вадзіў, ведае.
Каламіец устаў з краю варонкі і пайшоў у цемру, ціха аклікаючы Арцюха. Неўзабаве каржакаватая постаць у пілотцы невыразна заварушылася ў змроку.
— Пойдзем у станіцу. Дарогу ведаеце?
— Дароіу? Ды во, наўпрасткі, цераз стэп, — глуха азваўся баец, папраўляючы на плячы вінтоўку з прымкнёным штыхом.
Каля паваленых паўз дарогу таполяў яны скіравалі ў стэп.
Пасля няспыннае дзённае калатнечы прыемна ўражвала начная, амаль мірная ціша, далікатна парушаная адно ціхма-
ным стракатаннем цыкадаў. Боты дужа хрускалі ў наскрозь прапыленым стэпавым быльнягу. Блізка баёў нс было чуваць, толькі дзесь на захадзс на краі неба час ад часу пыхала агняная пыхаўка ды таўкла зямлю далёкая арткананада. A так навокал усё сціхла, змарнела, затаілася. «Ці надоўга, аднак, — думаў палітрук. — Хіба да ранку...»
— Адкуль родам, Арцюх? — спытаў ён байца, што моўчкі сунуўся ззаду.
— Я? Ды з курскіх.
— Курскі салавей?
Ну.
— 3 гораду, сяла?
— Ды з калхозу, — выдыхнуў Арцюх. — Калхознік.
Ён тое мовіў так проста, нібы ўсё астатняе было зразумела адразу, і не трэба было ні пра што пытацца. Палітрук і не пытаўся. Ён таксама з сяла, хоць і не з курскага — са смаленскага, хоць і не калгаснік — настаўнік. Два гады перад вайной працаваў дырэктарам сельскай школы, а перад тым — як партыец — актыўна загапяў сялян у калгасы, раскулачваў, ссылаў, падпісваў на пазыкі, спаганяў падаткі, рабіў усё, што рабілася ва ўсёй краіне. Калгаснае жыццё яму было добра знаёмае і цяпер не выклікала жадання ні што абмяркоўваць, ні нават успамінаць. Яго куды болей гняла іхная невясёлая рэчаіснасць на раз’езьдзе ды гэты жахлівы сталінскі загад. Паратунак заўжды на вайне быў у тылс, куды адступалі, часам задавалі драпу, драпам і ратаваліся. А цяпер во за адступленне без дазволу — трыбунал. Такая ганьба... Небяспека навальвалася з двух бакоў: звыклая — з боку немцаў, і новая — з тылу, ад сваіх. Калі ўжо такі загад самога Сталіна, дык літасці ад начальства не будзе — ні да байцоў, ні да камандзіраў. Добра, калі пашанцуе з папаўненнем, дадуць абстраляных байцоў. А калі навабранцаў, запаснікоў? Ды яшчэ горш — чорнагаловых з Сярэдняй Азіі, якія ні бяльмеса, і ўсё. Вось тут і выконвай загад Вярхоўнага.
Палын жорстка шархацеў пад кірзачамі, палітрук прыбаўляў кроку. Усё ж за кароткую ноч трэба было паспець туды і назад. Як бы да золку не спазніцца. I яму здалося,
што Арцюх адстае, ён азірнуўся раз і другі, трохі замарудзіў крок. А можа, той зусім хоча адстаць? Такія маўчуны здольныя на рознае, хто ведае, што яны носяць у сабе, — падумаў палітрук. Ці мала ўжо такіх, маўклівых і гаваркіх, пазнікала за кароткія ночы іхнага адступлення, і ніхто ня бачыў, куды. Але ведама, куды — дамоў. «Хутчэй нельга?» — з дакорам ціха гукнуў ён, павярнуўшыся, і Арцюх буркнуў штось невыразнае ў адказ, але не прыспешыў хады. Вядома, байцу што, мабыць, байца за адступленне пад трыбунал не аддадуць, аддадуць камандзіраў і яго, палітрука. Хоць больш, чым ад камандзіраў, той загад залежаў усё ж ад байцоў: пабягуць у горкі час ці выстаяць? Калі пабягуць, не стрываўшы, тады, пішы, усё прапала. Паспрабуй, утрымай іх сярод гэтага прагорклага ад палыну стэпу, — невясёла разважаў палітрук.
Усё ж яны дабрылі ў начной цемрадзі да станіцы і за полем сланечніку ў садку не так убачылі, як адчулі ціхае варушэнне мноства людзей. Палітрук, пытаючыся ў начных сустрэчных, знайшоў у суседняй хатцы камандзіра гэтай маршавай роты, гаваркога малодшага лейтэнанта, які тут жа растлумачыў, што мае загад усю роту перадаць у ягоны, палітрукоў, стралковы полк. Каламіец пацікавіўся, які то народ, і малодшы лейтэнант патлумачыў, што ўсе з запаснога палка, які фармаваўся на Саратаўшчыне, усе нядаўнія запаснікі. Моладзі мала, болей людзей сталага веку. У запасным павучыліся месяц-другі, атрымалі вінтоўкі і — на фронт. Балазе, цяпер недалёка, фронт прыкаціўся пад самыя сцены саратаўскіх сёлаў, так што...
Так што з гэтымі во дзядзькамі, што абселі садок і падворак і ціха, з затоенай увагай, пакурвалі свае самакруткі, і трэба ісці ў полк, абараняць раз’езд. Заўтра ён будзе перамагаць ці паміраць — ваяваць, не маючы права адступіць і на сотню метраў, як сказаў учора даручэнец камдыва, і як патрабуе сталінскі загад. Добра яшчэ, калі немцы не пусцяць танкі. Хоць і ўчарашняй бамбёжкі, мабыць, хопіць для гэтых неабстраляных вясковых дзядзькоў. Сам палітрук пад вечар, калі паўтара дзесятка «хейнкеляў» з уключанымі сірэнамі амаль коламі дратавалі раз’езд, думаў, звар’яцее ад таго катавання грымотай. А як ім? Ды ўпершыню?..
Ён атрымаў пяцьдзясят шэсць чалавек, як-колечы выстраіў іх — кожнага з ладным сідарам за спіной, з іпынэльнаю скаткай цераз плячо, — і павёў у стэп. Трохі адышоўшыся ад станічнай ваколіцы, прыпыніў усіх ля цёмнай сцяны сланечніку. Да світанку яшчэ заставалася якіх пару гадзін, раз’езд быў недалёка. Мусіць, самы раз было правесці палітбяседу накопт загаду — растлумачыць, пагаманіць, заклікаць, без чаго не абыходзілася ніводная прыёмка на фронце. Такі на вайнс быў найпершы палітрукоў абавязак, і Каламіец стараўся выконваць яго сумленна.
Іншая слрава, як тут гаварыць, якімі карыстацца словамі, каб дайсці да салдацкага сэрца, калі вораг побач, часу ў абрэз, а зброя... Ці хоць дакапаліся там да вады, — з трывогай падумаў палітрук. A то заўтра застануцца без кулямётаў, і тады піякі загад пе паможа. Нават сталінскі.