Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
A то было горш. У другім месцы, на хутары маладая прыгожая шляхцянка нават не захацела размаўляць з імі,
адпо дзяўбла: не разумем і не разумем. Хаця як было не разумець ітростых пытаньняў, якія ёй задавалі ясным рускім языком? Як пасля яны дазналіся ў суседнім сяле, муж шляхцянкі быў афіцэр польскага войска, разбітага Чырвонай Арміяй у 39-м. Значыць, затаіла крыўду! Шкада, нязручна было вяртацца на хутар, а то б яны паказалі ёй, як крыўдаваць на савецкую ўласць.
Праўда, то было ў Заходняй Беларусі, толькі два гады таму далучанай да СССР, — уплывала доўгае знаходжанне пад буржуазнай уладай. Ва Усходняй жа было трохі інакш. Найперш складвалася ўражанне, што Усходняя абязлюднела — адпы бабы ды дзеці ў вёсках, а мужыкі ці на фронце, ці ў партызанах, ці куды пахаваліся? He магло ж так быць, каб усіх тамашніх калгасьнікаў рэпрэсавалі ў трыццатыя гады, калі ішла непрымірымая класавая барацьба. Хаця, калі і рэпрэсавалі, дык, мабыць, было за што. Калі б так у свой час не зрабілі, дык во цяпер, як пачалася вайна, яны б напэўна стралялі чырвонаармейцам у спіну. Як у Прыбалтыцы.
Возера яны абышлі ўдала — перабраліся цераз нешырокую багністую рачулку. Давялося пасцягваць боты, закасалі штаны. А старшына дык зняў і свае афіцэрскія брыджы, сказаў — надакучыла сушыцца, толькі ўчора падвечар высахлі пасля начнога купання з парашутам. Паводзіў сябе старшына даволі незалежна, не надта выдаючы патрэбную падначаленасць, і тое часам раздражняла Гусакова. Але што ж, старшына — часовы падначалены, з тым даводзілася мірыцца. Зноў жа, не зусім і вайсковец — ні армеец, ні партызан, толькі прыкамандзіраваны для дастаўкі ў партызанскі пітаб. Камандзір меркаваў, што старшына звязаны з органамі, хаця і не бачыў у тым нічога асаблівага — хто з імі не звязаны. Канешне, з ім трэба трымаць вуха востра. Бо яшчэ невядома хто да каго прыкамандзіраваны, хто старшы, а хто малодшы. Вельмі нават можа стацца, што ён — і не старшына пават, не Агрызкаў, а хто-небудзь іншы. Зрэшты, Гусакову да таго справа маленькая. Таксама як і да фельчара, які ўсё наравіў адстаць. Усё яму не панораву: то груз на спіне надта цяжка, то горача, то ідуць вельмі шпарка. Адставакаў на вайне Гусакоў бачыў шмат, іхнія мэты былі яму знаёмыя. У тое
першае ваеннае лета з іхняе групы, што прабіралася на ўсход, ці не палова не дайшла, паадставала. Па розных прычынах — то знясілелі, то панаціралі ногі, то заблудзіліся. Але найперпі не захацелі ваяваць, захацелі дамоў — да жонак і дзетак. Жыць захацелі, падлюгі.
За возерам мясцовасць нечакана змянілася — хвойны лес скончыўся, пачалося балота. Праўда, цяпер, у сухую пару, тут было суха — куп’істая імшарына з рэдкімі кустамі крушыны ды алешніку, дробнымі нізкарослымі хвойкамі. Месцамі з-пад ботаў сачылася чорная вада. Вакол была процьма журавінаў — кожная купіна як абсыпана чырванабокімі ягадамі. У пагодным, з рэдкімі аблачынамі небе кружыла наводдаль пара бацяноў, а над галовамі зноў пачалі віцца хмары камароў ды рознае балотнай машкары, ад якой тут стала горш, чым у лесе. Старшына нейкі час спрабаваў адганяць іх веццем, але хутка кінуў — адагнаць іх было немагчыма. Добра, аднак, ім ніхто не спаткаўся, мабыць, тут не было ні людзей, ні якога жытла, падобна, мясціна гэта была зусім не заселеная. Адно — у высокім з аблокамі небе няспынна кружылі бацяны ды зрэдчас, хлопаючы крыллем, нізка праляталі качкі. Учарашняе напружанне ў душы камандзіра апала, хоць турботны неспакой яшчэ заставаўся, але ўжо стала вальней. Цяпер Гусакоў ішоў першы, за ім блізка — Косця, іншыя пляліся зводдаль. Згаладнелыя, раз-пораз нагінаючыся, яны рвалі журавіны. Было горача, нізенькія балотныя дрэўцы ценю давалі мала. Гімнасцёрка зусім прамокла ад поту, Гусакоў расшпіліў яе да апошняга гузіка, ацяжэлы рэчмяшок павесіў на адно плячо, каб трохі ахалонула спіна. У нейкай мясціне сярод балота, дзе дрэўцы здаліся яму болей бухматыя, ён прыпыніўся. Побач пад купкай крушынаў ляжаў звабны цянёк.
— Прывал!
Хутка яны ўсе сышліся ў тым цяньку, паселі радком — тварамі да балота, плячмі да дрэўцаў. Косця па сваёй патрэбе на хвіліну адхінуўся за купіну, а як вярнуўся, Агрызкаў спытаўся:
— А што ты не ў партызанах? Кажуць, у вас жа ўсе, старыя і малыя, ваююць?
Косця памарудзіў, неяк перасмыкнуў не па-дзіцячы абвялым тварам.
— Дык няма як маму пакінуць.
— He пушчае, ага?
— He. Бацька пайшоў, дык сказаў — маці памагаць.
— Ну бацька прыйдзе, тады ты пойдзеш. На змену бацьку. Ага?
Косця на тое не адказаў, толькі засмучоным гюзіркам глядзеў у балотную далячынь, бы маючы намер убачыць бацьку. Туды ж з добрым тварам зірнуў і Агрызкаў.
— Харашо! — сказаў старшына. — Каб яшчэ і пажраць. Кацялочак пярлоўкі. Га, доктар?
— Можа, табе яшчэ і катлет захацелася? — не надта добразычліва прамовіў Тумаш. — Прыйдзем — накормяць. Ужо ў партызанаў пярлоўкі знойдзецца.
— Гэта яшчэ як сказаць! Хаця, канешне, не з пустымі рукамі прыйдзем, праўда, камандзір? — цягнула на размову старшыну. — Цікава, а якія там у вас узнагароды? Медалі, мабыць?
Пэўна, каб надаць важнасць размове, Гусакоў вытрымаў паўзу, пакуль развязаў лямкі рэчавага мяшка. Вялікая кардонная ўпакоўка з узнагародамі была ў поўнай спраўнасці, хіба трохі пакамечаная, але пячаткі на яе баках значыліся выразна.
— Каб ты ведаў, — не толькі медалі. Сем штук Баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава, тры ордэны Леніна...
— А медалі? — цікавіўся старшына.
— Ёсць і медалі. «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені трыццаць восем знакаў, другой ступені — шэсцьдзесят. Восем — «За адвагу» і пяць — «За баявыя заслугі».
— А «За баявыя заслугі» — каму? Папэжэ, мабыць? Ці ў партызанах няма папэжэ? Яны там усе з законнымі жонкамі...
На тое Гусакоў не адказаў — такі паварот гаворкі яму не падабаўся. Што і як у партызан, старшына пабачыць, як прыйдзе на базу. A то гэтыя роспыты былі надта падобныя на правакацыю.
— Да-а, будзе радасці партызанам, — сказаў старшына. — А вы, камандзір, узнагароджаны?
— Узнагароджаны, не бойся, — не надта ў тон адказаў Гусакоў.
— Нябось не меней, чым ордэнам Леніна?
— He, не Леніна. Чым заслужыў, тым і ўзнагароджаны, таварыш старшына.
Старшына вольна адкінуўся на мяккі мох купіны.
— А я, ведаеце, яшчэ не. He ўдастоіўся. Хіба ў партызанах палучу.
— Палучыш. У партызанах палучыш, — няпэўна азваўся Тумаш. — Ужо героя палучыш.
— Маю намер, — сур’ёзна зазначыў Агрызкаў. — Што ж — ваяваць ды не заслужыць узнагароду? Сам жа, мабыць, нахапаў у танкавых войсках?
— Дзе ўжо нам? Мы ж — медыцына, каб ратаваць вас, дужа хвацкіх. Вунь пад Мярэфай аднаго такога героя-камбата цягнуў пад агнём да дарогі, а ён на дарозе сканаў. Ну, думаў, за героя хоць медалёк падкінуць — дзе там! За што ж медалёк, калі сканаў, праўда?
— Гэта гледзячы, як сфармуляваць, — без ахвоты да размовы уставіў Гусакоў.
— Што сфармуляваць? — не сцяміў фельчар.
— Прадстаўленне. За адзін і той жа подзвіг можна медаль «За адвагу», а можна і Чырвоную Звязду. Гледзячы як аформлена.
— Слухай, доктар, вучыся, — зазначыў Агрызкаў. — Камандзір знае. Ён спец па фармулёўках.
Гусакоў прыпыніў размову, ёп не надта любіў абмяркоўваць са староннімі свае службовыя справы. Што яны разумелі, гэтыя армейцы ці партызаны, з яго штабное спецыфікі, якую і ён спасціг не адразу. Спатрэбіўся час, праца і трыванне. He абышлося без памылак і промахаў, — мабыць, як і ў кожнай адказнай справе.
Ва ўзнагародным аддзеле Гусакоў служыў без малога год — афармляў прысланыя з партызанскага тылу прадстаўленні, правяраў правільнасць фармулёвак і запісаў, вёў картатэку і строгі ўлік дакументаў на ўзнагароджаных. I ўсё — сакрэтма і абсалютна сакрэтна, як і належала ў адказнай штабной службе. Гэта толькі недасведчанаму магло здацца,
што справа тая простая і для пісьменнага чалавека не мае вялікіх цяжкасцяў. Перадрукоўвай на добрай паперы прысланыя з часцей і злучэнняў рапарты, падкладвай у генералаву папку на подпіс ці зацвярджэнне — і ўсё. Часам забываюць, што ёсць яшчэ сакратарыят прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, ёсць дзяржкантроль і парткам, ну і асобы аддзел — як і паложана — і ўсе кантралююць і правяраюць з правам ануляваць ці вярнуць на выпраўленне памылкі. У адным дакуменце, напрыклад, напісалі Ціхмянёў, а ў іншым Ціхмянеў. Невялікая недакладнасць, як быццам, а яму, начальніку аддзела, давялося атрымаць вымову. Якраз напярэдадні дня Чырвонай Арміі, калі ўсе ў штабе атрымалі віншаванні і падзякі ў загадзе, а ён у іншым загадзе — вымову. Вось табе і нязначная граматычная памылка.
Горш за ўсё, што ягоная служба неяк выпала з усіх статутаў і нічым не рэгламентавана, што давала яму шмат магчымасцяў для ініцыятывы, але змушала і рызыкаваць. Ад ягонага ўмельства і сумлення залежала шмат што, у тым ліку і вырашэнне галоўнага пытання: узнагародзіць ці не? Ягоны папярэднік Усачоў меў нешчаслівую руку і што ні аформіць — няўдала, вяртаюць назад ды яшчэ з рэкламацыяй, за якую яму — спагнанне. Яно і зразумела. Калі напісаць, да прыкладу, што камандзір атраду добра кіраваў боем, паспяхова ўзяў які населены пункт, дзе было забіта 12 паліцаяў і 2 узяты ў палон, — хто такому герою дасць ордэн Чырвонага Сцягу? Трэба трошкі паправіць, — зусім нязначна, але істотна. Найперш указаць сацыяльнае паходжанне камандзіра — тое, што ён з рабочай сям’і, што член ВКП(б). Калі беспартыйны, тое лепш не ўказваць, проста партыйнасць апусціць. Замест 12 забітых паліцаяў лепш указаць 21 гітлераўца. Розніца невялікая, а ролю іграе выдатную. Ну і абавязкова ў канцы дадаць (з чырвонага радка), што справе ЛенінаСталіна адданы, гэта галоўнае і дужа шмат значыць у вачах сакратарыята ВС, дзяржі парткантролю, асобага аддзела таксама.
На пачатку ягонай службы ў аддзеле, калі ён яшчэ не набраўся пэўнага вопыту, было некалькі выпадкаў, што ўзнагароду зніжалі, і тое выклікала абурэнне партызанаў. Але
здарыўся і выпадак, калі ордэн падвысілі адразу на тры ступені. Гэта калі замест «Айчыннай вайны» партызану-снайперу далі ордэн Леніна. Тады ён ажно спалохаўся, бо прычыпай таго стаў недагляд машыністкі, якая замест 28 забітых снайперам фашыстаў выдрукавала 82. У аддзеле быў вялікі спалох, але нядоўгі: скаргі з месца не паступіла, бо хутка і камандзіра таго снайпера няблага ўзнагародзілі.