Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Ён разумеў, чаго яна плакала — у ліку расстраляных мог апынуцца і яе муж— афіцэр. Але наўрад ці такое магчыма, каб страляць палонных. Хаця... Пасля таго, як яна выйшла з бакоўкі, ён пачаў думаць і што-нішто прыпамятаў з даўніх размоў сярод камандзіраў пазамінулай вясной. Тады прыйшоў загад адкамандзіраваць групу сапёраў у Смаленск для выканання сакрэтнага задання. Гэтую групу камплектавалі ў штабе, з яе падборам ды інструктаваннем завіхаўся начальнік асобага аддзела, што ўвогуле было не дужа звычайным. Хаця ў той час на такую асаблівасць мала хто звяртаў увагу — асабісты мелі права ўлазіць ва ўсе вайсковыя справы. Увогуле той выпадак хутка забыўся, каб вось цяпер адгукнуцца староннім і страшным чынам.
Але ён не адказаў на пытанне, ці бальшавік ён. Можа, упершыню ён завагаўся з такога роду адказам, хаця ў кіпіэні ягонай гімнасцёркі два гады як ляжаў партбілет з акурат-
нымі адзнакамі пра ўзносы. Нешта пэўнае сказаць гэтай жанчыпе ў яго не хапіла рашучасці. А можа быць, такту...
Цяпср, як ёп пачаў папраўляцца, усё часцей дакучалі трывожныя думкі пра дачку і жонку — як яны? Дзе яны і што з імі? Ці пашэнціла ім вырвацца з беластоцкага меха? Дзе яны маглі прыдбаць якое-небудзь прыстанішча? Бацькоў жонка не мела, дзесь пад Масквой жыў старэйшы брат, можа, яна прыбілася да яго? Думкі пра іншае — благое — ён упарта гнаў прэч, на благое ён не мог пагадзіцца. Ён так кахаў сваю Нінку — маладым, неспатольным каханнем. Вайна ды гэтая жахлівая ростань павялічвала тое пачуццё да нясцерпнасці.
Пасля таго выпадку, калі Станіслава Вікенцеўна не стрымала плачу, яна часцей стала заглядваць у яго бакоўку.
Звычайна тое адбывалася ўвечары, калі на дварэ за акном гусцсў вечаровы паўзмрок. Яна прыносіла малака ці пару яблык з садка і моўчкі спынялася ў дзвярах. Ён пра штоколечы пытаўся ў яе, найбольш пра падзеі на станцыі, і яна стрымана адказвала па-польску. Ён ужо прызвычаіўся за лета да мовы палякаў, і хоць сам мала іпто мог па-польску сказаць, але, будучы беларусам, разумеў усё. «Пусць пан опове пра сваю пані», — папрасіла яна аднойчы, і ён нечакана зьбянтэжыўся. Што ён мог расказаць пра сваю жонку? Што яна бландзінка, высокая і прыгожая? Яшчэ — добра спявае. На камандзірскіх вячорках яе заўсёды прасілі спяваць што-небудзь з папулярных тады кінафільмаў, і яна, паслухмяна ўстаўшы за сталом, ахвотна спявала прыгожым сапрана. Можа, за гэты яе вакальны талент ён і пакахаў яе аднойчы на шэфскім канцэрце, праз тры месяцы яны пажаніліся. «Пан бардзо коха жонэ?» — не дачакаўшыся ягонага адказу, пыталася Станіслава Вікенцеўна. «Ну вядома», — шчыра адказаў ён, адчуўшы, як зашчымела ў сэрцы ад звыклага даўняга болю. Але даўпяга чужога болю лепей было не чапаць, мабыць, чулая настаўніца зразумела тое і загаварыла пра даўні ўласны боль. «А я бардзо, бардзо кохам моего Юрка, — раптам дрыготкім голасам сказала яна. — Так кохам, як можна кохаць тылько змарлэго. Бедны муй, нешчэнслівы поручнік»... Што ж, гэта добра, падумаў Булаўскі. Заўжды
добра, калі любяць салдата. Але жывога. Бо што карысці таму, каго любяць мёртвага. Але тут жа і ўсумніўся: можа, гэта так паводле ягонай мужчынскай логікі. Паводле ж жаночай, ды яшчэ чужой, можа атрымацца інакш. Зусім магчыма, што інакш.
Алс ж во і ён кахаў сваю жонку — можа, ужо нежывую, забітую дзе на дарозе ў час бамбёжкі, засыпаную зямлёй, даўно пахаваную. Мабыць жа, ёсць нешта яшчэ, апроч фізічнага цела, вартае высокага і светлага пачуцця? Нешта ж застаецца ад чалавека нават пасля яго нядоўгага жыцця? Але застаецца ў сэрцы і памяці блізкіх. У далёкіх і незнаёмых пічога застацца не можа. Чаго не было пры жыцці, таго не можа захавацца пасля смерці. 3 нічога атрымліваецца нічога. Але ў яго было! Была любімая жонка, маленькая Волечка — ласкавая разумная дачушка. Як жа яны могуць знікнуць з ягонай душы?
Пакуль ён ляжаў у бакоўцы, дужа перажываў пачуццё няёмкасці, якое даводзілася адчуваць кожнага ранку пры вядомай патрэбе. Для тае патрэбы бабка ставіла пад тапчан старую бляшанку, і ён стараўся выбраць час, калі абедзвюх жанчын не было ў хаце. Тая працэдура каштавала яму немалых намаганняў і болю, а яшчэ і адчування прыніжанасці, да якога немагчыма было прывыкнуць.
У той ранак ён позна ўстаў з тапчана, у хаце было ціха, і ён вырашыў выпрабаваць свае сілы — выйсці на двор. Аднанож праскакаў у парог, пітораз хапаючыся за сцены і лаўкі, у качарэжніку прыхапіў чапялу на даўгой ручцы і з ёй дастыргікаў да хлява. Яго ніхто не заўважыў: сагнуўшыся ў барознах на гародзе, жанчыны выбіралі бульбу. У галаве яго непрыемна круцілася, ён бы ап'янеў ад гэтай адважнай выпаўзкі і свежага восеньскага паветра. Дабрыўшы назад да бакоўкі, сеў на тапчан і сядзеў, адчуваючы, аднак, што трэба легчы. У той момант за акном мільганула постаць у чорпай пілотцы з віптоўкай на плячы, за ёй — другая. Гэта былі паліцаі. Другі тым часам зірнуў у яго акно, невядома, ці згледзеў што, але несумненна, яны кіравалі ў хату. Спахапіўшыся, Булаўскі таропка сігануў да дзвярэй бакоўкі і захінуўся сітцавай фіранкай.
Апярэдзіўшы паліцаяў, у хату ўскочыла Станіслава Вікенцеўна, зірнула ў бакоўку і, згледзеўшы там пусты тапчан, падалася лазад — у дзверы ўжо ўлазілі паліцаі. Паміж імі і настаўніцай усчалася грубая, злосная размова па-польску, з якой, аднак, Булаўскі зразумеў, што паліцаі чагось патрабавалі, а настаўніца ад чагось адмаўлялася, усхвалявана паўтараючы «Я не вем... Я не вем...» Ледзьве трымаючыся за фіранкай на адной назе, ён чакаў, калі пойдуць, але тыя, падобна, уладкоўваліся надоўга. Паліцай, што быў маладзейшы, усеўся за стол, знарок гучна грукнуўшы аб падлогу лрыкладам вінтоўкі. Другі працягваў лезці да настаўніцы, якая абурана мовіла: «Рунцэ, пан! Ніц рунцэ...» He зважаючы на яе крык, здаравіла-паліцай нахабна піхаў яе да бакоўкі — выцяўся плячом аб перагародку, нарэшце прапіхнуў яе ў дзверы. Станіслава Вікенцеўна ўвесь час адбівалася, ды марна, і Булаўскі выбіраў момант, каб як выхапіць з-пад падушкі свой пісталет. Ды не паспеў — паліцай над тапчаном ужо заламваў настаўніцы рукі. Губляючы развагу, Булаўскі крыкнуў: «Сволач!» — і выскачыў з-за фіранкі. Скалануўшыся ад спалоху, паліцай марудна павярнуўся да яго...
У першы момант Булаўскаму здалося, што ён уратаваў Станіславу Вікенцеўну, але тут жа зразумеў, што пагубіў. I Станіславу Вікенцеўну, і бабку, якая нібы змярцвела ў парозе, і сябе таксама. Праз паўгадзіны яго ўжо валаклі кудысьці па вуліцы; побач з накінутай на плечы хусткай ішла Станіслава Вікенцеўна. 3 падворку быў чутны роспачны старэчы плач...
Пасля ў зямлянках і бараках шталагаў ён нямала перадумаў пад сваім спантанным учынкам і не знаходзіў з тон сітуацыі колькі-небудзь здатнага выйсця. Што ён мог зрабіць інакш? Можа быць, калі б ён зрабіў нс так, ягонае жыццё склалася б не так жахліва, можа б, паліцай яго не заўважыў. Тым болын, як пасля стала вядома, паліцаі прыходзілі зусім не па яго — пра яго яны яшчэ не пранюхалі. Але як мог ён заставацца ў той хаце? 1 куды мог пайсці з падкурчанай, пягнуткай нагой? А галоўнае — як бы ён мог глядзець у вочы гэтых жанчын? Ды і не толькі гэтых. Напэўна, ён бы не мог любіць болей сваю Нінку. Жывую або ўжо мёртвую. Відаць па ўсім, у тое імгненне для яго настаў момант, калі ён пера-
стаў кіраваць сабой — непадуладныя сілы кіравалі ім, калі ў эмацыйным парыве адступае логіка і выбухае маральны імператыў інстынкту. У тым, аднак, няма ні ягонай віны, ні яго заслугі — усё тое надта чалавечае ў чалавеку. Калі ты чалавек, канешне.
Гаўптвахта прачыналася рана, як толькі зачынала світаць. У калідоры пачулася каманда «Пад’ём!», вывадныя адбіралі з камер дашчатыя тапчаны і па адным пачалі выводзіць арыштантаў на апраўку. Працэдура наогул прыемная і амаль аднолькавая, што ў немцаў, што тут. Усюды падганяюць — хутчэй, хутчэй, нібы ў іх пад арыштам сам чалавечы час, Але, мусіць, так яно і ёсць. Вывадных было ўсяго два, і яны спярша выпускалі арыштантаў-салдат з суседніх камер. Булаўскага вывелі апошнім. Мусіць, на гаўптвахце ён лічыўся нібы часовым або прыкамандзіраваным, ці як там яшчэ яго маглі называць. Напэўна, з тае прычыны і адносіны да яго былі асаблівыя — насцярожанасць, змешаная з затоенай цікаўнасцю, чыталася ў вузкіх вачах вываднога-ўзбека. He бойся, не ўцяку, казаў яму ў думках арыштант, ад сваіх не ўцякаюць. Я не шпіён, не дыверсант... Але тут жа ў яго з’явіўся брутальны сумнеў: а хто ж ён? Мабыць, ахвяра? Менавіта ахвяра. Але чаму ахвяра? Вайна скончылася, ён жывы вярнуўся на радзіму. Хай не пераможца — да ліку пераможцаў ён не мог прылічыць сябе: але і не ахвяра. Вельмі не хацелася яму апынуцца ў гэтай малашаноўнай, калі не ганебнай, ролі. Але і іншай сабе азначыць не мог.
Справіўшы сваю патрэбу ў салдацкім сарціры, ён трохі затрымаўся ў пустым двары, абгароджаным высокім дашчатым плотам. 3 аднаго боку над дваром навісала цагляная сцяна суседняга дома з наглуха замураванымі вокнамі. Каля гэтай сцяны ў паветры вольна раскінуў голле стары бухматы каштан. Крона дрэва за вясну цалкам апранулася лістотай і, мабыць, за мінулую ноч выкінула тугія белыя сьвечкі — будзе ўрадлівы год на каштаны. Два апошнія месяцы вайны ў Францыі ён толькі і харчаваўся каштанамі — голад змушаў. Голад катаваў яго амаль усе гады вайны і змушаў прывыкаць да самага неверагоднага харчу. Бо да голаду прывыкнуць нельга.
Таксама як і да здрады.
Падобна на тое, яму сапраўды здрадзілі. I хто? Самы блізкі і родны чалавек — жонка. (Зрэшты, толькі блізкі і можа здрадзіць. He можа здрадзіць чужы і далёкі — той проста не мае такой мажлівасці.) Але ён доўга не мог у тое паверыць. Вярнуўшыся з палону, ён доўгія месяцы пісаў лісты. Працаваў на будоўлі вартаўніком і, аддзяжурыўшы поч, запіраўся ў пустым вагончыку і пісаў. Куды толькі было магчыма: у ваенкаматы, адрасныя бюро, пашпартныя сталы, гарвыканкамы і домакіраўніцтвы. Нікога з былых знаёмых не мог адшукаць, змушаны быў звяртацца да незнаёмых. I ён напаў на яе след — той след пацвердзіўся. Але яна ўжо мела іншае прозвішча і яго не прызнала. Hi на адпо з сваіх дванаццаці пісьмаў ён не атрымаў адказу. Хаця адзін адказ усё ж быў, і ён збянтэжыў яго. На нейкім казёшіым бланку з невыразным штэмпелем паведамлялася, што грамадзянка Філіпава Н.І. жонкай гр. Булаўскага не з’яўляецца і просіць пакінуць яе ў спакоі. Але грамадзянка Філіпава да вайны пражывала пад прозвішчам Булаўская — тое ён устанавіў дакладна.