Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
3 часам, аднак, гукі ў каравульным памяшканні глухлі, a то і зусім сціхалі, мабыць, зачынялі дзверы — каравул рыхтаваўся да спачыну. Хаця паводле статута, вольнай ад варты змене належала пару гадзін не спаць, але наўрад ці гэтае ўстанаўленне калі-небудзь выконвалася ноччу. У лепшым выпадку пара-другая каравульных сядалі за даміно ці шашкі, можа, хто-небудзь распачынаў ліст на радзіму. Астатнія, не распранаючыся, звесіўшы з нараў абутыя ногі, адкідваліся на спіну «кімарнуць», пакуль не настала пара правяральшчыкаў. Гэтыя ў каравуле паяўляліся звычайна пад поўнач або на світанні. Булаўскі ведаў тое паводле ўласнага даваеннага досведу, калі сам быў курсантам, а затым узводным
інжынернай школы і пямала пахадзіў у нарады. Наўрад ці за гады вайпы ў гэтым што-небудзь змянілася, думаў ён, лежачы на падлозе сваёй сьмярдзючай і цеснай камеры.
Нс ў прыклад каравульным сон да яго не ішоў, і ён доўга ляжаў з расплюшчанымі вачыма — цьмянае святло высока падвешанай электралямпачкі яму не шкодзіла. Накрывацца кінутым на цэментную падлогу скамечаным шынялём не было патрэбы — у камеры з вечара трымалася цяпло. Есці яму тут не хацелася: дужа турбавала невядомасць, пакутнае арыштанцкае пытанне — завошта? Але следчыя ўмела хавалі адказ на тое, і толькі пасля трэцяга ці чацвёртага допыту стала што-нішто прасвятляцца. Кожны ягоны допыт пачынаўся з патрабавання назваць сваё сапраўднае прозвішча, і калі ён называў, наставала гнятлівая паўза. Гэтая паўза давала яму пра што-колечы сцяміць.
Так было і на ўчарашнім допыце ў Смершы, які рабіў малады капітан з эмблемай сувязіста на залатых пагонах. Прозвішча яго, як зразумеў Булаўскі, было Цярохін (прынамсі, так ён падпісаў складзены ім пратакол пасля таго, як там распісаўся арыштант). Задаўшы пытанне пра прозвішча, следчы ўпіўся ў арыштанта нахабнавата-пранізлівым позіркам, і, калі той адказаў, няпэўна гмыкнуў: «А чым ты дакажаш?» Доказаў ён не меў, сведак таксама, напэўна, таму і апынуўся ў Смершы. «Што ж, вочная стаўка пакажа», — сказаў капітан, прыбіраючы са стала паперы.
Гэта быў трэці арышт Булаўскага за яго трыццацісямігадовае жыццё. Першы раз ён трапіў на гаўптвахту за наіўны салдацкі ўчынак — закурыў у калідоры на выхадзе з чырвонага кутка ў казарме. Адседзеў усяго трое сутак, але затым доўга памятаў сваю службовую ганьбу, назаўжды, як ён думаў, запісаную ў яго дысцыплінарную картку. Другім разам давялося горш — здавалася, ужо не давядзецца вярнуцца з таго жахлівага карцэра, адкуль просты шлях вёў у крэматорый. Але тады Бог ці выпадак злітасцівіліся: для будаўніцтва славутага Атлантычнага вала запатрабаваліся спецыялісты, а ягоная інжынерная спецыяльнасць, вядома ж, значылася ў акуратнай лагернай картатэцы. Менавіта з гэтай прычыны праз сем сутак ён ужо ехаў у перапоўненым
зэкамі паўвагоне да бельгійскага ўзбярэжжа Ламанша, дзе яго чакалі ранейшыя лагерныя ваганеткі — ад каменнага кар’ера да бетоннага бункера. Здавалася трохі дзіўным, што вайна для яго распачалася і скончылася на абаронных будоўлях — спярша савецкай, а затым нямецкай. Зрэшты, дзіўнага тут было няшмат, калі мець на ўвазе яго вайсковую інжынерную спецыялізацыю. Дзіўнаватым выглядала іншае.
Напэўна, у свой горкі час ён прыкмеціў дзівосную заканамернасць ў жыцці — амаль парадаксальную залежнасць надзеі і яе рэальнага здзяйснення. Прынамсі, у яго заўжды атрымлівалася так, што, як толькі знікала надзея, сітуацыя раптам і без прычыны паварочвала да больш-менш удалага выйсця. I наадварот: чым грунтоўней была надзея, тым горшая бяда абрыналася на яго пазней. На жаль, гэтую незвычайную заканамернасць ён уразумеў позна, навучаны чарадой шмат якіх бед, калі пейкі ўрок з яе ўзяць было позна. Вядома, шмат што з таго можна было растлумачыць вайной ці, можа, асаблівасцямі ўласнага лёсу. Хаця, калі разабрацца, дык у тым лёсе не мелася нічога асаблівага, ён быў, як і шмат у каго, з агульным вялікім няшчасцем і маленькімі ілюзорнымі радасцямі. Прыпамятаўшы цяпер адну з іх, ён толькі крыва ўсміхнуўся ў паўзмроку: чаму, аднак, радаваўся! Нядоўга грэла яго тая радасць, а пасля і зусім прапала.
Але тады яна была — маладая і звонкая, бы ранішняя песня жаўрука над веснавым полем. Ды яна і здарылася ў полі, у якім ля хваёвых пагоркаў раскінуўся палаткавы лагер інжынернага батальёна, што ўдарнымі тэмпамі будаваў умацаваны раён. 3 растворнага вузла, дзе тады апынуўся Булаўскі, яго паклікалі ў штабную палатку да тэлефона, і да болю знаёмы, радасны голас жонкі паведаміў, што яны з дачкой нарэшце дабраліся да яго месца службы. Даехалі добра, абедзве здаровыя, хоць і змарыліся ў дарозе, і спадзяюцца вечарам убачыць яго ў гарнізоне — гэта кіламетраў за дзесяць ад месца будоўлі. Жонку і дачку ён не бачыў з вясны, калі тэрмінова паехаў сюды, а яны засталіся ў вайсковым гарадку пад Менскам, дзе ён дагэтуль служыў. Ён сказаў, што абавязкова пастараецца да іх вырвацца — пазней увеча-
ры або, магчыма, уночы. Паклаўшы трубку, пачаў напружана думаць, як тое зрабіць? Вырвацца было складана, калі не зусім немагчыма — адлучацца з аб’екта катэгарычна забаранялася. Але, можа, як-небудзь... На будаўнічай пляцоўцы ён адшукаў палітрука Лузгіна, якога папрасіў зрабіць сяброўскую паслугу — пры выпадку замяніць яго на праверцы. Лузгін быў чалавек згаворлівы — і хто б у такой сітуацыі адмовіў сябру? Тым болей, што тыдзень таму Булаўскаму прысвоілі званне ваенінжынера III рангу, і яму, апроч іншага, вядома ж, хацелася паказацца жонцы ў сваім новым чьше. Хто ведае, — можа, апошні раз.З захаду яўна насоўвалася вялікая бура, у якой як бы не згінуць абаім. Але ён не згінуў.
Пасля цяжкога ранення, палону, страшных армейскіх шталагаў і не менш жахлівых канцлагераў ён вярнуўся на радзіму — без вайсковых чыноў, без партбілета, са змарнаванай душой, але жывы. I тут паўстала пытанне: а ці варта было вяртацца? Ці не болей справядліва было б, як шмат якія мільёны, згніць у зямлі ці ператварыцца ў лагерны попел? Дык не — выжыў. I каго тым ашчаслівіў? Згубіўшы сям’ю, не здолеў ашчаслівіць нават адзіную дачку.
Падобна на тое, што жорсткі вайсковы лёс паставіўся да яго найбольш жорстка — мала яму было ўсіх яго ранейшых бедаў, дык яшчэ трапіў пад арышт. Летась не ўзялі ў фільтрацыйным лагеры пад Дармштатам, дык спахапіліся зараз. A можа, яго выкарыстоўвалі як прынаду? Рабілі ж так з некаторымі, каго падазравалі ў сувязі з немцамі. Ён ні з кім не быў звязаны, але падазраваць маглі кожнага, хто трапляў у палон. Хаця каго ён мог прынадзіць? Чакалі, калі супакоіцца? I ён сапраўды пачаў супакойвацца, памалу ўрастаць у мірнае жыццё — знайшоў кватэру, паступіў на працу, нават атрымаў прадуктовыя карткі. I тады ўзялі.
He, усё ж, мабыць, меў рацыю той асабіст-следчы, які дапытваў яго пасля вяртання з ангельскай зоны — чаму не застрэліўся? «Пачаму здаўся?» Спярша Булаўскага здзівіла тое канібальскае пытанне, ён аж збянтэжыўся і пачаў нешта тлумачыць пра раненне і абставіны. Але неўзабаве ў бараку, пасля чацвёртага ці пятага допыту падумаў: а і на самай справе? Ці не лепей было б застрэліцца? Тады ці зараз? Але
тады ён меў пісталет, а цяпер нічога не меў. Як застрэлішся?
Калі б ён валодаў здольнасцю прадбачыць усё, што з ім неўзабаве здарыцца, дык сапраўды Леппі было б пусціць сабе кулю ў лоб і назаўжды застацца ў тым маладым сасонніку на ўскрайку стаптанай жытняе нівы. Як шмат чаго жахлівага ўдалося б пазбегнуць. Калі б толькі ведаць! Але каму дадзена ведаць пра сваю будучыню? He толькі далёкую, але хоць бы пра заўтрашні дзень.
У каравуле за сцяной раптам заварушыліся, затупалі крокі шматлікіх ног, пачулася каманда, і арыштант здагадаўся, што, мабыць, прыйшоў правяральшчык. Увішныя каравульныя правяралылчыкі — заўжды боская кара для каравула, асабліва яго начальніка — тое ён памятаў з часоў уласнае маладосці, як быў узводным. He дай Бог, калі правяральшчык (палітрук, штабны чын ці яшчэ горш — камандзір) прыйдзе, калі начальнік каравула спіць, і запіша тое ў каравульную ведамасць. Той запіс пасля пяройдзе ва ўсе наступныя характарыстыкі ды атэстацыі і будзе азначаць цяжкое вайсковае злачынства — страту пільнасці. Булаўскі ніколі не спаў у каравуле і не губляў пільнасці, хаця тое ніколькі не палегчыла ягоны злашчасны вайсковы лёс. Ягоная беззаганная служба і без таго ў адзін момант рухнула, і ён з добрасумленнага службіста ператварыўся ў нішто. Палоннага, інваліда, а ў дадатак да ўсяго яшчэ і арывітанта, які з незразумелай мэтай прысвоіў сабе чужое прозвішча. Але чаму? Хто ў тым вінаваты? Гітлер, вайна, праклятыя абставіны, у якіх ён апынуўся? Ці, можа, сам і ніхто болей?
Можа здарыцца, што і сам таксама.
...У той спякотны чэрвеньскі дзень нямецкія самалёты з самае раніцы гойсалі над пыльнымі беларускімі дарогамі, бамбілі і расстрэльвалі савецкае войска, якое суцэльнымі калонамі адступала на ўсход. Гэта была, можа, дзесятая па ліку бамбоўка за дзень, з калоны інжынернага батальёна ацалела ўсяго тры машыны, на адной з якіх ехаў камбат Булаўскі. Ён ужо знямогся кожны раз пры налётах вылазіць з машыны і бегчы ў поле хавацца — тым болей, што ад
кулямётнага агню зверху ўратавацца не было як. Калі ў паўдзён па дарогу абрынулася з дзесятак «ІОнкерсаў», ён толькі саскочыў з падножкі трохтонкі і зваліўся ў канаву. У тое ж імгненне перад машынай вухнуў аграмадны бомбавы выбух і цяжкі земляны пласт накрыў камбата. Свядомасць яго адразу знікла, нібы ён праваліўся ў зямлю, і колькі праляжаў так, было невядома. Калі прытомнасць стала вяртацца і ён пачаў адчуваць сябе, доўга не мог даўмецца, дзе ён і што з ім сталася. Як-колечы расплюшчыў запарушаныя пяском вочы, убачыў над сабой спакойнае начное неба з задраным каўшом Вялікай Мядзведзіцы і пачуў невыразныя галасы паблізу. Адзін з іх здаўся яму знаёмы, ён напружыўся і ціха мовіў: «Лузгін...». Галасы адразу змоўклі, затым лад ім нахіліўся цёмны сілуэт у касцы, баец апусціўся па кукішкі і пакратаў яго за плячо. «Таварыш палітрук, то — камбат...» Хутка побач з першым ценем паявіўся другі, баец гукнуў да яго, і Булаўскі з палёгкай уздыхнуў — гэта сапраўды быў Лузгін. Удвух з байцом яны вывалаклі камбата зпад землянога завалу і, аднёсшы воддаль, паклалі на вільготную пад ранак траву. У яго была разбіта асколкам нага, поўны бот крыві; крывёю таксама густа набрынялі штаны і ўвесь левы бок. Булаўскі пачуваўся кепска, ад болю і страты крыві ўвесь час траціў прытомнасць. Як-колечы перацяўшы дзяжкай ад штапоў нагу вышэй калена, яны панеслі яго прэч ад дарогі, на якой неўзабаве маглі паявіцца танкі або мотапяхота немцаў.