Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
3 выгляду яны быццам бесклапотна перагаворваліся, a твары ў абодвух былі напружаныя, і ўсё часцей абодва пазіралі і на камандзіра, ад якога залежала цяпер усё наступнае. Ды і што ён мог ім сказаць? Колькі хвілін ён вывучаў карту, і ўсё большы неспакой агортваў яго — ніводнага знаёмага арыенціра. Hi лугу, ні лесу, ні якога падобнага да гэтага поля. Яўна карта ніяк не дастасоўвалася да канкрэтнай мясцовасці. Дзе тая, патрэбная ім дарога да возера, дзе Востраў Барок ва ўрочышчы Багавізна, што зялёнаю плямай балота запяло палову аркуша карты? Дзе яны ў натуры? У якім накірунку? На захад, поўдзень, усход? Куды ім кіравацца далей? Мусіць, сапраўды давядзецца ісці ў вёску.
— Старшына! — клікнуў камандзір з ціхай рашучасцю. — Трэба вызначыцца.
Агрызкаў адразу насцярожыўся, хаця і не скрануўся з месца.
— Гэта як?
— Трэба спытацца, якая то мясцовасць. Якая вёска?
— А дзе вёска?
— Там, за полем.
Старшына пачаў уставаць — відаць было, марудна і неахвотна. Седзячы, начапіў на сябе рэчавы мяшок, падняўся на адно калена, затым на другое.
— Рэчмяшок пакінь. Тумаш возьме.
Борзда скінуўшы з плячэй цяжкі рэчмяшок, Агрызкаў з аўтаматам у апушчанай руцэ паціху пайшоў па мяжы жытняй нівы. 3-пад нізка навіслага вецця Гусакоў прасачыў за ім аж пакуль той не схаваўся за збажыной.
— Да-а, — няпэўна зазначыў Тумаш. — Як цяпер быць? Камандзір нервова перасмыкнуў тварам. Фельчар яўна разьлічваў на размову ці хоць бы на адказ, але Гусакову было не да размовы. Свой клопат ён прывык трываць моўчкі і менш ім дзяліцца з кім бы то ні было. Тым болей з чалавекам староннім ці падначаленым. Зрэшты, на тое самае напіралі і ў асобым аддзеле, куды яго выклікалі перад вылетам і дзе ён пакінуў немаведама якую па ліку «падпіску аб неразглашэнні». Кепска, што ягоных спадарожнікаў у каманду сабралі паспешліва, мабыць, каго трэба было тэрмінова пераправіць у партызанскі тыл, карыстаючыся ягонай камандзіроўкай. Інструктаж давалі кароткі, для адчэпнага, як, зрэшты, і яму таксама. Хаця хто думаў, што ўсё так атрымаецца? Ён ужо ведаў, як гэта небяспечна блукаць па варожым тыле, поўным нямецкага войска, паліцыі, розных мясцовых здраднікаў. Але ж во давялося... Як цяпер выйсці з такога становішча?
— Тумаш, ты дзе ваяваў? — запытаўся Гусакоў, уважліва зірнуўшы на фельчара, на яго зморшчаны, мабыць, нядаўна абгарэлы, чырвоны твар.
— Ды ў танкавай брыгадзе.
—Танкіст, значыць?
— Фельчарам быў.
— Панятна, — сказаў Гусакоў і падумаў: трэба было яго, а не старшыну паслаць у вёску, бо старшына, хоць і назваўся разведчыкам, аднак ці не трапіў у тую разведку ўпершыню?
Ведама, тут назвацца можна як хочаш — дакументы і пагоны яны здалі ў штаб і з выгляду былі ўсе роўныя.
Засцярожліва азіраючыся па баках, Агрызкаў выйшаў зза жытпяе нівы і стаіўся пад грушкай.
Грушка была маладая, нізкарослая і бухматая на сонечным прыволлі, калючае яе сучча абвісала да самага долу і добра затуляла чалавека. Наперадзе за платамі і агароджамі ляжала невялічкая прылесная вёска — агароды, бульбоўнікі, далей — хлеўчукі і будынкі пад саламянымі стрэхамі, за імі некалькі высокіх дрэваў. 3 закапцелага коміна крайняе хаты віўся ўгару слабы ды.мок, гатаваўся сьняданак. А за плотам, сярод бульбяных барознаў хадзіла танклявая, мабыць, не
старая яшчэ кабета, штось узіралася долу, часам нагіналася, поркалася ў баразёнках. Болей паблізу ў вёсцы нікога не было бачна. Збоч, крыху наводшыбе ля кустоўя пасвіўся прывязаны на вяроўку конь. Каб там быў чалавек, Агрызкаў падышоў бы да яго, запытаў. Ды чалавека ля каня не было, значыць, давядзецца яму гукнуць тую цётку. Ён, аднак, не спяшаўся, лежачы пад грушкай, чакаў, калі кабета падыдзе бліжэй. Сонца ўжо даволі высока паднялося ў небе і няблага прыгравала ягоныя плечы, штаны ззаду і боты памалу падсыхалі пасля начнога купаньня ў балоце. Агрызкаў думаў, што ўвогуле то — кепскі знак, такі няўдалы пачатак. Галоўнае — не было сувязі. А ён ужо чуў, як нядаўна гаварыў ягоны начальнік генерал, што без сувязі ў тыле ворага — вельмі блізка хана. Можна аддаць жыццё за радзіму. Агрызкаў аддаваць сваё жыццё не хацеў. Нават і за сваю савецкую радзіму. Ён хацеў жыць.
Яшчэ ён чуў, што нямала ў іх справе залежыць ад тых, хто гюбач, з кім ісці на заданне. Іхняя група яму не надта падабалася, калі не сказаць — не падабалася зусім. He кажучы ўжо пра абгарэлага фельчара, які так сабе, збоку-прыпёку. Гэтаму абы дабрысці да якіх партызанаў ды там і застацца. A ne ўдасца да партызанаў, дык няблага патаварышавацца і з паліцаямі-немцамі. Цяпер фельчары-дактары патрэбныя ўсім — мусіць, параненых ды трыпернікаў даволі і ў тых, і ў іншых.
Агрызкаву не надта падабаўся і камандзір, гэты штабны пацук, які намагаецца камандаваць, але без патрэбнай рашучасці. Зрэшты, тое і зразумела: каб мець рашучасць, трэба ведаць куды ісці, а ён хіба ведае? Перад адлётам у асобым аддзеле яму сказалі: за камандзіра адказваеш галавой. Найперш нельга дапусціць, каб высокія ўрадавыя ўзнагароды трапілі ў рукі ворага. Калі такая небяспека надарыцца, ведаеш, што трэба зрабіць? Агрызкаў зрабіў выгляд, што ведае і не мае патрэбы ў тлумачэньнях.
Мабыць, ён доўга праляжаў пад грушкай, а цётка ўсё не падыходзіла да плота, калупалася на сярэдзіне бульбоўніку. Тады Агрызкаў падняўся і, затуліўшы за бокам аўтамат,
паціху пайшоў да гародаў. Кабета пакуль што ня бачыла яго, і ён змушаны быў ціха гукнуць:
— Цётка, можна вас на мінутку?
Спалохана войкнуўшы, кабета згледзела яго за плотам і кінулася па бульбоўніку да падворку. Агрызкаў нягучна вылаяўся. Далей стаяць тут было небяспечна, бо чорт ведае, што наробіць тая кабета? Тым болей, калі можа стацца, што гэта сядзіба паліцая ці старасты. I ён, усё затуляючы сабой аўтамат, памалу пайшоў уздоўж плота, беручы ўбок, бліжэй да палеткаў. Добра ці не, але на гародах і на падворках быццам нікога не было і ніхто тут не згледзеў яго. Трымаючыся наводдаль, Агрызкаў памалу пайшоў у другі канец вёскі — да выгану.
Трохі яшчэ прайшоўшы па канцы агародаў, ён набрыў на нейкую сажалку з абтаптанымі жывёлай берагамі, здаецца, тут быў выган, ва ўсякім разе збажына тут канчалася. I праўда, за парослым алыпынамі раўком, відаць было, пасьвіўся невялічкі статак — некалькі кароў хадзілі па сенажаці, збоч сноўдала жаночая постаць. Здаля былі чутныя абураныя покрыкі на кароў, якія, падобна, нахабна мкнуліся да жытнога. Мабыць, варта было туды падысці, падумаў Агрызкаў, мяняючы накірунак — ад вёскі ў поле.
Дзеля таго, каб патрапіць да статка, трэба было пералезьці равок, па крутаватым схіле якога трушком збег Агрызкаў. A як вылез на той бок раўка, адразу ўбачыў незаўважанага здаля пастуха. To быў хлопец-падлетак у даўгаватай, выпушчанай на штаны кашулі і насупутай на лоб вялікай, мабыць, бацькавай кепцы. Стоячы ля краю жытпяй нівы, ёп раздумна сцёбаў па траве кароцепькай пужкай.
— Прывет, парань! — дружалюбна, амаль радасна сказаў Агрызкаў,— He палохайся, я — партызан. Цябе як зваць?
— Косця, — разгублена прамовіў падлетак.
Косця тым ранкам устаў рана, пабудзіла маці, — падышла радоўка на пасту. Праўда, прачнуўся не адразу, і маці аж тройчы гукала яго з варотцаў у паветку, дзе ён спаў на сене. А як прачнуўся, кароў ужо выганялі, іхняя Красоля, падоеная, стаяла на падворку. Косця ўзяў з-пад страхі раменную пужку і, як быў, босы, у адной кашулі, пагнаў карову на выгап.
Радоўка яму сёньня выпала з бабай Аўгустай, старой, але рухавай кабетай, якая, аднак, заўсёды дужа крычала-сварылася на неслухмяных кароў ды і на свайго памочніка-падпаска. Падпасак, ведама ж, быў у бабы Аўгусты на пабягунстве — то ідзі адвярні тую, то не пушчай гэтую. Ды чаго марудзіш, пе бяжыш, малады ж яшчэ, бяжы скарэй!.. He любіў Косця пасьвіць кароў з бабай Аўгустай, ды так выходзіла, што менавіта з ёй часцей за ўсё і выпадала.
Сама найгорш было пасьвіць каля жытнога, куды цераз узьмежак увесь час наравілі ўлезьці каровы. Тут Косця крыху пабегаў за ранак, пакуль згаладнелыя за ноч каровы трохі пад’елі, паспакайнелі, і ён нарэшце аддыхаўся якраз на жытнёвай мяжы.
Косця пасьвіў кароў, бегаў за імі, ляскаючы па касцістых азадках кароткай пужкай, але думкамі быў далёка ад гэтых кароў і гэтага поля. Болсй за ўсё на свеце Косця любіў чытаць кніжкі — дзіцячыя, прыгодніцкія ці не надта цікавыя з класікі — абы-якія, каб толькі чытаць. Да вайны ён перачытаў, мусіць, усё, што было ў дзьвюх шафах школыіай бібліятэкі, але цяпер бібліятэкі „я стала, як і самой школы, што згарэла ў першую ваенную восень. Другую зіму Косця не вучыўся, што трэба было, рабіў дома, памагаў па гаспадарцы маці. Апроч яго ды маці, болей працаўнікоў у іх не было — Віцька яшчэ малы, а бацька... Бацьку як змабілізавалі зімой у паход па зброю, дык і прапаў. Можа, застаўся на фронце і цяпер недзе ваюе ў Чырвонай Арміі. А можа, дзе ўжо загінуў па шляху да фронту. Сусед Казлюкевіч прыплёўся па вясне з адною рукою на перавязі, казаў, што шмат іх пагінула ў Віцебскіх варотах, дзе немцы наладзілі пастку і білі з кулямётаў па лёдзе возера. Там шмат паклалі іх, бяззбройных партызанаў, што мкнулі па той бок фронту, — па зброю і боепрыпасы, якія меліся прынесці ў нямецкі тыл. Ды рэдка каму пашчасціла прынесці хоць сваю галаву. Як таму ж Казлюкевічу.
3 кпіжкамі цяпер была поўная нявыкрутка, чытаць не стала чаго. А дзе ў каго захавалася якая кніжка, дык курцы падралі на цыгаркі. Скурылі і ўсе падручнікі, што ў каго з дзяцей засталіся ад даваеннай школы. Добра, што ў Косці курыць ііе было каму, і ён свае схаваў у паддашшы. Усё ж,
думаў, вайна скончыцца, і ён пойдзе ў шосты клас. Калі б не вайна, скончыў бы ўжо восьмы. Тым часам падрасце Віцька, які будзс адбываць надакучныя радоўкі, а яму хопіць і дарослай працы — капаць гарод, касіць сена, малаціць снапы ды цягаць з лесу дровы. Каня ж у іх не было. Хіба што вернецца з фронту бацька...
I раптам на жытнёвай мяжы ля куста алешніку ён згледзеў чалавека, апранутага быццам ў вайсковае, нават з аўтаматам у руцэ. Здалося на момант — там недзе і бацька, — можа, далей у кустоўі і вось-вось пакажацца з-за алешынаў. Але то не бацька — бацькі там не было.
— Гэта... Падыдзі сюды, — кіўнуў галавой вайсковец. Азірнуўшыся на кароў, Косця нерашуча пайшоў за кусты, мусіць, каб ня бачна было ад вёскі.