Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Але хлопец не ўцякаў, спакойна ішоў да свае пагібелі, і фельчару аж зрабілася злосна. Трэба нарадзіцца гэткаму дурню! Ці ён не разумее?
А хіба ж усё разумеў Тумаш?
— А куды... куды мы ідзём? — упершыню з ціхай трывогай папытаўся Косця. Яны ўжо далекавата адышліся ад берага, ужо трэба было паспяшацца зрабіць, што загадана, а Тумаш усё не мог набрацца рашучасці і толькі мармытаў штось бездапаможнае. I хлопец, мабыць, адчуў штосьці нядобрас ў мастроі гэтага чалавека.
— Куды вы мяне ведзяце? — ужо голасна, з надрывам, папытаўся Косця і стаў. «Ах, каб ты прапаў, дурань, — падумаў Тумаш. — Ну што з ім рабіць?»
— Слухай, — няцвёрда сказаў ён. — Ты — бяжы!
— Куды?
— Бяжы ты, халера на цябе. He разумееш, ці што?
— Бегчы? Дзядзька, вы не партызаны? Вы не партызаны! — раптам праз плач закрычаў ён, бы штось зразумеўшы.
— Уцякай! — крыкнуў Тумаш. — Бяжы, ну!..
Мабыць, Косця ўсё ж зразумеў, што ад яго патрабавалася, і падаўся ў чорны гушчар. Тумаш аж уздыхнуў з палёгкай, падняў сваю СВТ і стрэліў угару. Стрэл грымнуў нечакана іучна, аж аглушыў фельчара. Той стаіўся, трохі счакаў, пакуль заглухла над балотам далёкае рэха, услухаўся. Хлопца ўжо не чутна было ў хвойніку, мабыць, можна было вяртацца на бераг. Але вяртацца туды не хацелася, і Тумаш стаяў, слухаў, чакаў, аж покуль здаля не данесліся выгукі ці, можа, яму здалося. Але — не здалося, бо зараз жа за імі грымотна пратрашчэла чарга, другая, дзве запар — іучнае водгулле разнеслася над балотам. Тумаш спярша прысеў, затым ускочыў і кінуўся ў другі бок, — да камандзіра з Агрызкавым. Але па ягоным шляху гучна зашчоўкалі кулі, ссечаныя імі галінкі сыпанулі з хвой. «Авохці мне, ну ўліп! Ну ўліп!» — стукала пякельная думка. Бегучы, фельчар усё чакаў — зрэжа, во гэтая зрэжа і яго. Ён і прысядаў у хвойніку, і бег, бы заяц, — блытана і не ўлад, абдзіраючы галаву і твар аб калючае голле.
Як выскачыў з хвойніку на вузенькі асакаваты бераг, кулі хвасталі воддаль, мабыць, цяпер па яго двух спадарожніках — рыкашэтам разьляталіся і візгалі над балотам — Тумаш прыпыніўся, лёг. Куды ж было бегчы? Хто і адкуль страляў, яму было ўсё роўна. Тыя ці іншыя, але яго намагаліся забіць, і ён мусіў ад іх ратавацца. Толькі дзе тут было ратавацца? Памарудзіўшы, ён шаснуў у балотную глыб, адразу праваліўшыся па сцёгны. Добра, што ягоная ношка — рэчмяшок і сумка — засталіся там, улегцы яму стала зручней. I ён пабрыў па багне, далей ад хвойніку, усё болей улазячы ў ваду. Вінтоўку, аднак, не кідаў, вінтоўка яшчэ магла спатрэбіцца. Хаця і не для паратунку — адчуваў, уратаваць яго магло толькі балота.
Як там спынілася страляніна, тады і ён спыніўся, стаіўся ў багне, прыціх, думаў, куды падацца.
Старшына ыа беразе скалануўся — пачуў галасы. Здалося, у тым баку, куды пайшоў Тумаш. Два ці тры выгукі, і даўгая аўтаматная чарга зрушыла начную цішыню. Зусім блізка — над галавой і побач страхавіта ціўкнулі кулі.
— Што гэта? — вырвалася ў Гусакова.
— Ярунда гэта, камандзір! — з адчаем выгукнуў старшы-
на. Ягоны голас адразу заглушыла некалькі чэргаў зблізку — ужо з самага хвойніку. Білі ў бок трыгапункта, а кулі ляцелі цераз іх галовы па беразе, разляталіся над балотам. Старшына схапіўся за аўтамат, але камандзір побач крыкнуў:
— He страляй!
Яны ляжалі на самым беразе, тулячыся да воглага пяску; бегчы ў балота, аднак, не адважваліся. Праз кароткі час зноў ударыла некалькі чэргаў — ужо з двух накірункаў, ад хвойніку і ад трыгапункта. Іх перакрыжаваныя трасы агнянымі мухамі нізка паляцелі над балотам і згаслі ў тумане. Камандзір з пісталетам у руцэ прыўстаў на каленях і хацеў штось крыкнуць. Але толькі войкнуў і споўз долу. Старшына ўцяўся ў пясок як мага ніжэй і ляжаў так, з аўтаматам у руках. Ён не страляў. Ён ужо разумеў, што гэта — свае і што зараз яны іх расстраляюць, як, мабыць, ужо расстралялі Тумаша. Гэтыя хлопцы сваю справу знаюць — спрактыкаваныя партызаны!..
Гусакоў зноў прыўзняўся на адно калена і зноў хацеў штось крыкнуць, ды ўжо не крыкнуў. Пад новай чаргой ва ўпор торкнуўся ілбом у пясок і заціх.
— Гэй, вашу маць! — губляючы вытрымку, ва ўсё горла закрычаў Агрызкаў. — Што робіце, блядзі! — і лежачы, даў даўгую чаргу з аўтамата — у неба.
Надзіва, чэргі з хвойніку разам спыніліся, пачуліся недалёкія, бы сцішаныя галасы. 3 цёмнага гушчару вынікла шэрая постаць, прыгнуўшыся спынілася ў нерашучасці. За ёй з’явілася яшчэ адна.
— Тут яны! Во ляжаць...
— Улажылі такі.
— Іш адкуль падбіраліся. Думалі, не ўбачым...
Гусакоў не варушыўся. Наўкола на траве бялелі новенькія партызанскія медалі з расшкуматанага чаргой яго рэчмяшка. Старшына памалу падняўся і сеў на пяску, сціскаючы рукой плячо. Праз пальцы па рукаве горача лілася кроў, і было нясцерпна паныла...
Чорт ведае, што яны нарабілі!..
Люты 2001
Апавяданні
Пагорак
Позняй веснавой раніцай мы з капітанам Лемешам сядзелі каля дымлівага цяпельца і бавілі час у ленай, нешматслоўнай гаворцы. Увогуле было маркотна, у мяне для радасці не было падставы. Капітап жа мог бы і парадавацца, але яго, відавочна, займалі новыя думкі, далёкія ад гэтага пагорка і дагарэлага на ім цяпельца. Учора да нас на НГІ перадалі загад па дывізіі, якім капітан Лемеш прызначаўся начальнікам артылерыі суседняга палка. Для нядаўняга камандзіра батарэяў “саракапятак” гэта было падвышэнне, якое абяцала зусім іншую вайну і службу, іншую, чым тая, што за немалы час добра агоркла капітану. Тыдзень таму на Днястры мы страцілі апошнюю нашу “саракапятку”, якую ўшчэнт разнёс нямецкі снарад. Байцоў, што засталіся ад батарэі, перадалі на папаўненне ў стралковы батальён, а самі пяты дзень сядзелі на НП камандзіра палка. Ноччу, пакуль камандзір спаў, мы дзяжурылі ў камандзірскім бліндажы, слухалі і глядзелі, што адбываецца на недалёкай перадавой, перазвоньваліся з НП дывізіі. Вядома, мы разумелі, што гэтая наша служба — часовая. Полк вёў баі, спрабаваў наступаць, штодня нёс страты. У кожную хвіліну нас маглі накіраваць куды заўгодна, але найболып верагодна — у які-небудзь стралковы батальён: капітана — камандзірам роты, а мяне — узводным. Каб не дарма елі салдацкі хлеб, як казаў капітан. Аднак яму нечакана пашанцавала — яго ўжо не пашлюць у стралковую роту, цяпер ягонае месца ў палкавым штабе. Але што чакае мяне?
Капітан быў чалавек выхаваны, паходзіў з ленінградскіх інтэлігентаў, мабыць, ён разумеў стан мае душы і памкнуўся мяне суцешыць.
— Ладна, не тужы, лейтэнант. Станем у абарону, падкінуць гарматкі. Табе ж шмат не трэба? Якіх пару...
— Хай не даюць, — няшчыра пярэчыў я. — Аўтамат знойдзецца.
— Аўтамат паспеецца...
Цяпельца то затухала, то пад лёгкім ветрыкам пачынала бязлітасна дыміць, выядаючы вочы. Ісці па дровы ў недалёкі вінаграднік не хацелася. Тут быў схіл пагорка, на якім з таго боку сапёры абсталявалі бліндаж назіральнага пункту. Там жа, за пагоркам, чутна было, грукацелі кулямётныя чэргі, але сюды кулі не заляталі, пагорак нас укрываў. Наперадзе ж перад намі разлеглася даволі шырокая даліна, па той бок якой таксама на схіле відаць былі роўныя шнуркі вінаграднікаў і бегла крываватая палявая дарожка, абсыпаная абапал старымі і свежымі варонкамі ад выбухаў. KaniTan усё ўзіраўся туды, чакаючы пасыльнага, які павінен быў прыехаць па новага начарта. Але пасыльны затрымліваўся, хаця ўжо гадзіну таму па тэлефоне перадалі, што паехаў.
— Ат, ладна, — сказаў капітан і дастаў з-за пазухі алюміневую пляшку. — Давай вып’ем. Каб не апошнюю...
— Ну, вы цяпер маеце шанец...
— Шанец чаго? — насцярожыўся капітан.
— Ну, на жыццё, — адчуўшы пэўную няёмкасць, сказаў я. Падобна было, капітан пачуў у маім голасе нейкія ноткі зайздрасці. Але тое была не зайздрасць да яго — болей клопат за свой незайздросны лёс. Я, напэўна, адчуваў, што ня сёння, дык заўтра апынуся ў стралковым батальёне, дзе, вядома, жыццё нядоўгае. Хоць яно і ў супрацьтанкавай батарэі не даўжэйшае, але ўсё ж... Усё ж во мы ўцалелі.
— На вайне ніхто не ведае свой шанец, — растлумачыў капітан. — Ну, глытнём!
Ён глытнуў сам і падаў мне пляшку, з якой я глытнуў раз-два і папярхнуўся. Мусіць, то быў спірт, ад якога адразу заняло дых.
— Ну во, — сказаў ён. — Каб табе тут шчасліва ваявалася. Дзякуй.
У той час унізе, у лагчыне, а зусім не на дарожным па-
горку паказаўся чалавек, які вёў на повадзе каня — мабыць, гэта і быў той, каго мы чакалі. Ад выпітага спірту ці ад усведамлення канца нецярплівага чакання капітан прыкметна ажывіўся, піхнуў ботам канец галавешкі, ад якой пыхнула ў вочы ядучым дымам.
— Ты гэта во што... Калі там у батарэі недакамплект узводных, дык я цябе забяру. У свой полк.
— Ды ну! Ці варта...
— Варта, варта. Усё ж мы з табой разам з самай зімы. Лічы, чатыры месяцы.
— Чатыры месяцы...
— Можа, я цябе калі і дапёк, дык даруй. Знаеш, вайна — усё ж нервовая справа.
— Ды не. Я нічога...
— Ага, не крыўдуй... А давай яшчэ па глытку! — з раптоўнай рашучасцю сказаў капітан і зноў выцягнуў з-за пазухі ватоўкі сваю пляшку. — Думаў, там — на абмыўку. Але і тут дарэчы.
Мы і яшчэ глытнулі патроху, пакуль коннік уз’язджаў на пагорак. Гэта быў пажылы, вусаты баец у бушлаце, які неўзабаве спыніўся перад цяпельцам і зважліва папытаўся:
— Ці не вы будзеце капітан таварыш Лемеш?
— Угадаў! — сказаў камбат і ўскочыў, — рослы, энергічны, у туга аперазанай партупэяй ватоўцы. — Ну, лейтэнант, жыві да перамогі! На перамозе сустрэнемся.
Я таксама ўстаў, мы таропка абняліся, і капітан, прыняўшы ў пасыльнага повад, лёгка й спрытна ўскочыў у сядло. He азірнуўшыся, ён паскакаў рыссю ўніз, за ім, трохі адстаўшы, ехаў вусаты пасыльны. Я сеў на сваё ранейшае месца ля цяпельца. Мне было сумна й трохі зайздросна. Хоць надта зайздросціць я ня меў падставы: усё ж камбат быў старэйшы за мяне, ваяваў у палку ад самага Сталінграда, узнагароджаны трыма ордэнамі, у тым ліку і Чырвоным Сцягам, не тое, што я — Чырвонаю Зоркай, ордэнам Ванек-узводных ды тылавікоў-інтэндантаў. Зноў жа ён быў не з тых, хто любіў заграбаць жар чужымі рукамі, а калі трэба было, дык рызыкаваў і сабой. Як у тым выпадку на плацдарме, калі стаў за прыцэл гарматы і паўдня адбіваў нямецкія атакі. Мабыць, ён заслужыў нейкае права,
каб цяпер, напрыканцы вайны, лепей уладкаваць свой лёс і, можа, дажыць да перамогі. Але хто не хацеў бы таго? Праўда, пра тое, каб выжыць, мы маглі толькі марыць. I то тайком ад саміх сябе, тоячыся ад уласнага сумлення.